Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Энергія. Здароўе. Спакойная прыемнасць ад маладосці сваёй і «Маладосці» куплёнай, што чакае дома непрачытаная. Няўдалыя, але настырныя спробы у нечым разабрацца, нешта ўхапіць, запомніць, зразумець ды яшчэ і зафіксаваць на паперы; напрыклад, тое ж чарвякоў капанне, які гэта цуд — пах вечаровай летняй свежай зямлі, і якая прыкрасць — выкалупваць потым гэтую зямлю з-пад пазногцяў!..

І — чаканне цябе.

Раздзел ХVІI. Другое спатканне

«Неяк аднойчы неяк пасля асабліва падоўжанага

перапынку ў адносінах Ганулька вярталася з агарода, дзе займалася гаспадарчымі справамі. Да яе слыху данёсся шум матора. Затым — цішыня. І толькі тады яна пачула знаёмы голас… Валянцін!!! Сэрца яе моцна затукала, кроў прыліла да скроняў. Адначасова ёю апанаваў неадольны сорам за тое, што яна павінна зараз прадстаць перад каханым у такім непрыглядным стане. Ейныя некалі румяныя, як наліўныя яблыкі, шчокі апалі, скулы выпнуліся, яна мала ела, амаль не спала і нават пачала чэзнуць і марнець, як свечка…»

Ды нічога падобнага.

Калі ты ў канцы жніўня вярнулася са свайго Жытоміра, і мы з Вовам-Янкам прыехалі, і ты ўпырхнула праз веснічкі з агарода ў двор, з бярэмкам канюшыны — для трусікаў, як з вялізным бела-ружовым букетам, я сапраўды ледзь пазнаў цябе. Ты ператварылася ў зусім дарослую дзяўчыну… але каб толькі знешнія былі змены!

На маю прапанову «як наконт прагуляцца?», бо вечар ужо быў, ты спытала:

— А куды?

Што з табой здарылася, Люда?!

«З вялікай, непадробнай радасцю і ахвотай Гануля адгукнулася на выказванне прапановы жадання каханага пайсці пагуляць. Само сабою — да іхняй Грушы!

…У той незабыўны вечар яны вельмі шчыльна наблізіліся сябар да сябра… Духоўна. Адчуваючы, як коціцца ў невядомую, ды надта салодкую бездань яе душа, Ганна зрабіла слабую спробу выратаваць сітуацыю:

— Відаць, вы лічыце мяне адной з тых, з кім прывыклі мець справу ў сталіцы. Хай буду выглядаць у вашых вачах старамоднай, несучаснай, але я так выхавана традыцыямі сваёй сям’і, што для мяне не пусты гук такія паняцці, як гонар, годнасць, сумленне і цнота…

— Ні на хвілю не сумняваюся, Гануля! — палымяна ўсклікнуў Валянцін.

— Не! — спыніла яго парыванне дзяўчына. — Мне здаецца, вы не кахаеце мяне…»

З гэтай ахінеі можна вылушчыць хіба тое, што гуляць мы ўсё ж такі пайшлі. «Толькі доўга я не змагу», — папярэдзіла ты, зірнуўшы на новенькі залаты гадзіннік.

І ўсё было такім самым, як і ў першы раз: ноч, груша, калодзежны зруб, пахі і гукі лесу і чыгункі… І зноў мы сядзелі побач — вось толькі ты больш не прыціскалася да мяне, не брала маю руку і не клала сабе на сэрца, недаступнае цяпер, закрытае цяпер ад мяне не адным толькі станікам…

Замест наіўнай, мілай балбатухі я бачыў цяпер зусім іншую дзяўчыну, незнаёмую, незразумелую, з нейкай, да таго ж, задняй думкаю!

— Я пайду, — паднялася ты. — Добра?

Гадзіннік залаты… Чые гэта словы? Чые паводзіны? Адкуль ты гэтага нахапалася? Жытомірскі след? Узрост, у якім чалавек, тым больш дзяўчына, можа

змяняцца на працягу дзвюх гадзін, калі не хвілін, не тое што двух летніх месяцаў?

Ці ты проста ўбачыла, адчула, што я ўжо ў тваёй уладзе? Што я, як тыя трусікі, закормленыя тваёй канюшынай, прыручаны?

Раздзел XVIII. «Палеская-Буравая»

Спакуса ўзяць зараз ды замест цябе ўсё апісаць — падрабязна, па-мележаўску густа: нашы сустрэчы, цёплыя доўгія дні з павуцінкамі восені, жнівеньскія вечаровыя туманы, зусім ужо зябкія ночы (крык птушкі, рэха цягніка), калі даводзілася нам грэцца пацалункамі-прыцісканнямі, бо спакваля ты ўсё ж адышла, скінула з сябе post-жытомірскае здранцвенне і зноў пачала мне сёе-тое дазваляць.

Але ніяк не магу адарвацца ад твайго дубовага тэксту, я прывязаны да яго, як вол, вяроўкаю і вымушаны хадзіць толькі па крузе, таптацца толькі па тых эпізодах, якія ты, невядома чым кіруючыся, адбіраеш, і карміцца той паслядоўнасцю, якую ты прапаноўваеш.

«… — Ці кахалі вы? — спытаў неяк Валянцін. Ночы былі ўжо халаднаватыя, на ім была куртка-»аляска», на ёй — таксама джынсавая куртка з башлыком-капюшонам…

Ганулька спынілася і, глыбока ўздыхнуўшы, падняла на яго свае сінія, як пралескі, вочы. Ёй было нясцерпна балюча ад уяўлення, што сваім прызнаннем яна можа зрабіць яму таксама вельмі балюча… Але і маніць не магла, бо ён стаяў перад ёй духоўна чысты, высакародны, разумны…

— Толькі вас, — прашаптала дзяўчына, пакорна схіляючы галаву яму на плячо…

— А я вас…

Закаханыя палюбілі шпацыраваць да Геалагічнага Пасёлка і назад. Там жылі ў вагончыках вясёлыя, бестурботныя — сёння тут, заўтра там — рамантыкі-геолагі… Іхняму лёсу Гануля калі-нікалі нават па-светламу зайздросціла.

Часта, узяўшыся за рукі, закаханыя выпраўляліся любімай дарогай…»

Я цярпець не мог тую дарогу.

Мне хацелася ў лес, на бераг кар’ера, дзе можна было палюбавацца вячэрняй вадою і паслухаць, як яна шапоча ў берагах, на крайні выпадак прайсціся полем — хоць і зжатым даўно, нецікавым — да вёскі. Ты ж нязменна выбірала свой шлях, толькі да гэтай і буравой цягнула цябе нячыстая сіла.

Глыбокія, выбітыя «Мазамі» каляіны… Спуск у лагчыну. Кладка — я пераходзіў па ёй, працягваў табе руку і ты саскоквала, трапляючы ў мае кароткія абдымкі. Даходзілі да бярэзніку. Праз дрэвы, калі яшчэ светла было, віднеліся вагончыкі, чуліся галасы і музыка. Спыняліся на паляне — вытаптанай, скрозь у чорных падпалінах, паўсюль акуркі, аб’едкі, папера, коркі пластмасавыя з-пад «чарніла» і гарэлачныя «касынкі»… Што цябе туды цягнула?!.

— Вось ўсё табе трэба ведаць, — крыўлялася ты, пакусваючы губку, страляючы вочкамі, зацягваючыся цыгарэтным дымам; стрымала-такі абяцанне, навучылася гэтаму шчасцю лепш за мяне. — І так разумны, разумныя старэюць хутка… Вось паедзеш, знойдзеш сабе новую Людку, а я буду прыходзіць сюды і ўспамінаць.

Поделиться:
Популярные книги

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

Обрыв

Гончаров Иван Александрович
Гончаров И. А. Романы
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Обрыв

Последний Герой. Том 3

Дамиров Рафаэль
3. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 3

Диалоги

Платон Аристокл
Научно-образовательная:
психология
история
философия
культурология
7.80
рейтинг книги
Диалоги

Помещик

Беличенко Константин
1. Помещик
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.56
рейтинг книги
Помещик

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Инженер Петра Великого

Гросов Виктор
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Володин Григорий Григорьевич
33. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Солнечный флот

Вайс Александр
4. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный флот

Агенты ВКС

Вайс Александр
3. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Агенты ВКС

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Родословная. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 2