Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Партызана… што Кузьма злавіў i трымаў у калодзежы.

— Як? — падскочыў да яе Данік, якога яна нават не прыкмеціла, калі зайшла ў хату, бо як ішла па ваду, дык яго не было. У душы варухнулася старая крыўда на брата за яго дружбу з Кузьмой.

— Проста. Падала лейцы — i шукай, Кузьма, ветру ў полі.

Данік раптам абняў яе за плечы i ласкава прашаптаў:

— Саша!

Яна перасмыкнула плячамі.

— Не чапай! Твой прыяцель хацеў застрэліць мяне. Колька Трапаш перашкодзіў…

— Божа мой! Што ты нарабіла? —

пляснула далонямі Поля, да якой не адразу дайшло, што здарылася. — Што ты нарабіла?! Ты захацела загубіць сябе, дзіця, нас? Ты не ведаеш гэтага гада, Кузьму. Не ведаеш, што ён можа зрабіць… Ён дакажа немцам… Я пабягу… Я зараз жа пабягу да цёткі Хадоскі, да Юлькі… папрашу…

— Не трэба, — зморшчылася, як ад нечага брыдкага, Саша.

— Ты маўчы! Ты даўно страціла галаву i сама не ведаеш, што робіш.

— Не трэба, Поля, — рашуча запярэчыў Данік. — Навошта ўмешваць лішніх людзей? Я сам усё ўладжу. — I, павярнуўшыся да Сашы, сказаў ціха i ласкава — Ты не бойся, Саша.

— А я нікога не баюся! Адчапіцеся вы ад мяне! — Яна падышла да калыскі, схілілася над дачкой, i буйныя гарачыя слёзы закапалі на тварык дзіцяці.

Данік пастаяў, з любоўю паглядзеў на сястру i нячутна выйшаў з хаты. Следам за ім, накінуўшы хустку, пайшла Поля.

«Выдасць ён мяне ці не выдасць?» Саша ўспамінала ўсё, што ведала пра Кузьму, прыгадвала ўсе сустрэчы з ім, з самага маленства, усе выпадкі, калі ён праяўляў высакароднасць ці, наадварот, нізасць. Думала пра яго блізкіх — маці, скупую, але шчырую i справядлівую цётку Хадоску, сясцёр, братоў, жонку i больш за ўсё пра дзіця — двухгадовага хлопчыка…

Яна ляжала на печы з шырока расплюшчанымі вачамі i ў цемры бачыла твары гэтых людзей, ад якіх цяпер нейкім чынам залежаў яе лес, жыццё, лёс яе дачкі. А цемра ў хаце — хоць вока выкалі, нават вокны слаба відаць: на дварэ глухая дажджлівая асенняя ноч. Дождж хліпае, i здаецца, што на вуліцы хтосьці ходзіць, плача, шэпчацца. Саша ўздрыгвае, прыслухоўваецца… Не, яна нічога не баіцца, ніякай кары. Аднаго баіцца — каб не вярнулася тое агіднае, пакутлівае, абразлівае пачуццё страху, якое яна перажыла пасля здарэння ў лесе. Як хораша было б, каб у душы назаўсёды астаўся той урачысты гімн, светлы, узнёслы, што загучаў, калі партызан схаваўся ў прырэчных кустах. Але яна пачынае слухаць роўнае, спакойнае дыханне дачкі, якая ляжыць побач, i музыка гэта пачынае сціхаць, бо зноў з'яўляецца страх — за яе, за гэтае маленькае нявіннае стварэнне.

Поля таксама не спіць. Яна ўздыхае на ложку i нешта шэпча, магчыма, моліцца. Раней Саша, безумоўна, пасмяялася б, каб пачула, што сястра моліцца. Цяпер не смешна: няхай моліцца, можа, ад гэтага робіцца лягчэй.

Поля вярнулася ад цёткі быццам заспакоеная, але вельмі ўжо нейкая панурая i маўклівая. Саша сказала, што, можа, ёй лепей пайсці начаваць да каго-небудзь з суседзяў ці сваякоў.

— Навошта? — здзівіласяПоляі, памаўчаўшы, дадала: — Ад лесу свайго не схаваешся.

Дасць Бог, усё абыдзецца.

Саша зразумела, што гэта — словы цёткі Хадоскі.

— Божа мой! — прашаптала Поля. — Тэты хлопец загоніць мяне ў магілу. Дзе можна бадзяцца ў такі час i пад такім дажджом?

Саша здагадалася, што не Даніла непакоіць сястру — брат не ўпершыню бавіцца недзе так позна, — што ёй хочацца пагутарыць. Але Сашы не хацелася парушаць сваіх думак, i яна прыкінулася, што спіць.

Нарэшце Даніла вярнуўся.

Саша здзівілася, што Поля, адчыніўшы, ніводным словам не папракнула яго.

Хлопец моўчкі распрануўся i… палез на печ. Саша хацела прагнаць яго, ёй было агідна ад думкі, што брат, магчыма, зноў быў у паліцаяў. Але, мацаючы ў цемры, куды лезці, ён дакрануўся да Сашынай рукі, i яна ажно ўздрыгнула: рука яго дрыжала i была халодная як лёд. Таму яна толькі папярэдзіла:

— Каля сцяны — дзіця.

Ён лёг з другога боку, каля коміна, i Саша адчула, што не толькі рукі яго дрыжаць, але i сам ён увесь калоціцца, як у ліхаманцы, ляскае зубамі.

«Дзе гэта ён перамёрз так? Не вельмі ж яшчэ холадна», — ужо з цікаўнасцю падумала яна.

Ён падсунуўся да яе і, заікаючыся, зашаптаў у вуха:

— Т-т-ты… баішся?

«Адчапіся ты ад мяне, нікога я не баюся», — хацелася адказаць Сашы, але нешта стрымала яе ад гэтага грубага адказу.

— Не б-бойся… Ён н-не данясе…

«Гэта ён табе паабяцаў?.. Ты выпрасіў літасць гэтую? А мне не трэба яго літасці!» — зноў наважылася адказаць Саша, але не паспела: Данік горача шаптаў:

— Цяп-пер ён н-нікому н-не скажа… Яго н-няма…

— Няма? — здзівілася Саша.

— Ён п-п-памёр.

— Памёр?

Данік заціснуў халоднай далоняй ёй рот.

— Цішэй… Ён ехаў у воласць… На веласіпедзе. А масток, ведаеш, які каля лесніка… Без парэнчаў, без нічога… І-і ц-цямнела ўжо… I ён — у рэчку… Можа, у яго шынель у ланцуг закруціўся, што ён не мог вылезці i… зах-х-лынуўся. Можа, п'яны быў…

Саша ўсё зразумела. Дзіўныя пачуцці ахапілі яе: страх, што Данік, хлапчук, дзіця яшчэ, забіў чалавека, i не чужога, не немца, а стрыечнага брата, i ў той жа час бязмерная ўдзячнасць яму, бо зрабіў ён гэта, каб уратаваць яе, Ленку, каб пакараць здрадніка. I яшчэ сорам за тое, што пагана думала аб ім… Аён вось які… I ўсё шэпча, нібы хоча апраўдацца, астудзіць жар душы:

— Яму не трэба было ехаць у воласць. Навошта ён ехаў? Так паспешліва. Проці ночы. Помніш, цётка Хадоска расказвала: цыганка ў ix некалі варажыла i сказала Кузьму, што яго смерць будзе ад вады… Каб ён асцерагаўся… Вось бачыш… Ад вады…

Саша сціснула яго рукі i, дрыжучы сама амаль гэтак жа, як ён, прашаптала:

— Не трэба, Данік, родны. Не трэба… Я ўсё разумею… Супакойся.

Яны доўга маўчалі, цяжка дыхаючы адно аднаму ў твар. У цемры i цішыні было чуваць, як Данік дробна ляскае зубаMi, Саша абняла яго, каб сагрэць.

Поделиться:
Популярные книги

Двойник Короля 6

Скабер Артемий
6. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 6

Моя простая курортная жизнь 7

Блум М.
7. Моя простая курортная жизнь
Фантастика:
дорама
гаремник
5.00
рейтинг книги
Моя простая курортная жизнь 7

Газлайтер. Том 28

Володин Григорий Григорьевич
28. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 28

Зодчий. Книга II

Погуляй Юрий Александрович
2. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга II

Олд мани

Голд Яна
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
фемслеш
5.00
рейтинг книги
Олд мани

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Первый среди равных. Книга X

Бор Жорж
10. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга X

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Отморозок 1

Поповский Андрей Владимирович
1. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 1

Тринадцатый XII

NikL
12. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
7.00
рейтинг книги
Тринадцатый XII