Лабух
Шрифт:
Па беразе кульгаў прыгорблены Максім Герасімавіч Блонак, папросту Блонька, старшы лагерны важаты і баяніст, які злосна зыркаў на кожнага, хто набліжаўся да сеткі, і адразу кідаўся ў пагрозлівы крык:
— Я табе падплыву! Я табе паднырну! Я табе яйцы адарву, байструк!
Яйцы ён гразіў адарваць і піянерам, і піянеркам — хто іх там у вадзе разбярэ.
У адрозненне ад усяго астатняга лагернага начальства, якое сярдавала на піянерак з піянеркамі праз магчымую і зусім верагодную бяду, злавала з-за страху застацца без галавы, кінутай сабакам, Блонька злаваў з-за нянавісці. Ён зусім не хацеў захаваць піянерскае пагалоўе, ненавідзеў нас і насампраўдзе жадаў толькі таго, каб
Глядзі, як ціха і як чыста, — пачатак песні, якую Блонька сам прыдумаў, сам, як ён казаў, трохі падзаікаючыся, са-склаў — і штодня змушаў нас спяваць:
Чуваць маскоўскі бой курантаў,
І горны ўскінулі гарністы,
Дванаццаць юных музыкантаў!
З якім жа слыхам нарадзіцца трэба было, каб праз восемсот восемдзесят пяць кіламетраў — мы па карце вылічылі — бой курантаў маскоўскіх пачуць...
Праз гэту песню, у якой дванаццаць юных музыкантаў перайначваліся намі роўна ў столькі ж юных мастурбантаў, праз баян ды музыку, а не з-за таго, што быў ён кульгавы, прыгорблены ды падзаікасты, Блоньку і кахалі студэнткі-піянерважатыя. З адной з іх, Святланай Мікалаеўнай, мы Блоньку высычылі, падлавілі і сфатаграфавалі са спушчанымі штанамі ў лесе за мурашнікамі. Святлана Мікалаеўна, ухапіўшыся за пахіленую сасонку, стаяла нагнуўшыся, і на фотакартцы ўсю яе было не распазнаць, але Блонька, які прыстроіўся да яе голага, з задранай спадніцай, азадку, праз горб свой і сухотную нагу разпазнаваўся ўвесь. Мы падкінулі фотакартку ў футарал баяна — і назаўтра з вачэй Блонькі ляцелі маланкі, а з роту рваліся, падзаікаючыся, грамы.
Зразумела, што мы — гэта не ўсе піянеры з піянеркамі, колькі нас было ў лагеры, але Блонька не ведаў, хто канкрэтна распазнаў яго пры аголеным азадку Святланы Мікалаеўны, і таму ненавідзеў кожнага і ўсіх. Аднак найперш ён — і справядліва — падазраваў і ненавідзеў мяне, бо адзіны фотаапарат, які меўся ў піянераў з піянеркамі, быў маім.
Да таго ж я граў на баяне — і не горш за Блоньку.
— Дзе твая “Змена”? — адвёў ён мяне ў лес, у самы гушчар, быццам забіць збіраўся і ламаччам закідаць.
— Сам абшукаўся, Максім Герасімавіч... Нехта ўзяў...
— Калі ўзялі?
— З тыдзень таму. Я ўжо хацеў ці вам, ці начальніку лагера сказаць, ды запіску падкінулі.
За вуха Блонька хапаў балюча, касціста — але я трываў...
— Што ты мне лепіш?.. Якую яшчэ запіску?
— Гэтую во... — круціўся я туды, куды круціў Блонька, каб толькі не адарвалася вуха, бо што я тады за музыкант?..
Запіску я сам са-склаў, напісаўшы тлустымі друкаванымі літарамі: “ФОЦІК ВЕРНЕМ. ПРЫХОДЗЬ СЁННЯ А ПОЎНАЧЫ Ў ШОСТУЮ ПАЛАТУ. МАЎЧЫ!”
Блонька глянуў на мяне недаверліва.
— Там жа піянеркі...
Я здзівіўся з ягонай недаверлівасці.
— А то піянеркі фоцік сцягнуць не могуць!
А поўначы Блонька паляваў на піянераў з піянеркамі каля дзвярэй шостай палаты. Піянеркі пад гэты час палатамі з піянерамі памяняліся, пакінуўшы піянерам адну Зоську Путырскую, якой ужо ў трынаццаць гадоў на ўсё было чхаць і пляваць, толькі смерць як паглядзець хацелася, як піянеры мастурбіруюць на хуткасць. Мы паабяцалі ёй паказаць — і яна згадзілася пастаяць пасярод палаты на карачках, аголенай срачкаю да дзвярэй.
Прыслухаўшыся і пачуўшы а поўначы ў шостай палаце прыглушаныя недзявочыя галасы, Блонька ўварваўся, запаліў святло — і ўбачыў тое, што ўбачыў: голую срачку і паўкругам вакол яе — дванаццаць юных мастурбантаў
Плёскацца нам, як нейкім жабінам, у скаламучанай выгарадцы было невыносна, але тых, хто паднырваў пад сетку і вырываўся на вольную плынь ракі раз і другі, на трэці раз з лагера выганялі. За мной былі ўжо два разы...
Таксама загадка, калі нармальнымі мазгамі ўдумацца... Ну, чаму два разы — яшчэ можна, а тры — ужо не?.. А раптам якраз другім разам на дно пойдзеш?..
— Паднырні і зрабі выгляд, што топішся, — сказаў я Зосьцы Путырскай, якой чхаць і пляваць было на ўсё, а тым болей на тое, што яе аднекуль выганяць. Яна паднырнула пад сетку, выплыла на быстрыню і пачала тапіцца.
— Максім Герасімавіч, Зоська топіцца! — закрычаў я панічным голасам, не ведаючы, ці ўмее Блонька плаваць. — Ратуйце!
— Эй вы, хто-небудзь!.. — спудзіўся Блонька. — Да яе!.. Да яе!..
Ратаваць Зоську ніхто не кінуўся.
— Няма дурных!.. Каб з лагера выгналі?..
— А-а-а!.. — галёкала Зоська.
Ні лагернага начальства, ні важатых блізка не было. Нерашуча пакульгаўшы па беразе і не ўбачыўшы нікога, хто б паспеў на дапамогу, Блонька ў адзежы палез у ваду. Плаваць ён, аказалася, ці зусім не ўмеў, ці ўмеў не недта. Я гэта зразумеў, калі, махнуўшы разы тры-чатыры рукамі, ён камянём пайшоў на дно.
“Ну і прыдурак!” — падумаў я, паднырваючы пад сетку, дзе мяне раптам перавярнула, бо я зачапіўся ў спешцы за дрот трусамі, і здорава прадрапала ад паху да каленяў. Вылузнуўшы з трусоў і пакінуўшы іх пад вадой на дроце, я даганяў і даганяў Блоньку, якога зносіла рака ў далёкае Балтыйскае мора — і Зоська, галёкаючы так, нібы не на ўсё ёй чхаць і пляваць, са мной Блоньку даганяла, і яшчэ дзесяткі два піянераў з піянеркамі, але рака была хутчэй за нас... Хуткая рака...
Блоньку вылавілі кіламетры за паўтары ад лагера, пад мастом, да адной з бетонных паляў якога рака Блоньку прыбіла, не данесла да мора... Зрэшты, ніколі ў мора ён і не хацеў, і песняў марскіх не спяваў ніколі.
З рэчкі мяне, не зважаючы на тое, што голы, у адным ручніку, зацягнулі за вушы ў медпункт. Там стаяла белая шафка з інструментамі і лекамі, белая тумбачка, белы зэдлік і два нікеліраваныя ложкі — на выпадак каранціну. Паколькі ні са свінкай, ні з больш сур’ёзнай інфекцыяй ніхто з піянераў і піянерак у каранцін не патрапляў, ложкі ў медпункце былі сто разоў перамененыя, перанесеныя з палат, самыя даламаныя. Таму медсястра Таццяна Савельеўна займалася з начальнікам лагера тым жа, чым займалася піянерважатая Святлана Мікалаеўна з важатым-баяністам, з тапельцам Блонькам, таксама ў лесе, за мурашнікамі. Але звычайна ўночы. Начальнік лагера меў вопыт работы і быў асцярожны — нам ніяк не ўдавалася ў злучцы з Таццянай Савельеўнай яго сфатаграфаваць.