Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

На тым самым фотаздымку... у тых самых абдымках... з тым самым Феліксам...

Лі-Лі ўсіх запрасіла: Ніну, Марту з немцам, Камілу, Роберта, Зою з Максімам Аркадзьевічам, Росціка, Крабіча, Амеда з сям’ёй, Зіначку і Аліка, бамжоў... Усю нашу слаўную кампанію, апроч Дартаньяна з Максімам.

— Хэй, Марта! Як ты?

— Нармальна. А ты?

— Нармальна. Ты як, Роберт?

— Нармальна. Лі-Лі супер, праўда?

— Праўда. Як ты, Каміла?

— У мамы спытай.

— Пра што ў мяне пытацца? Я не так апранулася?..

— Ты найлепшая, — пацалаваўся з Нінай Росцік. — Правільна, што з ім развялася.

Росцік,

які сам сябе на работу з бальніцы выпісаў, яго ў санаторый выпраўлялі далечвацца, з’явіўся пакрыўджаным і на мяне, і на Лі-Лі. На Лі-Лі — бо сваё шоу яна немаведама з кім, а не з намі зрабіла, на мяне — бо я для канцэрта пад выбары Красевіча пальцам не зварухнуў. З Красевічам і крыўдай Росцік і падышоў.

Я сказаў ім, што пра ўсё з Лі-Лі дамовіўся. Мы бярэм яе праграму, толькі партрэты мяняем, і пагналі — што яшчэ выдумляць?..

— О..! — узняў палец Красевіч, гледзячы на партрэт над сцэнай, а Росцік прамармытаў:

— Ты гэта на базары ў Бабруйску прадай...

Двое з нашай слаўнай кампаніі, Максім Аркадзьевіч і Алік, са мной наогул не размаўлялі. Хоць Аліку я ключы ад кватэры Рутнянскіх аддаў. Нібыта для таго, каб ён Дартаньяна выгульваў. Крабіч хацеў месцамі з Алікам памяняцца, каб з Зіначкай сесці, Алік ні ў якую...

— Што за шэршань? — спытаў Крабіч. — Замалы для Зіны.

Бацька мёртвых, бач ты, знайшоўся.

— Прэзідэнт Рэспублікі... — прагалёкаў знянацку, напалохаўшы залу, мардаварот ва ўваходных дзвярах, і па праходзе хутка, нібы гнаўся за ім нехта, прайшоў прэзідэнт. За ім ледзь паспявалі ахоўнікі і Шыгуцкі.

Зала ўстала, адзін Крабіч застаўся сядзець, а як толькі Эдзік Малей, які быў яшчэ і кампазітарам, жвавенька прабег да раяля і абвясціў: “Прэм’ера песні “Таварыш прэзідэнт!” — Крабіч падняўся і дэманстратыўна, тым жа праходам, па якім увайшоў прэзідэнт, падаўся вон. Шыгуцкі, прыабярнуўшыся, свідраваў ягоную спіну...

Эдзік Малей праспяваў сваю песню ў магільнай цішыні. Салаўём на полі бою, дзе загінулі героі. Такога эфекту ніхто не чакаў, міністр культуры ўціснуўся ў крэсла... І ўсе неадрыўна глядзелі на прэзідэнцкі партрэт...

Ён быў трынаццаты... На задніку сцэны — ва ўсю шырыню — стаялі яшчэ дванаццаць партрэтаў, жаночых. Копіі вядомых карцін, намаляваныя нібы на палавінках вокнаў ці дзвярэй. Палавінкі расхіналіся — і ў раме ўзнікала тая ж копія, толькі жывая: Лі-Лі ў вобразах і строях жанчын на карцінах. Для шоу ў Тэатры моды — не самая кепская прыдумка. Лі-Лі выходзіла з рамы, палавінкі зачыняліся — і ўсе не так слухалі песні, як параўноўвалі: наколькі Лі-Лі на тую карціну, з якой сыходзіла на сцэну, падобная...

Сярод копій розных карцін дзве былі аднолькавыя. Першая і апошняя. Гэта былі копіі адной-адзінай карціны, якая існавала для мяне ва ўсім жывапісе, пра якую я ўсё ведаў і ўсё расказаў Лі-Лі.

Як толькі яна сыйшла з гэтай карціны, я адчуў: нехта працягла, збоку на мяне глядзіць. Яшчэ не ўлавіўшы, хто, я ўжо здагадаўся: Марта.

Мы былі з канцэртамі ў Германіі. Не ў той, дзе Фелікс лекцыі чытаў, а ў той, дзе ў ціхім возеры ўтапілі Дзіна Рыда. У гэдээраўскай. Не перад бюргерамі за маркі, як хацелася б, выступалі, а ездзілі па гарнізонах, падымалі дух савецкіх войскаў. Каб partaigenosse Хонекэр мацней цалаваўся з partaigenosse Брэжневым. Я немку Марту ўзяў з сабой — дыхнуць

паветрам гістарычнай радзімы. А там не прадыхнуць: канцэрт — п’янка, канцэрт — п’янка... Напіўшыся, вайскоўцы сакрэтныя жахі пачынаюць паказваць: фільмы пра “сатану”, ракету “СС—20”. Яна, “сатана”, ляціць нізка, па рэльефе — не збіць. “Мы тым немцам з амерыканцамі, бля!.. Тым немцам, не нашым...”

У Дрэздэне Марта не вытрывала: “Тут галерэя!”

Нам далі газік, савецкі джып, старлея за старшага машыны — паехалі. З прыгараду, дзе нас пасялілі ў доме Месершміта. Таго самага, які прыдумаў самалёт-знішчальнік свайго імя. На ягоным шырачэзным ложку пад Дрэздэнам, які ў час вайны нямецкія знішчальнікі не абаранілі ад ангельскіх бамбавозаў, мы з Мартай і ляталі... І яшчэ ў пустэльным пакоі, былым кабінеце ці былой гасцёўні — на більярдным стале з пацёрта-зялёным сукном.

Марта любіла жывапіс — і яе нервавала, раздражняла мая абсалютная жывапісная глухата. Ці слепата, як тут сказаць... У любым выпадку мяне трэба было лячыць.

“Ты ўяўляеш, што ўбачыш?.. Мадону!..Рафаэля!..” Марта чакала, што перад рафаэлявай Мадонай, пярлінаю з паўсотні шэдэўраў, якія, каб з самой сябе цешыцца, прыдумала Еўропа, мяне працяне — і я пранікну ў таямніцу фарбаў...

А галерэя аказалася зачыненай. І таблічка на дзвярах з непасрэднай нямецкай прастатой паведамляла, што зачынена еўрапейскае сховішча шэдэўраў на рамонт гэдээраўскай каналізацыі.

Гэтага дастаткова было, каб юная немка расплакалася. “Фройлен, толькі без слёз... — паспрабаваў разам са мной суцешыць Марту наш старшы машыны старлей, але яна не суцешвалася, хоць два гады ўжо была не фройлен, а фрау... — Айн мамент!” — сказаў тады старлей, узяў з газіка наша дарожнае піва, кансервы, некуды адбег — і вярнуўся з пажылым, падсівелым немцам, які правёў нас да службовага ўваходу. На ўваходзе немец, які па-руску размаўляў лепш за старлея, даў нам буклет з планам, па якім ісці далей да ўсіх шэдаўраў, і застаўся са старлеем піць піва, пакінуўшы мяне і Марту ўдваіх — адных на ўсю Дрэздэнскую галерэю...

Да пярліны галерэі веў даўжэзны калідор з анфіладамі, у адной з якіх Марта спынілася: “Падыдзі адзін, каб я не замінала”. Марта хацела, каб я спаткаўся з Мадонай сам-на-сам. Яна трымцела ўся, кулачкі на грудзях сціснула, шаптала нешта ўслед, як малілася...

Перад жанчынаю ў аблоках з дзіцём на руках прастаяў я з паўгадзіны... Прыкладна столькі, меркаваў, трэба прастаяць, каб Марта не кінула мяне, як дэбіла. Таму ўважліва ўзіраўся і ў Мадону, і ў Сына яе, і ў святога Сікста са святой Варварай... Але адзінае, што ўбачыў я на арыгінале еўрапейскага шэдэўра, гэта тое, чаго не разгледзець было на размытых нашых савецкіх рэпрадукцыях: у аблоках над Мадонай — тварыкі анёльчыкаў...

І ўсё.

Я вярнуўся да анфілады, у якой чакала Марта, дзе знясілена прысеў на аксамітавы зэдлік, нібы калені ў мяне падгіналіся ад толькі што перажытага катарсісу. Марта кіўнула — стрымана, але пераможна — і пайшла калідорам між анфіладамі. Божа мой, як яна ішла!.. Спіна яе, стрункай выцягнуўшыся, спявала, лёгкі пошум крылаў анёльскіх чуўся за ёю. І гэта мая, сама ў сабе прыхаваная, немачка?.. Тое акрыленае імгненне падарыла мне Марту, як нанава, і я ледзь не кляўся Бог ведае каму, што не згублю яе ні за што і ніколі, не дазволю сабе згубіць...

Поделиться:
Популярные книги

Шайтан Иван 4

Тен Эдуард
4. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 4

Я Гордый. Часть 4

Машуков Тимур
4. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый. Часть 4

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Законы Рода. Том 2

Мельник Андрей
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Мы друг друга не выбирали

Кистяева Марина
1. Мы выбираем...
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
прочие любовные романы
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мы друг друга не выбирали

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Четвертая

Хренов Алексей
4. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Четвертая

Изгой

Майерс Александр
2. Династия
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой

Последний Герой. Том 4

Дамиров Рафаэль
Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 4

Инженер Петра Великого

Гросов Виктор
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого

Двойник Короля 8

Скабер Артемий
8. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 8

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII