Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маленькi прынц

де Сент-Экзюпери Антуан

Шрифт:

– Ах, малыш, малыш, як я люблю, калi ты смяешся!

– Вось гэта i будзе маiм падарункам... Гэта будзе, як з вадой...

– Як гэта?

– У кожнага чалавека - свае зоркi. Адным людзям - тым, хто любiць падарожнiчаць, - зоркi паказваюць дарогу. Для iншых гэта проста маленькiя светлячкi. Вучоным яны - задачы, якiя трэба рашыць. Майму дзялку яны - золата. Але ва ўсiх людзей зоркi - нямыя. У цябе ж будуць зоркi, якiх не будзе анi ў каго на свеце...

– Як гэта?

– Ноччу ты глянеш на неба, а там будзе ж i тая зорка, дзе я жыву, дзе я смяюся. Ты не

будзеш ведаць, дзе яна, мая зорка, таму табе будзе здавацца, што смяюцца ўсе-усе зоркi. Вось i выходзiць, што ў цябе будуць зоркi, якiя ўмеюць смяяцца!

I ён зноў засмяяўся.

– I калi ты ўцешышся, - а рана цi позна заўсёды прыходзiць суцяшэнне, табе будзе прыемна, што калiсьцi ты ведаў мяне. Ты назаўсёды застанешся маiм сябрам. Табе захочацца пасмяяцца разам са мной. I аднойчы ты адчынiш акно, проста так, ад радасцi... I твае сябры будуць вельмi здзiўлены, чаго гэта ты смяешся, калi глядзiш на неба. А ты iм скажаш: "Так, так я заўсёды смяюся, калi гляджу на зоркi". I яны падумаюць, што ты звар'яцеў. Бачыш, як кепска я абышоўся з табою...

I ён зноў засмяяўся.

– Нiбыта замест зорак я падарыў табе мноства званочкаў, якiя ўмеюць смяяцца...

I ён зноў засмяяўся. Потым твар яго пасур'ёзнеў:

– Ты... вось што... сёння ноччу... ты... не прыходзь...

– Я не пакiну цябе аднаго.

– Табе памроiцца, што мне нядобра... Памроiцца нават, быццам я памiраю. Што зробiш, так трэба. Але я не хачу, каб ты бачыў гэта. Не прыходзь, не трэба...

– Я не пакiну цябе аднаго.

Але ён ўсё непакоiўся.

– Разумееш... гэта яшчэ i праз змяю. А раптам яна цябе ўкусiць... Змеi злыя. Iм адно задавальненне - уджалiць каго-небудзь.

– Я не пакiну цябе аднаго.

Нечакана ён трошкi падбадзёрыўся:

– Але ж праўда, на двух у яе не хопiць атруты...

Вечарам я i не заўважыў, калi Маленькi прынц сабраўся ў дарогу. Ён знiк цiшком. I калi мне ўсё-такi ўдалося дагнаць яго, ён крочыў хутка i рашуча.

– А! Гэта ты...
– толькi i сказаў ён.

Ён узяў мяне за руку. Але нешта ўсё яшчэ трывожыла яго.

– Дарма ты iдзеш са мной. Табе будзе балюча. Табе здасца, што я памiраю, але я не памру...

Я маўчаў.

– Разумееш, гэта надта далёка. Маё цела надта цяжкае. Мне не ўзнесцi яго.

Я маўчаў.

– Але гэта ўсё роўна нiбы скiнуць старую абалонку. Тут няма чаго журыцца... :

Я маўчаў.

Ён трошкi ўпаў духам. Але ўсё-такi зрабiў яшчэ адно намаганне:

– А ведаеш, будзе дужа мiла! Я таксама буду глядзець на зоркi. Усе зоркi будуць, як калодзеж з заржавелым калаўротам. I кожная падасць мне напiцца...

Я маўчаў.

– Падумай, як забаўна! У цябе будзе пяцьсот мiльёнаў званочкаў, а ў мяне пяцьсот мiльёнаў крынiчак...

I Маленькi прынц змоўк. Ён плакаў...

– Ну, вось i прыйшлi. Застанься тут, я зраблю яшчэ крок.

Але ён апусцiўся на пясок, бо яму стала страшна.

– Ведаеш, - сказаў ён, - мая кветка... Я ў адказе за яе! Яна такая кволая! I такая наiўная... У яе ўсяго i ёсць, што чатыры недалужныя калючкi, каб уберагчы сябе ў гэтым свеце...

Я таксама

сеў, ногi не трымалi мяне болей. Ён сказаў:

– Ну... Вось i ўсё...

Павагаўся яшчэ з хвiлiну i ўстаў. I зрабiў адзiн-адзiны крок. А я не мог варухнуцца.

Нешта, як жоўтая маланка, блiснула каля яго косткi. Нейкi мiг ён стаяў нерухома. Нават не ўскрыкнуў. Потым паволi, як падае ссечанае дрэўца, бясшумна ўпаў на пясок.

ХХVII

I вось шэсць гадоў мiнула з тае пары... Яшчэ нiколi i нiкому я не расказваў пра гэта. Мае таварышы былi вельмi радыя зноў убачыць мяне жывога i здаровага. На роспыты ж, чаму я такi засмучаны, я адказаў: "Проста знямогся..."

Цяпер я трохi суцешыўся. Праўда... не зусiм. Але я ведаю, што Маленькi прынц вярнуўся на сваю планету, таму што на досвiтку я не знайшоў яго цела. Яно было не такое ўжо i цяжкае. А начамi я так люблю слухаць зоркi. Яны - нiбы пяцьсот мiльёнаў званочкаў...

Але iншы раз са мною творыцца нешта незвычайнае. Справа ў тым, што да напыснiчка, якi я намаляваў для Маленькага прынца, я забыў дадаць скураны аброжак. Маленькi прынц нiколi не здолее прывязаць свайго баранчыка. I я проста месца сабе не знаходжу. "Што адбылося на яго планеце?
– пытаюся я ў сябе.
– Няўжо баранчык з'еў ружу?"

То я кажу сабе: "Ды, безумоўна, не! Маленькi прынц штовечар накрывае сваю ружу шкляным каўпаком, ды i за баранчыкам ён добра наглядае..." Тады я шчаслiвы. I ўсе зоркi цiха смяюцца.

А то я кажу сабе: "Хiба не здараецца, што мы бываем няўважлiвыя? На бяду шмат не трэба! А што, калi аднойчы ён забыўся пра шкляны каўпак, альбо баранчык ноччу ўпотай выбраўся на волю i..." I тады ўсе званочкi горка-горка плачуць...

Усё гэта так загадкава, незразумела-дзiўна. Вам, хто таксама палюбiў Маленькага прынца, як i мне, гэта зусiм, зусiм не ўсё роўна: увесь свет робiцца для нас iнакшым ад таго, што дзесьцi ў невядомым куточку Сусвету баранчык, якога мы нiколi не бачылi, можа, ужо з'еў незнаёмую нам ружу...

Гляньце на неба. I спытайцеся ў сябе: красуецца яшчэ тая ружа цi не? А раптам баранчык з'еў яе? Убачыце, як усё пераменiцца...

I нiколi нiводны дарослы не зразумее, як гэта важна!

Гэта для мяне сама прыгожая i сумная мясцiна на свеце. Гэта той самы куточак пустынi, што намаляваны i на папярэдняй старонцы, але я намаляваў яго яшчэ раз, каб вы лепей разглядзелi яго. Менавiта тут Маленькi прынц з'явiўся на Зямлi, а потым знiк.

Уважлiва прыгледзьцеся да малюнка, запомнiце гэты куточак да драбнiцы, каб маглi пазнаць яго ў пустынi, калi вам некалi, можа, давядзецца падарожнiчаць па Афрыцы. I калi вам надарыцца праходзiць гэтымi мясцiнамi, малю вас, не спяшайцеся, супынiцеся на хвiлiнку пад гэтай зоркай! I калi да вас падыдзе невялiчкi золатавалосы хлапчук, калi ён будзе звонка смяяцца i не будзе адказваць на вашы роспыты, - вы ўжо, несумненна, здагадаецеся, хто гэта такi. То майце ласку! Здымiце з сэрца майго гэтую журбу: хутчэй напiшыце мне, што ён вярнуўся...

Поделиться:
Популярные книги

Лекарь Империи 9

Карелин Сергей Витальевич
9. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 9

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Эпоха Опустошителя. Том VI

Павлов Вел
6. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VI

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Третий Генерал: Том III

Зот Бакалавр
2. Третий Генерал
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том III

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Моров. Том 8

Кощеев Владимир
7. Моров
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 8

Деревенщина в Пекине

Афанасьев Семён
1. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине

Неудержимый. Книга XXXVII

Боярский Андрей
37. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXXVII

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Хозяин Теней 2

Петров Максим Николаевич
2. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 2