Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Петрык таксама прымаў пасільны ўдзел у падрыхтоўцы «вячорак». У яго абавязкі ўваходзіла калоць малатком абрыкосавыя кастачкі і выбіраць адтуль ядры. На іх настойвалася славутая Домніна «абрыкосаўка».

Рассаджваліся за круглым сталом, з любоўю Домнай сабраным. Усё было акуратна раскладзена па талерачках, прыгожа нарэзана: каўбаса, мяска, гуркі-памідорчыкі, салаты-цыбулькі, яйкі сырыя і вараныя… Урачыстая, радасная, памаладзелая Домна разлівала з графіна ў чаркі залаціста-жоўтую «абрыкосаўку». Выпівалі, закусвалі. Аўрам чапляў на плячо шлейку баяна. Домна брала бубен. Якаў згінаў пілу — звычайную, якой дровы рэжуць, з паліраванымі ручкамі,

і пачынаў вадзіць па белым палатне сваім самаробным «смыкам». Гучала яшчэ прыгажэй, чым на скрыпцы! Піла то згіналася, то разгіналася, вібрыравала і выдавала такія жалобныя гукі, што заходзілася сэрца. Зміцер пачынаў спяваць, пабліскваючы акулярамі. Да яго далучаліся астатнія. З расчыненага вакна, у якім ветрык пухіром надзімаў фіранку, на ўсю вуліцу неслася зладжаным хорам:

Ой, не пакіну гарэлачку піці, Бо — салодная! Ой, не пакіну дзяўчынку любіці, Бо — лагодная!

Маці позна ўвечары, ці на другі дзень, памагаючы бабулі прыбіраць сляды банкета, бурчала:

— Галоўнае, дзе такія песні бяруць… Я колькі жыву, такіх не чула. Абы-што!

— Не злуйся, донечка, — цярпліва зносіла папрокі Домна. — І мне ж хочацца трохі радасці… Я ж такое цяжкае жыццё пражыла, адна удавою траіх сыноў выгадавала…

Маці апускала руку з венікам.

— Ды па мне хоць кожны дзень гуляйце! Іграйце хоць на пілах, хоць на сякерах, хоць на балалайках… Тыя ж зноў прыпруцца! Ды пачнуць плявузгаць абы-што.

«Тыя» — значыла начальства, якое сапраўды неўзабаве з’яўлялася як з-пад зямлі. Пад’язджалі, заходзілі ў двор, у дом. І ўжо за ўсё даставалася бабулі! Тут яны ўжо не ўпускалі магчымасці за ўсё адыграцца. Маўляў:

— Лёгка жывеш!.. Вядзеш амаральны лад жыцця… П’еш, гуляеш…

Дужа не падабаліся начальству гэтыя падазроныя пагулянкі, зборышчы, такое дэманстратыўнае вяселле. Кабеціна на пенсіі, па-іхняму, выгляд павінна мець скрушны, знясілены, сама павінна быць гарапашнай, сагнутай у крук, прыгнечанай нягодамі, — але разам з там і руплівай, каб увесь астатак жыцця пакласці на дзяцей і ўнукаў.

А Домна проста жыла ў сваю ахвоту. І гром не забіваў яе за гэты грэх на роўнай дарозе, і зямля не правальвалася пад нагамі; наадварот — статная, маладжавая, асабліва пасля пары чарачак «абрыкосаўкі», босыя ногі ступалі па зямлі лёгка, спіна была разагнутая, вочы маладыя і румянец на шчоках.

І вось гэта чамусьці асабліва раздражняла начальнікаў, нават успрымалася імі, як асабістая знявага. Паводзіны Домны абуралі іх не менш, а, бадай, нават і больш, чым перазахаванне Андрэя. Такім жыццём яна збівала з панталыку іншых, з’яўлялася жывым узорам, уводзіла ў сумненне: а раптам сапраўды чалавек створаны для волі? Тады што ж гэта атрымліваецца? Што зусім не абавязкова да пацямнення ў вачах рваць жылы, свету белага не бачыць за працай? Так, чаго добрага, гледзячы на яе, і іншым захочацца такога ж жыцця, усе пачнуць спяваць і ніхто працаваць не будзе.

— …І не сорамна вам, старым? Чаму вы малых навучыце? Дзеці са школы ідуць, чуюць… Які вы прыклад падаеце падрастаючаму пакаленню?

Гэта быў любімы аргумент — «падрастаючае пакаленне».

— Я вашае пакаленне паганаму не вучу, — звыкла абаранялася Домна.

— «Вашае»… Яно такое ж нашае, як і тваё. У цябе ў самой вунь унук — чаму ён навучыцца? Піць, гуляць сярод белага дня?

— Хіба па вашых законах песні няможна

спяваць?

— Зноў — «вашых»… Антысаветчынку разводзіш? Супрацьстаўляеш сябе і дзяржаву? Законы такія ж нашыя, як і вашыя, яны для ўсіх пісаны.

— Адступіцеся! Я ведаю, што вам трэба — Андрэя выкапаць.

— Не выкапаць! Не выкапаць. А культурна, па ўсіх нормах і правілах беражліва перазахаваць. Вось тады будзе іншая справа. Тады ты зноў аўтаматычна станеш заслужанай удавой, і калі ласка — можаш з чыстай душою піць, гуляць, спяваць, — знарок заводзілі Домну. А так чым ты славутая? — нічым. Якія ў цябе заслугі перад грамадствам? — ніякіх.

— Я і так удава франтавіка!

— Франтавікі ўсе ў брацкіх магілах, ці пад помнікамі з зоркамі, а твой Андрэй пад крыжам. Так што афіцыйна ніякая ты не ўдава, няма ніякіх ільгот і правоў — ануліраваны!

Тут не вытрымлівала Петрыкава маці і ўступалася за свякруху.

— Ах, бессаромнікі! Чаго вы яе дзяўбеце, як коршакі?! Нявіннага чалавека! Вы ж калі пастаўлены над людзьмі, дык павінны шкадаваць іх! Як гэта так — каб ні каліва шкадавання! Хоць бы падумалі, як ёй адной было траіх дзяцей падымаць; яна ж і праўда — мнагадзетная маці…

Само сабой, даставалася і нявестцы.

— Не выдумляй! Мнагадзетная маці — гэта калі дзеці малыя, а ў вас вунь якія бугаі! — ды яшчэ такія нядружныя… Браты Карамазавы!

Калі канчалася ўсё, уціхамірвалася і адбывала начальства, маці пачынала ўжо ўсур’ёз злавацца — на Домніных сыноў.

— І чаму яны не памірацца ніяк? Што яны ўсё дзеляць? Сорамна на ўвесь горад… Абы-што!

Петрыку вельмі шкада было ў такія хвіліны добрую бабулю, такой няшчаснай яна выглядала.

— Ох, донечка, не кажы… Гора проста. Так мучалася з імі, адна гадавала, а яны вунь… Малыя былі, дык золата, а не дзеці, такія дружныя, лагодныя, сам галодны, а брату аддасць… А падраслі — як сурочыў хто, бы які чорны кот паміж імі пабегаў!

— І чаго ім не хапае? — хутчэй сама ў сябе, чым у свякрухі, пытала маці. — Асобна жывуць… Я далібог не ведаю, радавацца мне, калі ён прыязджае, ці плакаць, — казала яна, пераскочыўшы ў думках на прыезды свайго мужа Марка.

4

Прыезды Марка былі хоць і рэдкія, затое ўсе незабыўныя. Каму-каму, а Петрыку ўражанняў хапала. Пачаць хоць бы з таго, што бацька блытаўся ў сынавым узросце. Заўсёды ў яго з падарункамі атрымліваліся казусы. Калі Петрыку было два гады, бацька прывёз яму новенькі школьны ранец, набіты кедравымі шышкамі з карычневымі арэхамі, такімі цвёрдымі, што нават дарослыя з цяжкасцю раскусвалі іх. Зярняты не хацелі вылузвацца, ліплі да зубоў разам з шкарлупкаю, а збянтэжаны бацька пераконваў усіх, што яны проста «недасушаныя», а так — вельмі ж карысныя па колькасці вітамінаў. Маці толькі ўздыхнула:

— Вітамінаў, — і схавала ранец у шафу.

У чатыры гады — сын ужо ганяў па двары мячык і ўмеў чытаць і пісаць друкаванымі літарамі — бацька аб’явіўся з прыгожым пакункам. Там ляжалі былі ніколі тутэйшым людам не бачаныя памперсы, паўзункі, пінеткі… «Соску не забыў?» — спытала маці, а ён, збянтэжаны, кашляючы, апраўдваўся:

— Фінскі камплект! Вельмі дорага каштуе…

Ён кожны раз бянтэжыўся.

Затое ў пяць гадоў атрымаўся перабор: бацька прыехаў сапраўды з мехам за плячыма, толькі замест грошай там было адзенне: унты, кажух і вялізная пухнатая вушатая шапка са скуры невядомага звера; калі бацька пачаў яе на Петрыку мерыць, той схаваўся ледзь не да пояса.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Иной. Том 3. Родственные связи

Amazerak
3. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 3. Родственные связи

Наташа, не реви! Мы всё починим

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наташа, не реви! Мы всё починим

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Железный Воин Империи

Зот Бакалавр
1. Железный Воин Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Железный Воин Империи

Старый, но крепкий 4

Крынов Макс
4. Культивация без насилия
Фантастика:
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 4

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Скажи миру – «нет!»

Верещагин Олег Николаевич
1. Путь домой
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
7.61
рейтинг книги
Скажи миру – «нет!»

Искатель 8

Шиленко Сергей
8. Валинор
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Искатель 8

Двойник короля 13

Скабер Артемий
13. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 13