Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Здрада

Быкаў Васіль

Шрифт:

Вось такі быў Ваня Шчарбак.

Ён не дужа любіў кніжную навуку, скончыў усяго толькі шэсць класаў, але ў працы і людзях разумеў шмат. Калі ён капаў акоп, дык ніхто не хітрыў, не валыніў, як кажуць — усе зараджаліся ягонай працавітасцю. А калі хто часам і ленаваўся, дык Іван клікаў таго і казаў: «Падпрагайся. Буду цябе лячыць ад гультайства. Я — выкідаць, ты — падбіраць». Тады ўжо таму хлопцу даводзілася папацець.

I вось неяк бязглузда Цімошкін страціў яго. Вядома, ён, можа, яшчэ і жывы, можа, ён пайшоў іншай дарогай, але хлопец не мог змірыцца ў душы, што Шчарбака няма. Яму

было вельмі самотна без сябра ў гэтым шляху. Праз кожныя пяць хвілін ён азіраўся, прыслухоўваўся, думалася: авось, дзе-небудзь пакажацца з цемры яго постаць. Цімошкін усё болей шкадаваў, што паддаўся Блішчынскаму і не пайшоў тады па Шчарбаковым следу, можа б, адшукаў дзе яго. Але ж след хутка засыпала, а тады, калі ён яшчэ быў відзён, была і надзея, што Іван хутка прыйдзе.

Снег перастаў церушыць, наўкола пасвятлела. Мароз памацнеў, вецер шкуматаў полы шыняля, і калені дранцвелі ад сцюжы. Твару свайго Цімошкін, здаецца, не адчуваў, можа, адмарозіў, здаровую правую руку хаваў за пазуху, параненая ж зайшлася і дужа балела. Белы зімовы прасцяг усё шырэй рассцілаўся навокал, выставіўшы як напаказ усе чорныя плямы зямлі, быльнёг, вінаграднікі, адзінокія абрысы дрэў. I толькі далячынь на краявідзе пад цёмным навіслым небам тулілася ў змроку, і нідзе не праглядвала ніякіх адзнак месяца.

Сляды Блішчынскага ў доле сталі відаць лепш. Яны прывялі хлопца да нейкага землянога вала ў полі, які бялеў у прыцемках роўнай хрыбцінай і бег некуды ўдалячынь. Блішчынскі, як гэта відаць было па слядах, узлез на яго, пэўна, агледзеўся і пасля, збегшы, пайшоў уздоўж вала. Цімошкін быў зняможаны і на вал не палез, а паціху пайшоў у той бок, куды павярнуў зямляк.

Праз нейкі час наперадзе сталі відаць прысады, між якіх тут пралягала дарога. Баючыся, каб не трапіць у якую бяду, Цімошкін паціху выходзіў з-за вала. Наўкола ўсё было ціха — глыбокая зімовая ноч у белыя пялёнкі спавіла абшар. Ля дарогі ў канаве ляжаў на баку перакулены аўтамабіль, нейкая паклажа з кузава рассыпалася наўкола і густымі плямамі чарнела на снезе. Жывога там, здаецца, не было нікога. Сляды Блішчынскага вялі таксама туды, і хлопец, зняўшы з пляча аўтамат, пайшоў да дарогі.

Ужо непадалёк ад таго аўтамабіля яму здалося, што нехта шмыгнуў на той бок і схаваўся за чорным кузавам. Цімошкін прыпыніўся, угледзеўся — сапраўды, з-за машыны насцярожана тырчаў кароткі ствол аўтамата. Але вось ствол здрыгануўся, апусціўся, і на снег ступіў чалавек, які затым злосна плюнуў у дол і загаманіў, — гэта быў, вядома, Блішчынскі.

— Напалохаў! Думаў, немцы. Ну, дзе твой сябрук?

Цімошкін ужо не думаў дагнаць яго, убачыць зноў, але адзінота — горш за ўсякага ворага. I хлопец у той час крыху ўзрадаваўся — хоць і кепскі ён чалавек, яго зямляк, але, здавалася, удвух ім усё ж будзе лепей. Цімошкін не адказаў на яго запытанне (што тут было казаць?), і Блішчынскі, пэўна, зразумеў гэта як прызнанне ім свае памылкі.

— Слухаў бы мяне. А то заўпарціўся, — казаў ён, выходзячы з-за машыны. I тут Цімошкін заўважыў, што ля кабіны ляжыць нейкае цела ў задраным на голаў шынялі. Зямляк жа, закінуўшы за плячо аўтамат, пайшоў да яго, узяў нагу забітага і тузануў, здзіраючы валёнак. Другі, ужо зняты валёнак

стаяў цяпер побач. Вецер раскручваў на снезе анучу забітага.

— Ось халера, прымерзлі, ці што! — казаў Блішчынскі. — Ану, фрыц, аддавай. Памажы, Цімошкін.

Цімошкін прыпыніўся зводдаль і плюнуў у снег.

— I не брыдка табе? — сказаў ён, назіраючы, як Блішчынскі соп і ўсё тузаў нагу, а труп валокся, усё болей загортваючы шынель. Каб было зручней, Грышка ўпёрся ў яго ботам.

— А чаму брыдка? Ногі марозіць горш. Ось як.

Урэшце ён здзёр валёнак, прысеў на скрынку, зняў свае кірзавыя боты і спрытна пераабуўся. Валёнкі сапраўды былі добрыя — з абшытымі скурай наскамі і скуранымі падэшвамі. Блішчынскі прытупнуў імі і штурхнуў локцем аўтамат.

— Валёначкі першы сорт. Дзякуй немцу, цяпер ногі як у печцы будуць. Разумееш?

На дарозе нікога не было, хлопцы перайшлі яе і зноў скіравалі ўздоўж вала. Блішчынскі, як заўсёды, трымаў сябе ўпэўнена, нешта пажаваў з паперкі, пасля спыніўся, выняў з-за пазухі нямецкую, абшытую лямцам, біклагу і адвінціў корак.

— Бачыш? Ром. Мабыць, французскі, — ён коратка хіхікнуў. — Ін віна вэрытас. Разумееш? Ды дзе табе разумець. Праўда ў віне. Запомні.

Пасля, задраўшы голаў, ён трохі пабулькаў, выцер далонню вусны і, не закрываючы пляшкі, спытаў:

— Табе даць? От добра! Селязёнка пацяплела. На, глыні. Толькі нямнога.

Цімошкін нерашуча ўзяў, азірнуўся і, паднёсшы да вуснаў марознае рыльца, глынуў разы два. Ніякай асалоды ён не адчуў, але пахучая вадкасць сапраўды жарам разлілася ў грудзях, адразу стала цяплей. Хлопец аддаў пляшку і, адчуваючы, як паток нейкага новага, нязвыклага пачуцця напаўняе яго істоту, ішоў побач. I тут яму раптам стала вельмі самотна, вельмі прыкра, што побач у такой бядзе зусім не той чалавек, якога б хацелася. «Эх, Ваня, Ваня!» — прашаптаў хлопец, усё азіраючыся, але ззаду над бялявым долам вісела змрочная зімовая ноч.

Блішчынскі шырока сігаў, Цімошкіну было цяжкавата ўгнацца за ім, але ён, як мог, намагаўся не адстаць. Размаўляць у яго не было ніякай ахвоты, два гарачыя глыткі неяк зусім засамоцілі хлопца.

— Чаго ты такі кіслы? Га? — пытаўся Блішчынскі. — Што, сябрук прапаў? Плюнь ты, які можа быць сябра на вайне? На дзень-два. Пасля ўсё роўна — разлука, разумееш! Хто ў Магілёўскую губерню, хто ў шпіталь. Разумееш?

Цімошкін маўчаў, ён ведаў, што Блішчынскі не зразумее яго турбот, ды хлопцу гэта і не трэба было.

— А наогул, ты ёлупень. Чаму б табе каля мяне не трымацца? Я б цябе не даў скрыўдзіць. I памог бы. Што, думаеш, сілы мала? Думаеш, нейкі там пісар! Ха, мала ты ведаеш. Разумееш? У мяне ўлады не меней, чым у маёра Андрэева. Нядаўна ў артмайстэрні ездавы выбыў. Шапнуў бы Борку Паўловічу са страявой часці, ураз бы перапісаў цябе, і канцы ў ваду… Нябось, не валокся б цяпер чорт ведае дзе. Разумееш?

Цімошкін непрыязна агрызнуўся:

— Чаму ж ты валачэшся, такі разумны?

— Я? То выпадак. Разумееш! Што я, дурны, ці што? Думаеш, я для якога медаля на дурасць пайду? Дудкі. Пляваў я на медаль і на дурняў. Маё жыццё даражэй за медалі. I каб не выпадак, я б цяпер да-а-лёка быў. Ужо б немцам не даўся б. Разумееш?

Поделиться:
Популярные книги

Император Пограничья 10

Астахов Евгений Евгеньевич
10. Император Пограничья
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 10

Матабар V

Клеванский Кирилл Сергеевич
5. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар V

Я снова князь. Книга XXIII

Дрейк Сириус
23. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова князь. Книга XXIII

Император Пограничья 4

Астахов Евгений Евгеньевич
4. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 4

Афганский рубеж 4

Дорин Михаил
4. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 4

Страж Кодекса. Книга VII

Романов Илья Николаевич
7. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VII

Гримуар темного лорда VII

Грехов Тимофей
7. Гримуар темного лорда
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VII

Петля, Кадетский корпус. Книга третья

Алексеев Евгений Артемович
3. Петля
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Петля, Кадетский корпус. Книга третья

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Страж Кодекса

Романов Илья Николаевич
1. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса

Законы Рода. Том 12

Мельник Андрей
12. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 12

Я уже царь. Книга XXIX

Дрейк Сириус
29. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я уже царь. Книга XXIX

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Господин из завтра. Тетралогия.

Махров Алексей
Фантастика:
альтернативная история
8.32
рейтинг книги
Господин из завтра. Тетралогия.