Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Вы ўкраінец, Пясоцкі? — спытаў Лазебны.

— Не, я жыў на Украіне. З мамай.

— Не перашкаджай яму, Мыкола, — папрасіў Сеўчанка. — Хай прыгадае.

— Давайце я вам прачытаю Блока і… Ясеніна. Хочаце? — сказаў Віктар, проста, па-свойску, быццам ён не ў афіцэрскай зямлянцы, а сярод сяброў-курсантаў, там, на вучэбнай батарэі.

Віктар адышоў да дзвярэй, прытуліўся плячамі да касяка, дастаючы стрыжанай галавой да самай столі, паглядзеў на закапцелую бэльку.

Ён пачаў чытаць вершы, якія

я чуў упершыню. Наша пакаленне, асабліва людзі тэхнікі, розныя механікі i дарожнікі, як я, грэшны, слаба ведаюць Блока, крыху больш Ясеніна, да якога, мне здаецца, мы праяўлялі не зусім здаровую цікавасць, бо ў бібліятэцы яго ўзяць было нельга. Некалі я заплаціў аднаму спекулянту амаль сваю тыднёвую стыпендыю, каб ён даў на адну толькі ноч зашмальцаваны томік Ясеніна; усю ноч, да раніцы, я ўпотай перапісваў вершы ў сшытак, парушаючы ўмову.

Віктар чытаў Блока.

Гэта нешта незвычайнае!

Я не запамінаў слоў, бо яны здаваліся незямнымі, асаблівымі, хоць, калі ўдумацца, усе — вельмі простыя рускія словы, ніводнага незразумелага. Але я тады не думаў пра гэта. Вершы зачароўвалі. Яны то ўзнімалі некуды высока ў блакіт, дзе былі цішыня i спакой, то спускалі ў сутарэнне, у холад, сціскаючы сэрца смуткам. Яны прыносілі радасць, святло i адначасова трывогу i страх. Але ніхто не пярэчыў, ніхто не прасіў прачытаць што-небудзь вясёлае.

Я не бачыў, як слухалі іншыя, я забыўся на ix. Слухаў і, «окруженный сказками пчел», быў недзе там, дзе «море клевера»… чуў голас: «Я памагала Ані ўбіраць канюшыну». Памагала i слухала казкі пчол? А мяне клікаў вецер з Поўначы… Вецер з Поўначы!

«Лениво и тяжело плывут облака…» Цяжкая дарога ў мяне. Але недзе далека чуецца песня… I, каб не гэты голас — не твой голас! — я, напэўна, не здолеў бы дайсці. А так дайду! Я прыйду да цябе, я абавязкова прыйду да цябе, Саша! Потым нешта страшнае: плача дзіця, па полі ідзе гарбаты, над яго гарбом рагоча нехта, кашлаты, крывы i рагаты. Гэта — як дзіўны сон. Незразумелае, але i ў незразумелым ёсць цудадзейная сіла i хараство.

— О Божа, як гарна! — прастагнаў нехта.

Гэта — Сеўчанка. Ён сядзеў усё ў той жа паставе, закінуўшы рукі за галаву, заплюшчыўшы вочы. Шэптам паўтараў:

И приняла, и обласкала, И обняла, И в вешних далях им качала Колокола.

Гэтыя радкі мне запомніліся.

Потым Віктар чытаў Ясеніна.

I раптам Лазебны, перапыніўшы яго, пачаў чытаць Маякоўскага — «Сяргею Ясеніну». Камісар, напэўна, успомніў свой абавязак палітработніка; хацеў засцерагчы нас ад шкоднага ўплыву ясенінскага песімізму. Я разумею: нельга спяваць паніхідную па «головушке», калі ідзе такое змаганне. Але як хвалююць

іншыя вершы! Нараджаюць столькі думак, успамінаў! I мар, добрых, светлых мар, ад якіх праходзіць усякі сум i хочацца жыць, вельмі хочацца жыць!

Сеўчанка глянуў на палітрука з іранічнай усмешкай. Сеня паківаў галавой, ухваляючы, — ён любіць Маякоўскага, у яго ранцы ляжаць два томікі паэта, якія мы чыталі разам, калі былі курсантамі. Потым i Сеўчанка пачаў слухаць уважліва, сур'ёзна. Палітрук чытаў, бадай што, лепш за усіх, па-мастацку, выразна i прачула — адліваў кожнае слова.

Сеўчанка сказаў радасна, са шчырым дакорам:

— Мыкола, японскі бог! Жывём у адной зямлянцы, i ты хаваў такі талент! Ай-я-яй! Як табе не сорамна, дарагі. Ай-я-яй!..

— Які талент? Глупства! — засаромеўся i пачырванеў Лазебны.

— Слухайце, хлопцы! Камісар! А чаму нам не арганізаваць сваю самадзейнасць? — нечакана прапанаваў Сеўчанка.

Я сяджу пад замшэлым каменем, ахутаны густым туманам, такім густым, што працягні руку — i не відаць пальцаў, i думаю: дзіўная рэч жыццё! I людзі дзіўныя. Учора падалі бомбы, смерць вісела, летала над галовамі. Заўтра будзе тое ж самае, кал i не горш. I ўсё ад но ў кароткую перад ышку людзі чытаюць вершы i думаюць пра самадзейнасць.

Вяртаючыся ад камбата i не дайшоўшы колькі крокаў да гарматы, я пачуў галасы. Палова разліку адпачывала ў зямлянцы, тры чалавекі, на ўсякі выпадак, павінны былі дзяжурыць, i таму не было нічога дзіўнага ў тым, што байцы размаўлялі. Але мяне спыніў абураны голас Астахава:

— Калі ты, свіння гэткая, яшчэ раз палезеш у чужы ранец, я распішу твой пашпарт так, што родная маці не пазнае.

— А што я, красці палез? — агрызнуўся Муха.

— А хто ведае! Калі палез, то мог i ўкрасці,— гарачыўся Чарняк.

— Ды ну вас! Што там красці! — хіхікнуў Муха. — Самі цікавіліся, што ён увесь час піша. Вось я i хацеў зірнуць…

— Ах ты, сукін сын! — зноў загудзеў Астахаў.— Выходзіць, мы вінаваты? Мы на словах цікавіліся, але не палезлі ў ранец…

— Ды чытаць чужыя пісьмы — гэта горш, чым красni! — горача даводзіў Чарняк.

— А гэта не пісьмы.

— Не разумею я, Муха, ці ты дурань, ці хам…

— А ён сумяшчае i тое, i тое…

— Ну, ну…

— Не «нукай», я табе не конь… Складзі ранец i пакладзі на месца, пакуль камандзір не вярнуўся. А то будзеш чырванець перад строем…

На хвіліну стала ціха. Муха, відаць, выконваў загад Астахава. Потым пачуўся яго нязлосны, бурклівы голас:

— Падхалімы вы.

— Што ты сказаў? — зашыпеў Астахаў.— Паўтары!

— Пусці,— спалохана папрасіўся Муха.

— Кал i ты не ведаеш, колькі важыць мой кавальскі кулак, то магу паказадь.

— Не чапай ты, Павел, яго — смярдзець будзе, — прымірэнча сказаў Чарняк.

Поделиться:
Популярные книги

Лекарь Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 2

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Японская война 1904. Книга третья

Емельянов Антон Дмитриевич
3. Второй Сибирский
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Японская война 1904. Книга третья

Тьма и Хаос

Владимиров Денис
6. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тьма и Хаос

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

На границе империй. Том 10. Часть 7

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7

Мы – Гордые часть 8

Машуков Тимур
8. Стальные яйца
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мы – Гордые часть 8

Черный Маг Императора 15

Герда Александр
15. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 15

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Тринадцатый XIII

NikL
13. Видящий смерть
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XIII

Кодекс Охотника. Книга XXVII

Винокуров Юрий
27. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVII

Имперец. Том 3

Романов Михаил Яковлевич
2. Имперец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.43
рейтинг книги
Имперец. Том 3