Чтение онлайн

на главную

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Мефістофель

Ты па сваёй, па ўласнай волі стань. Філосаф, ён фактычна — здань, І ён другім такім во зданям Мільён прыдумае пытанняў. Напрыклад, памыліўся ты, залез у путы — Разумны, значыцца; бо розум нарадзіцца Павінен толькі праз пакуты.

Гамункул

Парадай добрай варта пажывіцца.

Мефістофель

Ну што ж, ляці! Не траць дарма й мінуты.

Развітваюцца.

Анаксагор (Фалесу){190}

Якія
довады я мушу ўжыць,
Каб ісціне і ты мог паслужыць!

Фалес

Па волі ветру воды хваль Бягуць ад цвёрдых скал удаль!

Анаксагор

К агню вядуць жыцця сляды.

Фалес

Не, ўсе пачаткі ад вады.

Гамункул (паміж імі)

Дазвольце ў дыспут умяшацца — І мне хацелася б пачацца.

Анаксагор

Скажы, Фалес, а ты ці ў стане Гару за ноч узвесці з твані?

Фалес

Прырода ў руху, вольным ад руціны, Не замыкаецца ж у ночы, дні, гадзіны. На ўсё законы ёсць, ва ўсім свой лад, Пераўтварэнням не патрэбен гвалт.

Анаксагор

А выбух? А зямны агонь пякучы? Плутон жа выбухам падкінуў кручы, Эол зарадам сціснутага газу Перамалоў усю зямную масу.

Фалес

Ды што з таго? — Стаіць сабе гара І добра, што стаіць. А нам пара Пакінуць спрэчкі пра адвечны цуд, Час марнаваць, дурыць цярплівы люд.

Анаксагор

Ужо кішаць па скалах мірмідоны, Мурашкі, дактылі, пігмеі — Народ руплівасцю вядомы, Сяліцца ў шчылінах малеча ўмее.

(Да Гамункула.)

Не марыў ты, каб панаваць над светам, Жывеш у посудзе анахарэтам; А хочаш, я табе, тутэйшаму цару, Ва ўладу горы падару?

Гамункул

А што параіць мне Фалес?

Фалес

Маленькаму і траўка — лес. Сярод малых ты станеш дробны, Сярод вялікіх — волатападобны. Ты бачыш хмары журавоў? — Пігмеяў, дактыляў і іх цароў Яны панішчыць здольны ўміг, Яны без жалю абскубуць І задзяўбуць усіх малых. Яны ўжо ім праклёны шлюць За перабітых сваякоў. За мёртвых чапляў, за іх кроў Адказваць мусяць паразіты, Пігмеі, дактылі. Ні дзіды, Ні шаблі вострыя, ні латы Іх не ўбароняць ад расплаты, Ім паратунку не дадуць. Радзеюць дактыляў рады, Пігмеі ў сполаху бягуць, Згубіўшы зброю, хто куды.

Анаксагор (памаўчаўшы, урачыста)

Раней падземныя хваліў я сілы, Цяпер
імкнуся ўславіць небасхілы.
Ты на нябёсах, вечная, натхнёная, Трохвобразная, трохімённая — Дыяна, Луна і Геката{191}, Народ мой уратуй ад супастата. Ціхапраменная, усюдыісная, Ты летуценная, ты непахісная, Моц пакажы сваю, бо час прыспеў На ворагаў абрушыць грозны гнеў.

Маўчанне.

Пачута ўжо мальба Гаротнага раба: Геката ў гонар згоды Мяняе рух прыроды. Бліжэй, бліжэй — о, ўжо і блізка Срабрысты бляск начнога дыска, Багіні прамяністай трон — Як сімвал гневу ззяе ён. Не набліжайся, грозна-ўладны шар: Зямлю і мора спаліць твой пажар. Вядома ўсім, як часта чары, скокі Фесальскіх ведзьмаў, чарадзеяў Уніз скіроўвалі твой лёт высокі Да спраў ліхіх, нядобрых дзеяў. Цямнее шар… яшчэ… яшчэ… І раптам — іскры, гром і стрэлы, Штось па зямной кары сячэ! — Чаго ж я стаў, нібы здранцвелы? — У ногі, раб! — ты вінаваты: Бяду наклікаў іменем Гекаты.

(Падае ніцма.)

Фалес

Што не прымарыцца Анаксагору? Што з ім такое? Ўпаў. Глядзіць угору. Па-рознаму на ўсё глядзім мы У гэтыя вар’яцкія гадзіны: Ён бачыць шар, а мне здаецца, Што месяц не крануўся з месца.

Гамункул

Зірні на месца, дзе было Нядаўна карлікаў жытло. Упала з месяца скала, І ўжо не стала там жытла. Сам бачыў я, як са свяціла Ляцела глыбіна і як змясіла Сяброў і ворагаў яна. Мяне, аднак, хвалюе тая сіла, Якая ў творчых дзеяннях відна І воляю зямлі й нябёсаў Будуе тысячы уцёсаў.

Фалес

Тут толькі здані, патарочы! Няхай іх прыме пыл і гразь! І добра, што не ты іх князь. А ці не лепей нам замест Пустых дыскусій зведаць фэст.

Выходзяць.

Мефістофель (прадзіраецца з другога боку)

Як цяжка па крутых гарах цягацца, Як хочацца ўдыхаць смалісты водар Гарца! Ах, мілы Гарц, туды адкрыта Я сцебануў бы наўскапыта; Аднак я ўведаць быў бы рады, На чым усё ж сыны Элады, Не маючы ні серкі, ні смалы, Патэльні грэюць і катлы.

Дрыяда

Магчыма, дома ўвішны ты і ўпарты, А ў нас дык проста смеху варты. Чым выгаворваць злосныя намовы, Святыя ўшанаваў бы ў нас дубровы.

Мефістофель

Пакінуты аднойчы родны край І чорту дарагі, як богу рай. Што за пачвара там гняздзіцца Трайная? Мо ў вачах траіцца?

Дрыяда

Там фаркіяды! Падыдзі! Кабеты Ў эстэтыку ўвядуць і ў этыкеты.
Поделиться:
Популярные книги

Железное пламя

Яррос Ребекка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Железное пламя

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Лекарь

Назимов Константин Геннадьевич
2. Травник
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Лекарь

Хозяин Теней 6

Петров Максим Николаевич
6. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 6

Газлайтер. Том 39

Володин Григорий Григорьевич
39. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 39

Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Ромов Дмитрий
4. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Последний рейд

Сай Ярослав
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний рейд

Матабар VIII

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Матабар
Проза:
магический реализм
5.00
рейтинг книги
Матабар VIII

Локки 10. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
10. Локки
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Локки 10. Потомок бога

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Путь к бессмертию 1

Покинтелица Евгений
1. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 1

Третий Генерал: Том V

Зот Бакалавр
4. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том V