Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

Каміла адрывае ад шкілета стронгі залаціста-засмажаны хвост — гэта для яе ласунак.

— Зусім. І нідзе Лідзіі Паўлаўны няма, і ніхто яе знайсці не можа. Лі-Лі табе не сказала?..

Я азіраюся ў бок мангалу, але за столікам, дзе толькі што сядзелі Лі-Лі з Полем, адзінокі Поль. Лі-Лі пайшла, нешта прыдумала, прапала, і ніхто з маіх — а ўсе ж бачылі, як пайшла Лі-Лі і прапала — мне пра гэта не сказаў. Сямейка ў мяне — такая не ў кожнага бусурманіна...

IX.

Лі-Лі

пазваніла пад ноч.

— Табе нават не цікава, куды я падзелася?

— Ты ў адных людзей?

— Я ў адных людзей.

І паклала трубку.

Я ўжо і не ведаю, ці хачу я ведаць, куды ты кожным разам падзяваешся, Лі-Лі.

Начаваць яна не прыйшла.

Раніцай пазваніў Крабіч і, ні за што не прабачаючыся, сказаў, што яго пасадзяць за спробу наўмыснага забойства, калі Росцік не забярэ заяву з міліцыі. Я купіў бананы і пайшоў да Росціка. Росцік папраўляўся, рукі падымаў, так што заяву мог і напісаць.

На тумбачцы каля ложка Росціка ляжалі бананы. Да яго прыходзіла Лі-Лі.

— Я жыд, а не малпа, — паморшчыўся на прынесены мной пакунак Росцік. — Вы што мне адны бананы цягаеце?..

— А ты б чаго хацеў?

— Бабу.

— Ромавую?

— Раманаву. Хоць адну адшкадуй, у цябе лішнія...

— А ў цябе з аналізамі як?

— Сексу недабор. З праламанай патыліцай страсць скразная...

Ён, канечне, за Лі-Лі заступіўся, яна яму пажалілася, яны з Лі-Лі жаляцца адно аднаму, але я зрабіў выгляд, што не зразумеў, і сказаў Росціку пра Крабіча.

— Лі-Лі ўчора была... — усё яшчэ нечага ад мяне чакаючы, цягнуў сваё Росцік і, нічога не дачаўшыся, спытаў:

— Ты маленькіх бабулек на вуліцы забіваеш?

Я адказаў, што на вуліцы не забіваю.

Росціка нібы зацікавіла тое, чаму я іх не забіваю, ён нават у вочы мне глыбей зазірнуць паспрабаваў, каб вызнаць:

— А чым ты мяркуешся, не забіваючы маленькіх бабулек?

— Нічым... Проста не забіваю бабулек. Ні маленькіх, ні большых, ніякіх.

— А я проста ніякіх заяў у міліцыю не падаю. І не падаваў ніколі.

— Скуль тады заява?

— У Шыгуцкага спытай. Думаю, ён з гэтага вялікі шум узняць збіраецца... Нацыяналіст хацеў жыда забіць. Яны цяпер нават за жыдоў супраць нацыяналістаў.

— І мы будзем дапамагаць ім ва ўладу выбірацца?

— Будзем. Бо жыдоў усё адно не выберуць.

— Хто ж мы пасля гэтага?

— Лабухі. Як былі мы, так і застаемся лабухамі, і нікім нам болей не трэба быць.

— Але ж гэта тое, чаго яны хочуць. Чаго чакаюць ад нас.

Росцік зазірнуў мне ў вочы яшчэ глыбей, здзіўлена.

— Ты пра гэта задумаўся, Ромчык?..

— Задумваюся патрохі... І што скажаш?

— Скажу, што супасці з тым, чаго ад цябе хочуць — вялікае чалавечае шчасце.

— Морда жыдоўская, — развітаўся я з Росцікам. — На работу выходзь, супадаць будзем.

На калідоры, стараючыся зрабіць выгляд,

нібы выпадкова прабягала міма, стаяла, перабіраючы ножкамі, Зіначка. Нямала яна набегалася, пакуль падпільнавала мяне і няўмела здзівілася:

— Ой, вы тут...

Зіначка глядзелася гэткай спакуслівай цацачкай, што варта было забыцца, як яна ледзь не наскрозь прапарола мне пікай азадак. Я абняў яе за лялечны азадачак:

— Зіначка...

Яна застраляла вочкамі ўбакі па калідоры, нікога не было — і рук маіх не скінула.

— Зіначка, ты можаш зрабіць для мяне добрую справу?

— Магу, — сказала яна радасна.

— Зайдзіся ў палату і пацалуй майго сябра. Найлепшага.

— А пасля?.. — спытала Зіначка з меншай радасцю.

— Пасля пазвоніш мне дні праз тры — і спаткаемся.

— Чаму праз тры?..

— Ну, праз дзень-другі...

— А тэлефон?..

— Росцік ведае. Пацалуеш — ён табе скажа.

Зіначка скінула мае рукі:

— Не!

Не дае забыцца, што ў яе характар.

— Чаму не?

— Не, бо не!

— Ты крыўдуеш?

— Цацкі не крыўдуюць! А я для вас цацка жывая! Я каторы дзень... — і Зіначка прыкусіла губку, злавіўшы сябе на тым, што прагаворваецца.

— Ты са мной пацалавацца хочаш?

— Ды не хачу я з вамі цалаваццца!.. — крутнулася і пабегла па калідоры Зіначка, прыпынілася... — І болей не захачу ніколі!

Вось табе і па ўсіх пацалунках... А чакала, падпільноўвала... Пстрычка-запальнічка...

Непацалаваным вярнуўшыся ад непацалаванага Росціка, я пазваніў Шыгуцкаму, які параіў мне думаць пра сябе, а не пра Крабіча.

— Не ўсё ў цябе так проста, — сказаў Шыгуцкі. — З лабараторыі, якой загадваў Рутнянскі, дакументацыя прапала сакрэтная, а ён там быў за два дні да смерці.

— Дык што з таго?

— Толькі тое, што зараз гэтым Камітэт дзяржбяспекі займаецца, а не міліцыя. Тут нават я не магу пазваніць і даць адбой.

— І мной зоймуцца?

— І табой... Ты праходзіш па справе.

— Што ў такім разе рабіць?

— Табе падкажуць, — як намякнуў на нешта Шагуцкі. — Я пра цябе падумаю — і ты падумай. Пра суд падумай, пра турму... Гэта ж уся музыка ляснецца, га?..

Пра суд з турмой сказаў Шыгуцкі нібыта жартам, і ўсё ж ён падстрашваў мяне — і я не мог зразумець, нашто?

Пра суд з турмой я думаў і думаю.

З таго нямногага, да чаго я — па-за жанчынамі і музыкай — не абыякавы, дык гэта якраз да суда і турмы. Ну, цяпер яшчэ да Дао... Майго стрыечнага брата, найблізкага мне з усёй радні, судзілі ні за што і ні за што пасадзілі. Усе ведалі, што ні за што, за чужую віну — не хацелі гэтага ведаць толькі суд і турма. Мяне гэта чапанула, за самае нутро торгнула, і зацікавіла мяне жыццё, якім жывуць слугі закону: суддзі, пракуроры, следчыя... Асабліва суддзі — сярод іх найболей жанчын.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 26

Володин Григорий Григорьевич
26. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 26

Личинка

Привалов Сергей
1. Звездный Бродяга
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Личинка

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Моров. Том 8

Кощеев Владимир
7. Моров
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 8

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Отмороженный 12.0

Гарцевич Евгений Александрович
12. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 12.0

Неудержимый. Книга XXXVII

Боярский Андрей
37. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXXVII

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда

Старый, но крепкий 2

Крынов Макс
2. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 2

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII