Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

— Прыбіраем.

— Я па ваду да фантана, — бразнуў дужкай вядра Алік, і я торгнуў ланцужок: — Ваду перакрылі.

— Ноччу прыбіраеце?

— Днём тут нельга. Ці вы не ведаеце?..

Яны на мяне зырыліся, прапусціўшы Аліка. Мусіць, я падобны быў на прыбіральшчыка: п’яны, зарослы, пакамечаны, пабіты...

— А замок?

— Ключы згубіў.

Яны кабінкі агледзелі, мяне абшукалі... Дзякуй Аліку, што дома ў двары не чакаў.

— Хадзем і ў нас прыбярэш, заадно разбярэмся, — сказаў адзін, а другі, які мяне абшукваў, гідліва

рукі абцёр і паморшчыўся: — Ды ну яго, хіба не чуеш — смярдота якая...

Як ты пахнеш — самому не чуваць, але я зразумеў, што патыхаю парашай. І доўга яшчэ патыхаць буду, калі разбірацца павядуць.

— Вы, хлопцы, ці сцыце, ці ідзіце, — сказаў я і па локаць залез ва ўнітаз...

Яны павярнуліся і пайшлі. Непадалёку, насупраць ангельскай амбасады, пастарунак мясціўся, і гэтыя менты адтуль былі, не з аховы. Паставы каля параднага ўваходу ў рэзідэнцыю, які іх, пэўна, і паклікаў, сонна спытаў:

“Што там?”

“Гаўнадраі”.

“А-а...”

Прэзідэнт спачывае, ахова дрэмле. Спакойна ў краіне, адны гаўнадраі не спяць...

Я выглянуў: Аліка не відаць каля фантана, ён зразумеў мяне правільна. Хаваючыся за дрэвамі, я пачаў перабягаць сквер — і тут насустрач мне ад Кастрычніцкай плошчы ўзвыла міліцыйская машына: мусіць, апамяталіся. Я ўжо быў амаль на праспекце, каля былой урадавай трыбуны — і, не знаходзячы, дзе яшчэ схавацца, нырнуў у яе мармуровую нішу.

Машына павыла і сціхла, але я не высоўваўся: ну іх... Рашыў дачакацца раніцы, калі з’явяцца людзі і пойдзе метро. Тым больш, што грошай на таксі не меў, іх на гарэлку толькі і хапіла, а пад абяцанкі разлічыцца дома ніякі таксіст такога кліента, якім я выглядаю, не возьме. Хіба што той знаёмы, які на могілкі вазіў...

Уявіўшы, як добра было б ні ў карцэры не сядзець, ні ва ўнітазы не лазіць, ні ад ментоў не бегаць, а ляжаць сабе на могілках... толькі не цесна і дзе-небудзь побач з Аміляй... — я скруціўся і паспрабаваў прыснуць на мармуры.

Трое сутак я нідзе і ні на чым не спаў, бо то не мог, то не давалі, а тут, калі засну, магу спаць, колькі захачу. Былая ўрадавая трыбуна ніякім правадырам болей не патрэбная. У іх ёсць новая каля Дома ўраду... ці яе там няма?.. я не мог успомніць. Там нібыта толькі Ленін — на чым жа тады стаяць правадыры і народ вітаюць? Ці Ленін вітае?..

А раней з гэтай трыбуны віталі — і я чатыры разы за два гады службы, двойчы ў маі і двойчы ў лістападзе, аднойчы нават са сцягам, стаяў насупраць правадыроў: радавы Плоніш, музыкант зводнага аркестра Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі. Аркестр адкрываў і закрываў шэсці і парады — і гадзіну за гадзінай ад адкрыцця да закрыцця тапталіся мы на плошчы і гралі маршы, маршы, маршы... Паміж намі і правадырамі цякла па праспекце няспынная людская рака — і відавочна было, што ніколі яе не пераплыць: мы, на нізкім левым беразе, асобна, правадыры — асобна на высокім беразе правым, а рака сама па сабе. Правадыры народу — прывітанне, народ правадырам — “ура!”, а мы ўсім — маршы, маршы,

маршы.

“Хрэн вам, а не музыкі!..”

І з году ў год перад тым, як ступіў я з аркестрам на плошчу, і гадамі пасля таго, як сышоў з яе, правадыры несупынна праводзілі свае з’езды, пленумы, форумы, кангрэсы, але былі безаблічнымі і нейкімі незаўважнымі. Ва ўсякім разе для мяне. Як упершыню заўважыў, так і потым заўважаў я правадыроў толькі тады, калі стаялі яны на ўрадавай трыбуне. З насунутымі на бровы капелюшамі, насупленыя, нібы не ў спадобу ім ні народ, ні краіна.

Зрэшты, што тут можа падабацца?.. У краіне, дзе музыка — маршы, маршы, маршы...

Крабіч неяк вершы чытаў — некага з рускіх. “Люблю грозу в конце июня, когда в Москве идет парад, и хмуро мокнет на трибуне правительственный аппарат”.

Які парад можа быць у канцы чэрвеня?..

Толькі ў маі і ў лістападзе...

Насупраць правадыроў на ўрадавай трыбуне, якія толькі на ўрадавай трыбуне заўважныя былі... а цяпер гэтыя, новыя, паўсюль, паўсюль...

Прачнуўшыся ад таго, што мяне тармасіла Лі-Лі, я не мог зразумець, як яна тут, на трыбуне, мяне знайшла. Нават больш гэтаму здзівіўся, чым таму, што Лі-Лі прыехала...

— Вахцёр з тэатра бачыў, як ты бегаў, — сказала Лі-Лі, каб я надта не здзіўляўся.

Гэта магло быць.

— Ты не ў Маскве?..

— Вярнулася. Ранішнім цягніком.

З нечаканкамі ён — гэты маскоўскі ранішні цягнік.

— А Фелікс?..

Лі-Лі паклала руку на майго раманчыка.

— Што табе да Фелікса?

А што мне да Фелікса?..

— Нічога. Але ты з ім паехала...

— Трэба было ратаваць...

— Зратавала?

Лі-Лі кіўнула.

— І кінула?.. Чаму кінула?

— Бо ўсё ў яго цяпер, як мае быць. А я не магу быць з тымі, у каго ўсё, як мае быць.

У мяне, значыць, не так...

— А ў мяне што не так?

Лі-Лі прыціснулася.

Ляжыш тут адзін на трыбуне...

— Ніяк разабрацца не магу: што?..

— Я напісала табе, што. Ты чытаць не ўмееш?

— Думаў, ты не ўмееш пісаць.

Лі-Лі падымала, падымала раманчыка...

— Я ўмею тое, чаму ты навучыў...

— Ты напісала, што я навучыў кахаць.

— І кахаць... Давай гэтак зробім, як ты пра Маскву расказваў...

— Не я расказваў, мне...

— Ну табе... табе...

Далася ёй тая Масква.

У Маскве я музыкай для кіно падрабляў, нідзе не плацілі за музыку столькі, колькі ў кіно, і туды не ўшчаміцца было — школьны сябар Пойменава, заслужаны кінааператар маскоўскі пасадзейнічаў. Заслужаны цынік, як і амаль усе маскоўскія, ён і расказваў...

Для дакументальнага фільма ў юбілей рэвалюцыі ён Чырвоную плошчу здымаў: парад і шэсце, правадыроў на трыбуне Маўзалея. Здымаў са Спаскай вежы, адтуль, дзе крамлёўскія куранты, каб, як замыслілі ў фільме не меней заслужаныя сцэнарыст з рэжысёрам, маятнік курантаў калыхаўся ў кадры, пяцігодкамі адлічваючы велічны час новай эпохі...

Поделиться:
Популярные книги

Индульгенция 1. Без права выбора

Машуков Тимур
1. Темный сказ
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Индульгенция 1. Без права выбора

Наследие Маозари 2

Панежин Евгений
2. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 2

Законы Рода. Том 10

Мельник Андрей
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Князь Андер Арес 4

Грехов Тимофей
4. Андер Арес
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 4

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Геном хищника. Книга четвертая

Гарцевич Евгений Александрович
4. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга четвертая

Запечатанный во тьме. Том 2

NikL
2. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 2

Скаут

Башибузук Александр
1. Родезия
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Скаут

Двенадцатая реинкарнация. Трилогия

Богдашов Сергей Александрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.60
рейтинг книги
Двенадцатая реинкарнация. Трилогия

Хозяин Стужи 2

Петров Максим Николаевич
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Моя простая курортная жизнь

Блум М.
1. Моя простая курортная жизнь
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Моя простая курортная жизнь