Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Мефістофель (уваходзячы)

Яна ідзе! Бяжым адгэтуль прэч!

Фаўст

Далей з чароўнага прытулку!

Мефістофель

Вазьміце гэтую шкатулку — Патрэбная, скажу вам, рэч. Пастаўце ў першую шуфляду. Даю вам голаў без закладу, Што, ўбачыўшы такую лусту, Любая дзеўка з’едзе з глузду,— Расчуляць цацачкі да слёз.

Фаўст

Ці зручна мне?

Мефістофель

Вы што, ўсур’ёз?
Мо самі возьмеце? А дзеўцы — чары? Пры вашым вытанчаным спрыце Лепш розумам сваім жывіце І не рабіце мне турбот, Каб я праз прыхамаці скнары Не надрываў сабе жывот…

(Ставіць шкатулку ў куфар і замыкае.)

Цяпер мы лататы дамо! Дзіцятка ж хай сабе само Тут спакушаецца для вас. Ды нешта ў пана кіслы выгляд, Нібы на лекцыю вам час Рабіць метафізічны выклад Перад дзесяткамі вачэй. Аднак бяжым адсюль хутчэй.

Выходзяць.

Маргарыта (уваходзячы з лямпай)

Тут горача і душна так…

(Адчыняе акно.)

А на дварэ — не тое, што ўжо ў хаце. Мне неяк так… не знаю як… Чаму няма так доўга маці, Глядзі, і немарасць прысніцца. Якая ж я, аднак, дурніца…

(Раздзеючыся, спявае.)

Уладца Фулы слаўнай{51} Меў кубак для бясед, Каханай дар, што рана Сышла у лепшы свет. З яго гаючы трунак Піў на пірах кароль, Глядзеў на падарунак,— Стаіўшы ў сэрцы боль. Усім зычліўцам трона Раздаў ён гарады, А пры сабе да скону Меў кубак залаты. Сазваў на пір наказам Ён рыцараў зямлі І ў зале продкаў разам Апошні раз пілі. І прывітаў гасціну Сардэчна валадар, І выпіў і ў пучыну Ён кінуў мілы дар. Прыбой у золкім змроччы Той кубак падхапіў. Кароль заплюшчыў вочы І больш ужо не піў.

(Адчыняе куфар, каб пакласці адзежу, бачыць шкатулку.)

Адкуль шкатулка тут? Я ж зачыніла куфар на замок. Якія рэчы ў ёй? Ды гэта ж цуд! І хто яе паставіць мог? Нашто тут доўга варажыць — Прынеслі, пэўна, залажыць, А мама — ў скрыню даччыну! Ах! Вось і ключык! Адчыню? А божа, колькі тут аздоб! А божа, колькі тут акрас! А ўсё-такі чый гэта скарб? Любой дваранцы ў самы раз Не сорамна насіць было б!

(Прыбіраецца і глядзіцца ў люстэрка.)

А вось і пара завушніц Іграе пералівам фарб, Як срэбра чыстае крыніц, Надзела і — не тая Грэта! Прыгожа, здатна, ў акурат! Яно, бач, добра,
ды ці шмат
Цяпер такіх, што цэняць гэта? Што хараство? Тут кожны скажа: Без залатоўкі Няма сяброўкі! Ах, бедны свет! Ах, доля наша!

На шпацыры{52}

Задуменны Фаўст. Падыходзіць Мефістофель.

Мефістофель

Каб я з кахання сох! Каб я ў смале кіпеў! — Залаяўся б мацней, калі б умеў!

Фаўст

Чаго ты так гарыш? Чаго такі шалёны? Упершыню я чую ад цябе праклёны!

Мефістофель

Пайшоў бы зараз жа да чорта, Калі б я чортам сам не быў.

Фаўст

Заўсёды ходзіш прама, горда, А сёння сам сябе забыў.

Мефістофель

Падумай сам, плюгавы нейкі поп Ужо бразготкі Грэтхен згроб. Старая, ўнюхаўшы, па звычцы Адразу скеміла: злы дух! Пасецца, як аўца, ў кантычцы, Вось і прыдбала тонкі нюх. Глядзіць, каб свецкага, крый бог, Не прапусціць цераз парог. «Дзіця, — сказала, — цёмны дар Бязгрэшным душам у цяжар, Лепш багародзіцы святой З малітвай скарб прысвецім твой». Скрывіла губкі Маргарытка: Глядзець ёй, бачыш, вельмі брыдка Каню дарованаму ў зубы. Бо хто дае, той богу любы. Тут мамачка папа гукнула. Той лезе ў хату, нібы скула, Угледзеў: «Утаймуйце плоць! — Хто не шкадуе, з тым гасподзь!» Маўляў, ахвотна падарункі Царква прымае з ласкі божай, Яна не скардзіцца на шлункі, Лыкнула, дзякаваць, паўсвету, А колькі, колькі яшчэ можа!{53} Нястраўнасці ж пакуль не мае. Царква адна — ці чыста гэта, Мае вы чады? — не спытае.

Фаўст

Закон няпісаны: прымае дар Кароль, царква, яўрэй-ліхвяр.

Мефістофель

Пярсцёнкі, пацеркі, шнурочкі Ён потым хап! — і з хаты ўпрочкі. І нават «дзякуй» не сказаў, Нібы арэхаў кош панёс, Ён рай старой паабяцаў, А баба — радая да слёз.

Фаўст

А Грэтхен як?

Мефістофель

Адна ў тузе. Не знае, што рабіць у горы: Ёй скруха сэрцайка грызе Па рыцары і страчаным уборы.

Фаўст

Шкада, пакутуе праз нас. Дастань лепш новых дзе акрас! Бо першыя — яе не варты!

Мефістофель

А вам усё гульня, мой пане, жарты.

Фаўст

Што я загадваю, рабі! Спярша суседачку падбі, А там, ты ж д’ябал спрытны, лоўкі, Здабудзеш ключ і да сяброўкі.
Поделиться:
Популярные книги

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Точка Бифуркации V

Смит Дейлор
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Шутка

Кундера Милан
Проза:
современная проза
6.60
рейтинг книги
Шутка

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Законы Рода. Том 4

Мельник Андрей
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Имперец. Том 5

Романов Михаил Яковлевич
4. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Имперец. Том 5

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Моров. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Моров
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 1 и Том 2

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора