Фаўст
Шрифт:
Фаўст. Мефістофель.
Фаўст
Нашто прывёў мяне ты ў гэту яму, Дзе столькі дзікасці і столькі хламу? Няўжо твая клыбатая вядзьмарка Паможа скінуць лішнія гады, І зноў я стану малады, І зноў каханне ў сэрцы ўспыхне ярка? Калі ў табе юнацкі пал патух, З нямогласці не выберашся сам, Бо ані злы, ані святы прачысты дух Не дасць патрэбны мне бальзам.Мефістофель
МойФаўст
Хутчэй кажы.Мефістофель
Я даць рэцэпт гатоў — Памаладзееш так, што будзь здароў. Спяшайся ў поле ці на луг, У рукі серп вазьмі ці плуг, Практычны розум свой Не замыкай у цесны круг, Карміся сам, паруш душы спакой, Сабе за ганьбу не лічы ніколі Рабіць як вол і брудны гной Вывозіць на сабе на поле. Калі ты зробіш гэта ўсё, тады — І ў восемдзесят будзеш малады.Фаўст
Я не прывык, з рыдлёўкаю тым болей, На досвітку хадзіць у поле, За ўшчэрбным я жыццём не паганюся.Мефістофель
Вось тут якраз паможа нам бабуся.Фаўст
Няўжо ты сам, без гэтага страшыдла, Не падасі, што трэба, мне на стол?Мефістофель
Разменьвацца на дробязі абрыдла. Я лепш збудую тысячу мастоў{43}: У нашай справе мала ўмення, Патрэбна тут і бабскае цярпенне. А чорту гэта дробязь, не работа, Таму гадамі корпацца ля печы Не дазваляе мне мая істота — Мне дай размах, дай разгарнуць мне плечы. Я знаю тонкасці вядзьмарскай кухні — Не пералічыш іх, язык апухне; Ды сам не ўпраўлюся, вядома.(Убачыў звяроў.)
Якія малпачкі — уга! Вось вам служанка, вось — слуга!(Да звяроў.)
Дзе ж гаспадынька, што ж не дома?Звяры
Пад’ела, Пасядзела І ў комін паляцела.Мефістофель
І доўга там яна лунае?Звяры
Мы лапкі грэем тут. Хто знае?Мефістофель (Фаўсту)
А праўда? Сімпатычныя звяры?Фаўст
Глядзець агідна на брыдоту.Мефістофель
А я б, здаецца, у(Да звяроў.)
Ну, лялькі чортавы, чаго Нагатавала сёння кодла ваша?Звяры
Жабрачая пацеха — каша!Мефістофель
Збярэцца публіка — ого!Самец (падпаўзае і лашчыцца да Мефістофеля)
Са мной пагуляй, Мне грошыкаў дай — Дай выйграць. Гулец Без грошай — дурны, З грашмі ўсе — паны, З грашмі я — мудрэц.Мефістофель
Ад шчасця б малпачка самлела, Каб у лато гуляць умела.Тым часам малпяняты, гуляючы з вялізным шарам, выкацілі яго наперад.
Самец
Такі ўжо свет! Пусты эфект, Звініць, як шкло, Бо ў ім дупло. Ва ўсёй нутрыне Блішчыць, мігціць, Звініць, трымціць. Мой мілы сыне, Гуляй адзін! Кранеш і — дзын! — Асколкі шара Апараць парай.Мефістофель
Навошта гэта сіта?Самец (здымае сіта)
Каб знаць бандыта. Будзь злодзей — ты, Пазналі б мы за тры вярсты.(Бяжыць да самкі і дае ёй глянуць у сіта.)
Зірні ж у сіта, Пазнай бандыта, Скажы, хто гэта.Мефістофель (набліжаецца да агню)
Нашто ж чыгун?Самец і самка
Прайдоха, лгун, Пазнай чыгун, Кацёл пазнай!Мефістофель
Нахабнікаў ганю!Самец
Сядай к агню І паддзімай!(Прымушае Мефістофеля сесці.)
Фаўст (які тым часам глядзеў у люстэрка, то набліжаючыся да яго, то аддаляючыся)
Што бачу я! Ў чароўным шкле Лунае цьмяна вобраз мілы!{44} Каханне, дай хутчэй мне крылы Дагнаць чароўную ў імгле! Хачу пакінуць гэты кут, Убачыць дзіва не ў тумане! Няхай жа яўным дзіва стане — Жанчынай шчасця і пакут! Няўжо красу ўскарміла наша глеба? Няўжо мне ў гэтым целе цуд Зямны й нябесны бачыць трэба? Няўжо зямля старая здатна на такое?Мефістофель
Поделиться:
Популярные книги
Адвокат Империи 6
6. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Барон отрицает правила
13. Закон сильного
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Темная сторона. Том 2
10. Гибрид
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VII
7. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Поводырь
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Глэрд IX: Легионы во Тьме
9. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 3
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Второгодка. Книга 4. Подавать холодным
4. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Выбор
4. История Ирэн
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Белый Волк
2. Викинг
Приключения:
исторические приключения
9.12
рейтинг книги
Патрульный
2. Наемник
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.42
рейтинг книги
Железное пламя
Фантастика:
фэнтези
5.00