Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Як жывём, сакратар?

— Няблага.

— Вы не з-за мяне тут?

— Не, — невядома, чаму Пятро не прызнаўся.

— А-а… значыцца, тутака свае дзялы ёсць. Ну, то тады тупай, тупай — закручвай свае дзялы.

Варта было з ім пагутарыць па шчырасці. Пятро не здолеў, не адважыўся. Цяпер ужо сапраўды яго апанаваў страх. Не за сябе. Саша i тут як у ваду глядзела. За яго — за гэтага задзіру, крыкуна, мацюжніка, але ў недалёкім мінулым — баявога армейскага разведчыка. Не, няпраўда: i за сябе быў той страх. А таму, адышоўшы ад станцыі, ён рашыў: спачатку пойдзе ў райком, да Лялькевіча. Параіцца.

Той усё зразумее. Такі чалавек не можа не зразумець. Баяўся толькі аднаго — што Уладзіміра Іванавіча не будзе на месцы. А таму, калі сакратарка адказала, што Лялькевіч у сябе, Пятро радасна ўздыхнуў i выцер рукавом гімнасцёркі пот: здавалася, вялікі цяжар, які ён нёс ад вёскі, зваліўся з плеч. I з сэрца.

* * *

Праз нейкія паўгадзіны Лялькевіч імкліва ўвайшоў у кабінет першага сакратара райкома Анісімава. Яшчэ ад дзвярэй загаварыў з абурэннем:

— Анісім Пятровіч! Што гэта ў нас робіцца? Хто ў нас кіруе раёнам — райком, мы з табой, выбраныя камуністамі, зацверджаныя Цэнтральным Камітэтам, ці Булатаў?

— А што такое?

— Новая справа фабрыкуецца. На інваліда з Панізоўя, які ў часе падпіскі на пазыку не стрымаў язык… I — адчуваю — на Шапятовіча, які быў пры гэтым… Той жа метад, пра які мы з табой гаварылі. Два дні назад Булатаў быў у ix i слова не сказаў. А на сёння выклікае, глядзі, якой павесткай. Гэта ж чорт ведае што такое! Выклікае камуніста, сакратара партарганізацыі, а райком нічога не ведае. Ты скажы, адкуль у яго такая падазронасць да людзей, якія прайшлі вайну, фронт, партызанілі, параненыя, скалечаныя? Ну, не! Шапятовіча я яму не дам з'есці! Дрэнна ён ведае нашага брата, партызана, Булатаў гэты!

Лялькевіч кульгаў па прасторным кабінеце. Ад узрушанасці, абурэння яго як бы ліхаманіла.

Анісімаў сядзеў у сваім рабочым крэсле, здавалася, зусім спакойны, нават абыякавы. Але калючыя вочы, суровага позірку якіх шмат хто ў раёне баяўся, пільна сачылі за кожным рухам Лялькевіча.

Яны часта сутыкаліся так, што, як казаў Лялькевіч, «іскры ляцелі». Але пад настрой Анісімаў неаднойчы прызнаваўся: «Люблю я цябе, чорта, за дзве твае якасці: адукаванасць i смеласць».

Цяпер ён таксама залюбаваўся сваім другам, яго палымянасцю ў абароне, безумоўна ж — без доказаў ясна, — сумленных людзей. Але было не да выяўлення добрых пачуццяў — невясёлыя думкі апанавалі пасля таго, што сказаў Лялькевіч.

— Пасадзіць ён нас з табой, гэты тып.

Лялькевіч спыніўся пасярод кабінета ўражаны. Пастаяў, анямелы, потым пацвердзіў:

— Пасадзіць! — i закрочыў да першага сакратара, нахіліўся над ім. — Пасадзіць… калі мы будзем маўчаць…

калі не паставім яго на месца, не возьмем пад кантроль. Калі яму усё будзе сыходзіць… Сышло з інвалідам Запечкам, хоць усе мы разумелі, што гэта ліпа. Людзі на бюро, калі ён дакладваў, вачэй не паднімалі — сорамна было. Сышло з дырэктарам школы Гаевым — ён дабіраецца да сакратара партарганізацыі. Чаму ж не дабрацца да сакратара райкома? Промахі ў нас з табой можна знайсці, калі глядзець, як Булатаў. I вытлумачаць ix… як ён…

Анісімаў, моўчкі слухаючы, дастаў з шуфляды стала папяросы, прыпаліў, зрабіў дзве-тры глыбокія зацяжкі i тут жа скамячыў папяроску, затаптаў у шкляную попельніцу.

— Баішся, Анісім Пятровіч?

У атаку полк падымаў — не баяўся? Я з двума разведчыкамі эшалон з жывой сілай падарваў — не баяўся. Дзесяць разоў у Гомель на сувязь з падпольшчыкамі ездзіў… А тут, значыцца, спалохаліся Булатава? Ды я перастану паважаць сам сябе! I цябе!

Рука Анісімава пацягнулася да тэлефоннага апарата, што вісеў на сцяне, за крэслам, але дацягнулася толькі да шнура ад трубкі i застыла на ім.

Лялькевіч адступіў, чакаючы.

Анісімаў адхапіў руку ад тэлефона, сашчапіў пальцы так, што трэснулі суставы, пацёр далоняй аб далоню. I тут жа падняўся, рэзка крутнуў ручку апарата.

— Булатава! Булатаў? Захапіце справу на Шапятовіча i з'явіцеся да мяне! Якую? Якая ў вас ёсць! Ясна? Выконвайце! — i кінуў трубку на рычаг.

Лялькевіч добра ведаў нораў Анісімава i, употай усміхнуўшыся, адышоў да акна, пачаў глядзець на вуліцу. Анісімаў зноў запаліў папяросу i курыў прагна, глытаючы дым.

Мінут праз пяць Лялькевіч убачыў, як з брамы дома насупраць (дом стаяў у глыбіні двара, за парканам, вокны яго былі закрыты высокімі кустамі бэзу i шыпшыны) выйшаў Булатаў. Уладзімір Іванавіч не без злараднасці падумаў: «Бяжыш? З такімі, як ты, відаць, толькі i трэба так: «Ясна? Выконвайце!» Стары ваяка Анісімаў гэта разумее».

Ен вярнуўся да стала, стаў збоку. Анісімаў глянуў на яго з запытаннем, але пачуўшы крокі ў прыёмнай, зразумеў, i твар яго зноў наліўся крывёю, натапырыўся вожык валасоў, самі па сабе сашчапіліся пальцы рук.

Булатаў увайшоў, не пастукаўшы, не спытаўшы дазволу, размашыста адчыніўшы дзверы, каб паказаць, што ён роўны тут. Але выгляд сакратара — той, які яны, члены бюро, называлі паміж сабой «перад бураю», асадзіў яго, нават спалохаў. Уласна кажучы, спалохаўся ён ужо раней — пасля такога нечаканага званка. Як усялякі, хто не мае веры ў высокія ідэалы i дбае толькі пра сваю кар'еру, Булатаў быў баязлівец. Ён падумаў: данесці ў райком мог толькі нехта з яго работнікаў, не інакш. Значыцца, хтосьці сочыць i за ім. I дакладвае. I, безумоўна, не толькі райкому. Невядома, што там, угары, думаюць пра яго.

Ён спытаў амаль лісліва:

— Чаму такая паспешлівасць, Анісім Пятровіч?

— Вы статут партыі, Булатаў, ведаеце? — ціха спытаў Анісімаў і, не атрымаўшы адказу, павысіў голас: — Партыя для цябе існуе?

— Не разумею…

— Яно i відаць, што не разумеет. Заводзіш дзела на сакратара партарганізацыі, а райком…

— Я лічыў, што пакуль яно не закончана…

Анісімаў працягнуў руку. Булатаў паслужліва разгарнуў бледна-жоўтую мяккую папку i паклаў перад сакратаром. Паперак ужо набралася нямала, i ўсе яны былі акуратна падшыты.

Лялькевіч наблізіўся да першага сакратара, стаў за яго крэслам, пачаў чытаць разам з ім. I на першай жа паперцы не вытрымаў — абурыўся:

— Капыл? Той самы? Анісім Пятровіч! Звярні ўвагу. Даносы. Капыла. Таго, помніш? Ну, на якога было калектыўнае пісьмо калгаснікаў, што гэты тып выдаў немцам партызана. Памятаю, Булатаў, я перадаў вам гэтае пісьмо, каб вы расследавалі. I вы расследавалі! Зрабілі яго сваім агентам. Каб ён сачыў за камуністамі, паклёпнічаў на людзей, якія пралівалі кроў засавецкую ўладу, калі ён лізаў фашыстам… Як гэта называецца, капітан Булатаў!

Поделиться:
Популярные книги

Светлейший князь

Злотников Роман Валерьевич
4. Император и трубочист
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Светлейший князь

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Юнлинг

Метельский Николай Александрович
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
8.35
рейтинг книги
Юнлинг

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Володин Григорий Григорьевич
33. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Личный аптекарь императора. Том 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 6

Двойник короля 15

Скабер Артемий
15. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 15

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Наномашины, внучок! Том 2

Новиков Николай Васильевич
2. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, внучок! Том 2

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача