Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

У свой апошні прыезд, гэтым летам, Марк падараваў сыну пісталет, які страляў струменямі вады, акрамя таго аб’явіў, што больш нікуды не паедзе, ні ў якую Сібір, а застанецца назаўсёды дома.

— Усё! Хопіць! — казаў цвёрда, рашуча. — Падурэў, Марка, і годзе! Колькі можна людзей смяшыць… Пара, пара за розум брацца. На роднай зямліцы… Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Вось так яно, брат Пятрок! Цяпер мы з табою зажывем! — казаў абміраючыму ад шчасця сынку, які круціў у руках свой пісталет, прыціскаў яго да грудзей.

Пакуль бацька раскладваўся, сын не адліпаў ад яго. У пакоі пахла мужчынскім духам,

віном, тытунём, ветрам… Бацька быў рослы, дужы, складны. Загарэлы абветраны твар. Барада кольцамі з адлівам сівізны. Куртка-штармоўка. Моцныя рукі. У Петруся засталося ў памяці, як зусім маленькага бацька саджаў яго да сябе на калені, напінаў мускул рукі, даваў сыну памацаць і, задаволены, казаў: «Бачыш, які я дужы? Я магу на нашым аэрадроме самалёты з далоні запускаць», — і Петрык верыў.

У доме панаваў непрывычны гармідар. Бацька быў вясёлы, узбуджаны, на сябе не падобны. І ўсім перадавалася яго радасць. Маці ззяла, Домна мітусілася.

— Вось і добранька… І правільненька… Паплаваў — і годзе, пара прычальваць… Ты ўжо не малады, вунь барада, як у Зміцера, сівая…

Бацька выходзіў на двор. Пятрок, як зачараваны, ішоў следам. Бацька набіраў у грудзі паветра, азіраўся:

— Якая прырода! Якая прыгажосць! — казаў узбуджана. — А вось і ты, мой абрыкосік! Колькі я гэты ствол адпаліраваў, па ім лазячы! Кожны сук ведаю… Неяк маці папрасіла абрыкосаў нарваць, дык я ўсе абарваў, і спелыя, і зялёныя… Смех і грэх! Тваіх гадоў быў, такі ж малы, неразумны… Вось тут во стол стаяў. Вячэралі за ім… Сёрбаем зацірку з аднаго чыгунка… Вясна, абрыкос цвіце, вечар, прыцемкі, а пчолы гудуць над галавой!.. Уяўляеш — яшчэ не спяць! Такое не забываецца. Вучыся, сынок, працавітасці ў пчол.

Памацаў шурпатую кару камля, дзелавіта адзначыў:

— Пабяліць трэба было б, каб не шэрхла.

А калі вярталіся ў дом, заключыў:

— Прырода — вялікая рэч! Запомні, сын. Заўсёды любі і беражы родную прыроду.

Усё гэта страшэнна падабалася Петрыку. Асабліва тое, як прыгожа, паэтычна бацька ўмее казаць пра будзённыя рэчы.

Калі селі за стол — не пад абрыкосам, а ў пакоі — бацька, адкаркоўваючы пляшку, лёгка абыйшоўся без нажа, скалупнуў адным пазногцем вялікага пальца. Затым устаў з поўнай чаркай у руцэ і нізка, так, што гарэлка з чаркі закапала на падлогу, пакланіўся Домне.

— Дзякую, матуля, дарагая-каханая, што нарадзіла мяне, выхавала, дала шчасце бачыць усю прыгажосць свету і зямелькі роднай…

— Ай, адступіся! — махнула рукой Домна, саромеючыся клаўнады, якая адбывалася ў кожны сынаў прыезд. — Скажы лепш, што з братамі думаеш рабіць? Калі вы мірыцца будзеце?

— З братамі? — Бацька выпіў, выцер рот. — Гэта яшчэ тыя браты… Яны мне во з такіх гадоў (правёў далонню ніжэй калена) у пячонках сядзяць. Раз сказаў — нагі маёй не будзе ні ў таго, ні ў другога. Маё слова цвёрдае.

— Але чаму? — шчыра не разумела маці. — Павінна ж быць прычына!

— Паэзіі няма ў душах. Палёту думкі. Паэзія, каханне, прыгажосць для іх — пустыя гукі.

— Сыночак, — пачынала прасіць Домна, — памірыцеся! Няможна так жыць, сорамна. Пра сына падумай, як яму жыць, як такое слухаць? У школу пойдзе, дражніць будуць, хто за яго заступіцца?

— За яго? — бацька прысеў, паклаў сыну далоні на плечы. — Вось за гэтага?

Петрык аддана

глядзеў яму ў вочы.

— Думаеш, яму прыемна будзе слухаць, што вас братамі Карамазамі дражняць?

— А ці ведаеш ты, што такое браты Карамазавы? — спытаў Марк у сына.

Петрусёк ведаў: па-мясцоваму «карамазы» азначала стракаты, рознакаляровы, а яшчэ — нягеглы, абы-які. Бацька засмяяўся, лёгка пстрыкнуў яму па носе.

— Глыбока памыляешся! Гэта твор найвялікшага пісьменніка, ураджэнца нашай шчодрай на таленты непаўторнай матухны-радзімы Беларусі. Вось так. Каб ведаў. Твор, браце мой, настолькі геніяльны і тоўсты, што ніводзін чалавек пакуль не адужаў дачытаць яго да канца. Так што калі пойдзеш у школу, будзеш добра вучыцца — можа, ты дасягнеш такіх вышынь, што дачытаеш. Так і запомні!

На другі дзень пасля абеду бацька павёз Петрыка купляць яму новую кашулю і сандалі. Зайшлі ў парк. Быў выхадны, працавала «чортава кола», арэлі, карусель у выглядзе звяроў. Пакуль Петрык катаўся на шыі лебедзя, бацька купіў білет на экскурсійна-прагулачны цеплаходзік па Сожы.

— Не забывай любавацца краявідамі, — нагадаў бацька сыну перад тым, як ступіць на палубу. — Больш запамінай малюнкаў прыроды.

А краявіды і праўда былі прыгожыя. Вачам адкрываліся такія далі, што дух займала. Цеплаходзік плыў па сярэдзіне Сожа, левы бераг быў нізкі, роўны, бы засланы зялёным шаўкавістым абрусам, а правы — адвесны, стромкі, магутныя дрэвы стаялі на самых кручах і трымаліся на адным толькі карэнні! Бацька перыядычна спускаўся з верхняй палубы на ніжнюю, дзе быў буфет, прыносіў сыну цукеркі, шакалад ці марожанае, і з кожным разам усё мацней любаваўся роднымі мясцінамі, голасна, на ўсю палубу прапаноўваў тое самае рабіць сыну і незнаёмым пасажырам.

— Якая багатая нашая матухна-радзіма! Што там твая Сібір, што Швейцарыя! — і Пятрусь бачыў, што пасажырам таксама перадаецца яго ўзнёслы настрой, яны часцей усміхаюцца і з падзякай, прыязна глядзяць на бацьку. І сам Петрык міжволі пачынаў адчуваць гонар за бацьку, і шчымлівую радасць, што нарадзіўся ў такіх чароўных мясцінах.

А бацька падміргваў сыну, складваў рупарам далоні, аддаваў каманды нябачнаму капітану:

— Кінь права! Мель па курсе!

Нарэшце супакоіўся, яны прыселі на лаўку. Петрык даведаўся многа цікавага; напрыклад, што звычайны бакен паказвае мель, а паласаты — бела-чорны ці бела-чырвоны, азначае рэзкі паварот фарватэру; што розніца паміж прагулачным цеплаходзікам і «Ракетай» у тым, што «Ракета» ляціць на крылах амаль у паветры, а «наш ціхаход мае асадку 1 метр 60 см», але калі «Ракета» спыніцца, асадка ў яе 2 метры 20 см.

Калі на беразе траплялася маленькая прыстань, бацька ўсклткваў: «О, яшчэ дэбаркадэр!»

Таксама сын папоўніў свае веды наконт таго, што дызель «Ракеты» — турбіна — заводзіцца сціснутым паветрам, 3 балоны па 150 атмасфер, а пасля матор пераходзіць на самаабслугоўванне: паветра ў цыліндры пампуе турбіна, а яе круцяць выхлапныя газы.

Петрыку надзьмула ветрам вочы і нос, ён аб’еўся марожаным, аж горла аблажыла, але ўсё адно быў шчаслівы і мог бы так плаваць цэлы дзень. Каля ўніверсама бацька зноў таямніча падміргнуў сыну, знік. Увечары, на пытанне маці: «А дзе кашуля? Сандалі купіў?» — бацька зрабіў вінаваты і разам з тым хітры твар.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Глэрд IX: Легионы во Тьме

Владимиров Денис
9. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Глэрд IX: Легионы во Тьме

Бездна

Кораблев Родион
21. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бездна

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Последний Герой. Том 2

Дамиров Рафаэль
2. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Последний Герой. Том 2

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Меченный смертью. Том 2

Юрич Валерий
2. Меченный смертью
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Меченный смертью. Том 2

Дважды одаренный

Тарс Элиан
1. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Князь Андер Арес 4

Грехов Тимофей
4. Андер Арес
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 4

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14