Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Дык вось, калі нават дапусціць гэтае самае шчаслівае — дык будуць жа і допыты, і павесткі, завядзецца справа, узнікнуць следчыя, пачнуцца вочныя стаўкі, вобыск… За ім пачнуць сачыць. А галоўнае, хіба ён не ведае нашай міліцыі?! Не чытаў кніг, не глядзеў фільмаў? Ды ім варта толькі захацець, і яны дакажуць, што ён не толькі злодзей, а і забойца, маньяк, і так дакажуць, што ён сам паверыць і прызнаецца!

Галава проста трашчала, свярбелі скроні і шыя. Ён устаў, выйшаў у залю — бацькі толькі што павячэралі і глядзелі тэлевізар, — дастаў з аптэчкі ўпакоўку мепрабамата, вярнуўся і выпіў таблетку, пасядзеў трохі і выпіў

другую. Каб лепш падзейнічала, пачаў чытаць на ўпакоўцы: «Здымае пачуццё страху, трывогі, супакойвае… Рэкамендуецца перад аперацыямі…»

«Дачцэ Стэльмаха патрэбна аперацыя», — падумаў ён і пачаў лічыць — марудна, заплюшчыўшы вочы: раз… два… Далічыў да 60, глянуў на гадзіннік — адна хвіліна прайшла. Такіх 60, і будзе гадзіна. А ўсіх гадзін — дваццаць чатыры. 60 памножыць на 24…

Раптам ясна падумалася, што ніколі не выбрацца яму ні за якую мяжу, а будзе ён проста хадзіць і ездзіць з дня ў дзень, з месяца ў месяц у сваю клініку, будзе не любіць сваіх пацыентаў і ўсіх вакол, слухаць Стэльмаха і злавацца на яго, будзе да канца жыцця марыць пра свой домік, гарадок з чарапічнымі дахамі, клумбы з ружамі, з часам зробіцца такім, як Стэльмах… Але вось жа! Цяпер такая перспектыва не толькі не спалохала яго, а здалася раптам проста шчасцем — ціхім, спакойным…

V

Белы, з сінімі плямамі на шчоках, трымаючыся за сэрца, Іван Змітравіч паўтараў і паўтараў сваімі адвіслымі дрыготкімі губамі:

— Ай-яй, што ж гэта я?.. Нашто ж я так?..

Яны з Вінярскім сядзелі побач на крэслах каля сцяны. За акном ізноў было цемнавата, церусіў дождж, у кабінеце ізноў гарэла лямпачка. Следчы — малады, прылізаны, ветліва-жорсткі капітан — сядзеў за сталом Вінярскага і пісаў. Тоўсты, як бочка, міліцыянер у фуражцы аглядаў падаконнік. Маленькі, спалоханы загадчык аддзялення Сцяпанаў стаяў каля дзвярэй, трымаючы рукі ў кішэнях халата, а за Сцяпанавым, у самым парозе, — санітарка, яшчэ ніжэйшая ростам за галоўнага хірурга. Пазіраючы на іх, асабліва на Сцяпанава, заўсёды такога ветлівага, ціхага, Вінярскі падумаў, што вось-вось не вытрымае ўсяго гэтага і прызнаецца — не ад таго, што так страшна бегала па паперы рука следчага, не ад рухаў каля акна тоўстага міліцыянера і нават не ад таго, што Стэльмах толькі што пры ўсіх расказаў сваю гісторыю і яму, безумоўна, паверылі, — Вінярскаму захацелася прызнацца ад жалю і скрухі, якія ён бачыў у вачах Сцяпанава і санітаркі, калі тыя на яго глядзелі…

— Вы можаце ісці, — сказаў капітан, не падымаючы галавы, але ўсе зразумелі, каго гэта тычыцца, і санітарка выйшла, а следам, спатыкнуўшыся, бокам вылез Сцяпанаў.

Міліцыянер скончыў агляд і павярнуў да следчага свой пляскаты, бы аладка, абыякавы твар.

— Што, з кабінета ламалі? — спытаў следчы.

— Адсюль. З сярэдзіны ўсё вывернута. На падаконніку нават следу няма.

Міліцыянер зняў фуражку, абапёрся шырокай задніцай на падаконнік.

— Стэльмах (Іван Змітравіч зрабіў спробу ўстаць, капітан кіўком далоні паказаў, што можна сядзець), я буду зараз чытаць, а вы папраўляйце. I так, сёння, каля сямі нуль-нуль гадзін раніцы, вы адначасова з санітаркай Зінько Марыяй Зыгмундаўнай, полькай, 37-га года нараджэння, беспартыйнай, несудзімай, зайшлі ў свой кабінет і ўбачылі, што акно прачыненае…

— Так. Я яшчэ з двара ўбачыў, што нешта не тое, сэрца торгнулася. Я ж тут кожную

трэшчынку ў сцяне ведаю, кожнае акенца — усё ж трыццаць гадоў, як хаджу гэтым дваром…

Вы падышлі да падаконніка і ўбачылі, што выламаныя шпінгалеты. У кабінеце вы хавалі грошы… у якой колькасці?

— Я называў ужо…

— Паўтарыце яшчэ раз. Якімі купюрамі і ў якой колькасці?

— Амерыканскімі далярамі.

— У якой колькасці?

Стэльмах чамусьці зірнуў на Вінярскага і другі раз за сённяшні ранак назваў суму. Вінярскі сядзеў, не ведаючы, на якім ён свеце. Галава балела і кружылася. Міліцыянер, пачуўшы суму, прысвіснуў.

— Перад гэтым вы расказвалі пра грошы Вінярскаму, хірургу-асістэнту, больш пра месца знаходжання грошай ніхто не ведаў.

— Ніхто…

— I ў вас ёсць падазрэнне, што грошы ўзяў менавіта Вінярскі. Вы хочаце ўзбудзіць супраць яго крымінальную справу?

— Так, — прашаптаў Стэльмах.

— Напішыце ўнізе — «з маіх слоў запісана правільна», і пастаўце аўтограф.

Рука ў Стэльмаха так дрыжэла, што следчы прамовіў:

— Спакойней, не вы ж укралі, а ў вас. Цудоўна… Вінярскі — імя, імя па бацьку. Год нараджэння, дата, месца. Нацыянальнасць. Хатні адрас. Ці былі судзімасці? Прыводы ў міліцыю?

Атрымаўшы адказы, запісаў і, ні пра што больш не пытаючыся, падняўся з-за стала.

— Пойдзеце з намі.

Вінярскі торгнуўся назад, да сцяны, і міліцыянер адразу ж зрэагаваў: выпраміўся, прайшоў і стаў каля дзвярэй, насмешліва пазіраючы на яго.

— Я прашу вас, таварыш… (абвостраная прага ратунку падказала Вінярскаму, што трэба спадабацца капітану) таварыш палкоўнік!.. Выслухайце мяне!

— Дзеля гэтага мы вас і забіраем. У нас будзе дастаткова часу, — следчы зрабіў паўзу, — каб выслухаць вас.

— Паслухайце цяпер, я прашу! — замаліўся Вінярскі, жадаючы толькі аднаго: каб не ў гэтую вось хвіліну, яго павялі праз увесь калідор. — Так, учора Іван Змітравіч расказваў мне пра нейкія грошы!.. Але я не слухаў яго, ніколі не слухаю, я не зразумеў нічога!..

— Ну? — суха сказаў капітан.

— Але чаму вы не пытаецеся, адкуль у такога чалавека такая сума? Паглядзіце на яго! Чаму вы яму верыце на слова?

— Ай-яй, што ж я нарабіў… — казаў Стэльмах, закрываючы далонямі вочы і нахіляючыся разам з крэслам наперад, нібы вось-вось збіраўся ўпасці.

— Таварыш палкоўнік, я прыпамінаю — учора Стэльмах казаў, што гатоў пайсці на любую подласць — украсці, абрабаваць — каб толькі зарабіць грошы!.. Было такое, Іван Змітравіч?

— Ай-я-яй… — казаў Стэльмах.

— Таварыш следчы — гэта звычайная правакацыя! — горача даказваў Вінярскі. У ім загарэлася надзея. — Выдумаць міфічную гісторыю пра даляры, падстроіць іхні крадзеж, зваліць на таго, каму гісторыя была расказана…

— Хадзем, хадзем, — сказаў капітан, гледзячы на гадзіннік.

Міліцыянер ступіў да Вінярскага.

— Але я не краў нічога!.. Іван Змітравіч, прызнайцеся хоць вы, скажыце, што ніякіх грошай не было!..

— Што ж я нарабіў… — як заведзены, паўтараў Стэль-мах.

— Тады забірайце і яго! — крычаў ужо абы-што Вінярскі: нашто яму трэба было, каб забіралі і Стэльмаха?

Вінярскі з усіх сіл ірвануўся з наручнікаў, якія невядома адкуль узяліся на яго руках, і прачнуўся — ён спаў апрануты, у крэсле, галавою на часопісным століку. Шыя і рукі пазацякалі і балелі.

Поделиться:
Популярные книги

Князь Андер Арес 3

Грехов Тимофей
3. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 3

Кодекс Охотника

Винокуров Юрий
1. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника

Наследие Маозари 7

Панежин Евгений
7. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 7

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Тринадцатый

Северский Андрей
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.12
рейтинг книги
Тринадцатый

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Наташа, не реви! Мы всё починим

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наташа, не реви! Мы всё починим

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Моров

Кощеев Владимир
1. Моров
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров