Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Дык ты цяпер на радыё? Малайчына! А заўсёды здаваўся мне такім ахламонам, — пахваліў мяне сябар. — А цяпер вунь як угару пайшоў! На ўсю рэспубліку грыміш!

Я сціпла апусціў вочы вочы, згадаўшы свае абскубленыя інтэрв’ю і куртатыя рэпартажыкі, якія вечна не хацелі пускаць у эфір з-за неактуальнасці тэмы.

— Хоць і мне грэх скардзіцца! — пахваліўся знаёмы. — Працую чыноўнікам ва ўстанове. Паперы перакладваю з папкі ў папку. Але вось якая справа — скарачаць збіраюцца. Чаму я так і ўзрадваўся, цябе пабачыўшы.

Хачу, разумееш, на радыё выступіць. Можа, тады не скароцяць? Падумаюць — варушыцца чалавек, кіпіць на рабоце, нават на радыё пралез…

— Няма праблем, — я зазірнуў у пусты кухаль. Знаёмы кінуўся да стойкі, прынёс пару поўных. — Давай свае каардынаты, — сказаў я. — Заўтра зранку буду ў цябе з дыктафонам, зробім інтэрв’ю.

— Няўжо так проста? — усцешыўся ён. — Вось дзякую, выручыў! А раптам паможа? Бо сам ведаеш, неахвота скарачацца. Прывык неяк паперы перакладаць — супакойвае псіхалагічна… Ды не спяшайся, зараз яшчэ піўка пап’ем!

2

Кожны ведае, што паабяцаць — самае лёгкае. Выканаць — вось праблема. Я паабяцаў і забыўся, бо заўтра пачалося «заўтра». Рэдакцыйная мітусня, беганіна, званкі, запісы… Словам, я забыў і пра сваё абяцанне, і пра свайго маленькага чыноўніка.

Тыдні праз два я адправіўся па рэдакцыйным заданні… Не важна куды, але прашу верыць — установа вельмі высокая. Можа, нават адна з самых высокіх. У мяне праверылі пропуск, абмацалі, прагналі праз металашукальнік. І вось я асцярожна ступаю па засланым дываном калідоры, пачціва ўзіраюся ў шыльдачкі на дубовых масіўных дзвярах. І раптам бачу, як з адных такіх дзвярэй у канцы калідора выходзіць… Усё правільна, мой знаёмы!

Тут я, канечне, усё ўспомніў. I пачырванеў ад сораму. Чалавек чакаў, рыхтаваўся, а я… Я кінуўся да яго:

— Прабач, што падвёў, — добры дзень! Зусім з галавы вылецела! Каюся! Пакаяннай галавы меч не сячэ…

Ён спыніўся здзіўлены, строгі. Мая рука, працягнутая для вітання, засталася вісець у паветры.

— Ды кінь ты, — я вінавата дакрануўся да рукава яго пінжака. — Ну, другім разам прыеду. Зробім гэтае інтэрв’ю!

— Інтэрв’ю? Мы з вамі хіба дамаўляліся? — ледзяным голасам спытаў ён. Дастаў з кішэні бялюткую насоўку і высмаркаўся. — Сакратарка не дакладвала мне ні пра якія інтэрв’ю.

Я вылупіў на яго вочы. Ён што, здзекуецца?! Ці сапраўды так пакрыўдзіўся?! Але куды падзелася яго ўбогасць? Дзе каснаязыкасць яго? Спаважны, упэўнены, гаворыць як адсякае — зычна, правільна, куды там нашым дыктарам з радыё! Дзе касцюмчык яго шэранькі, паношаны, кашулька ў сінія палоскі? Апрануты, як кінаакцёр, як дыпламат: касцюм новенькі, гальштук стракаты, кашуля беленькая, здаецца, аж храбусціць-парыпвае накрухмаленым каўнерыкам, калі ён паварочвае шыю…

— Паслухай, а што ты тут робіш?! — нарэшце цюкнула мне ў галаву спытаць.

Ён

гмыкнуў неяк дзіўна, зірнуў на мяне, нібы вагаючыся, ці варты я таго, каб напружваць з-за мяне галасавыя звязкі.

— Працую тут, — усё ж адказаў.

— Як… Як працую тут?! Калі ты паспеў?!

— Гм… Не так даўно. I прашу вас — калі не цяжка, завіце мяне на вы.

Ён павярнуўся і пайшоў па калідоры. У мяне закружылася галава. Сам не ведаючы навошта, паціраючы лоб і скроні, я паплёўся за ім. Ён без стуку піхнуў дзверы з шыльдаю «Спецатэлье», увайшоў. Я, нічому ўжо не здзіўляючыся, следам. Ён пакасіўся на мяне, але нічога не сказаў. Пры нашым з’яўленні з-за стала выскачыў лысы мужчынка, расплыўся ў прыемнай усмешцы:

— Даўно вас чакаю! Усё гатова. Сюды, калі ласка.

Яны зніклі за шырмаю. Я стаяў у дзвярах, прыхінуўшыся да вушака, і глядзеў на свой адбітак у вялізным, ад падлогі да столі, люстры. Знаёмы выйшаў даволі хутка. Новы касцюм сядзеў на ім як уліты. Лысы мужчынка круціўся вакол яго, абіраючы з пінжака нябачныя парушынкі.

— Ну як? — звярнуўся раптам да мяне знаёмы.

Я толькі развёў рукамі.

— А мне не падабаецца, — заявіў ён. — Вось тут крыху цісне. I тут… А тут як бы адвісае… Не — пакажыце другі.

— Хвіліначку…

Ізноў зніклі за шырмаю, ізноў неўзабаве з’явіліся.

— А гэты як?

Асмялеўшы, і я ўжо стаў больш пераборлівым:

— Таксама не вельмі, — падступіў бліжэй, дзелавіта паспрабаваў у пальцах матэрыю. — Варсісты… Пыл будзе брацца.

— Не будзе.

— Чаму?

— У Нью-Йорку пылу не бывае, — спакойна адказаў ён. I да краўца: — Гэты бяру.

Я адступіў на пару крокаў і, спатыкнуўшыся, упаў у крэсла, што стаяла ззаду.

— У якім… Нью-Йорку?! — прашаптаў я.

— У звычайным. Амерыканскім. Працаваць туды еду.

Ён спакойна забраў пакунак з касцюмам і моўчкі выйшаў, нават не зірнуўшы на мяне.

— Ды што ж гэта робіцца? — жаласліва прастагнаў я. — Спецатэлье, Нью-Йорк… Мы ж піва нядаўна пілі! Касцюмчык зашмальцаваны, чаравікі са збітымі абцасамі… Скарачаць яго збіраліся… Чаго ён тут?! Што ён тут робіць?!

— А вось што вы тут робіце? — падазрона спытаў кравец і, як мне падалося, зусім невыпадкова апусціў руку пад стол (магчыма, там была кнопка).

— Ды журналіст я, з радыё, вось пасведчанне…

— А-а, журналіст, — у яго голасе з’явілася лёгкая пагарда. — Тады тым больш трэба ведаць…

Ён пачціва назваў імя і прозвішча і паказаў пальцам на столь.

— А каб ён ляснуўся! Са сваімі касцюмамі і Нью-Ёркамі! — ускрыкнуў я, ляпаючы сябе па ілбе. — Гэта ж ледзь да вар’яцтва не давёў!

— Давай, давай, — сказаў лысы кравец, лёгенька прыпадымаючы мяне за плечы з крэсла і падштурхоўваючы да дзвярэй. — Тут чужым забаронена…

Поделиться:
Популярные книги

Кондотьер

Листратов Валерий
7. Ушедший Род
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кондотьер

Хозяин Теней 2

Петров Максим Николаевич
2. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 2

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Божья коровка 2

Дроздов Анатолий Федорович
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

На границе империй. Том 10. Часть 10

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 10

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Газлайтер. Том 29

Володин Григорий Григорьевич
29. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 29

Адвокат Империи 11

Карелин Сергей Витальевич
Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
рпг
дорама
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 11

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия