Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Але, здаецца, не толькі яна лічыць, што тэма, як кажуць, вычарпана, але i ён — Лялькевіч. Падышоў да стала, пачаў разглядаць кнігі.

У грубцы засквірчэла сала. A калі патэльня была пастаўлена на ляжанку i Саша ўбіла туды яйкі, то пайшоў такі пах, што ў Пятра закружылася галава.

«Чаго добрага, яшчэ страціш прытомнасць, як тая Таня», — з сумным гумарам падумаў ён. Але ўбачыў, як употай каўтнуў сліну госць, i павесялеў: «Ды ты, выходзіць, такі ж галодны, як i я, грэшны». I ўжо борздка, нецярпліва, стосамі пачаў звальваць кнігі ca стала на ложак.

Лялькевіч, паглядзеўшы адну-другую кніжкі, спытаў з сяброўскай інтымнаецю:

— Грызеш гісторыю?

— Раптам адкрыў, што гэта цікавая навука.

Саша, трымаючы на чапяле

патэльню ў грубцы, засмяялася:

— Ён трызніць багамі! Асабліва багінямі. Штоноч сніць Афрадыту.

— Ну, выдумаеш!

— Відаць, цікавасць да гісторыі прыходзіць з гадамі. У школе, у інстытуце я не любіў гісторыі. Матэматыка ды фізіка займалі ўвесь час. А вось цяпер хочацца пачытаць i пра багоў i пра герояў. Шкада, няма калі. Усё мару: вазьму адпачынак, уцяку куды-небудзь у лес… У мяне ж столькі знаёмых леснікоў з партызанства! Захаплю чамадан кніжак i — запоем, запоем… З раніцы да вечара. Сню, як чытаю з такой асалодай. — Лялькевіч уздыхнуў, сумна ўсміхнуўся. — Звычайна яна загараецца звечара, такая фантазія. A раніцаю прачнуся — цвярозасць поўная. Разумею: нікуды я не схаваюся. Будзе адпачынак — пашлюць мяне на курорт, лячыцца… Ну, пачытаю, не больш, чым другія… I зноў — сходы, пасяджэнні…

Саша выставіла на засланы свежымі газетамі стол пузатую пляшачку, такую поўную i празрыстую, што Пятру здалося — яна пустая. Ён нават не ўтрымаўся, пераставіў яе з месца на месца — пераканаўся, што яна напоўнена пад шкляны прыцёрты корак самым чыстым «нектарам».

«Увесь акушэрскі НЗ выставіла, — падумаў з вясёлым гумарам. — Зноў акушэрка напіша ў райздраў».

У Дзень Савецкай Арміі яны з Бабковым вымалілі ў Сашы грамаў дзвесце спірту — памянуць тых, хто ішоў побач з імі i не дайшоў. Не толькі фізічныя, але i душэўныя раны — яны яшчэ свежыя ў кожнага. Уедлівая дзяўчына, у галаве якой адны хлопцы ды інтрыгі (a хлопцаў няма, i яна злуе), напісала ў райздраў, што загадчыца фельчарскага пункта выкарыстоўвае медычны спірт на асабістыя патрэбы.

Пятра ўразіў не сам паклёп, а тое, што дзяўчына, якая была на фронце, — такая дурная. Для яго фронт — універсітэт розуму.

Развёўшы спірт вадой, Лялькевіч падняў сваю шклянку:

— Дзякую вам, сябры. Адмаўляўся я ад вашага запрашэння, бо ведаю, колькі гэта клопату ў наш час — прыняць госця. Але шчыра скажу: радасна мне пасядзець у вашай сям'і. Колькі разоў думаў: заеду сам i скажу: «Давайце пасядзім вось так…» Дык не — то фальшывая няёмкасць перашкаджала, то справы неадкладныя… Але без прамоў. Дазволь мне, Пятро, выпіць за Сашу. Дзякую вам, Аляксандра Фёдараўна, за ваша… залатое — не, шаблонна гэта — «залатое», «вялікае»… Адным словам — за ваша добрае сэрца, Саша!

Саша, расчырванелая яшчэ каля грубкі, трохі збянтэжаная тостам, з дачкой на каленях, з маленькай чарачкай у руцэ, была ў гэты міг незвычайна прыгожая. Пятро хацеў i не мог адвесці ад жонкі вачэй.

Чокнуліся. Выпілі. Захрумсталі гуркамі.

— Бярыце яечню, Уладзімір Іванавіч. Што вы адны гуркі? Дайце, я вам палажу.

— Дзякую, дзякую. Не трэба больш. Няхай малой. Дык, значыцца, ты не помніш мяне, Ленка?

— Эк, — шчыра пакруціла галавой дзяўчынка.

— А я ў цябе за няньку быў, i мы добра-такі з табой дружылі. Ты, я ды яшчэ кошка Каця. Помніш кошку?

— У цёткі Полі?

— У цёткі Полі. Але, як Данік?

— Вучыцца ў тэхнікуме.

— Гэта я ведаю. Бывае?

— Рэдка.

— Прыедзе — папрасіце: няхай загляне. Мой галоўны сувязны. Забыўся на свайго камандзіра. — Лялькевіч уздыхнуў.— Хоць яно натуральна: новае жыццё — новыя сувязі, сімпатыі. Усё новае.

— Як вам жывецца, Уладзімір Іванавіч? — нечакана, не па логіцы гутаркі, але з незвычайнай цеплынёй, як у вельмі блізкага чалавека, як маці ў сына, спытала Саша. — Худы вы. З вашым здароўем нельга так запускаць сябе. Гэта ж у які час мы вас крыху паправілі.

— О, Аляксандра Фёдараўна, вы з Поляй гэта ўмелі!

— Што яна так, ваша Ліда?

Лялькевіч зачырванеўся, здавалася,

нават спалохаўся.

— Ды не, нічога. Не думайце. Мы жывём дружна. — Ён казаў гэта так, быццам абавязаны быў даць Сашы справаздачу пра сваё сямейнае жыццё, што таксама крыху непрыемна кранула Пятра. — Ліда — разумны чалавек. Толькі працуе як апантаная. Трыццаць дзве гадзіны ў тыдзень, i штодня — сотня сшыткаў. Я кожны раз з жахам гляджу на гару гэтых замурзаных сшыткаў.

— Дзіця будзе?

— Чакаем.

Саша прыветліва ўсміхнулася, як бы задаволеная, што ўвогуле жыццё ў яго пакуль што ідзе па-чалавечы.

— Навошта вам гэта pa6ofa? Жонка — настаўніца, вы — настаўнік. Стал i б дырэктарам школы. Усё-такі спакайней. З вашай нагой, з вашым здароўем…

Сцерлася з Лялькевічавага твару збянтэжанасць ад нечаканых Сашыных пытанняў, зніклі расчуленасць, размякчанасць ад выпітага спірту i ад вячэры. Уміг ён зрабіўся такі, як тады, калі гаварылі пра Запечку, — аскетычна сур'ёзны, заклапочаны, здавалася, да душэўнага болю. Задумаўся на момант, ледзь прыкметна ўсміхнуўся.

— Дзіўна, што ў жонак аднолькавая логіка. Ліда ледзь не штодня кажа мне пра гэта… I я ўжо адзін час пачаў быў прыкідваць: якую школу папрасіць? Але потым разважыў: не, нельга мне пакідаць партыйных органаў. Не падумайце, што я да ўлады рвуся ці такой ужо высокай думкі пра свае кіраўніцкія здольнасці. Не. Наадварот. Кіраўнік я, па нашым часе, пасрэдны — мяккі, ліберальны… Але вось іменна праз тое, што мнагавата чэрствасці, камандавання, такі чалавек, як я, патрэбны ў райкоме. Я хачу, каб вы правільна зразумелі. Неяк так склалася, што многія работнікі, увогуле i людзі нядрэнныя, працуюць… ну, як бы гэта сказаць?.. для справы, для дакладаў, а не для людзей. Усё гэта нават цяжка растлумачыць… Тут трэба самому паварыцца ў гэтым катле, каб зразумець… Мы з Анісімавым часта сутыкаемся на гэтай аснове. Ён крычыць, што я плесневы ліберал, народнік, гнілы інтэлігент, што мяне даўно трэба гнаць у шыю з райкома. Любы другі на маім месцы даўно плюнуў бы. Я цярплю яго, у Анісімава ёсць адна добрая якасць: ён хутка адыходзіць i, разважыўшы, даволі часта згаджаецца… Крычыць, пагражае выгнаць, а як хацелі мяне перавесці ў другі раён — увесь абком на ногі падняў, а не аддаў. I сам я прасіўся, каб пакінулі. Тут амбіцыю i гонар трэба гнаць к чорту. — Уладзімір Іванавіч усміхнуўся. — Я што Фурманаў пры Чапаеве. Але часам мне здаецца, што Фурманаву было лягчэй. Чапаеў — дзіця рэвалюцыі… А мой Анісімаў — гэта, як кажуць, спелы прадукт пэўнага стылю работы. А стыль гэты… Ну, як вам сказаць? Усе мы павінны працаваць па-сталінску, я разумею… Не ва ўсіх выходзіць, вядома. Я не пра тое… Зразумейце мяне… я пра тое, як Ленін ставіўся да людзей… Чытаю, як Ленін рабіў, i… балюча мне, што Анісімаў, Булатаў, Ляшчук ды i сам я… не ўмеем мы вось так, як ён… Ілыч. Не ўмеем… А трэба нам вучыцца, Пятро. Ой як трэба!

Гаварыў Лялькевіч ціха, павольна; калі не глядзець на яго, то магло б здацца — нехаця. Але на твары адбіваліся тая ўнутраная напружанасць i хваляванне, якія прымушаюць слухаць чалавека з асаблівай увагай. Так слухалі яго Пятро i Саша. Нават маленькая Ленка сцішылася i глядзела на дзядзьку як заварожаная.

Даверлівасць i шчырасць, з якімі сакратар райкома выказваў думкі, якія не кожнаму можна сказаць, радавалі Пятра. Але ў той жа час чамусьці рабілася крыху балюча i непрыемна, як некалі ад выказвання Панаса Грамыкі. Нягледзячы на ўсе нястачы, бюракратызм, грубасць, Пятру хацелася пасля такой вайны i такой перамогі бачыць толькі добрае, прыгожае, высокае i чыстае. Часам яму здавалася: каб людзі знарок не вышуквалі благое, не выцягвалі яго на свет божы, то навокал было б больш светлага i ўсім лягчэй жылося б. Ці не таму ён так захапіўся старажытнасцю i міфамі? Прыгожае — у казнах. Ведаў, што гэта талстоўская філасофія: не праціўся злу — будзе дабро. Часта смяяўся сам са сваіх ружовых акуляраў, бо жыццё штодня разбівала ix i прымушала весці змаганне супроць зла. I ён любіў гэтую барацьбу, свой удзел у ёй.

Поделиться:
Популярные книги

Здравствуй, Мир!

Француз Михаил
Фантастика:
рпг
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Здравствуй, Мир!

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Старый, но крепкий 8

Крынов Макс
8. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 8

Двойник короля 19

Скабер Артемий
19. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 19

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Наследие Маозари

Панежин Евгений
1. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
попаданцы
аниме
5.80
рейтинг книги
Наследие Маозари

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Маленькая женщина Большого

Зайцева Мария
5. Наша
Любовные романы:
эро литература
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Маленькая женщина Большого

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Афганский рубеж 2

Дорин Михаил
2. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 2

Страх

Рыбаков Анатолий Наумович
2. Дети Арбата
Проза:
историческая проза
9.49
рейтинг книги
Страх

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Наследник, скрывающий свой Род

Тарс Элиан
2. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник, скрывающий свой Род