Фаўст
Шрифт:
Мефістофель
Напэўна, к святу ягамосьці Раззалаціў Мамон палац? Шчаслівы той, хто зведаў Гарц! Але я чую — блізка госці.Фаўст
А вецер, вецер так і б’е, Лупцуе ў плечы бізунамі.Мефістофель
За рэбры скал дзвюма рукамі Трымайся, бо змяце цябе. Вакол клубіцца ўжо туман, Дубровы трушчыць ураган, Лапоча сыч, як утрапёны. ТыХор ведзьмаў
На Брокен, ведзьмы, на папас! Там рунь ужо чакае нас! Там Урыян{86} у карагод Сабраў увесь нячысты зброд. Хутчэй туды на мётлах едзьма! — Казёл смярдзіць, смярдзіць і ведзьма!Голас
Старая Баўба з храпай грознай{87} Імчыцца на свінні пароснай.Хор
Хвала таму, каму хвала! Няхай бы Баўба нас вяла! Вядзі, старая Баўба, рэй — На Брокен заляцім хутчэй!Голас
А ты адкуль?Голас
Праз Ільзенштэйн{88}, жыве там Саве знаёмая з прыветам — Сядзіць лупатая…Голас
Каб ты згарэла; Бяжыш, ад спешкі ашалела?Голас
Сава мне здуру Злупіла скуру.Хор ведзьмаў
Шырокі шлях, усім праход, А мы стаўкліся на скале! Хто з віламі, хто на мятле — Цяжарнай раздушылі плод.Чарадзеі (палавіна хору)
Паўзуць мужчыны, як смаўжы, За бабамі брыдуць мужы. Як што да чорта ці да зла, Жанчына б ракам дапаўзла.Чарадзеі (другая палавіна хору)
Ды не зусім дакладна гэта, Хай зробіць крокаў сто кабета, Мужчына ж можа ў адзін скок Паабганяць усіх жанок.Голас (згары)
Хадзем за намі вы, з азёр!Галасы (знізу)
Мы б рады вырвацца да гор — Тут мыемся мы круглы год, Ды не завязваецца плод.Абодва
хоры
Голас (знізу)
Чакайце! Стойце! Не бягом!Голас (знізу)
Хто гэта енчыць наўздагон?Голас (знізу)
Прашу, вазьміце ў карагод! Сяджу я ў прорве трыста год І не магу ўслужыцца чорту І ўбіцца ў вашую кагорту.Абодва хоры
На вілах едзь, на памяле, Ці на ражне, ці на казле. Хто не дагодзіць сатане, Таго балота праглыне.Паўведзьма (знізу)
Трушком бягу, трушком бягу, Але дагнаць вас не магу. Я выйшла першая, аднак — Не паспяваю аніяк.Хор ведзьмаў
Нам мазь дае запал кіпучы, Стварае ветразі з анучы, З балеі робіць карабель — Прапаў, хто сёння сеў на мель.Абодва хоры
Каб абляцець гару ўначы, Нам трэба сілы зберагчы. Тады натоўпы нашых зграй Збяруцца ў чарадзейскі гай.(Апускаюцца.)
Мефістофель
Глядзі, якая калатня, І енк, і піск, і балбатня! Таўкуцца, крэкчуць, пхаюць, пруць, Рагочуць, харкаюць, плююць, Ляціць рыззё, вядзьмацкі пух! — Пануе скрозь чартоўскі дух! Сачы, каб нас не разлучылі! Ды дзе ж ты?Фаўст (здалёк)
Тут!Мефістофель
Цябе не задушылі? Бяруся за правы гаспадара! Дарогі Фоланду!{89} Дарогі, смерды! Сюды, мой доктар, бо не толькі смертны, Але і я ўжо бачу, што пара Занудам гэтым даць дарогу. Там збоку ў зарасніку глогу Агеньчык дзіўны скача праз кусты — Хадземце лепей, дружа мой, туды.Фаўст
Дух адмаўлення! Ці ж не ты Цягнуў мяне на чортаву гару? Я ўвесь дрыжу, я ўвесь гару, А ты мне кажаш лезці пад кусты?Мефістофель
Глядзі, ля вогнішча на траўцы Таўкуцца спрытна марнатраўцы. Між іх нам будзе весялей.Фаўст
А можа, пойдзем лепш далей: Там жар гарыць, там дым руды, Натоўпы пруць да сатаны, Бо ўсе разгадкі там. Туды!Поделиться:
Популярные книги
Источники силы
4. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тыл-фронт
Проза:
военная проза
проза прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Династия. Феникс
5. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Воплощение Похоти
1. Воплощение Похоти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Медведев. Дилогия
Медведев
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 4
4. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00