Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Батарэя напружана сачыла за кожным ix манеўрам. На КП сабраліся ўсе афіцэры. Там жа стаяла i Рамашова, ваенфельчар. Яна трэці раз ужо на батарэі i ніколі не прамінае маёй гарматы. Сустракаемся мы цяпер, як добрыя знаёмыя, i гутарым проста, па-сяброўску. Адзін раз нават, «памыліўшыся», я назваў яе Тоняй. Яна зрабіла выгляд, што не заўважыла. Цяпер асмялела i ўвесь час пра нешта пыталася — чуўся яе пявучы галасок. Ёй адказваў Сцяпан Кідала, яго ёмкі бас гудзеў у цішыні, як звон, хоць гаварыў ён напаўголаса.

Побач з Сеўчанкам, які не спускаў вачэй з ворага, насцярожана стрыг

вушамі Лёша, высока ўзняўшы свае маладыя прыгожыя рогі.

Гарматы ўвесь час паварочваліся па азімуту — наводчыкі не выпускалі цэляў. I вось самалёты, як акулы, разышліся, сышліся, слізганулі ўніз, бліснуўшы крыламі, развярнуліся…

— Па самалёту!..

Mir, адзін усяго стрэл, «месеры» са звонам i свістам, так нізка, што тузанулася паветра, пранесліся над батарэяй. Муха што ёсць сілы пачаў круціць паваротны механізм, каб развярнуць гармату.

I раптам:

— Лажы-ся-а! — нязвыклая, незразумелая каманда, якой мы ніколі не чулі.

— Лажыся-а! — другі раз Сеўчанка закрычаў аднекуль з глыбіні, быццам з-пад зямлі.

Я высунуўся з катлавана. На КП, на прыборы, дальнамеры нікога не было відаць — усе ляжалі. Адзін Лёша стаяў па-ранейшаму i спалохана нюхаў паветра. Што здарылася? Чаму ўсе ляжаць? Ах! Я паваліўся ніц як падкошаны i таксама закрычаў дзікім гол асам:

— Лажыся!

Паміж гарматай i КП, бліжэй да прыбора, ляжала бомба. Мне здалося, што яна варушыцца, сунецца.

Секунда… другая… Ціха.

— Што такое, камандзір? — спытаў Астахаў.

— За нашым брустверам — бомба.

— Бомба? — Фрыд падхапіўся, відаць, хацеў бегчы, уцякаць.

Астахаў стукнуў яго кулаком па шыі i прыціснуў да зямлі.

— Куды, вар'ят? Жыць абрыдла?

Праходзіць хвіліна. Калі ж яна, падла, узарвецца? Агіднае адчуванне.

Чарняк не вытрымаў (ён ляжаў з другога боку гарматы), выглянуў i паведаміў:

— Ляжыць.

Я вылаяўся:

— Я табе павыглядваю, цыганская твая душа!

I раптам — блізкі звонкі голас:

— Ды дапамажыце ж хто-небудзь, ліха на вас!

Я падхапіўся i пахаладзеў: каля бомбы, падняўшы яе на «папа», стаяў Сеня Пясоцкі. Ён думаў, што гэта «пяцідзесятка», i хацеў, відаць, узваліць яе на плечы. Але чурка аказалася стокілаграмовай, такі цяжар яму быў не па сіле, i ён клікаў на дапамогу.

Пайсці? Страшэнна брыдкі холад кальнуў у пяты i аддаўся ў мозгу. Уявілася: цела, мае цела, жывое, маладое, разлятаецца крывавымі шматкамі. Брр… Ляснулі зубы.

«Баязлівец! — вылаяў я сябе. — Ідзі!»

Пакуль я гэтак змагаўся сам з сабою, побач з Сенем апынуўся… Кідала. Яны скрыжавалі рукі, паднялі смертаносны груз i панеслі за пазіцыю.

Уся батарэя адразу ўзнялася на ногі. Забыўшыся на небяспеку, байцы вылезлі на брустверы i не зводзілі заварожаных позіркаў з двух смельчакоў. Але ніхто — ні гуку. Людзі нясуць смерць, ідуць, быццам па танюсенькай вяровачцы над безданню. Hi словам, ні ўздыхам, ні кашлем нельга перашкодзіць ім у такі момант!

Яны занеслі бомбу ў балоцістую нізіну, асцярожна паклалі на пажоўклы мох i гэтак жа павольна, не спяшаючыся, рушылі назад. Ішлі ў нагу, плячо ў плячо; адзін высокі, дзябёлы, другі — Сеня — на галаву ніжэйшы, можа, таму

ён больш энергічна махаў рукамі.

Першы не вытрымаў Сеўчанка — закрычаў дзіўным голасам, хрыпла, зрываючыся:

— Бя-гом! Бісавы дзіты!

Пясоцкі i Кідала адскочылі адзін ад аднаго i, нахіліўшыся, пабеглі.

— Бягом! Японскі бог! Ходзіце, як па бульвары. Я вас навучу бегаць! — грымеў камбат, хоць, безумоўна, яму хацелася абняць i пацалаваць гэтых «бісавых дзітэй».

Бомба не ўзарвалася. Праз гадзіну яе разрадзілі сапёры, якіх выклікалі з горада.

Калі агульная ўзрушанасць i захапленне нарэшце ўтаймаваліся, я пайшоў да Сені i сказаў, што таксама хачу паціснуць яму руку.

— Без лішніх слоў. Як друг…

Ён схаваў свае рукі за спіну i злосна адказаў:

— Пайшоў ты!.. Абрыдла мне. — Але ўбачыў, што ашаламіў мяне, загаварыў больш лагодна: — Навошта з мяне рабіць героя? Гераізм — гэта свядомае i разумнае. А я не свядома, ды i не вельмі разумна… Ты думает, я смелы такі? Глупства! Я баюся смерці, як ты, як усе. У мяне i цяпер дрыжаць калені. Чаму я падхапіўся? Проста парыў… Стала непрыемна, крыўдна, абразліва, што мы нюхаем зямлю з-за нейкай адной паршывай бомбы… Я глянуў — ляжыць, маленькая такая… Не помню… Можа, захацелася паказаць сябе, вось які я, палюбуйцеся! — Ён крыва ўсміхнуўся. — Дзяўчына побач стаяла… Які ж тут гераізм?..

— Дарэмна ты, — запярэчыў я. — Гэта ўсё твой самааналіз… Ты абавязкова хочаш усё ўсвядоміць, знайсці вытокі i прычыны — чаму, навошта?.. Добра, гэта парыў. Але высакародны парыў. I я здымаю шапку… «Безумству храбрых поем мы славу! Безумство храбрых — вот мудрость жизни!» Так, здаецца, сказаў чалавек, якога мы з табой аднолькава любім?

— Так-то так, але ўсё адно на душы пагана чамусьці.

— Пагана! Вось у мяне сапраўды пагана, — прызнаўся я, адказваючы на шчырасць шчырасцю. — Я падхапіўся, калі ты клікаў на дапамогу. Я прымушаў сябе пайсці… I не здолеў — збаяўся… Дык ведай, што лепш адчуваць сябе героем, чым баязліўцам…

Ён паглядзеў на мяне крыху здзіўлена, задумаўся:

— Я не адчуваю сябе героем. I ты не лічы сябе баязліўцам. Смешна, каб усе кінуліся да гэтай праклятай бомбы.

— Але Сцяпан малайчына!

— Так, калі хочаш ведаць, дык у яго гэта бадай што гераізм, ён пайшоў свядома. А я, дурань, нават не падумаў, што не здолею падняць яе…

Мы доўга гутарылі на гэтую тэму, спрачаліся. Мае развярэджанае сумленне ён, здаецца, супакоіў.

Заўтра нас павінны прымаць кандыдатамі ў члены партыі. Я сказаў, што вось ён напярэдадні гэтай падзеі даказаў сваё права быць у радах партыі, а я, наадварот, пераканаўся, што не здольны на самаахвярны подзвіг, што я па сутнасці яшчэ баязлівец. Дык, можа, каб быць шчырым, варта сказаць пра свае сумненні таварышам? Сеня сказаў, што я дурань, што гэта мая выдумка, якая выходзіць з таго ж корпання ў душы, у якім я абвінаваціў яго, што мяне могуць нават узняць на смех. Падумаўшы, я згадзіўся з ім i крыху супакоіўся. Але я яго не разумею, магчыма, упершыню не магу зразумець: чаму ён як бы незадаволены сваім учынкам? Я, безумоўна, ганарыўся б, каб аднёс з пазіцыі бомбу, i адчуваў бы сябе героем…

Поделиться:
Популярные книги

Графиня с изъяном. Тайна живой стали

Лин Айлин
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
киберпанк
5.00
рейтинг книги
Графиня с изъяном. Тайна живой стали

Позывной "Князь" 2

Котляров Лев
2. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь 2

Двойник короля 14

Скабер Артемий
14. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 14

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Печать зверя

Кас Маркус
7. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Печать зверя

Сирийский рубеж

Дорин Михаил
5. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж

Deus vult

Зот Бакалавр
9. Герой Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Deus vult

Кодекс Охотника. Книга ХХХ

Винокуров Юрий
30. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХХ

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Древесный маг Орловского княжества 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 6

Апокриф

Вайс Александр
10. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Апокриф

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов