Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Мефістофель

А дзе ж настаўнік ваш? Чаго Вы не паклічаце яго? Чаму ён сам не прыйдзе?

Фамулюс

Наказаў Не адрываць яго ад важных спраў. Каторы месяц на самоце Сядзіць, аддаўшыся рабоце. Чысцёха быў, вучоны ад папер,— Як вуглякоп замурзаны цяпер. У сажы рукі, вочы, твар,— А ўсё ён дзьмухае на жар І совае ў вуголле клешчы. У бразгаце ён чуе голас вешчы! Чакае адкрыцця.

Мефістофель

Шкада! Дарэчы,
Яму пасобіць мог бы каля печы.

Фамулюс выходзіць.

(Мефістофель важна садзіцца.)

Я толькі сеў, як у харомы Другі ідзе! Стары знаёмы! Ну, гэты з новых, з тых прайдох, Што на хаду ірвуць падноскі з ног.

Бакалаўр (шумна ідзе па калідоры)

Дзверы насцеж, прэч з дарогі! Ну, цяпер я пэўны трохі, Што і ў цвілі, што і ў пыле, У захламленай магіле Чалавек не задыхнецца І жывому адгукнецца. Сцены тоўстыя, скляпенні, Як руіны, ў запусценні — Трэба тут ступаць памалу, Каб не выклікаць абвалу. Не баяўся я ніколі, Сёння ж страх у сэрца коле. Чым я тут памножу веды? Колісь я ў будынак гэты Першакурснікам прыдыбаў, Слухаў і вачыма лыпаў, Верыў блазнам барадатым, Іх парадам дурнаватым. Кніжнай мудрасцю дурылі, Глупства вучням гаварылі, Далучалі да маралі Той, што самі не прымалі. Вось адзін з іх, барадаты, Сцеражэ свае пенаты. Як і некалісь, старэча У аблезлым футры крэкча. Быў упраўны ён тады, Помню, мне ўпраўляў глузды! Ён чмурыў мяне бывала, Бо тады я кеміў мала, Сёння й самі мы з вусамі, Сталі знанымі тузамі! Мой пан, калі патокі мутнай Леты{157} З-пад лысіны ў вас розуму не змылі, Пазнаеце, — я той, якога вы вучылі, Я перарос руцінныя прадметы. Вы не змяніліся за доўгі час ніяк, А я даўно ўжо не юнак.

Мефістофель

Я рад, што вы прыйшлі на мой званок. Яшчэ тады прадрок я вам удачу — Бо я па вусені, па хрызалідзе бачу, Які ўжо выкукліцца матылёк. Вы ў маладосці кудзеркі любілі, Каўнерыкі з карункамі насілі, Цяпер у модзе — шведскія зачосы, Парык, прыпудраныя косы. Вы рэзалютны, гэта ўсё ж загана, Не ўзводзьце ў абсалют сябе зарана.

Бакалаўр

Мы на ранейшым месцы, мой дзядуся, Але змяніўся час ужо даўно. Двухсэнсіц вашых не баюся, Мне ўсё цяпер вядома і відно. Збіць з панталыку маладога — На гэта розуму ў вас многа — А вось вы нам утрыце хвігай нос.

Мефістофель

Заўсёды думае малакасос, Што сам да ісціны дарос, Хоць з вопыту старых яму ці мала Крупінак мудрых ісцін перапала, Крычыць, што сам дайшоў да ўсіх навук І што настаўнік быў — блазнюк.

Бакалаўр

Шальмец!
Любы настаўнік неахвочы
Выкладваць вучням шчыра праўду ў вочы. Адзін дадасць, другі крыху адкіне, Каб гадаваць цікаўных на мякіне.

Мефістофель

Мы маем час на ўсё; ці так даўно вы Вучыліся, а ўжо вучыць гатовы. Паспелі вы за некалькі гадоў Набрацца вопыту ад нас — дзядоў.

Бакалаўр

Нашто нам вопыт ваш! Адна мана! — Мы дужыя сваім дыхтоўным духам. А вашым намаганням, вашым зрухам Не больш як пстрычка ў лоб — цана.

Мефістофель (памаўчаўшы)

Бадай што, так. Здаецца мне парою, Што я з пустою галавою.

Бакалаўр

Хвалю цябе, крытычны дзед, За тое, што прызнаўся напаслед.

Мефістофель

Збіраў рупліва золата крупіцы, Знайшоў, выходзіць, — парахно.

Бакалаўр

Згадзіся, чэрап твой усё адно Што той парожні на паліцы?

Мефістофель

Не знаеш, дружа мой, які ты грубы.

Бакалаўр

У немцаў толькі лгун салодзіць губы.

Мефістофель (пад’язджаючы на крэсле ўсё бліжэй да авансцэны; звяртаецца да публікі ў партэры)

Тут мне ўжо не прабіцца ў дзверы Дык, можа, месца знойдзецца ў партэры?

Бакалаўр

Глядзі,— такі ашмот старызны, А думае, што ўсё яшчэ карысны. У кім бруіцца кроў, як свежы сок? Ці ў тым, хто ў маладой, кіпучай моцы, Ці ў тым, з каго ўжо сыплецца пясок? Юнак — імпэт і страсць, напал эмоцый, А на старых павінен быць закон: Гарні з дарогі смецце пад адхон! Мы сілай колькі ўжо зямель скарылі, А вы тым часам бавіліся чым? — Мудрылі, лбіны зморшчыўшы, і нылі, Не выпускаючы з рукі ляйчын, І слухалі старое славы пошчак. Адна марока з гэтакімі жыць. У трыццаць ты — жывы нябожчык! І ўжо не грэх цябе даўбнёй дабіць.

Мефістофель

І чорту дзецца тут няма куды!

Бакалаўр

Спатрэбіцца — і чорта к чорту я пашлю!

Мефістофель (убок)

Ну не, тут я табе не саступлю.

Бакалаўр

Стварае толькі той, хто малады: Стварыў я свет і сонца, месяц, зоры, Зямную цвердзь, паветра, неба, горы, Усё жывое я стварыў, І дзень святлом я азарыў, Даў небу зорную красу, Траве — халодную расу, І па маёй рашучай волі Цвітуць і сохнуць кветкі ў полі. Я дзёрзка думку вызваліў з пакут, З філістэрскіх акоў і пут, А сам, як бог, у німбе гордых дум, Куды свабодны дух вядзе, іду праз тлум. Іду ўгару, і светач і прарок, Нясу я сонца, а не змрок!
Поделиться:
Популярные книги

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Аспирант

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Рунный маг
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Аспирант

Божья коровка 2

Дроздов Анатолий Федорович
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2

Тринадцатый X

NikL
10. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый X

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Лекарь Империи 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 10

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Изгой Проклятого Клана. Том 5

Пламенев Владимир
5. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 5

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Отмороженный 11.0

Гарцевич Евгений Александрович
11. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 11.0