Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Зразумеўшы ўсё гэта, Пятро адчуў, можа, упершыню, сваю надзвычайную партыйную i чалавечую адказнасць за тое, што ён парадзіць другому. А што ён можа парадзіць? У выпадку з Прышчэпам ён чамусьці ні на міг не адчуваў раздваення свайго партыйнага i чалавечага сумлення. А тут? Тут яно ёсць, раздваенне. Як ён можа стаць на абарону злодзея? Але хіба Сцяпан — сапраўдны злодзей? Хіба не зразумела, што яго штурхнула на кражу? Пятра ажно ў пот ударыла: што парадзіць Панасу?

Сеў побач, таксама ўздыхнуў:

— Але, сітуацыя, чорт вазьмі…

— Ты пачуў

бы, колькі гол асу ў мяне ў хаце. Сказаў, што будуць судзіць. I мая, i Аксюта равуць, як каровы. Можна, канечне, замяць. Гэты стары ліс, Кваша, глянуў у хлеў i адразу — задні ход… «Я, Астапавіч, нічога не бачыў, нічога не чуў…» Перад следчымі будзе маўчаць. Ясна. Але сяло… у сяле ўжо, відаць, палавіна ведае… I як я пасля гляну людзям у вочы? Заўтра абавязкова ўкрадзе Іван, калі выйдзе сухі Сцяпан… I я мушу некага аддаць пад суд… А швагра выгарадзіў… Што мне скажуць пасля?

— Ясна — не запляскаюць у далоні,— заўважыў Пятро.

— Пайсці далей па гэтай дарозе — сам скора апынешся ў турме. I не пашкадуе ніхто.

— А хто цябе пашкадуе, калі грамадскае дабро расцягнуць?!

Панас павярнуўся, злосна бліснуў цыганскімі вачамі:

— Што ты мне падтакваеш? Сам я хіба не разумею? Ты парай, што мне сёння рабіць. Вось у гэтую хвіліну…

Пятро таксама ўзлаваўся:

— А што я, па-твойму, святы прарок? Што ў мяне — на ўсе выпадкі — гатовая парада? Але я так думаю: злодзей павінен панесці кару! Іншая размова, што мы можам падумаць — якую.

— Мы можам? Каб ад нас залежала? Я прыдумаў бы кару. Ён дзесятаму заказаў бы, унукам сваім i праўнукам… не лазіць пад калгасныя свірны… I сама Аксюта падпісалася б пад такім прысудам. I Гаша мая… Але тут такая сітуацыя, што або сюды, або туды. I калі ўжо туды, то Hiякай падушкі мы не падсцелем, ніхто нас слухаць не будзе. Дадуць яму не менш пяці… Па ўказу.

Панас Грамыка ведаў жыццё i ведаў законы. Суцешыць яго гэтак жа нялёгка, як i засмуціць, расстроіць. Расстроіўся Шапятовіч. Чаму Панас прыйшоў параіцца да яго? Каб яшчэ раз пераканацца, што нічога разумнага ён, сакратар, параіць не можа? Ці каб яшчэ раз тыцнуць яго носам: глядзі, вось яно якое жыццё, якія задачкі задае, ix не рашыш чатырма дзеяннямі арыфметыкі, i «Кароткі курс» нямнога табе паможа!

Памаўчалі.

Пятро нахіліўся, падняў галінку, пачаў чарціць ёю па вільготнай утаптанай зямлі. Хутка ўбачыў, што зноў падсвядома рысуе фермы моста. I зноў пашкадаваў, што ён не будуе мастоў, а займаецца вось чым — бог ведае чым.

— Пасаджу я гэтага дурня. Але жыцця мне ў хаце не будзе. На чорта мне штодня слухаць папрокі ды слёзы? З'еду! — Панас быццам адсек.

Пятро павярнуўся, каб спытаць, куды ён з'едзе, i сказаць, што нікуды яго райком не адпусціць. Але не паспеў — Панас загаварыў зноў, зусім іншым гол асам:

— Але засумаваў я, Андрэевіч, за вайну… Па дзецях. Па ёй, па дурніцы, па Гашы. I зямлю люблю. — Ён развёў рукаMi навокал. — Вось такую… зялёную… Як конскі пот пахне, люблю… рал ля… салідол каля трактара…

Сказаў ён гэта з такім болем, што ў Пятра таксама зашчымела

сэрца. Але, любіць, моцна любіць. Таму i цяжка яму, таму можа i адважыцца на ўсё, i ніхто яго не стрымае — ні жонка, ні райком. I нельга казаць яму ў такі час слоў казённых, пустых. Можна толькі так сказаць, як ён сказаў пра сваю любоў — проста, скупа, але так прачула i шчыра. А ў Пятра не знаходзілася ні такіх слоў, ні такой прачуласці. Думкі чамусьці вярталіся да свайго — да моста. Вось даўся яму гэты мост!

Пасядзелі. I так, не дамовіўшыся ні пра што пэўнае, разышліся. Пятру здалося, што Панас пайшоў расчараваны, адчужаны, аддалены. Пятро перажываў: вельмі даражыў дружбай i даверам гэтага чалавека.

А з трэцяга ўрока яго паклікалі зноў, на гэты раз рыжая Надзя, паштарка, — у сельсавет. Бабкоў сустрэў у агульным пакоі. Быў ён i ўзбуджаны — ажно вушы гарэлі — i неяк дзіўна ашаломлены, разгублены. Таму, відаць, i паклікаў яго, Пятра. Бабкоў, не ў прыклад Грамыку, мог прыняць самае недарэчнае рашэнне, самаўладна зрабіць глупства, але кал i губляўся — тады даверліва раіўся з усімі, хто трапляў на вочы.

— Во, Пятро Андрэевіч, паглядзі, што толькі не валіцца на нашы з табой галовы! Мая, сівая, ужо адмаўляецца рашаць: што рабіць? Давай разам думаць. Калі ласка, палюбуйся… Дзіва дзіўнае! — Старшыня выканкома шырока адчыніў дзверы свайго кабінета i сам адступіў убок, быццам там, за дзвярамі, было штосьці небяспечнае. А там на лаве каля сцяны ціха i сціпла сядзела жанчына — жонка Сцяпана Бандарэнкі, Аксеня. Пятро не з усімі вяскоўцамі яшчэ пазнаёміўся, але гэтую жанчыну ведаў даўно, з першага месяца свайго цывільнага жыцця. Перш за ўсё праз дачку яе Вольгу — прыгажуню з незвычайнай біяграфіяй. Ды i сама кабета неяк вылучалася сярод сваіх равесніц — жанчын у гадах, якія ўпачатку, пакуль не пазнаёміўся бліжэй, здаваліся Пятру падобнымі адна на адну.

Аксеня ў свае сорак пяць год была маладжавая i прывабная з твару, поўная, нягледзячы на такое жыццё, павольная ў рухах i надзіва спакойная i паважная: ніколі i ні перад кім не мітусілася, не ліслівіла — каб тут хоць пажар загарэўся ці хоць сам Бог з'явіўся.

I цяпер яна сядзела гэтак жа спакойна — без разгубленасці, без страху, без жадання разжаліць каго-небудзь. Толькі разы два трывожна прыслухалася ці то да гол асу за сцяной, у амбулаторыі, цітода нечага, што адбывалася, магчыма, недзе далека. Можа, ёй здавалася, што плача яедвухгадовы сынок?

Пятро ўбачыў каля яе ног клунак пуда на паўтара, зразумеў, што ў мяшку, i амаль дакладна здагадаўся, чаму i як гэтая жанчына апынулася тут.

Падумаў: «Гаша? Ці Панас падказаў? Няўжо ён мог пайсці на такое?» Было да болю непрыемна думаць, што такі чалавек, як Грамыка, усклаў цяжкі крыж на плечы гаротнай жанчыны, каб толькі ўратаваць брата свае жонкі.

— Расказвай яшчэ раз, Аксеня. Будзем разам думаць, што з табой рабіць.

Яна выцерла рогам хусткі вусны i пачала расказваць павольна, як бы нехаця i зусім абыякава, як пра справу чужую i даўнюю, сведкай якой яна сама была:

Поделиться:
Популярные книги

Я еще граф. Книга #8

Дрейк Сириус
8. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще граф. Книга #8

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Брат мужа

Зайцева Мария
Любовные романы:
5.00
рейтинг книги
Брат мужа

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Двойник Короля 7

Скабер Артемий
7. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 7

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Буря империи

Сай Ярослав
6. Медорфенов
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буря империи

Заход. Солнцев. Книга XII

Скабер Артемий
12. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Заход. Солнцев. Книга XII

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Тринадцатый

Северский Андрей
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.12
рейтинг книги
Тринадцатый

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик