Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Старшыня сельпо ўсхапіўся з месца, але да акна не наблізіўся.

— Ну i піла ж у цябе, Андрэевіч, а не жонка. У мяне брытва, ну, а твая вастрэйшая. Хаця б перад гэтымі крыкунамі не мітынгавала. Сказаў бы ты ёй.

— Ідзі скажы, — засмяяўся Грамыка, ведаючы, што Атрошчанка баіцца Сашы гэтак жа, як і Бабкоў. Яна не можа дараваць, што ён, бацька чацвярых дзяцей, дзве дачкi— нявесты, «круціць любоў» ca сваёй крамшчыцай — удавой Гашай. I заўсёды рэжа праўду ў вочы.

— Каму-каму, а вам, Вася, нельга ж піць. Hi кроплі. Вам гэта горш за любую

атруту…

Вася закрычаў:

— А на чорта яно мне, жыццё такое?

— Ну i дурань, — ласкава, някрыўдна, неяк зусім па-мацярынску ўпікнула Саша. — Адзін ты такі? Ці мы з Надзяй вінаваты, што цябе Гітлер скалечыў?

— Аляксандра Фёдараўна! — крыкнуў Вася, стукнуўшы сабе ў грудзі дошчачкамі, якімі абапіраўся аб зямлю, каб ехаць на сваёй калясцы.

— А навошта ты мучыш i яе i сябе? Ссохла дзяўчына. Кожны дзень слёзы лье. Завошта ты яе караеш? За тое, што пяць год чакала? I кахае цяпер…

— Шкадуе яна мяне, а не кахае, — апусціўшы галаву, прашаптаў Вася i тут жа схамянуўся, мабыць, засаромеўшыся сваёй слабасці; зноў крыкнуў: — А мне жаласці не трэба! Нічыёй!

— А якая ж гэта любоў без жаласці? Усе мы вас шкадуем.

— Жаніся, Вася! Апошнія штаны прадамо, а вяселле згуляем, — весела сказаў Іван Асадчы, які вось ужо два гады закаваны ў стальны карсет, бо пашкоджаны пазваночнік. Між іншым, толькі ён адзін не п'е, бо ведае, што яму гэта — смерць. Але ў кампаніі заўсёды i сваю долю на выпіўку ўкладае. Бабкоў сцвярджае, што гэта ён верхаводзіць у групе i падбівае інвалідаў «каламуціць ваду». Хоць звычайна шуміць больш за ўсіх Рыгор Прышчэпа.

— Вы, Іван Аляксеевіч, не жартавалі б, а сур'ёзна пагаварылі б з таварышам сваім. Гэта — яго жыццё, яго лёс. I яе, Надзін.

— A праўда, Вася, чаму ты ламаешся? Надзя — гэта, ведаеш, якая баба? Як мая Галя. Такая на руках будзе насіць усё жыццё, — раптам горача i сур'ёзна пачаў угаворваць

Васю Прышчэпа.

Яго падтрымалі другія. А Саша — як добры дырыжор перад гэтым хорам.

Атрошчанка пакруціў галавой:

— Вот умее яна з імі пагаварыць!

— Хто — Шура? Будзь спакойны! Яна яшчэ i з табой пагаворыць! — зноў засмяяўся Грамыка i тут жа запатрабаваў: — Давай, Халімон, гані далей. Няма калі сядзець тут. Сеяць трэба.

Капыл пачаў чытаць прозвішчы з гаспадарчаи кнігі. Тлумачыў, якая сям'я, як жыве; ён ведаў усе восемсот двароў — ва ўсіх вёсках i пасёлках. Вырашылі, каму памагчы. Часам спрачаліся. Пятро прыкмеціў, што Капыл пра усіх усе ведае, усе грахі ўспамінае — хто ў калгас не хацеў уступаць, каго да вайны яшчэ судзілі за кражу арцельных гуркоў, а вось пра грахі фашысцкай акупацыі забывав. Тады нагадвае Каця Прымакова. У яе да ўсіх, хто служыў немцам, — лютая нянавісць. Як у Сашы. Можа, праз гэта шмат у чым такія розныя, яны — не сказаць, што сябруюць, але жывуць i працуюць дружна. Саша нават падкормлівае, чым можа, паўтарагадовых блізнят Каці, дзяцей гарачай любові Каці да афіцэраў той часці, якая вызваліла ix сяло i некаторы час стаяла тут на адпачынку — збіралі сілы,

каб фарсіраваць Сож i Дняпро.

Галасы за акном замінаюць. Але пакуль там угаворваюць Васю жаніцца, пакуль Саша горача даказвае, што такое жаночае каханне, якога дурні-мужчыны амаль ніколі не разумеюць, — працаваць можна, хоць i не вельмі засяроджана.

Але за акном зноў пачынаюць пра тое, што не можа не адарваць ix, членаў выканкома, ад спіса, ад ячменю i кофтачак.

Саша. Ведаеце, што я вам раю, людцы добрыя? Ідзіце вы дахаты. Не перашкаджайце — хутчэй кісялю наварыце.

Прышчэпа. А хто там дзеліць? Вы, Шура, у камісіі?

Саша. А як жа! Больш у мяне работы няма, як анучкі дзяліць.

Асадчы. Не ў анучках справа, Аляксандра Фёдараўна! Не з-за анучак мы прыйшлі. Не падумайце. Прынцып! Во што галоўнае. Чый там голас мае большую сілу? Хто ведае людзей? Ваш муж не ведае. Старшыня таксама не тутэйшы, з суседняга сельсавета. Капыл адзін усіх ведае…

Вася. Але i мы яго добра ведаем!

Голас незнаёмага. Як ён яйкі немцам збіраў.

Прышчэпа. Што там яйкі! Партызана выдаў. Павесілі хлопца…

Асадчы. Рыгор! Што не даказана — пра тое плявузгаць няма чаго. Ці мала ix, бабскіх плётак!

Прышчэпа. Добрыя плёткі!

Саша. Ён жа ў партызанах быў.

Вася. Пасля трэба ж было замаліць грахі.

Прышчэпа. Такі ўсюды прышыецца. I да фашыстаў i да камуністаў…

Пятро назіраў за Капылом. Той унурыўся, трохі не ўткнуўшыся шызым носам у «гросбух», i не паднімаў вачэй, бубніў прозвішчы, як панамар. Безумоўна, ён чуў дыялог за акном. Недарэмна яго звычайна малінавыя вусны пасінелі, не, нават набылі нейкі цёмна-фіялетавы колер, a скроні i шчокі стал i жоўтыя.

Пятро думаў: «Калі ўсё гэта няпраўда, дык чаму ж ты, стары хрыч, маўчыш? Гэта ж не толькі твой аўтарытэт, але i аўтарытэт сельсавета, савецкай улады. Выйдзі ды хоць добра вы лай гэтых п'яных балбатуноў».

Абураўся Бабкоў:

— Не, я ўсё-такі пазваню ў міліцыю.

Пятро ўзлаваўся:

— I што ты скажаш? На жыццё тваё замахваюцца? Ідзі пагавары з імі спачатку. Ты ж улада!

— Што з такімі гарлапанамі гаварыць?

— Не хочаш? Ну дык я пагавару! — I Пятро рушыў да выхаду, адкінуў кручок, шырока расчыніў дзве палавіны дзвярэй i выйшаў на ганак.

— Заходзьце, таварышы, — ветліва запрасіў ён інвалідаў.— Навошта вам пад вокнамі мітынгаваць?

Яны разгубіліся ад такой нечаканасці.

— Заходзьце, заходзьце, не саромейцеся. Памажыце Нізаўцу падняцца на ганак.

— О, я сам, парторг! — I Вася першы падкаціў на сваёй калясцы да ганка.

Саша хораша кіўнула мужу галавой, яўна ўхваляючы яго запрашэнне, і, захінуўшы халат, каб не сарваў вецер, пайшла ў вёску, відаць, на візіт да хворага, бо з чамаданчыкам.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 2

Петров Максим Николаевич
2. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 2

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Врубель

Коган Дора Зиновьевна
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Врубель

Законы Рода. Том 9

Мельник Андрей
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Гаусс Максим
3. Второй шанс
Фантастика:
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Последний Паладин. Том 12

Саваровский Роман
12. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 12

Абсурдистан

Штейнгарт Гари
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Абсурдистан

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Темный Лекарь 9

Токсик Саша
9. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 9

Здравствуй, Мир!

Француз Михаил
Фантастика:
рпг
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Здравствуй, Мир!