Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

У хату ўвайшоў Данік.

— А-а, Даніла! Здароў, брат! — Кузьма падняўся насустрач, высока ўзняў руку, каб ляпнуць далоня ў далоню, пасяброўску, з размаху. Але Данік працягнуў руку не адразу, i шчырага прывітання, як чакаў Кузьма, не атрымалася. A Данікаў позірк, нахмураны, непрыветлівы, спадылба, урэшце вывеў паліцая з раўнавагі.

— Што ты на мяне ваўком глядзіш? — спытаў ён спачатку ціха, потым злосна крыкнуў на ўсіх: — Што вы на мяне ўсе так гледзіцё? Як на ворага… Што я вам зрабіў? — Акрамя злосці, у

гэтым выкрыку былі роспач i страх.

— Гэта табе здаецца, Кузьма, — проста, па-сваяцку, але як старэйшая малодшаму сказала Поля. — Даніла на ўсіх так глядзіць. У яго характар такі.

Але Кузьма ператварыўся ўжо з брата ў суровага начальніка паліцэйскай варты, які адчуваў сваю ўладу над людзьмі. Ён караў за позірк, які яму не спадабаўся.

— Вось што… ты, брат, — злосна кінуў ён Данілу, — не думай, што мне невядома, чаго ты па лесе бадзяешся… Людзі бачылі. Зараз жа здай усё, што знайшоў… А то я буду з табой іначай гаварыць!

Юнак пільна паглядзеў на паліцэйскага, i раптам твар яго расплыўся ад шырокай задаволенай усмешкі.

Нічога не сказаўшы, Данік выйшаў з хаты. A хвілін праз пяць прынёс рускую вінтоўку без затвора, нямецкі аўтамат з раструшчаным прыкладам i цынкавую скрынку патронаў.

— Вось што я знайшоў… Бяры, — працягнуў ён зброю Кузьме ўсё з той жа задаволенай усмешкай, быццам радаваўся, што знайшлося каму перадаць.

Поля ажно ахнула:

— Божа! Ты хаваў такія цацкі? На шыбеніцу захацеў, дурань гэткі?

— Усё? Больш нічога няма? — сурова спытаў Кузьма, разглядаючы аўтамат i мяркуючы, ці можна яго адрамантаваць: было б чым выхваляцца перад іншымі начальнікамі пастоў, бо зброі ў ix не густа.

— Я на шыбеніцу не хачу, — адказаў Данік.

Кузьма зарагатаў i па-сяброўску ляпнуў яго па плячы:

Правільна, братыш! Малайчына. Глядзі, які ты вырас! Я цябе гады два не бачыў! Мужчына! Будзеш правільна весці сябе — у паліцыю вазьму. Хочаш?

— Поля не пусціць, — пакорліва i наіўна схіліў галаву Данік, хітра іграючы на пачуццях старэйшай сястры.

А Поля пасля гэтых слоў як бы зноў адчула сваю ўладу над ім.

— Што ты плявузгаеш, Кузьма? Паліцая знайшоў! Вось вазьму папругу — усю скуру спушчу на тваім паліцаі. Я яму яшчэ гэтыя цацкі не дарую. Знайшоў, што цягнуць у хату!

— Ого, строгая яна ў цябе… маці,— жартаўліва штурхнуў Кузьма юнака.

— Каб i цябе маці з рук не выпусціла, можа, чалавекам астаўся б, — забылася Поля на асцярожнасць, якой прытрымлівалася ў размове з ім.

Кузьма нахмурыўся:

— Ну, ну… Што ж я цяпер — не чалавек, па-твойму?

«А ты яшчэ лічыш сябе за чалавека? Здраднік ты, а не чалавек!» — вельмі хацелася Сашы крыкнуць з печы ў твар яму гэтыя пякучыя словы. Але яна стрымалася: навошта нажываць ворага, ды яшчэ i раздражняць яго. Выконваючы зарок, які дала сабе, яна не сказала больш ніводнага слова, пакуль

паліцай размаўляў з Данілам i Поляй. Калі ж ён нарэшце, забраўшы зброю, развітаўся, па ўсім відаць, задаволены сваім візітам, сваёй уладай над людзьмі, Саша ca знявагай кінула брату:

— Заечая твая душа!

Ён змаўчаў на гэтую абразу. А Поля ўхваліла яго ўчынак:

— Што ты, Саша! Дзякуй Богу, што ў яго хапіла розуму аддаць гэта Кузьме, усё-ткі свой чалавек. Немцы знайшлі б — страшна падумаць, што маглі б зрабіць.

Але калі праз колькі дзён Данік пачаў наведвацца ў школу, дзе размяшчаўся паліцэйскі пост, i весці сяброўства з Кузьмой i Колькам Трапашам, Поля катэгарычна запатрабавала:

— Каб нагі тваёй там не было!

Саша падтрымала старэйшую сястру:

— Як табе не сорамна! А яшчэ плакаў над Алёшам Кошалевым i над дзедам… А цяпер цябе да паліцаяў пацягнула. Эх, ты!.. Хутка сваіх людзей пачнеш забіваць…

— Не ваша справа, — агрызнуўся брат.

— Ах, не наша?.. Ну дык ідзі!.. Ідзі, ліжы немцам боты, кланяйся ім…

Юнак здрыгануўся, нейкі дзіўны цень упаў на яго твар. Ён утаропіў на Сашу вочы, у якіх таксама быў гэты цень. А яна, расчырванелая, узрушаная, з гнеўным бляскам у вачах, стаяла перад ім i сціскала кулакі.

— Адзін ужо робіць гэта… твой брат i дружок… Ідзі i ты! Струп няшчасны!

«Струп» — вулічная мянушка Данілы. Ніхто не помніў, з якой прычыны яе далі, але хлопец страшэнна крыўдзіўся. Ён адразу ўзгарэўся i, мабыць, не знайшоўшы больш нічога, чым можна ў адказ дапячы сястры, крыкнуў:

— Ты!.. Ты прыехала са сваёй байстручкай, дык маўчы!..

Саша задыхалася ад абразы. Яе Ленку, самае дарагое i светлае, што ёсць у яе пакутлівым жыцці, жывую часцінку Пеці, які ў гэты момант, магчыма, сцякае дзе-небудзь крывёю, — ix роднае дзіця назвалі такім зняважлівым словам!.. Хіба можа маці пачуць такое i вытрываць? Саша ўляпіла брату аплявуху. Ашаломлены, ён спачатку адскочыў, ухапіўся за шчаку, а потым тыграм кінуўся на Сашу, учапіўся ў яе валасы, тузаў i сам стагнаў i плакаў. А яна ашалела малаціла яго кулакамі куды папала. Добра, што Поля была ў хаце i хутка разбараніла ix.

I вось ужо каля месяца яны не гавораць, не глядзяць адно аднаму ў вочы. Сашы вельмі цяжка праз гэта. Толькі цяпер вось стала крыху лягчэй, калі вырашыла больш не маўчаць, а пачаць змаганне за брата.

Прыехаў сын гаспадара — хлапчук год трынаццаці — забраць бульбу. Ім прыйшлося добра папацець, пакуль ускінулі на воз не па сіле цяжкія мяшкі. Саша нават узлавалася ў думках: «Дзіця прысылаюць. Самі не могуць прыехаць… Мала што капаеш на ix, дык яшчэ i мяшкі цягай…»

Адчуўшы зноў горкую крыўду за свой найміцкі лес, яна хутка пайшла ад воза. Але хлапчук, які, магчыма, дзіцячым сэрцам, чыстым i чулым, зразумеў яе, дагнаў i даверліва прашаптаў:

Поделиться:
Популярные книги

Майами

Фишер Марк
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Майами

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя. Том 2

Телохранитель Генсека. Том 3

Алмазный Петр
3. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 3

Наномашины, внучок! Том 2

Новиков Николай Васильевич
2. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, внучок! Том 2

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Товарищ "Чума" 7

lanpirot
7. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 7

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар

Государь

Мазин Александр Владимирович
7. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
8.93
рейтинг книги
Государь

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Бастард Бога (Дилогия)

Матвеев Владимир
Фантастика:
альтернативная история
5.11
рейтинг книги
Бастард Бога (Дилогия)