Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Раніца сустрэла яго пахмурнай, ветранай няўтульнасцю. На двары стаялі калюжыны, клумбы з кветкамі былі здратаваныя з мокрай зямлёй. Адламалася і ляжала на зямлі вялікая галіна арэха з няспелымі пладамі.

Валодзін прыйшоў акурат да маршруткі,

а на прыпынку яму сказалі, што дама з малой паехалі таксоўкай! Ён і не падумаў, што маршруткай на цягнік не паспяваеш. Спачатку таксама быў кінуўся да прыватнікаў-таксістаў… Потым (трус, трус беларус) махнуў рукой і марудна пайшоў да мора.

Як прыкра атрымалася! І разам з тым у душы была невялічкая палёгка, бо за ноч ён так і не вырашыў, што скажа.

На пляжы пасля начнога шторму ўсё было амаль як у першы дзень яго прыезду. Нізкія хмары, крыкі чаек, халоднае агрэсіўнае мора, шумны накат хваляў з жоўтай пенай… Падышоў малады армянін, з дакорам зірнуў на Валодзіна, прамовіў ледзь не са слязьмі ў голасе:

— Абыдно! — і зразумела было, што ён хацеў гэтым сказаць — так чакаў цёплага мора, сонца, так пра гэта марыў, дабіраўся — і вось табе маеш.

Крыўдна было і Валодзіну, толькі з іншай прычыны. І хто яго ўчора цягнуў за язык? Навошта даў чалавеку надзею? Вось ужо сапраўды, чым старэй, тым дурней…

Так — старэй! Так — мала жыцця засталося, і чым бліжэй да канца, тым больш бесталковае яно; дык ці варта так ужо за яго чапляцца, любой цаной падаўжаць яшчэ на якіх пару паршывых гадоў? Гэта ж так проста: ахвяруй хоць астаткамі яго для

кагосьці, пасунься, падзяліся — табе ж самому лепш стане, сэнс ва ўсім з’явіцца, вечную шклянку вады будзе каму падаць і паміраць не так страшна будзе.

Мо і праўда? Паехаць у тое мястэчка… Зрабіць добрую справу… Памагчы чалавеку, нават двум… Для цябе гэта ніякая не ахвяра, ці вельмі малая ахвяра, а для Алесі з малой — шчасце, ратунак. Што ён губляе? Сваю гэтак званую свабоду?

Не факт, што пагодзіцца, — чапляўся Валодзін за саломіну, але не ратавала яна. Яшчэ і як пагодзіцца. Не для сябе, дык дзеля малой.

Праз дзесяць гадоў яму стукне шэсцьдзясят, ёй трыццаць. Вясёленькая ж будзе ў іх сямейка! Дык добра, калі дзесяць гадоў — ого! — а хутчэй за ўсё месяцаў дзесяць… І потым — каму ён што павінен? Мала яго жыццё вучыла? Мала ён аддаў здароўя і сілы, каб набыць спакой і душэўную раўнавагу — самыя большыя ў свеце каштоўнасці?

Ну, не! Жывіце, дарагія, як знаеце, без мяне, я са сваёй шкарлупкі ў ваш свет не вылезу, надта добра ён мне знаёмы!..

Так Валодзін думаў. А спакою ўжо не было, штосьці смактала, і ніяк не можна было, як раней, пераключыць у сабе рычажок на ціхую эгаістычную радасць ад простага існавання.

І яшчэ ён заўважыў, што неяк асабліва пільна ўзіраецца ў мокры пясок пад нагамі, спадзеючыся ўбачыць там залаты бляск.

2011 г.

Поделиться:
Популярные книги

Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Тарасов Ник
2. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Приказано выжить!

Малыгин Владимир
1. Другая Русь
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.09
рейтинг книги
Приказано выжить!

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Интриганка

Шелдон Сидни
Приключения:
исторические приключения
9.24
рейтинг книги
Интриганка

Прайм. Хомори

Бор Жорж
2. Легенда
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Прайм. Хомори

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

На цепи

Уваров
1. На цепи
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
На цепи

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Вперед в прошлое 7

Ратманов Денис
7. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 7

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом