Лабух
Шрифт:
— І як я Ігара Львовіча забіў?
— Можы быць, выпадкова, — падказаў следчы. — Папалохаць хацелі, думалі, што пісталет без патронаў... Ці не цэлілі, а папалі... Вы ж музыкант, а не снайпер.
— Дзе я ўзяў пісталет, калі яго бамжы знеслі? Ці яны вярнуліся?.. Калі вярнуліся...
Я не дагаварыў, каб не абвінаваціць бамжоў, але следчы, гадоў на дзесяць за мяне маладзейшы, і на недагавораным падлавіў мяне, як дзіцёнка.
— Вы паказвалі спачатку, што ў кватэры не былі! Паказвалі?.. Значыць, не бачылі пісталета? А цяпер,
Я не ведаў, што на гэта сказаць. Сказаў:
— Не мне іх абвінавачваць...
— І правільна, не вам! Бо не знеслі нікуды Ляпеха і Мацвеенка пісталет, — наступаў, развіваючы поспех, следчы. — Пабаяліся, пакінулі! Іх п’яных каля піўной падабралі, толькі сякеру ў сумцы знайшлі! Ну?!. Вы дзе пісталет падзелі?!.
Следчы Іван Ягоравіч Патапейка, грозны слуга закону, прыўстаў з-за стала, набычыўся і скразным позіркам пранізваў забойцу, які зараз расколецца — ну ўсё, як у кіно... Я падумаў, што з гэткай ролі, як для яго напісанай, самому яму выйсці будзе цяжкавата, а значыць, трэба яго выводзіць, час мне ратавацца, і я папрасіў як мага спакайней:
— Можна ад вас пазваніць?
— Нельга!
Я зірнуў на гадзіннік.
— Шыгуцкі чакае майго званка... Барыс Сцяпанавіч Шыгуцкі, памочнік дзяржсакратара.
Прозвішча Шыгуцкага адразу выбіла грознага слугу закону Івана Ягоравіча Патапейку з бычынай стойкі, ён сеў, пстрыкнуў па пачаку запалак, стаў даставаць з пачака запалкі, запальваць іх... Спаліўшы, паслініўшы пальцы і перавярнуўшы, каб ушчэнт згарэла, трэцюю запалку, моўчкі падсунуў тэлефон.
— Але гэта не азначае... — нервова храбрыўся ён, паслухаўшы Шыгуцкага і выводзячы мяне з кабінета. — Не азначае...
Першай павінна была б прыйсці першая жонка, але дакладна ў дамоўлены час, бо немка, першай з’яўляецца другая... Марта ў строгім белым касцюме, без ніякага макіяжу, халодна-прыгожая, падцягнутая, спартыўныя — не мне, канечне, лабуху расхрыстанаму, з ёй жыць. Зараз яна перакладчыцай у сумеснай з немцамі фірме — і з дырэктарам фірмы, немцам, у грамадзянскім шлюбе. Усё правільна, па-нямецку.
— Хэй! — за руку, каб не лез цалавацца, здароўкаецца Марта, але я ўсё ж прыабдымаю яе і цалую ў шчаку.
— Хэй!.. А дзе Роберт?..
Імя сыну выбіралі мы такое, каб з агульнаеўрапейскага кантэксту не выпадала. Хоць Роберт Раманавіч — не кожны еўрапеец вымавіць, нават не картавы. Яны ў Еўропе там, каб лішняе не картавіць, без імя па бацьку і абыходзяцца.
— Званіў, на дваццаць хвілін папрасіў дазволу спазніцца.
На дваццаць хвілін! Папрасіў дазволу!.. Каго ж гэтая немчура з майго сына злепіць?..
Ніна ідзе з таго боку парку, дзе сядзяць Каміла з Лі-Лі і Полем, ідзе няўпэўнена, як бы не надта хоча... Яна заўважае Камілу з кампаніяй, падыходзіць да іх... Каміла махае мне рукой: маўляў, пачакай...
— Іх там болей, — кажа Марта. —
Ніна б спыталася: хто гэта там з Камілай і Полем?.. Марта не спытаецца.
— Прыйдуць, — кажу, адчуваючы, што ўсё мной прыдуманае, можа скончыцца, не пачаўшыся. — Як ты?
— Нармальна. А што ў цябе?.. Ці ўсіх пачакаем?
— А як правільна?
— Правільна пачакаць.
— Адной табе не цікава?
— Табе не цікава. Інакш бы ты адну мяне і запрасіў.
Усе яны — аднаўласніцы. І правільная Марта таксама.
— І ты б прыйшла?
— Цяпер — не.
Кажа, як адразае...
Марта не заўсёды была такая, нямецка-латышскае ў ёй тут ужо праявілася, у нас, у нашым бардаку... Мусібыць, бардаку насуперак. Ёй было семнаццаць, яна толькі-толькі школу скончыла, імпульсіўная, мройная, няправільная, калі на канцэрце ў Рызе выбегла на сцэну з кветкамі — і я злавіў яе і не выпусціў. Бацькі яе ў суд на мяне падалі, нібыта я выкраў у іх дачку, але, пакуль суд ды справа, нарадзіўся Роберт — і Марта вырвалася ад мяне толькі праз дзесяць гадоў.
Я гляджу на Марту, успамінаю яе — гэта яна толькі з выгляду халодная — і думаю: шкада, што вырвалася. Шкада... Жылі б зараз разам, Роберт бы спазняўся, на колькі хацеў, ці зусім бы не прыходзіў — і не прасіў бы на тое ніякага дазволу...
— Скажы мне пра Роберта... — прашу я Марту.
— Што?
— Як у яго... ну...
— З сексам? — як і чакаў я, наўпрост сама ў сябе дапытвае за мяне Марта. — Нармальна. Зараз ва ўсіх у іх з гэтым нармальна, без нашых праблем.
Я хачу спытацца: “А ў цябе хіба праблемы былі?..” — але пытаюся:
— А Поль?..
— І з Полем нармальна, — спакойна адказвае маці майго сына. — Гэта таксама не праблема.
Мая Марта — агульнаеўрапейскі стандарт, вось што такое мая Марта. Не тое, што мая Ніна, якая падыходзіць і не ведае, як з намі павітацца, каб падацца разняволенай... Я цалую і ўсаджваю за стол сваю першую жонку, ціхую, слаўную, клапатлівую Ніну, з якой мне не трэба было разыходзіцца і ніякіх іншых жонак мець не трэба было, іду да бармэна, у якога прыхаваў кветкі, падношу Ніне букецік чырвона-жоўтых настурак, Марце — бела-ружовых маргарытак, наліваю шампанскае і заміраю, ледзь не дранцвею, чакаючы: ці ўспомняць?..
Успомнілі!.. Яшчэ як успомнілі!.. Ах вы, залатыя мае!.. Ну чаму б нам усім разам не жыць, што ў вас за пастановы такія: ці я — ці яна!.. А хто яна, якая? — можа, і не горшая... Вось жа ты, Марта, не горшая за Ніну — і Ніна не горшая за цябе... Толькі Марта, праўда, разумнейшая — у, якая разумніца! — здагадваецца, што трэба сказаць, каб я пачуў тое, пра што яны ўспомнілі, і пытаецца:
— Ты запісваеш, каму і якія першыя кветкі дарыў?..
У, немка, ды няхай так, але ж успомніла, абедзьве ўспомнілі! — і ні адна не ўскрыўдавала і не раззлавалася, я ўсё ж баяўся, што раззлуюцца ці пакрыўдзяцца адна перад адной...
Помещик
1. Помещик
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
рейтинг книги
Хозяин Теней
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
На гребне обстоятельств
7. Живой лед
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Страж Каменных Богов
3. Трактир "Разбитые надежды"
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Монстр
Фантастика:
научная фантастика
рейтинг книги