Залаты бог

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Залаты бог

Залаты бог
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Уладзіміру Калесніку

З цыкла "Казкі мора"

У старой былі дзівосныя вочы. Нават цяпер, запалыя, яны былі вялікія, нібы ў маладой… На палову аблічча. Мудрыя, усё разумеючыя і адначасова па-дзіцячаму разгубленыя і здзіўленыя, яны ззялі маладой, гарачай сінню… Можа, ад мора, на якое яна неадрыўна глядзела…

— Дзень добры, сіняе мора, — сказала яна. — Вось я і ўбачыла цябе. — І, схіліўшыся ў зямным паклоне, дакранулася рукою

да мокрай галькі.

Шыпучая цёплая вада дакацілася да чорнай, пабітай зморшчынамі і вечнымі мазалямі рук і лізнула яе. І старая ўсміхнулася, такая цёплая і празрыстая была вада.

Сагнулася яна таксама надзіва лёгка. Як нявеста, калі яе вымушаюць збіраць рассыпаныя сваццяй на падлозе голкі: "Ці гнуткая ў стане?"

Яна стаяла, гледзячы на мора. Стаяла без стомы, прамая, уся ў чорным, з шалем, які звісаў з яе галавы, як вялізныя чорныя крылы. Стаяла пасля снядання, пасля абеду. Часам нават пасля вячэры.

Вусны яе няўлоўна ўсміхаліся, а мора шыпела і білася ля ног.

Быў канец верасня. Стаяла ласкавая цеплыня без спёкі. На курорце было мала народу. Будынкі стаялі ў засені парадзелых акацый напаўпустыя, сумнаватыя.

Начамі старая дрэнна спала. Патрэсквалі за акном сухія карычневыя струкі гледычый, уздыхала — недзе вельмі блізка — мора.

А ўдзень яна зноў ішла ад свайго двухпавярховага будынка да мора. Астатнія домікі курорта былі аднапавярховыя, хаваліся ў зарасцях і нагадвалі ёй вёску. Вось толькі кактусы, што дацвіталі між іх, ды мясістыя калючыя агавы ўраз разбівалі ўражанне.

"Альясы якія велічэзныя выраслі, — думала старая. — Вядома ж, не ў гаршку." А потым яна выходзіла на бераг, бачыла ў левым баку доўгі гарбаты мыс, то зеленаваты, то ліловы, то жоўты, бачыла направа вялікую цёмную гару, усю з дзікага каменю, а пасярэдзіне — сіняе мора, нібы крышталь чысцейшай вады, устаўлены ў іржавы, грубы пярсцёнак скал.

На дне ён, відаць, быў вельмі дакладна і нерухома падагнаны да аправы, гэты крышталь. Да самай маленькай трэшчынкі. А паверхняю ён гуляў, як той камень, што старая калісь бачыла ў пярсцёнку на руцэ ў настаўніцы: то ён табе як бэз, то як сліва, а то як ружовае сонейка.

— Тэкля Данілаўна, — падыходзіла да старой сястра-гаспадыня, — вы зараз на гадзінку якую прыселі б у шэзлонг… Гарачыня пачынаецца.

— Дзякуй, Ларысачка: Дзякуй, табе, донечка мая.

Ларыса з самай хвiлiны прыезду ўпадабала старую. Увесь час сачыла за ёй: каб не перагрэлася, каб ела, як трэба ў яе ўзросце, каб не стамлялася. Спрабавала адгаварыць ад экскурсii, але старая была трывалая i неяк па-харошаму цiкаўная добразычлiвай i прыхiльнай цiкаўнасцю да свету, якой вызначаюцца тыя, хто мала пабачыў у жыццi, але шмат перажыў.

— Не клапаціся, галубка, — казала яна Ларысе. — Нічога.

І сядала на першую лаўку аўтобуса. "Каб шырэй бачыць".

— Не стамляйцеся, бабуля.

— Як малая ты ў мяне, — аблiчча старой аж свяцiлася.

Яны смяялiся. А суседзi потым пыталi:

— Колькі

ж вам год, маці?

— Семдзесят пяць, — адказвала яна.

— Ого!

— А што там "ого"! Жыць — жыла.

I, памаўчаўшы, дадала:

— Не нажылася… І не нажывуся…

На курорце было ўжо раскошна i пуставата. Зачынiлiся на зiму амаль ўсе кiёскi. Толькi "вiно", "кактэйлi" ды "чабурэкi" яшчэ гандлявалi. Выконвалi план.

Але мора дыхала па-ранейшаму цеплынёю, радасцю, шчасцем, летам. Толькi ў сiнiх ценях, што ляжалi на схiлах вялiкай гары, ды ў прыглушаных адценнях неба жыў, асеннi ўжо, ласкавы сум.

Яна гадзінамі стаяла на беразе. І глядзела. І не магла наглядзецца

У адзін з такіх дзён побач з ёю села маладая жанчына. Купальнік шчыльна абцягваў яе кволыя і пяшчотныя плечы, танюткую — пальцамі ахопіш — талію, моцныя і гнуткія клубы. На купальніку, якраз на высокіх маладых грудзях, дыхаў, плыў кудысь караблік пад блакітнымі ветразямі.

Жанчына закінула за спіну рукі, абаперлася імі, закінула назад галаву і апусціла зацістыя ногі ў ласкавую ваду. І вада, празрыстая, блакітна-зялёная, набягала на гэтыя ногі, рабіла іх бліскучымі, залатымі, усмоктвалася ў гальку і зноў наступала.

Аблічча было бясстраснае, з велікаватым ротам, роўным носам, вельмі доўгімі веямі. Нічога на ім не было, акрамя млявай насалоды ад цеплыні і салёных павеваў ветрыка.

Старая акiнула яе позiркам i зноў стала глядзець удалячынь. Жанчына ёй не спадабалася. Было ў гэтай дзiўнай стацi нешта нядобрае, халаднаватае, занадта ўпэўненае ў сабе. "Царыца, — падумала старая, — Толькi царам тваiм цяжкавата". Гэтая зусiм дзiўная, цалкам падсвядомая i iнстынктыўная непрыхiльнасць была такой раптоўнай, што старая нават трохi разгубiлася. Нiбы яны сустракалiся недзе ў другiм жыццi i там гэта жанчына нанесла ёй нейкi вялiкi боль, самы горшы, за якi нельга дараваць.

Яна зноў агледзела жанчыну i прызналася сабе, што побач з ёй сядзiць дзiва. Трэба было быць справядлiвай: за такою мужчыны iдуць, куды яна хоча. I не тое, каб яна была прыгожая, а так: Кожны з iх адчувае, самым запаветным, што вось яно, тое, што даводзiць да забыцця самога сябе. Прыйдзi, працягнi рукi — i нiчога ўжо больш не трэба.

Старая заплюшчыла вочы, села пад тэнт i сядзела так, нерухома.

— Вам, бабулечка, не трэба было сюды ехаць, — пачула яна занадта мiлагучны голас. — Спёка.

— Чаму гэта?

Яна ўбачыла шэрыя, халаднаватыя вочы суседкі, якія зараз былі… не, даволі добра ўдавалі прыхільную зацікаўленасць.

— Позна гэта вам, — адказала жанчына, — поўдзень.

Старая пакрыўдзілася:

— Лёгка ты гэта гаворыш, "позна". Я, любая, два гады толькі як рабіць скончыла, хай табе вядома будзе.

І дадала:

— Я ўсё жыццё марыла пра мора. Так што…

— Што, дзяцей няма? — шэрыя вочы глядзелі прыхільна і халаднавата. — Дапамагчы не было каму, што работалі?

Комментарии:
Популярные книги

Моя простая курортная жизнь

Блум М.
1. Моя простая курортная жизнь
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Моя простая курортная жизнь

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Отмороженный 11.0

Гарцевич Евгений Александрович
11. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 11.0

Антимаг

Гедеон Александр и Евгения
1. Антимаг
Фантастика:
фэнтези
6.95
рейтинг книги
Антимаг

Неучтенный элемент. Том 1

NikL
1. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 1

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 6

Я еще граф. Книга #8

Дрейк Сириус
8. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще граф. Книга #8

Битва за Изнанку

Билик Дмитрий Александрович
7. Бедовый
Фантастика:
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Битва за Изнанку

Бешеный Пес

Шелег Дмитрий Витальевич
2. Кровь и лёд
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бешеный Пес

Кодекс Крови. Книга ХVIII

Борзых М.
18. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVIII

Моров. Том 5

Кощеев Владимир
4. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 5

Излом

Осадчук Алексей Витальевич
10. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Излом

Глэрд VIII: Базис 2

Владимиров Денис
8. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Глэрд VIII: Базис 2

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5