Вяртаньне Веры

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Вяртаньне Веры

Вяртаньне Веры
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Уладзімір Някляеў

Вяртаньне Веры

Настаўнік кажа, каб я прыдумаў новае імя для Веры.

Так звычайна робяць, калі пішуць кнігі,

каб не закрануць пачуцьцяў тых, пра каго пішуць.

Канешне, яе імя я мог бы і не называць…

Але Вера не вярнулася.

Свэн Дэльбланк, «Гунар Эмануэль».
Фрэдэрык i
Мэры

«14 траўня 2004 году ў Капенгагене спадкаемец дацкай кароны Яго Каралеўская Высокасьць кронпрынц Фрэдэрык (Фрэдэрык Андрэ Хенрык Хрысьціян), старэйшы сын каралевы Даніі Маргарэт ІІ і прынца Хенрыка, ажаніўся з аўстралійкай Мэры Элізабэт Дональдсан. На ўрачыстасьці былі запрошаныя 800 ганаровых гасьцей з каралеўскіх дамоў і арыстакратычных сем’яў Еўропы. Вянчаліся Фрэдэрык і Мэры ў найстаражытным кафедральным соборы Капенгагену — храме Дзевы Марыі. У гонар шлюбу былі ўведзеныя ў зварот купюры наміналам у 20 і 200 крон і маркі з партрэтамі Маладых.

Па падліках эксьпертаў, кошт вясельных мерапрыемстваў склаў $35 млн. Апроч таго, дацкі парламент вырашыў, што Данія не найлепшым чынам выглядала б перад каралеўскімі дварамі Еўропы, калі б сям’я будучага караля перабівалася на $700 тыс., якія атрымліваў ён з дзяржаўнай казны да вясельля, і сума была павялічаная да $2,4 млн. штогод.

У дзень вянчаньня Аўгусьцейшыя Маладыя праехалі па вуліцах дацкай сталіцы ў карэце да замку Амаліенборг, дзе віталі ўсіх прысутных з гаўбца палацу Хрысьціяна VІІ, а ўвечары разам з гасьцямі скіраваліся за горад у замак Фрэдэнсборг. Па дарозе ім махалі сьцяжкамі дзеці, апранутыя ў строі прынцыў і прынцэс. Казка пра Папялушку здавалася явай…

…Вясельле выглядала шыкоўным нават па каралеўскіх мерках, незадаволеныя ім засталіся хіба што бяздомныя Капенгагену. Яны «адкапалі» даўні закон, па якім у Даніі падчас каралеўскіх вясельляў для жабракоў таксама ладзіліся застольлі, але ўлады пасьпяшаліся назваць гэты закон анахранізмам».

Філіп і Летыцыя

«22 траўня 2004 году ў Гішпанскай сталіцы ў саборы Альмадэна адбылася цэрымонія шлюбу Яго Каралеўскай Высокасьці Прынца Астурыйскага Філіпа (Фэліпэ-Хуана-Пабла-дэ-Тодаса-лас-Сантаса) і донны Летыцыі Орціс Раксалана, якую правёў Архіяпіскап Мадрыда Кардынал Антоніа Рока.

Пасьля заканчэньня ўрачыстай цырымоніі Аўгусьцейшыя Маладыя праехалі па вуліцах Мадрыду ў браніраваным лімузіне «Ролс-Ройс» (Фантом, 1948 году выпуску).

Амаль 1600 ганаровых гасьцей былі запрошаныя на вясельле спадкаемца гішпанскай кароны, якое абыйшлося гішпанскай казьне ў $25,16 млн. Сьвята завяршылася банкетам, напрыканцы якога гасьцям быў пададзены торт вышынёй 2 м і вагой 170 кг.

Беспрэцэдэнтнымі былі меры бясьпекі: 20000 паліцэйскіх ахоўвалі Маладых ды іх Гасьцей у саборы і на вуліцах гораду, 200 снайпераў знаходзіліся на дахах дамоў, два зьнішчальнікі F-12 і самалёт-разьведчык АВАКС патрулявалі ў небе…

…31-гадовая Эрыка Орціс Раксалана, малодшая сястра гішпанскай кронпрынцэсы Летыцыі, была знойдзеная мёртвай у Мадрыдзе. Асноўная версія сьмерці: перадазіроўка моцнадзейных лекаў».

(З гішпанскіх і дацкіх СМІ).

Павал

Чалавек той, ён не падобны быў на забойцу, нават на бандыта звычайнага не выглядаў, так, бадзяжнік, падышоў і спытаў, ці можна прыпаліць?.. Не, ён не спытаў, у яго цыгарэта была ў левай руцэ, а правай ён паказаў, што прыпаліць хоча, пальцамі пстрыкнуў... Я палез у кішэню, каб дастаць запальнічку, я нашу яе з сабой, такую цацку, запальнічку-пісталет,

на сапраўдны пісталет, на маленькі маўзер «H-S», як мне ў збройнай краме сказалі, падобную, я ў Швейцарыі цацку тую, у горадзе Зермаце, гэта амаль што ўжо Італія, дзе мафія ўсялякая, купіў, а ён з пінжака, з грудной кішэні таксама запальнічку вымае, гэткую самую, толькі большую, ня ведаю, якой сістэмы, я ў пісталетах не вялікі знаўца, і ён нібыта сустрэчна хоча даць мне прыпаліць — я, значыць, яму, а ён чамусьці мне, таму я падумаў яшчэ: «Што за цырк? Прыпылены ён, ці што?..» — а ён мне роўненька пасярэдзіне лобу над пераносьсем, якраз туды, дзе індусы цікі свае ставяць, стрэліў.

Во ё-маё...

Адразу тым, хто думае, нібы ёсьць тут — ці ад вас яно будзе там — нейкія рай або пекла, дзе па сьмерці можна кайфаваць альбо мучацца, магу сказаць, што ні раю, ні пекла няма, што наогул тут, ад вас — там, не існуе нічога, скразная, як у шкляным ліфце, пустата, і ты — дух, здань, пыл пустаты, часьцінка такая маленькая, што нават ня скажаш, якая: электрон?.. атам?.. кварк?.. — таму немагчыма ўявіць, хто ты і які, калі нават быццам бы існуеш, — а зрэшты, адчуваньне тагасьветнага ўсяго пустога ня гэткае ўжо нязвыклае, у нечым падобнае да зямнога, калі быццам бы і жывеш, ды сам пра сябе нічога ня ведаеш, а астатнім не да галавы, хто ты і які?..

Астатнія пра сябе таксама мала, ня болей, чым ты, ведаюць... Вунь паспрабуй разабрацца, чаму ён падышоў, зрабіў выгляд, нібы просіць прыпаліць, і стрэліў? Я не сустракаўся з ім раней, першы і апошні раз бачыў, — дык за што?.. Тым больш, што было гэта ня дзесьці там, дзе страляніна звыклая, ня ў Грозным або Багдадзе, а ў Мальма, на самым поўдні ціхай Швецыі.

Як я апынуўся на самым поўдні ціхай Швецыі?.. Проста. З Менску на самалёце — да Піцеру, з Піцеру — аўтобусам да Хельсінкі, пасьля — на пароме да Стакгольму, а стуль — цягніком да Мальма.

У Еўропе ўсё недалёка.

На пароме сеў у рулетку ў казіно згуляць, меў лішніх трыццаць еўра, дваццаць з якіх прайграў адразу, палову паставіўшы на 17 і палову на 21, я заўсёды першым разам стаўлю на 17 і на 21, гэта было на шостай палубе і я вырашыў, што шостая — не шанцовая, падняўся на сёмую, дзе зноў паставіў напалам на 17 і на 21, прайграў астатнюю дзесятку і мог спакойна ісьці спаць, але не пайшоў, падняў кейс над сталом, у мяне кейс быў, які выглядаў багата, скураны такі з бліскучымі, пад золата, замкамі, ніяк не падумаеш, што ў ім брытва ды транты, і я, паставіўшы кейс на край стала, шчоўкнуў адным замком і сказаў круп’е: «Мне фішак на сто тысячаў».

Гэта было не па правілах, на стол, калі фішкі купляюць, грошы кладуць, а ня кейсы ставяць, але я разьлічваў, што названая сума павінна ўразіць – і яна ўразіла. Круп’е, рабаваты швед у малінавай камізэльцы, перапытаў: «На сто тысячаў крон?..» — а я зноў шчоўкнуў замком: «Еўра...» — і ўвесь швед стаў малінавым, як ягоная камізэлька, нават рабіньне на твары не праглядвалася, ён прадыхнуў і сказаў: «У нас і стаўкі, і выйгрыш абмежаваныя».

Я спытаў: «А пройгрыш?..»

Такіх пытаньняў ніколі, колькі плаваў швед і круціў рулетку на пароме, ніхто яму, вядома ж, не задаваў, да гэткіх незразумелых, неспасьцігальных пытаньняў шведы, як і фіны з нарвежцамі, і немцы, і ўсе яны, заходнія, ніяк не падрыхтаваныя, бо наскрозь інструкцыямі прапісаныя, ва ўсім законапаслухмяныя, але логіка ёсьць логіка, яе яшчэ старажытныя грэкі прыдумалі, і логіка падказвала шведу, продкі якога вікінгамі былі і да Грэцыі даходзілі, што пройгрыш абмежаваным быць ня можа, з чаго лагічна вынікала, што і выйгрыш нельга абмежаваць, і круп’е, заблытаўшыся, мусібыць, у нелагічнай логіцы, адказаў бездапаможна: «Ня ведаю...»

Комментарии:
Популярные книги

Деревенщина в Пекине 2

Афанасьев Семён
2. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине 2

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Железный Воин Империи

Зот Бакалавр
1. Железный Воин Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Железный Воин Империи

Вагант

Листратов Валерий
6. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вагант

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Законы Рода. Том 14

Андрей Мельник
14. Граф Берестьев
Фантастика:
аниме
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 14

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Огненный князь 2

Машуков Тимур
2. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 2

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Зодчий. Книга II

Погуляй Юрий Александрович
2. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга II

Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Хренов Алексей
2. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая