Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

З сельсавета Пятро i Панас выйшлі разам i, не змаўляючыся, пайшлі да рэчкі. Мабыць, абодвум хацелася пагаварыць. Паабапал — як вокам кінуць — прасторы залітых вадой лугоў. Спыніліся на грэблі каля моста. Дзень быў халодны, ветраны. Пясчаны насып сярдзіта лізалі хвалі.

— A пісталет у мяне ёсць, — з не меншай нечаканасцю, чым былі словы капітана, прызнаўся Панас. — Толькі не нямецкі — амерыканскі. А запытай — на якое ён ліха мне? Усе мы, як дзеці, любім цацкі. Вось i я прывёз цацку — на памяць. А каму яна патрэбна, такая памяць? Хочу забыць хутчэй пра яе, вайну, будзь яна проклята, a пісталет

хаваю. Хіба не дурань?

— Чаму ж ты не прызнаўся?

— Гэтаму! Ты бачыў яго метад? Каб ён па-чалавечы — чаму не прызнацца? А так — падумаў: прымусіць пісаць тлумачэнне — дзе ўзяў, чаму адразу не здаў? А што я напішу? Што пасля добрай выпіўкі мне падарыў яго амерыканскі лейтэнант! I я, дурань, вырашыў захаваць на памяць? Такі, брат, вартавы дзяржбяспекі прышые табе дзела, ды i не адно: за сувязь з амерыканцамі… Даказвай пасля, што сустракаліся мы цэлай танкавай брыгадай з ix танкавай дывізіяй… За незаконнае трыманне зброі… за што хочаш…

Памаўчалі.

— Прыйдзецца ўтапіць у віры гэтую «памяць».

I зноў пасля паўзы:

— Але хацеў бы я ведаць, якая падла данесла? Акрамя жонкі, ніводзін чалавек не ведаў. Грышка, парасё, відаць, падгледзеў i некаму пахваліўся.

Пятро стаяў, глядзеў на свінцовую ваду i думаў: чаму чалавек гэты так шчыра прызнаецца? Навошта яму, сакратару, ведаць пра яго пісталет? Не хапала яшчэ клопату: хаваць чужую тайну. I ад каго? Ад савецкіх органаў. A калі — крыи божа! — той, хто напісаў першы данос, напіша другі? Што тады можа падумаць Панас пра яго, каму ён даверыў сваю тайну? А можа, знарок правярае? Фу, чорт, мімаволі зробішся падазроным! Нельга ж жыць, калі не верыш у чалавечую шчырасць!

IV

Шапятовіча даўно ўжо абражалі i абуралі паводзіны трупы інвалідаў. Здаецца, добрыя людзі, некаторыя проста героі — па тры калодкі ордэнаў, як казаў той Рабіновіч, а ставяцца да ix, мясцовых кіраўнікоў, як… амаль што да сваіх ворагаў. Быццам усе яны — Бабкоў, Грамыка, Капыл, ён, Пятро, — толькі i думаюць, як бы што ўкрасці, схапаць, змахляваць, некага абысці, «з'есці».

Не раз Пятру хацелася сказаць ім з крыўдай, але спакойна i прачула:

«Браткі мае! Я ваяваў гэтак жа, як i вы. I такі ж інвалід — навылет двойчы прастрэлены. Але ж я не крычу, не выстаўляю сваіх ран. Я працую. I не для свае карысці, акрамя асноўнай працы — настаўніцкай, цягну грамадскую. Мне даручыла партыя, я — камуніст i таму мушу думаць не толькі пра сябе, але i пра вас — пра ўсіх… А што вы маеце да Бабкова? Чалавек з першых дзён па заданию райкома пайшоў у партызаны. За гэта фашысты знішчылі ўсю яго сям'ю… Перажыў такую трагедыю. Да таго ж таксама двойчы паранены… Выходзіць, у вас нервы, a ў яго — няма?..»

Але пагаварыць так, сардэчна, не ўдавалася. Размовы кожны раз былi нервовыя, бо інваліды патрабавалі немагчымага i пачыналі з папрокаў, абвінавачванняў. Крыкам пачыналі. Вось як цяпер… Толькі селі члены выканкома ў сельсавеце, зачыніліся ў кабінеце старшыні, каб раздзяліць паміж тымі, хто мае найбольшую патрэбу, ячмень i юнраўскія лахманы (сапраўды-такі лахманы), яны, інваліды, тут як тут. Чалавек сем. Перад гэтым, безумоўна, заглянулі ў краму, хапілі па шклянцы, а можа, i па дзве, разліўной i разбаўленай ванючай гарэлкі. Селі — хто на лавачцы, хто проста

на зямлі, у пясок, перад вокнамі i… давай скланяць i Бабкова, i Капыла, i Прымакову. Яго, Пятра, i Грамыку пакуль што не чапалі. Імёны, праўда, наогул не называлі. Але — намёкі…

— Сабраліся: адзін сухарукі, другі суханогі. Два боты — пара.

— Дык гэты хоць сваю міну п'яны разбіраў. А дзе той нагу пакалечыў?

— А той немцам яйкі памагаў збіраць. — Гэта пра Капыла, хоць усім вядома, што кульгавы ён не з вайны, а яшчэ з дзіцячых год. За кожным словам — пакручастая лаянка. Асабліва стараўся аднарукі Рыгор Прышчэпа.

Бабкоў «закіпеў»:

— Пазваню ў міліцыю. Дакуль трываць? Працаваць не даюць. Добрых людзей з панталыку збіваюць. Я ім — што? Я — савецкая ўлада на сённяшні дзень. А выпады ix што? Гэта ж антысавецкая прапаганда.

Грамыка паморшчыўся, быццам яму забалела.

— Не кідайся, Дзямідавіч, словамі. Антысавецкая! Што яны — за Гітлера рукі ды ногі палажылі, калекамі пасталі?

— Але нікому не дадзена права хуліганіць!

— Выпілі хлопцы — няхай памянташаць языкамі. Стомяцца — разыдуцца. Вокны ж не б'юць.

— А ты хацеў, каб вокны білі?!

— Дамо волю — i да вокнаў дабяруцца, — адкашляўшыся, прахрыпеў Капыл.

— Эх, спалохаліся! — зняважліва да Бабкова i Капыла хмыкнуў Міхайла Атрошчанка, старшыня сельпо, таксама інвалід, без правага вока, з апаленай шчакой. Весела засмяяўся: — Дазволь, Шапятовіч, я з імі пагавару. Люба-міла будзе паслухаць. Шпяктакль!

Пятро ведаў, як Атрошчанка гаворыць. Чуў. Нікога, бадай, інваліды так не скланяюць, як яго. Але i паважаюць — свой. Ніхто з кіраўніцтва не ўмее так «крыць», як ён. Разыдзецца — то ix дзесяцёра не могуць перамацюкаць яго аднаго. Пятро мусіў пасарамаціць гандляра на партийным сходзе. Таму ён цяпер i прасіў дазволу.

Ляпнулі дзверы ў медпункце, i на вуліцы з'явілася Саша.

Пятро пазіраў у акно. Інваліды, пэўна, забыліся, што доктарка можа быць тут. Убачылі — трохі сумеліся.

Саша імкліва саскочыла з ганка, стала перад імі. Белы халат быў накінуты на плечы, вецер развяваў яго, i гэта надавала маленькай жанчыне ваяўнічы выгляд — стаяла, як Напалеон перад войскам.

Пятро ажно залюбаваўся жонкай.

— Ну i красунчыкі,— працягнула яна, дакорліва ківаючы галавой. — А словы, словы — сцены пачырванелі. Я хацела ватай вушы затыкаць.

— Прабачце, Аляксандра Фёдараўна, — апусціў галаву Вася Нізавец, самы малады i самы няшчасны — без абедзвюх ног; ён сядзеў на пясчанай сцежцы, прывязаны да сваёй прымітыўнай каляскі — дошкі на маленькіх колах.

— Школа побач вунь, — дакарала Саша, ужо звяртаючыся да старэйшых — да Прышчэпы, да Асадчага. — Дзеці вашы. Пасаромеліся б.

— Але, дзеці! — згадзіўся Прышчэпа i па-камандзірску загадаў: — Усё, браткі! Языкі на замок! Хто распусціць — месца ў нашай кампаніі не будзе!

— А за што гэта вы, галубочкі, напіліся? Дома бульбіны няма…

Пятру нават страшна зрабілася. Пашле зараз каторы: што табе да таго, маладзіца? Не. Пераглянуліся — маўчаць.

— Зноў чый-небудзь гадзіннік залажылі? Прызнайцеся. Ну, я гэтую шынкарку злаўлю! Адкрыла лавачку! Карчма, а не сельпо! I старога спаднічніка аблытала. Яшчэ член парты!! — Гэта Саша пра Атрошчанку.

Поделиться:
Популярные книги

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Зодчий. Книга III

Погуляй Юрий Александрович
3. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга III

Последний Герой. Том 5

Дамиров Рафаэль
5. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 5

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Я Гордый Часть 3

Машуков Тимур
3. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый Часть 3

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Дважды одаренный. Том II

Тарс Элиан
2. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том II

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Личный аптекарь императора. Том 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 6