Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маленькi прынц

де Сент-Экзюпери Антуан

Шрифт:

– Хто вы... хто вы... хто вы...
– адгукнулася рэха.

– Будзьце маiмi сябрамi, я зусiм адзiн, - сказаў ён.

– Адзiн... адзiн... адзiн...
– адгукнулася рэха.

"Якая дзiўная планета!
– падумаў Маленькi прынц.
– Сухая-сухая, i ўся ў ражнах, i салёная нейкая. А людзям бракуе ўяўлення. Яны толькi паўтараюць тое, што iм кажуць... Дома ў мяне была кветка: тая заўсёды загаворвала першая..."

ХХ

Доўга

блукаў Маленькi прынц па пясках, снягах ды скалах i натрапiў нарэшце на нейкую дарогу. А ўсе дарогi вядуць да людзей.

– Добры дзень, - сказаў ён.

Перад iм рассцiлаўся сад, у якiм квiтнела мноства ружаў.

– Добры дзень, - азвалiся ружы.

Маленькi прынц не мог паверыць сваiм вачам. Усе яны былi так падобны да яго кветкi!

– Хто вы?
– уражаны, спытаў ён.

– Мы ружы, - адказалi ружы.

– Вось як...
– прамовiў Маленькi прынц.

I ён адчуў сябе вельмi-вельмi няшчасным. Яго красуня казала, што яна адзiная такая ў сусвеце. I вось - калi ласка! У адным толькi садзе iх цэлых пяць тысяч, як на падбор.

"Яна вельмi раззлавалася б, калi б убачыла iх, - падумаў ён.
– Яна страшэнна закашляла б i прыкiнулася, што канае, толькi б не паказацца смешнай. I я быў бы вымушаны рабiць выгляд, што ратую яе, бо iначай яна сапраўды памерла б, каб толькi прынiзiць мяне..."

А потым ён падумаў: "А я ж яшчэ думаў, што валодаю адзiнай у свеце кветкай, а цяпер аказалася, што гэта звычайная ружа. Усяго i было ў мяне звычайная ружа ды тры вулканы вышынёй мне па калена, адзiн з якiх, мабыць, назаўсёды патух... Якi ж я пасля ўсяго гэтага прынц?.."

I ён уткнуўся тварам у траву i заплакаў.

ХХI

У гэты момант i з'явiўся Лiс.

Добры дзень, - сказаў ён.

– Добры дзень, - ветлiва азваўся Маленькi прынц, абярнуўся на голас, але нiкога не ўбачыў.

– Я тут, - данёсся голас.
– Пад яблыняй...

– Хто ты?
– спытаў Маленькi прынц.
– Якi ты прыгожы!

– Я - Лiс, - сказаў Лiс.

– Пагуляй са мной, - папрасiў Маленькi прынц.
– Мне так сумотна.

– Не магу я гуляць з табою, - сказаў Лiс.
– Я не прыручаны.

– Ах, прабач, - сумеўся Маленькi прынц.

Ён трошкi падумаў i спытаў:

– А што азначае - прыручыць?

– Ты не тутэйшы, - заўважыў Лiс.
– Чаго ты тут шукаеш?

– Людзей шукаю, - сказаў Маленькi прынц.
– Што азначае - прыручыць?

– У людзей ёсць стрэльбы, i яны ходзяць на паляванне, - сказаў Лiс.
– Гэта так непрыемна! А яшчэ яны разводзяць курэй. Гэта адзiны iх прыстойны занятак. Ты шукаеш курэй?

– Не, - адказаў Маленькi прынц.
– Я шукаю сяброў. А што азначае "прыручыць"?

– Гэта нешта вельмi прызабытае, - сказаў Лiс.
– Нешта накшталт "ствараць сувязi"...

– Ствараць сувязi?

– Але, - сказаў Лiс, - Вось ты пакуль для

мяне ўсяго толькi маленькi хлопчык, так падобны на сотнi тысяч iншых маленькiх хлопчыкаў. I ты не патрэбен мне. I я не патрэбен табе таксама. Я для цябе проста лiсiца, падобная на сотнi iншых лiсiц. Але калi б ты прыручыў мяне, мы сталi б патрэбныя адно аднаму. Ты стаў бы для мяне адзiным у свеце. I я стаў бы для цябе адзiным у свеце...

– Я пачынаю разумець, - сказаў Маленькi прынц.
– Ёсць на свеце адна кветка... Мусiць, яна мяне прыручыла...

– Усё магчыма, - згадзiўся Лiс.
– Чаго толькi не бывае на гэтай Зямлi...

– Не, гэта было не на Зямлi, - сказаў Маленькi прынц.

Лiса гэта вельмi зацiкавiла.

– На iншай планеце?

– Так.

– А на той планеце ёсць паляўнiчыя?

– Няма.

– Як цiкава! А куры ёсць?

– Няма.

– Няма ў свеце дасканаласцi!
– уздыхнуў Лiс.

Але ён зноў вярнуўся да разважанняў:

– Маё жыццё такое аднастайнае. Я палюю на курэй, людзi палююць на мянё. Усе куры падобны адна на адну, i ўсе людзi падобны адзiн на аднаго. З гэтай прычыны мне i сумнавата. Але, калi ты прыручыш мяне, жыццё мае нiбы сонцам азарыцца. Я навучуся распазнаваць твае крокi сярод тысячы iншых. Калi я чую людскiя крокi, я ўцякаю i хаваюся. Твае ж паклiчуць мяне з нары як музыка. I потым - паглядзi! Бачыш, там, удалечынi, жытняе поле? Я не ем хлеба. Жыта мне нi да чаго. Збажына нiчога не напамiнае мне. I гэта так сумна! А ў цябе залатыя валасы. I як цудоўна было б, калi б ты прыручыў мяне! Залатое жыта заўсёды было б мне напамiнкам пра цябе... Я палюбiў бы песню ветру ў калоссi...

Лiс змоўкi доўга глядзеў на Маленькага прынца.

– Калi ласка... прыручы мяне!
– папрасiў ён.

– З радасцю, - адказаў Лiсу Маленькi прынц, - але ў мяне так мала часу. Мне яшчэ трэба знайсцi сяброў i шмат чаго ўведаць.

– Рэчы можна ўведаць толькi тады, як прыручаеш iх, - сказаў Лiс.
– У людзей не хапае часу ўведаць што-небудзь. Яны купляюць усё гатовае ў крамах. Але сябра ж не купiш у краме, вось чаму людзi i не маюць сяброў. Калi ты хочаш, каб у цябе быў сябар, прыручы мяне!

– А што для гэтага трэба зрабiць?
– спытаў Маленькi прынц.

– Па-першае, трэба быць вельмi цярплiвым, - адказаў Лiс.
– Спачатку ты сядзi вунь там, воддаль ад мяне, на траве. Я буду сачыць за табой краёчкам вока, але ты маўчы. Словы - крынiца непаразуменняў. Але дзень пры днi ты сядай усё блiжэй i блiжэй...

На другi дзень Маленькi прынц зноў прыйшоў пад яблыню.

– Лепей з'яўляйся ў адзiн i той жа час, - параiў Лiс.
– Калi ты прыходзiш, да прыкладу, а чацвёртай папалуднi, то ўжо а трэцяй гадзiне я адчуваю сябе шчаслiвым. I чым блiжэй да азначанага часу, тым я шчаслiвейшы. А чацвёртай гадзiне я ўжо стану хвалявацца i непакоiцца. Я спазнаю кошт шчасця! А як ты будзеш прыходзiць абы-калi, то я нiколi не буду ведаць, з якой хвiлiны мне рыхтаваць сваё сэрца. Трэба трымацца абраду.

Поделиться:
Популярные книги

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Возвращение Безумного Бога 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Плач феникса

Шебалин Дмитрий Васильевич
8. Чужие интересы
Фантастика:
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Плач феникса

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Изгой Проклятого Клана. Том 3

Пламенев Владимир
3. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 3

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8

Имя нам Легион. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 11