Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

Мне было шаснаццаць, як Роберту, калі мяне выгналі за бойку з інтэрната музвучэльні. Жыць не было дзе, туляўся начамі на вакзале, пакуль камендант вучэбнага корпуса не паспачуваў: начуй у маім службовым пакойчыку. У першую ж ноч ён і сам застаўся ў тым пакойчыку — позна, маўляў, ісці дахаты...

Калі паклаліся, камендат палез да мяне... Спачатку я не зразумеў, чаго ён, а зразумеўшы, скалануўся ад агіды, адсоўваўся і адсоўваўся ад яго, уціскаўся ў спінку скураной канапы, у шчыліну паміж спінкай і сядзеннем, дзе нашчупаў гантэліну... Невялікую, але без яе з камендантам, які гантэлі цягаў,

форму падтрымліваў, я мог і не справіцца.

Аглушанага, я біў, мясіў яго кулакамі на канапе, потым нагамі на падлозе... Назаўтра ён падышоў да мяне: “Я нікому нічога — і ты нічога нікому”. Підарскія забавы ў той час караліся, камендант баяўся.

Дырэктару музвучылішча камендант сказаў, што па дарозе дахаты на яго напалі п’яныя, а я памог яму адбіцца, таму ён просіць, каб мяне зноў пасялілі ў інтэрнаце. Дырэктар аддаў загад пасяліць.

З шаснаццаці гадоў я ведаю, што такое спроба згвалтавання... Калі не ты спрабуеш, а цябе спрабуюць... І ніколі не спрабаваў нікога ўзяць сілай.

Толя-Тоня быў бязбацькавічам, гадаваўся у сіроцкім доме, дзе ў першы раз яго сілай і ўзялі. Пасля ўжо сілы не трэба было, толькі жаданне.

Юрый Ільіч адносіўся да Толі-Тоні гэтак жа, як да ўсіх астатніх сваіх спадарожнікаў і спадарожніц, а Толя-Тоня кахаў яго і раўнаваў. Такую рэўнасць я толькі ў нервовых жанчынах бачыў — са скандаламі, істэрыкай. Прычым да спадарожніц Толя-Тоня адносіўся больш-менш спакойна, а да спадарожнікаў... У яго былі грошы, ён збываў наркату, і каля яго пасвіліся абнюханыя ашавуркі, якіх насылаў ён на сваіх сапернікаў. Аднойчы да мяне зайшоў знаёмы лабух, застаўся начаваць, а Толя-Тоня з’явіўся сярод ночы і западозрыў, што знаёмы мой толькі маскіруецца пад майго знаёмага, а сам да каханка ягонага прыйшоў... Назаўтра лабуха знайшлі з пераламанымі рэбрамі, ашавуркі перастараліся. Пакуль я думаў, што рабіць, дараваць такое нельга было, ашавуркаў арыштавалі — і яны здалі Толю-Тоню ментам.

“Калі б вярнулася Анна, я б жыў не так брыдотна, як жыву, — жаліўся Пойменаў. — Толькі яна не вяртаецца і не вяртаецца... Ты не ведаеш, чаму?..”

Я адчуваў сябе вінаватым.

Раз ці два на месяц мы ездзілі ў аэрапорт, Пойменаў падносіў прэзент знаёмай даме з бюро даведак, і тая аб’яўляла:

— Грамадзянку Анну Вазвышэнскую чакаюць...

Пасля я падыходзіў і пытаў:

— Гэта вы сустракаеце Анну Вазвышэнскую, капітан?..

Так і жылі. Неяк я ўспомніў, як пашкадаваў, што я не Анна Вазвышэнская, якую сустракаў сінявокі капітан, і здзівіўся: а куды ён, той капітан, падзеўся?.. Куды ўсе мы падзяемся, нібыта застаючыся?..

Палкоўнік Пойменаў служыў у ракетна-касмічных войсках. Кожнага разу, калі мы напіваліся, ён гразіўся, што апранецца ў парадную форму, з’явіцца на службу і распачне трэцюю сусветную вайну.

— Як ты наконт вайны? — пытаў палкоўнік. Я быў не супраць, але прасіў вайну не пачынаць, бо шкада дзяцей.

Пойменаў спрабаваў дазнацца, што гэта такое — дзеці? Растлумачыць я не мог, сам смутна помніў, што гэта такое...

Праз паўгода ў кватэру палкоўніка Пойменава ўвайшлі Марта і Росцік. Марта знайшла мяне, Лі-Лі, яна пайшла ад мяне, але не кінула...

— Анна... — выдыхнуў Пойменаў, адчыніўшы дзверы Марце і Росціку. — Ты вярнулася?..

Ты вярнулася? — спытаў я Марту.

— Немку немец заняў, так што да жыда вяртайся, — сказаў Росцік. — Чым я горшы за палкоўніка?..

— Быць не можа, каб такая падобная!.. — вачам сваім не верыў, запрашаючы мяне ў сведкі, ашаломлены Юрый. — Гэта ж Анна, Раман?..

Я не ведаў, што казаць, што сведчыць, бо Анны Вазвышэнскай не бачыў, а фотаздымкаў яе Пойменаў не меў... Сказаў мне, што яны прапалі ў той дзень, калі ён не сустрэў Анну. Я спытаў: “Як прапалі?..” — і ён адказаў: “Самі па сабе”.

Скрыпка, Лі-Лі, не адразу стала скрыпкай, перад тым былі падобныя да яе віёлы, фідэлі, ліры, рэбабы... Ліра была з адной струной і без таліі. А самы старадаўні смычковы інструмент — раванастрон — гэта проста палка, дзве струны на ёй і цыліндр з тутавага дрэва, з аднаго боку абцягнуты скурай лускаватага вадзянога ўдава. Чаму скурай вадзянога ўдава — загадка, якую прыдумаў Равана, цар цэйлонскі... Струны на раванастроне з кішак газелі, смык ягоны з бамбуку. Чуеш, як гучыць?.. Во тут... Прыблізна так, я думаю... Раванастрону сем тысяч гадоў, гук раванастрона глухі, шаманскі, да гэтай пары граюць на ім вандроўныя будыйскія манахі.

Немагчыма ўгадаць у раванастроне ліру, віёлу, тым болей скрыпку... Ды ўсё ж яны з’явіліся, што ты на гэта скажаш, Лі-Лі?..

Ты не заўважала, што нечым падобная на Марту? А Марта на Ніну... Я раней не заўважаў. Выходзіць, заўважыла Каміла... І знайшліся мы, спаткаліся ў свеце не толькі таму, што ты з Камілай палічылі мяне за секс-гуру, разумееш?..

Калі нават Анна, якой я не бачыў, падобная на цябе, на Марту і Ніну, значыць, не выпадкова ўсё — і тады адносіны нашы занадта свабодныя, зашмат у іх волі, Лі-Лі... Лішак волі ў іх я адчуваю праз рэўнасць, а я не хачу ні пазбаўляць цябе волі, ні рэўнаваць, таму лепей мне пераадолець цябе ў сабе, Лі-Лі, каб лабухі з мяне не смяяліся... І Марта не казала працяжна: “У сорак два гады...” — а Ніна не дадавала: “Мог бы паразумнець”.

Я прыняў тваю волю, Лі-Лі, бо сам лічыў сябе вольным, Ніну і Марту ніколі не раўнаваў, не такая ў мяне прафесія. Пасля любога канцэрта ў любым горадзе столькі ўсяго ў ложак набівалася... дзе ўжо там было раўнаваць? Але нейкая іншая ў табе воля, Лі-Лі, нейкая іншая...

У Каміле таксама воля, ды гэта воля дзяўчынкі, якой волю дазволілі, а забарані — і волі няма. У табе ж нічога не забароніш, дык што мне з табой рабіць?.. Калі ўсім сваім жыццём я звык да таго, што нешта забараняецца, павінна забараняцца.

З табой я адчуў, як аварыйным мастом абрушваецца час... Некуды з маста трэба бегчы — і да былога берага бліжэй, чым да берага новага.

Ведаеш, як мы жывём?.. Не я з табой, а мы з Росцікам, Крабічам, Пойменавым, з нашымі вакальна-інструментальнымі ансамблямі і касмічнымі ракетамі... Мы жывём спінамі ўперад.

Уяві скрыпача на сцэне спінай да залы. “Ну, хай сабе, — падумае нехта ў зале. — Бзік, выбрык, эпатаж...” Толькі гэта яшчэ не ўвесь бзік, скрыпач стаіць і стаіць, граць не збіраецца. Ён кладзе на плячо скрыпку, уздымае смык, рука ягоная над скрыпкай завісае — і ён глядзіць і глядзіць на заднік, у пыльныя кулісы... Колькі такое можа доўжыцца?

Поделиться:
Популярные книги

Перешагнуть пропасть

Муравьёв Константин Николаевич
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть

Третий. Том 5

INDIGO
5. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 5

Барон отрицает правила

Ренгач Евгений
13. Закон сильного
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Барон отрицает правила

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Личный аптекарь императора. Том 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 3

Макаров

Семанов Сергей Николаевич
515. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
8.33
рейтинг книги
Макаров

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Газлайтер. Том 28

Володин Григорий Григорьевич
28. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 28

Шайтан Иван 4

Тен Эдуард
4. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 4

Курс 1. Ноябрь

Фокс Гарри
3. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Ноябрь

Кодекс Императора II

Сапфир Олег
2. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора II

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Язычник

Мазин Александр Владимирович
5. Варяг
Приключения:
исторические приключения
8.91
рейтинг книги
Язычник

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание