Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Рыцарская зала

Цьмянае святло.

Імператар і прыдворныя рассаджваюцца.

Герольд

Стары мой сціплы абавязак — Сцэнічныя падзеі абвяшчаць Мне сёння цяжка: здані з казак Навокал лётаюць і верашчаць. Зусім дарма, з вядомых вам прычын, Шукаў бы я разгадак прыгажосці. Усе гатовы крэслы; гледачы У зале ўжо сабраліся і госці, Сам імператар сеў
каля сцяны —
Разглядвае рэгаліі вайны. А ззаду ўсіх, ахутаныя змрокам, Паны міністры з панямі пад бокам, Сядзяць, цікуючы на сцэну. Гатова ўсё! Давай хутчэй Алену!

Трубы.

Астролаг

Пачніся, драма, — гэта мой загад! Адсуньцеся, муры, далей назад, Каб даць прасторы магіі і чарам! І вось кілім, як скручаны пажарам, Узвіўся, мур рассунуўся, памост Перад вачамі ўзнік у глыбіні, І я займаю свой пачэсны пост На авансцэне.

Мефістофель (з суфлёрскай будкі)

З інтарэсу І я пачну падбрэхваць п’есу!

(Астролагу.)

Звяздар! Ты чуеш голас зор,— Пачуй жа, што падказвае суфлёр.

Астролаг

Па чарадзейнай волі на вачах Палац узнік. Як неба на плячах Трымаў Атлас, так тут калонаў рад Падпёр надзейна велічны фасад. Яны б стрымаць маглі, прынамсі, горы, Бо храму й дзвюх даволі для апоры.

Архітэктар

І гэта мне антычнасць? Грубасць гэта Як эталон красы апета? Мне больш да густу гонкасць нашых вежаў, Дзе кожны шпіль, здаецца, мкне ў бязмежы, Спічастыя скляпенні, базілікі — Які тут стыль, які размах вялікі!

Астролаг

Адзначце ўвагай цуды ў гэты час! Таймуйце свой запал крытычны — Хай лёт фантазіі, хай дух антычны Чаруе дзёрзка і ўладарна вас! Вы ўсё гатовы вашай мерай мерыць,— А трэба ў немагчымае паверыць.

Фаўст падымаецца на сцэну з другога боку.

А вось і маг у вопратцы жраца; Ён давядзе падзеі да канца І выкліча багіню вам і бога,— Глядзіце, з ім ахвярная трынога, Цішком замовы жрэц мармыча, Да нас на сцэну духаў кліча.

Фаўст (узнёсла)

О Мацеры з бязмежнасці, якія Пануюць там, дзе вечнасці стыхія! Паможа мне цяпер ваш свет самотны. Я ж ведаю, — жыццепадобны Свет духаў, казачных істот. Лунаюць летуценна цені тыя — Прайшлі яны свае шляхі зямныя І ўжо да вас вядуць апошні лёт, Каб каля вас аж
да сканчэння веку
Прымаць бяссмерце, ласку і апеку — Даў ім прытулак цемры гмах. Цяпер іх мужны выклікае маг. Каб кожны ў мроіве бясцелых ценяў Убачыць тое мог, аб чым ён летуценіў.

Астролаг

Ключом агністым Фаўст крануўся шалі — І сцэну пасмы дымныя заслалі, Сплятаючыся ў дзіўныя аблокі, Ствараючы адзінае сугучча хору, Якое ўзносіцца ўрачыста ўгору. Гучыць, звініць увесь палац высокі, Трымцяць, пяюць калоны і трыгліф — Сімфонія, жывы антычны міф… Туман рассеяўся… Антракт… І вось прыгожы станісты юнак Нячутным крокам выйшаў з-за куліс… Тут змоўкну я, бо ўсе ў прыціхлай зале Без каментарыяў маіх пазналі: То прынц траянскі, прыгажун Парыс.

Уваходзіць Парыс.

Дама

О яркі бляск юначай бурнай сілы!

Другая

Румяны персік, спелы, свежы, мілы.

Трэцяя

Прыпухлая, нібыта банцік, губка.

Чацвёртая

Ты, мусіць, выпіла б з такога кубка?

Пятая

Які прыгожы ён і далікатны!

Шостая

З усіх мужчын на свеце самы здатны!

Рыцар

Пастух і ёсць пастух — не з нашай сферы,— Ці ж гэта вам прыдворныя манеры?

Другі

Прыгожы ён, бо голы і кудлаты,— Ці будзе ён такі, калі надзене латы?

Дама

Садзіцца — божухна, я ў захапленні!

Рыцар

І вам карціць Парысу на калені?

Другая

О грацыёзны, мяккі, плаўны рух!

Камергер

Разлёгся, бачыце, дзікун-пастух!

Дама

Наўме вам толькі здзекі, кпіны, свары.

Камергер

Так нельга вольнічаць пры гасудары!

Дама

Дык гэта ж толькі ў п’есе, хто ж не знае.

Камергер

Нідзе прыстойнасць лішняй не бывае.

Дама

Заснуў. Пяшчотна так усё, кранальна.

Камергер

Так, ён храпе на сцэне натуральна.
Поделиться:
Популярные книги

Страж Кодекса

Романов Илья Николаевич
1. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса

Третий Генерал: Том V

Зот Бакалавр
4. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том V

Законы Рода. Том 2

Андрей Мельник
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Орден Архитекторов 12

Винокуров Юрий
12. Орден Архитекторов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Орден Архитекторов 12

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Горизонт Вечности

Вайс Александр
11. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Горизонт Вечности

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Черный Маг Императора 19

Герда Александр
19. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 19

Матабар V

Клеванский Кирилл Сергеевич
5. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар V

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Бояръ-Аниме. Романов. Том 3

Кощеев Владимир
2. Романов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
6.57
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Романов. Том 3

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1