Фаўст
Шрифт:
(Зрываючы апошні пялёстак, радасна.)
Кахае!Фаўст
Так, дзіця, няхай рамонка мова Прысудам божым будзе: ён кахае!(Бярэ за абедзве рукі.)
Маргарыта
Я так усхвалявана!Фаўст
О, не дрыжы! Хай позірк мой, ХайМаргарыта паціскае яму рукі, вырываецца і ўцякае. Фаўст стаіць хвіліну задуменны, пасля ідзе за ёю.
Марта (уваходзячы)
Сцямнела, ноч!Мефістофель
Ісці пара!Марта
Вас не пусціла б я з двара, Ды наш завулак — зборышча ўсялякіх бед: Нібы ва ўсіх адна турбота — Дацікаваць паціхеньку з-за плота, Што з’еў, чым закусіў сусед, Што ні зрабі — адразу плёткі. Дзе ж пара наша?Мефістофель
П’юць нектар салодкі, Як пчолкі.Марта
Блізіцца да згоды.Мефістофель
Каханне скрозь! Такі закон прыроды!Альтанка{62}
Убягае Маргарыта, хаваецца за дзвярыма, прыкладае палец да вуснаў і глядзіць у шчыліну.
Маргарыта
Ідзе!Фаўст (уваходзячы)
Ах, дражнішся! Чакай, злаўлю!(Цалуе яе.)
Маргарыта (абдымае яго і вяртае пацалунак)
Каханы мой! Люблю! Люблю!Стукае Мефістофель.
Фаўст (тупае нагой)
Хто там?Мефістофель
Твой друг!Фаўст
Скаціна!Мефістофель
Развітацца час!Марта (уваходзячы)
Так, позна ўжо!Фаўст
Дазвольце мне правесці вас?Маргарыта
А маці? Не, не трэба!Фаўст
Цяжкі час расстання! БывайцеМарта
Ад’ё!{63} Бывайце!Маргарыта
Да спаткання!Фаўст і Мефістофель выходзяць.
О, як натхнёна, мілы божа, Мужчына гэты мысліць можа! Я ж перад ім стаю, дурніца, Стаю, гатова праваліцца. Ах, Грэтхен бедная, чаму Ты спадабалася яму?(Выходзіць.)
Лес і пячора{64}
Фаўст (адзін)
Магутны, ўзнёслы Дух, ты даў мне ўсё,{65} Чаго ў цябе прасіў. Ты нездарма, Аблічча ў полымі сваё явіўшы, Усю прыроду мне пад ногі кінуў І сілу даў, каб здолеў я жыццё Не толькі подзівам халодным мераць, Але й заглядваць у яго глыбіні, Нібыта ў сэрца сябра дарагога, Ты паўз мяне правёў жывых чароды, Ты навучыў мяне шукаць братоў У ціхім лесе, у вадзе й паветры! Калі раве, лютуе ў пушчы бура, І хвоя-волат, падаючы долу, Сасоннік трушчыць малады, і глуха Падзенне рэхам горы абуджае,— Тады вядзеш мяне ты ў ціхую пячору, Каб я, сябе пазнаючы, ўсе цуды Таемнага нутра свайго пабачыў! Калі ўстае пяшчотна чысты месяц На небе, — о, тады насустрач мне Плывуць са скал крутых і з гушчару, Як здані, постаці часоў мінулых, Лагодзячы натхнёную душу. Я ведаю, нішто не дасканаласць! Аднак ты шчодра шчасцем надзяліў, Якое зблізіла мяне з багамі, Даў спадарожніка, які ужо стаў Патрэбны мне, хоць холадна і дзёрзка Мяне ў маіх вачах шальмуе, бэсціць І з дзікім рогатам на глум і здзек Дары твае і шчодрасць выстаўляе, Распальвае ў душы маёй агонь, Агонь кахання абуджае зноў. Ад прагі рвуся я да асалоды, А ў асалодзе мару ўпіцца прагай.Уваходзіць Мефістофель.
Мефістофель
Ці не абрыдла вам яшчэ? Ці, можа, досыць той забавы? Нядрэнна скаштаваць любоўнай стравы, Ды нам далей пара, жыццё ж цячэ.Фаўст
Няма ў цябе другой турботы, бачу, Як ліпнуць да мяне ўвесь час смалою?Мефістофель
Ну-ну! Пайду сабе — і не заплачу! — Я так не раю жартаваць са мною. Калі ты гэткі грубіян, дзікун, То, кінуўшы цябе, не шмат я страчу. Ты дзень у дзень служы яму, цікуй, Насі, вазі, шукай яму дзяўчат,— А ўсё не так табе, не ў акурат.Поделиться:
Популярные книги
Надуй щеки! Том 7
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Мастер 5
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 2
2. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 6
6. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Возвращение
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Локки 7. Потомок бога
7. Локки
Фантастика:
аниме
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 4
4. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Оживший камень
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Поход
4. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Очкарик
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Гранит науки. Том 3
3. Героями не становятся, ими умирают
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00