Фаўст
Шрифт:
Фаўст
Пакінь малоць. Раней, бывала, Што ні скажу — табе ўсё мала; Цяпер жа ты хаваешся за фразу І не даеш мне яснага адказу. Між тым не трэба ўводзіць двор у зман. Мне ўжо і так нагадваў кашталян Пра імператарскі капрыз: Ён хоча, каб Алена і Парыс Красы антычнай яркі цуд Яму явілі сёння тут. Рабі! Я слова даў! Чарга твая!Мефістофель
На словах ты заўсёды — што-таФаўст
Дык гэта ж я з табою, кампаньён, Да выбрыкаў такіх даехаў. Спярша азалацілі трон — Цяпер жывых шукаем смехаў.Мефістофель
Дарма спрашчаеш мой намер: Прад намі высачэзныя драбіны — Мы, ідучы да новых сфер, Лічыцца з цяжкасцю павінны: Алену выклікаць, мой пан харошы, Цяжэй, чым штампаваць пустыя грошы. І ты шышыг, кікімар, чараўніц, Маіх вядзьмачак і блудніц Забудзь, ты іх раўняць пакінь Да старажытных гераінь.Фаўст
Пайшла катрынка зноў дуднець! З табой ніяк не вылезеш з нягод, Навыдумляў уяўных перашкод, Каб за парады плату мець. Не скавычы. Дастань. Ты ж, балазе, Спраўляцца ўмееш на адной назе.Мефістофель
Паганцам я не ўказ, прыход не мой — Свае там Зеўсы ў іх, Люцыпар свой. А выйсце ёсць.Фаўст
Хутчэй кажы!Мефістофель
Адкрыю тайну, хоць не ад душы: У адзіноце недзе царствуюць багіні. Няма ні часу, ні прасторы ў іхняй сферы. Сказаць баюся, слова ў горле стыне — То — Мацеры{152}.Фаўст (уражаны)
Як? Мацеры?Мефістофель
Дай веры!Фаўст
О Мацеры! — Дзівосныя хімеры!Мефістофель
Так, так! Дзівосна! Мацеры! Смяротна Зямная плоць, таму і неахвотна Табе таемнасць адкрываю. Смяротным не спасцігнуць іх глыбіні, Ды хочаш ты — і мы зрабіць павінны.Фаўст
А як прайсці туды, калі спытаю?Мефістофель
Да іх няма дарогі! Недаступны Іх свет для сутных! Непадсудны Іх свет для судных! У той прасторы Няма канкрэтных катэгорый. Якая ж можа быць дарога Туды, дзе ёсць адно Нічога. Там, зразумей, суцэльны вакуум.Фаўст
ЗноўМефістофель
Той, хто памёр і акіян пустэчы Пераплывае, — бачыць рэчы, Як ёсць яны ў жыцці: у ціхім моры Дэльфінаў рэзвыя падскокі, У небе — сонца, месяц, зоры І ўсцяж чародкамі аблокі. А ў той пустой, парожняй зеўры Не ўбачыш яснасці, не ўбачыш цемры. На цвердзь нагой не ступіш ты У свеце вечнай пустаты.Фаўст
Як містагог гаворыш ты, нібыта Табе дурыць патрэбна неафіта!{153} Я — Фаўст, а не прыслужнік паслухмяны, Не буду з полымя цягаць каштаны. Што б ні было, ў пустэчу я тваю пайду І, страху плюнуўшы бясстрашна ў твар, Сваю памножу сілу там і гарт. Наперад! У Нічым я Ўсё знайду!Мефістофель
Хвалю за рызыку! Ідзі адважна, горда, Бо добра ўцяміў ты навуку чорта. Вось ключ.Фаўст
Навошта рэч у вечнасць несці?Мефістофель
А ты бяры, яна не просіць есці!Фаўст
Расце ў руцэ! Блішчыць, як сонца ззяе.Мефістофель
Пасля пабачыш, што ён адчыняе І да якіх прызначаны дзвярэй! Ідзі! Ён завядзе да Мацярэй!Фаўст (жахаецца)
О Мацеры! Ад грамавога слова Усё ў маёй душы застыць гатова.Мефістофель
Баішся новых слоў і з’яў? Навошта? Перажаваную ты любіш казань, З якое сокі павысмоктваў блазан? — Пара цаніць дзівосы поўным коштам.Фаўст
Здранцвеласцю — сябе не задаволю, Жаханне — вось што трэба мне на долю! Нам свет пачуцці даў, мы сэрца маем; Жахаючыся, вечнасць адчуваем.Мефістофель
Ляці ж уніз! Сказаў бы лепш — угору! Пакінь наш свет, дзе з тлену ўсё паўстала. І там сярод спрадвечнага прастору Суцешся тым, чаго ўжо тут не стала. Узвысся й небыццёвае пабач! Ідзі і ключ бяры! Жадаю ўдач!Поделиться:
Популярные книги
Как я строил магическую империю
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж. Тетралогия
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга II
2. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXXII
32. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 7
6. Моров
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Серпентарий
Young Adult. Темный мир Шарана. Вселенная Ирены Мадир
Фантастика:
фэнтези
готический роман
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 8
8. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 6
6. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25