Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Усё адпраўляецца ў кошык, усяму я радуюся, за ўсё дзякую лесу, лёсу і Богу. І як добра, што пакуль ёсць куды сваю здабычу прынесці, як здорава, што цябе чакае недзе самы родны чалавек, які будзе радавацца твайму поспеху, хай сабе і такому сціпламу, як кошык восеньскіх грыбоў…

Але што гэта?! У грудзі мне ўпіваецца калючы дрот. Проста пасярод лесу. Адгароджвае, адсякае адну з самых маіх любімых мясцінаў. Папярэджвае — стоп, грыбовік, далей табе ходу няма. А на тое, што ты ўсё жыццё тут хадзіў — начхаць, цяпер я, дачнік, буду тут хадзіць.

Добрыя вы мае людзі. Я не супраць ні вас, ні вашых лецішчаў, што з усіх бакоў абляпілі

нашу вёску, якімі забудована і гэтае вось вялікае колішняе поле, што свеціцца зараз праз дрэвы. Калі ласка, жывіце на здароўе. Наадварот, мне прыемна, што вы ўбачылі і ацанілі прыгажосць нашай мясцовасці, што вы практычна выратавалі вёску, бо ў ёй неўзабаве не засталося б ніводнага карэннага жыхара і тады знікла б нават назва яе…

Але навошта, калі вам адвялі надзел на полі, адхопліваць яшчэ і такі ж самы па памеры кавалак лесу? Навошта вы спрамілі рэчку? Вам жа, і дзецям вашым, каля яе гуляць і рыбу ў ёй лавіць… Навошта вы робіце агароджы не толькі ўпрытык да саменькай вады — так што і сцежачкі не застаецца, каб прайсці берагам, дык яшчэ ўлазіце і ў самую ваду? Адгароджваеце і яе тым жа калючым дротам ці металічнай сеткаю — да палавіны рачулкі?

…Асцярожна, каб не прабіць боты і ўвогуле не пакалечыцца, я пад гэты дрот падлажу. Апасліва, як злодзей, азіраюся. З палёгкаю ўспамінаю, што сёння будні дзень і гаспадары павінны быць у горадзе. Даходжу да загона са свежай, ледзь падсохлай зямлёю — відаць, толькі ўчора, ці нават сёння раніцаю выкапалі бульбу. Паўз загон вузенькая, метры два шырынёю палоска, зарослая асіннікам, бярэзнікам, лазняком… Тут я заўсёды браў што-небудзь, сюды ж знарок кіраваўся і сёньня… І не дарэмна! Белы, у траве. А вось россып падасінавічкаў, ростам з палец, з ярка-чырвонымі напарстачкамі шапачак… Ваўнянкі адна ў адну, і шмат! — ступаць страшна… З іх карэньчыкаў з-пад нажа аж пырскае белае малако.

Прайшоў адным бокам палоскі, павярнуўся, прайшоў другім — падбярозавікі, і як раней не ўбачыў? Цэлая сямья, чорныя галоўкі, махрыстыя, ножкі тоўсьценькія, як цылідрыкі лато…

Удача! Ніхто не гаркнуў на мяне з блізкага доміку, ніхто не выскачыў адтуль з дубінаю… Дзякую, мілая палоска, за тое, што ты ёсць, што помніш мяне, блуднага сына, — я цябе таксама, дзе б нібыў, успамінаю…

Кошык мой прыкметна цяжэе.

2004 г.

Дзікі Луг

І

Урочышча называлася Дзікі Луг. Было яно ад вёскі кіламетраў дваццаць, за Нароўляю, па другі бок Прыпяці. Кожны год у ліпені туды вербавалі касцоў і жанок, бо мясцовых рук не хапала, а травы перастойвалі.

Рыхтаваліся да паездкі грунтоўна. Брыгадзір паляк Маслоўскі нават рабіў абход кожнаму двару, правяраў, ці ўсё ў парадку. Мужчыны кляпалі косы, устаўлялі зубы ў граблі, выразалі з сырых асін мянташкі, запасаліся новенькімі зярністымі брускамі. У кожнага мелася адмысловае паленца з убітай бабкай, каб там, на месцы, пакляпаць. Жанкі пакавалі ў клункі закуску, рыхтавалі флягі, бідоны, біклажкі — пад ваду, а некаторыя, самыя эканомныя — пад беражоны яшчэ з вясны бярозавы квас, перастаялы, сівушны на выгляд і на смак.

Асабліва радасці было малым. «Дзікі Луг» у іх уяўленні значыла рай зямны. Там начуюць у шалашах з сена, ядуць каля вогнішчаў, расказваюць розныя гісторыі, там Прыпяць, у якой столькі рыбы, што сама выскоквае з вады на бераг. Малыя рабілі вудкі,

плавілі ў лыжках волава для грузілаў, вучыліся на выгане закідваць донкі, збіралі пад калодамі тоўстых чарвякоў-выпаўзкаў і складвалі ў бляшанкі з-пад халвы, не забыўшы прабіць у накрыўцы дзірачкі, каб даставіць чарвякоў жывымі — шлях няблізкі!

Выязджалі зацемна, гадзіны ў чатыры раніцы, на дзвюх грузавых машынах. Людзі набіваліся ў кузавы: мужчыны, дзеці, бабы — каторая і з немаўлям. У пярэднюю кабіну побач з шафёрам сядаў Маслоўскі. Дома заставаліся толькі самыя старыя і падлеткі — глядець гаспадарку.

Машыны ехалі з уключанымі фарамі. Дарога вяла праз поле з жытам, праз пясчаныя заносы, дзе колы буксавалі і трэба было выгружацца і штурхаць, праз лес з каранямі, ад якіх кішкі з цябе вытрэсвала, і нарэшце кацілася гладкай роўненькай шашою. У ліпені віднее хутка. Сонца яшчэ не ўстала, а ўжо каля Нароўлі светла, толькі над ракой белы туман, нібы вада кіпіць. Прыткнуты да берага, людзей чакаў маторны паром. На беразе каля яго тапталіся ажно тры начальнікі, усе ў белых сарочках, без пінжакоў, штаны запраўлены ў боты і ва ўсіх трох на раменьчыках афіцэрскія планшэты. Калі пачалі грузіцца, убачылі на пароме бабулю з кароваю — вяроўка накінута на рогі. На нагах у старой кірзавыя чобаты з белымі працёртымі дзірачкамі на халявах, на плячах ваенны кіцель, за спінаю гарбом — хустка з прыпасамі, на твары суровая акамянеласць.

«Хворая карова, — пранеслася між людзей. — На травы вядзе…»

Гэта было не рэдкасць — калі ў мяцовага люду хварэла скаціна і не памагаў ветэрынар, дык ішлі ў Дзікі Луг, з надзеяю, што жывёліна сама адшукае, што ёй трэба, і вылечыцца.

Застопарылі колы ў машын, адвязалі канат, завёўся матор. Карова павярнула галаву і пачала глядзець на свой бераг.

…Плыве, скрыпіць паром. Плюхае знізу ў дошкі вада. Над ракой туман. У тумане на сярэдзіне адзінокая лодка з рыбаком. І так прыемна пахне бензінчыкам і дымам ад цыгарак!..

ІІ

Паром з разгону тыцнуўся тупым носам у пясчаны пляж. Мужчыны перакінулі на бераг дашчаты насціл. Бабуля, ні на кога не зірнуўшы, сышла па ім са сваёй кароваю і пасунулася ў прырэчныя зараснікі, трушчачы ботамі сцябліны балегалову. Выгрузіўся народ, з’ехалі машыны.

Нідзе не было ні пазнакі дарогі. Шырокая, доўгая затока з вербамі адыходзіла ад Прыпяці. За ёй у тумане на пагорку і быў Дзікі Луг. Людзі са сваімі клункамі, граблямі, косамі і віламі на плячах, у сутонні падобныя на паўстанцаў Каліноўскага, цугам пагрэбліся на пагорак, стараючыся ступаць след у след, каб лішне не таптаць траву. Пакуль дабраліся, пярэднія былі мокрыя з галавы да пят, а хітраму начальству, якое замыкала калону, — хоць бы што, толькі боты ад расы блішчэлі.

Адсюль пачыналіся ўчасткі. Уся прасторная абалонь ляжала перад вачыма. Клін нечапанай, белай ад мокрага павуціння травы шырэў на пагорку, звужаўся да затокі і ўпіраўся ў бераг. Злева, унізе, яго мяжу абазначала Прыпяць, а справа, на ўзвышку — няроўная сцяна кустоўя. Хмызняк то залазіў на травяное поле, то адступаў, утвараючы прагалы. А далей, за пагоркам і вакол распасціраліся суцэльныя палескія джунглі, непралазныя зараснікі, пышныя шаты лазняку і алешніку, крушын і вольхаў, шывельгі і вербалозу, і сярод усяго гэтага бяскрайняга зялёнага прастору рэдка вырэзваліся клінкі чыстай травы, ды яшчэ ўзвышаліся, як маякі, то там, то сям адзіночныя дубы з буслянкамі ў ралах.

Поделиться:
Популярные книги

Петля, Кадетский корпус. Книга третья

Алексеев Евгений Артемович
3. Петля
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Петля, Кадетский корпус. Книга третья

Контуженый

Бакшеев Сергей
Детективы:
боевики
5.00
рейтинг книги
Контуженый

Содержанка. Книга 2

Вечная Ольга
6. Порочная власть
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Содержанка. Книга 2

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Хозяин Теней 5

Петров Максим Николаевич
5. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 5

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Деревенщина в Пекине 2

Афанасьев Семён
2. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине 2

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Законы Рода. Том 3

Мельник Андрей
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Охотник

Щепетнов Евгений Владимирович
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Охотник

Адвокат Империи 9

Карелин Сергей Витальевич
Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 9

Двойник Короля 8

Скабер Артемий
8. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 8