Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Ён кідаў з кутка гэтыя бязлітасныя словы, як каменні.

— Данік, ты зразумей мяне правільна. Я не баюся, Данік!..

Але словы яе яшчэ больш узлавалі напорыстага хлопца. Ён сам прапанаваў такі варыянт — прытуліць камісара ў сваёй хаце, цвёрда ўпэўнены, што Саша не толькі не адхіліць яго план, а, наадварот, узрадуецца такому надзвычайнаму заданню. I раптам Саша адмаўляецца. Як жа ён цяпер гляне хлопцам у вочы, што скажа, каб апраўдаць сябе i Сашу? Што падпольшчыкі i партызаны падумаюць пра ix? Яму стала балюча, сорамна i крыўдна за сястру,

за яе баязлівасць; ён не прызнаваў ніякіх іншых прычын, акрамя адной: баіцца. I каб яна проста сказала пра гэта, ён мог бы зразумець i дараваць, бо Саша не адна, у яе — дзіця, сам ён, уцягваючы яе ў падпольную барацьбу, ніколі не забываўся на гэта. Але калі яна, як ён лічыў, пачынае выкручвацца, хітраваць, спасылацца на «высокія пачуцці» i прыцягваць да зусім рэальнай справы невядомага яму, Даніку, а таму i нерэальнага «свайго Пецю», гэта яго абурыла.

— Што Данік? Данік які быў, такі i астанецца. А вось ты… як ты пасля глянеш на сябе? Чалавек жыцця свайго не шкадаваў… А мы баімся прытулак яму даць. Няхай ранены замярзае ў лесе. Калі твой Пеця сапраўды чырвонаармеец, я думаю, не пахваліць ён цябе за гэта, калі даведаецца…

Сам таго не падазраючы, Данік сказаў такія словы, якія ўмомант змянілі кірунак імклівых Сашыных думак. Сапраўды, што сказаў бы Пеця, каб яна параілася з ім? Яна не ўпершыню правярала гэтак свае ўчынкі. Няўжо ён кіне ёй дакор, што яна дала прытулак раненаму партызану? Не, ніколі! Безумоўна, самой ёй будзе вельмі цяжка. Але каму цяпер легка! Хіба мае яна права засцерагаць сябе ад цяжкасцей, перажыванняў? Хіба яна не баец, як усе, не падпольшчыца-партызанка? Як жа яна адмаўляецца ад такога ганаровага задания? Ёй жа давяраюць жыццё партызанскага камісара!

Данік скрыгатнуў з роспачы зубамі i, ссутулены, падобны на старога, пасунуўся да дзвярэй.

— Данік! — спыніла яго Саша. — Чакай… Я згодна…

Ён зноў апынуўся каля яе, забыўшыся на сваю злосць, крыўду, i схапіў рукамі за плечы, нібы баючыся, што яна зноў перадумае i адмовіцца.

— Згодна?

— Ты не падумай, што я таму, што баюся… Але… Як Поля?

— А што Поля? Поля нічога не ведае i не павінна ведаць… Яна ж таксама ніколі ў вочы не бачыла твайго Пеці… Фотакартачка ў цябе адна, малюсенькая… Мы яе заменім.

Саша ўздыхнула i ціха, незласліва сказала:

— Дурань ты малы, Данік. Хіба гэта ад яе можна схаваць? У адной хаце жыць будзем… Яна ў першы ж дзень убачыць, што мы ніякія не жонка i не муж. Паспрабуй тады тлумачыць.

Юнак разгубіўся. Вось ліха, пра ўсё ён падумаў, усё ўлічыў, нават на фотакартку не забыўся, а вось гэта i ў галаву не цюкнула.

— Што ж ты прапануеш? — ужо нясмела, няўпэўнена спытаў Данік; ініцыятыва ў вырашэнні гэтай нялёгкай задачы цалкам перайшла да Сашы.

— Трэба сказаць Полі.

— Што ты! Спалохаецца. Загалосіць. Праваліць усю справу.

— Магчыма, спалохаецца, паплача, але… зразумее, Данік. Яна ж наша сястра. Усё адно без яе дапамогі нам не абысціся.

Позна ўвечары яны пачалі размову з Поляй.

На прыпечку дагарэла лучына, i старэйшая сястра загадала:

— Спаць, дзеці! Заўтра Даніку рана ў лес, а ты, Саша, пойдзеш да цёткі Марыны, паможаш кроены паставіць. Яна прасіла. Ды i сама павучышея ніты закідаць.

Сашу кальнула ў сэрца: «Зноў ісці за наймічку».

Не было больш цяжкай пакуты, як ісці на заробак у чужую хату, працаваць пад наглядам людзей, у якіх тая перавага, што яны маюць чым заплаціць за працу. Яна ведала, што не ўсе гэтыя людзі кулакі ў душы, пераважная большасць з ix зусім не радуецца такому становішчу, аднак усё адно яе глыбока абражала плата натурай i асабліва словы спачування, якія часта прыходзіцца выслухоўваць. Цяжка бывае зразумець, хто з ix кажа шчыра, а хто зларадна: так табе i трэба, інтэлігентачка, доктарка.

Даволі часта Саша працавала не за хлеб i не за соль (соль была даражэй за ўсё), а за дзвесце грамаў газы ці за карабок запалак. Ёй так цяжка было ўставаць па некалькі разоў на начы да дзіцяці без святла: не будзеш жа раздзьмухваць вугалькі i паліць лучыну, калі Ленка, мокрая ці, яшчэ горш, нездаровая, крычыць на ўсю хату. Здабытую газу ашчаджалі надзвычай.

Таму Поля вельмі здзівілася, калі Данік, у адказ на яе загад спаць, запаліў газнічку.

— Ты навошта гэта паліш без патрэбы? — накінулася яна на брата.

Ён моўчкі занёс газнічку ў запаветны закутак, куды яшчэ раней схавалася Саша, i паклікаў старэйшую сястру:

— Ідзі сюды, Поля.

Калі яна прыйшла, паказаў на ўслончык:

— Садзіся. Пагаварыць трэба.

Здзіўленая i крыху спалоханая, Поля паслухмяна села.

— Давай, — кіўнуў Данік Сашы: яны так дамовіліся, што гаварыць будзе яна, яе Поля спакайней выслухае, а на яго можа адразу накінуцца.

Саша села побач, плячо ў плячо, паклала руку на калена сястры.

— Слухай, Поля, што мы табе скажам. Не палохайся. Не злуйся. Ты ў нас была за маці, ты нас выгадавала, i мы цябе любім, як маці. Але тут справа такая… Зразумей нас… Мы з Данікам камсамольцы, i мы не маглі інакш… — Яна панізіла голас да шэпту. — Мы звязаны з партызанамі…

— I ты?! — здзівілася Поля, але не закрычала, не заплакала, a толькі сумна паківала галавой. — Што вы сабе думаеце! Ну няхай гэты сарвігалава… A ў цябе ж малое дзіця…

Такія спакойныя Поліны словы падбадзёрылі Сашу i Даніка, бо чакалі яны горшага.

— Поля, — зноў таямніча зашаптала Саша, — партызанскае камандаванне дало нам задание… прытуліць у сябе… у нас у хаце раненага камісара… Яму зробяць дакументы на Пецю… Быццам яго з лагера адпусцілі…— Тлумачыць далей у яе не хапіла сілы. Яна змоўкла, i ў напружанай цішыні, у якой было чуваць, як легка патрэсквае кнот газнічкі, яны чакалі, што адкажа старэйшая сястра. Поля маўчала. Данік сачыў за яе вялікім ценем на белай сцяне грубкі. Там адбілася ўсё: як яна ўздрыгнула, як адхіснулася ад Сашы, потым прытулілася зноў, як пачала павольна i панура нахіляцца яе галава.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Герой. Том 3

Дамиров Рафаэль
3. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 3

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Изгой

Майерс Александр
2. Династия
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой

Император Пограничья 4

Астахов Евгений Евгеньевич
4. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 4

Наследие Маозари 2

Панежин Евгений
2. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 2

Принадлежать им

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Принадлежать им

Антимаг его величества. Том II

Петров Максим Николаевич
2. Модификант
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Антимаг его величества. Том II

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Спасите меня, Кацураги-сан! Том 3

Аржанов Алексей
3. Токийский лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
дорама
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Спасите меня, Кацураги-сан! Том 3

Наследник жаждет титул

Тарс Элиан
4. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник жаждет титул

Офицер Красной Армии

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Командир Красной Армии
Фантастика:
попаданцы
8.51
рейтинг книги
Офицер Красной Армии