Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

— Эй, прафесар!.. — гукнуў асіметрычны. — Мы ў акадэмію, чуеш?.. Падграбай, як праспішся, прафесаршу табе пакідаем.

Ігар Львовіч пакачаў галаву з боку ўбок і слаба прамычаў.

— Не чуе, — сказаў фікасалюб. — Адсек ты яму вушы з галавой... — Ён узяў дапітую бутэльку, высмактаў з яе апошнія кроплі — і яны падаліся ў прыхожую. Там патаўкліся, пабубнелі паміж сабой, асіметрычны раздражнёна кінуў: “Дык засунь куды-небудзь, калі баішся!..” — і, яшчэ пару хвілін патаптаўшыся і пазвінеўшы бутэлькамі, бамжы нарэшце пайшлі.

Ігара Львовіча, які мычаў і слінявіўся, я пацягнуў, ухапіўшы пад пахі, у ягоны пакой, штурхнуўся спінай і тым, чым спіна канчаецца, у дзверы, але яны не адчыніліся. Я штурхнуў яшчэ, ударыў нагой, раз і другі...

— Пайшоў ты!.. — п’янавата віскнуў з-за дзвярэй жаночы голас. — Сякерай размахаўся,

трэба мне!

Як зацяганы блядун, я ўсё адразу зразумеў, ды й што тут было разумець: “прафесарша”. Размяклага Ігара Львовіча трымаць было цяжкавата, я апусціў яго на падлогу.

— Адчыніце, яго спаць трэба пакласці!

Пачуўшы незнаёмага, за дзвярыма трохі памаўчалі.

— Каго яго?

Тэмбр голасу на маё здзіўленне раптам скінуўся з візготкі да зусім нармальнага.

— Ігара Львовіча, каго яшчэ...

— А, Ігара... А ты хто?..

— Сусед.

— Які сусед? Што прынёс мінет?

На гэта я не знайшоў адпаведнага адказу.

— Суседні сусед, вам хіба не ўсё адно?..

Грузна прашлёпалі па падлозе босыя ногі, павярнуўся ключ у замку — мой голас заўсёды выклікае давер у жанчын.

— Мне ўсё адно...

Яна падала на сябе дзверы, я нахіліўся над Ігарам Львовічам, азірнуўся, куды і як яго лепей цягнуць, і кінуў гаспадара на падлозе...

У жывапісе я невялікі знаўца, але Рубенс...

О, Рубенс!

Ва ўвесь дзвярны праём перада мной паўстала жыватастая, з выкачанымі на жывот і плазам кінутымі на яго жорнамі грудзей, ва ўсе бакі абвіслая мясам, неабдымная, бела-блакітная ў сеціве ружовых прожылкаў, грандыёзная, з галавы да ног голая і з ног да галавы страшлівая баба. Я ўбачыў менавіта бабу, а не жанчыну, бо толькі з грудзей яе можна было б зляпіць дзвюх зусім не хударлявых кабецін, і страшлівую не таму, што непрыгожую, я наогул не ведаю, што такое непрыгожая жанчана, а страшлівую праз адкрытую, бессаромную дэманстрацыю прыроднай сілы і жывёльных інстынктаў, якія, шукаючы выйсця, блукаюць у кожным з нас, але ўсе мы хто больш, хто менш навучыліся іх прыхоўваць, як вымагаюць гэтага прыдуманыя намі самімі ўмоўнасці, выхаванне, правілы цывілізаванай гульні самцоў і самак, якія надумалі, нібы ўзвысіліся над інстынктамі і прыродай — дзікай, першабытнай. Тут жа нават не тое, што наўмысна, насуперак умоўнасцям і правілам нічога не хавалася, тут натуральна, як таго не ведаюць звяры, не ведалася, што нешта трэба хаваць, і з гэтай гары жывога, бела-блакітнага мяса выпірала, напірала на мяне ўсё, чым гара гэтая была і чаго яна прагла. Выпіралі і напіралі яе грудзі, плечы, жывот, ногі, на якіх магла б трымацца імперыя, выпірала і напірала ўся яе сутнасць — і зусім не праз тое, што баба гэтая, цыклапічная мацерка ўсіх жанчын, была п’яная, не, яна была п’янаватая, але не п’яная, і амаль бясколерныя, ледзьве пацягнутыя шэрым адценнем вочы яе на прадаўгавата-круглым, трохі з рабіннем твары ацэньвалі мяне, маё здзіўленне і ашаломленасць, як мае быць. Яна ўбачыла раней, чым гэта сам я зразумеў, ужо ўзбуджанага ёю і гатовага да злучкі самца, і ўлавіла раней, чым я сам яго адчуў, пах жадання. Магчыма, нічога б гэтага і не сталася, не здзівіўся б я так і не ўразіўся да ашаломленасці, бо ў памяці меў не толькі музейныя палотны Рубенса, меў карціны жывыя, пачынаючы з Бычыхі каля вярбы, якую і згадаў адразу, але да Бычыхі тут шмат чаго дадавалася... З вяршыні бела-блакітнай гары зрывалася па яе навіслых схілах, калмацілася і пенілася ў шчылінах яе і далінах, падала да самага падножжа насычана рыжая, бліскучая, бясконцая плынь валасоў, таўсценна сплеценая ў касу. Да ўзвышша Жывата па даліне Грудзей яна сцякала рыжай ракой, упадала ў гэткае ж рыжае, як і яна, прыхаванае ўзвышшам Жывата возера Лона, адкуль — паміж мармуровымі апорамі імперыі — звужалася ў стромую ручаіну і пырскалася рыжыною ў падножжы... Кабыла!

“І-го-го!.. “ — заіржала яна... Не, мне не падалося... Павярнуўшыся і перакінуўшы за спіну рыжую плынь касы, што хвастом заматлялася паміж яе неабсяжнымі клубамі і вежамі ног, яна, прамінуўшы ложак, пратупала да стала каля вакна, упёрлася ў край стала рукамі, нахілілася, расстаўляючыся і выгінаючыся так, што жывот яе амаль крануўся падлогі, зірнула на мяне з-пад пахі — і па чарзе пачала адводзіць у бакі і назад, падымаць і апускаць ногі: “І-го-го!.. І-га-га!.. І-го-го!..”

У маім дзяцінстве быў сіратліва адзінокі, вечна слінявы і смярдзючы, загаўнючаны Жорка Дыдзік, які займаўся

гэтым і з козамі, і з цялушкамі, і з кабыламі. З ім, прыдуркаватым, а да таго ж эпілептыкам, ніхто і нічога не мог зрабіць, ды й у галаву па тых часах нікому не прыходзіла, што ён скоталожнік і на яго ёсць закон. Ён быў натуральна ўладкаваны ў няхітры побыт людзей на ўскрайку цывілізацыі, яго адусюль гналі, кідалі ў спіну палкі з камянямі, збівалі ў кроў, калі лавілі пры скаціне. Аднойчы я знайшоў яго за хлявамі амаль нежывога, адвалок да рэчкі, абмыў... Сам я ніколі не бачыў, як ён гэта вырабляе, мне карцела паглядзець, і я папрасіўся: “Жорка, возьмеш мяне як-небудзь з сабой, пакажаш, як яно з кабылай?.. Я табе ліхтарык за гэта дам, амаль цэлы...” Прыдуркаватая ўхмылка расплылася на ягоным твары, і ён згодна, па-змоўніцку кіўнуўшы галавой, сказаў: “ З казой пакажу...”

Назаўтра ён сам знайшоў мяне: “Давай ліхтарык!..”

Белая каза, наважаная на ўзлеску, падпусціла да сябе Жорку без аніякага спуду. Жорка скарміў ёй трохі капусніку, ухапіў за рогі, ушчыміў казу перадам, задраўшы ёй галаву, між двух бярэзін і прыладкаваўся ззаду... Паскакаў з хвіліну, паторгаўся — і ўсё... Мог і не ўшчымляць казу між бярэзін, бо яна, як стаяла абыякава, пакуль Жорка тузаўся, так спакойна азірнулася на яго, калі ён зашпіліў порткі, бэкнула і пайшла сабе паскубваць траву...

Я быў страшэнна расчараваны, я чакаў чорт ведае якога відовішча, але што возьмеш з прыдурка і казы?.. Мне шкада стала ліхтарыка, хоць і паламанага...

Жорка Дыдзік скончыў жыццё пад капытамі кабылы. Ладкуючыся да яе ў стайні, ён зваліўся з жэрдкі — і падкаваная кабыла разнесла яму чарапок. Я гэтага не бачыў, толькі чуў... Поп не даваў пахаваць Жорку на могілках, не было каму асабліва папа ўгаворваць, і Плыткоўскія, гаспадары кабылы, закапалі Жорку Дыдзіка недзе ў лесе, бліжэй да звяроў...

“Дык як яно, Жорка, з кабылай?..”

“І-го-го!.. — чакаючы, падымала і апускала яна то адну, то другую нагу, паварушвала крыжам і памахвала хвастом. — І-го-го!..”

Ах ты жывёліна!.. Ты захацела, цечка ў цябе, кабыла, ты падклікаеш жарабца?.. І ты думаеш, можаш думаць, дазваляеш сабе думаць, што я і ёсць жарабец? Твой самец, гэткая самая скаціна, як і ты?.. Што праз цябе забудуся на ўсё і ўсіх, займуся з табой, сракастай абразінай, тым жа, чым сёння ўсю ноч і нараніцы займаўся з Лі-Лі?.. Што пасля яе спакушуся гэтай тлустай, друзлай гарой мяса, якая патыхае потам, брыдой, міязмамі?.. Што, вырываючыся з шырынкі, падскочу да твайго развесістага, рыжахвостага крыжа, налягу на яго, учаплюся ў грыву, ублытаюся ў хвост і стану хвост твой пушыць і гладзіць, абкручвацца ім, хавацца ў яго і лашчыць твае азызлыя, кабыліныя клубы?.. І буду ўніз зазіраць, пад цябе — на правіслую бочку жывата і перакуленыя кадушкі грудзей?.. Дык на табе і ў хвост і ў грыву, жывёліна, на табе пад хвост, кабыла, на, на, на!..

“І-го-го!.. — спрабавала яна падавацца і падкідвацца непаваротлівым крыжам, тузалася ўзад і ўперад, уверх і ўніз, і ўсё, што вісела на ёй і пад ёй, ва ўсе бакі боўталася, хісталася, матлялася, калыхалася... — І-га-га!.. І-го-го!..”

Як праваліўшыся ў яе, я ніяк сябе ў ёй не адчуваў, не кранаўся ў гэтай бездані нічога, апроч мокрай, хліпкай пустаты. Хваля нястрымнага юру, што ўзнялася, падхапіла і захліснула мяне, не знаходзіла ніякай бухты, ніякіх берагоў, на якія б магла выкаціцца і, скалануўшыся, разбіцца ў пырскі, разліцца ў бухце ва ўсіх яе ўтульных гротах і пячорках, па ўсіх яе мяккіх перашыячках і мысках. Ні гротаў з пячоркамі, ні перашыйкаў з мысочкамі ў хліпкай і мокрай пустаце ці не было, ці яны былі недасягальнымі, і тлустая лянівая кабыла, выставіўшы развесісты азадак, ні ў чым болей не старалася, ніяк не дапамагала, каб хваля выкацілася з мяне хоць бы ў бочку яе жывата, адвіслага да падлогі...

Я звык да кабылак, што сцеляцца ветрам, стралою ляцяць пада мною і б’юць капыткамі, а табе, расплылае мяса, толькі б тузацца ды іржаць?.. Не, пагналі, паскакалі, маем бізун ды лейцы!.. Я ўчаплюся ў тваю грыву, нацягну так, каб да столі задралася твая кабыліная морда з бясколернымі вачыма і буйнаўспацелай, перакошанай храпай, што хапае паветра!.. Давай, давай, давай, сцяліся, узлятай, не закочвай вочы!.. Баліць?.. Дык на тое ты і закілзаная!.. На тое бізун і лейцы!.. А што ты хацела, каб не балела?.. На табе, пузатая ты і пустая цыстэрна, на табе, бяздонная ты яма, на табе, балотная ты сажалка, на табе, гаўнючая ты куча, на табе, на!..

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Идеальный мир для Демонолога 9

Сапфир Олег
9. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 9

Император Пограничья 5

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 5

Излом

Осадчук Алексей Витальевич
10. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Излом

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Двойник короля 16

Скабер Артемий
16. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 16

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Кодекс Охотника. Книга II

Винокуров Юрий
2. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга II

Приказано выжить!

Малыгин Владимир
1. Другая Русь
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.09
рейтинг книги
Приказано выжить!

Чужак из ниоткуда

Евтушенко Алексей Анатольевич
1. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец