Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

Да аднаго выпадку так думаў...

Росцік у Брэсце пару канцэртаў арганізаваў, мы прыехалі, а першы канцэрт адмянілі: прэзідэнт прылятае і ў той жа зале ў той жа дзень выступае. Шоу такое — куды там нам... Пасля выступлення — пытанні, і цётухна бойкая раптам падымаецца: калі вы, таварыш прэзідэнт, такі харошы, чаму мне дзяцей маіх няма чым карміць? Прэзідэнт — пальцам у першы рад, дзе ўвесь кабінет міністраў разам з прэм’ерам сядзіць: устаць, калі народ пытаецца! І да народа: “Вось хто дзяцей вашых абжырае, глядзіце, якія морды наелі! Жываты

нажэрлі — ледзьве ўстаюць!..” Народ, канечне, пляскаць, яму кайф такі — хлебам не кармі, а ў першым радзе пастаялі, жываты падціснуўшы, і селі: ніхто не павярнуўся і не пайшоў. А іх жа на ўсю краіну па тэлебачанні паказвалі — і дзеці іхнія на іх глядзелі, і жонкі, сябры, сваякі бачылі, як у іх пальцам тыкалі, і як яны стаялі, жываты падціскаючы...

Як жа ва ўладзе такой аказацца нармальнаму мужыку?

Росцік у гатэлі ўсю ноч даймаў: “Ну што ў іх жыцці скончылася б?.. Нават калі б мяне, лабуха, так пры ўсіх лажанулі, я б...”

Лабух не міністр.

Назаўтра ўсё ж адзін з міністраў, даўні сябар нашага клуба парыльнага, у адстаўку падаў — і з інфарктам злёг. Шмат што ў жыцці ягоным скончылася — і лазня... Не заўсёды карысна помніць, што ёсць такая рэч, як прыстойнасць, Лі-Лі.

Мне, лабуху, што з ёй рабіць?.. У турме з ёй, бітаму, сядзець?.. Зноў вунь ключы ў замках паварочваюцца...

сёння чацвер, лазня якраз...

калі біць ідуць, дык не вытрываю — так сціскае і здушвае...

люк у падводнай лодцы задрайваюць...

мех на галаву ў кіфе цёмным нацягваюць... — а ў расчыненых дзвярах двое за спінай ахоўніка ківаюцца, але не тыя самыя... тых замянілі, бо слаба білі... — і адзін з новых на Фелікса падобны, другі на Панка:

“Пяць мінут, Фелікс Андрэевіч, як дамаўляліся”.

Фелікс Андрэевіч занадта на Фелікса падобны, каб не Феліксам быць, за якім ахоўнік дзверы прычыняе, але не шчыльна, зачыніць шчыльна Панок не дае... каб чуць?..

“Білі?.. — прысеўшы, пытае Фелікс і акуратна складзеную насатку падае, нібы, калі я лабух, дык у мяне сваёй няма. — Выбачай, Раман”.

Фелікс занадта прыстойны, залішне: былі б сілы, я б яму ў морду даў... Праз яго ў жыцці маім шмат што можа скончыцца — і лазня...

Так, сёння якраз чацвер.

“Больш не будуць... — выцірае твар мне Фелікс. — Да прэзідэнта мяне вазілі... Шыгуцкі вазіў...”

Мяне наступным разам прэзідэнт прыме... Паабяцаў, што наступным разам. Толькі наступным разам...

“І што?..”

“Тое самае... Я спытаў пад канец: што ж вы ракам ставіце ўсіх і трахаеце?..”

Фелікс быццам сон мой бачыў...

“І ведаеш, што ён адказаў?..”

“Што ў яго канец такі здаровы?..”

“Не... Што ён прэзідэнт, а таму можа трахаць каго хоча і як хоча... І, калі дамовімся, я таксама трахаць буду, каго захачу... Апроч яго”.

“Дамовіліся?..”

“З такімі не дамаўляюцца, Раман”.

Не дамаўляюцца... Тады нашто мне да яго наступным разам?

“Тады да генерала завялі... Панок завёў...”

І мяне вадзілі да генерала...

Да каго толькі ні вадзілі, апроч прэзідэнта...

“Ты папрасіўся?”

“Самі папрасілі... Там у іх цёзка мой жалезны стаіць, ты бачыў?”

“Бачыў... І як там генерал?..”

“А тут, ты слухай, не жарты... Даў зразумець, што тайная служба ўлады з уладай не ў вялікім сяброўстве. Як бы і не тут яна — улада тайнай службы...”

Нават у кіфе цёмным здагадацца можна, дзе яна, тайнай службы ўлада, але чаму Фелікс гаворыць пра ўсё, не баючыся, што нас слухаюць, для чаго наогул яго ў камеру запусцілі — не твар жа мне выціраць? — і я пытаюся, вачыма на дзверы паказваючы:

“А дзе?”

На мае знакі Фелікс не зважае... Пляваць яму, падобна, што Панок, ці яшчэ нехта слухае.

“Там жа, дзе была. І там не лабараторыю, а інстытут прапаноўваюць...”

“Як пры Берыі?”

“Моцна яны цябе... — ціха, у абыход кажа Фелікс. — Як пры Берыі... — І праз паўзу дагаворвае. — Закрыты, канечне. Пры заводзе рэжымным, каб давесці распрацоўкі Рутнянскага”.

Я зразумеў раптам, што ведаю пра Фелікса тое, чаго ён сам пра сябе не ведае, а калі здагадваецца, дык не скажа нікому — і не дапытаешся...

Аднойчы ён выкінуўся з машыны, якая праз хвіліну разбілася. Нехта б сказаў дзякуй Богу, выпадку, лёсу, хлопчыку на веласіпедзе — і жыў бы, не пытаючыся, чаму жыць застаўся, а Фелікс спытаўся: чаму? Для чаго?.. І пастанавіў, што для нейкай мэты — і не абы якой. Для незвычайнай, найвышэйшай — аднаму яму прадвызначанай...

“І ты згадзіўся?”

Фелікс побач сядае, руку мне за шыю завёўшы, абняўшы...

“Мне пашпарт вяртаюць — і ад цябе адчапляюцца. Назусім. Я гатовы згадзіцца”.

“Падпісацца?..”

Фелікс крыўдзіцца шчыра:

“Ты што!..”

Я нічога. Падпісацца можна і без подпісу. Узяў, што даюць — і тым самым падпісаўся.

Мне студыю пры рэжымным заводзе не прапаноўваюць.

“А як жа Амерыка? Усе ў Амерыку, а ты адтуль?”

“Дзе праца, Раман, там і Амерыка”.

“І ты будзеш бомбу для іх ляпіць?.. Для тых, хто пятлю табе на шыі зацягваў, ад каго ты ледзь вырваўся пасля Чарнобыля?”

Феліксу — як па мордзе, што я пра гэта пытаюся, і ён мог бы абараніцца, спытаць насустрач: а як тады адсюль нам вырвацца? — і мог сказаць, што з-за гэтага і згадзіўся, бо, калі не з прэзідэнтам, дык з некім трэба дамаўляцца? — але ён паўтарае, нічога іншага не прыдумаўшы, бо адно ў яго ў галаве:

“Работа, Раман... У Амерыцы ў мяне такой няма”.

“І ў Германіі не знайшлося?”

А гэта яму — як пад дых. Бо ён і прыстойным выглядаць хацеў — і шанс не ўпусціць: безгаспадарную славу Рутнянскага прыхапаць!.. Гэта і ёсць гульня ягоная, дзеля якой ён прыехаў — мне адкрылася!.. Там яго падціскаюць, там ён шарагавік, адзін з многіх, амаль ніхто, а яго фанабэрыя душыць, як мяне клаўстрафобія здушвае.

Вось як Панок дапамог.

“Мы ўсё зробім, каб ён застаўся — да вас дайшло?..”

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Черный Маг Императора 19

Герда Александр
19. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 19

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Имперец. Том 5

Романов Михаил Яковлевич
4. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Имперец. Том 5

Мастер 11

Чащин Валерий
11. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 11

Спокойный Ваня 2

Кожевников Павел Андреевич
2. Спокойный Ваня
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Спокойный Ваня 2

Как я строил магическую империю 12

Зубов Константин
12. Как я строил магическую империю
Фантастика:
рпг
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 12

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Отморозок 5

Поповский Андрей Владимирович
5. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Отморозок 5

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Воин-Врач

Дмитриев Олег
1. Воин-Врач
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Воин-Врач

Контртеррор

Валериев Игорь
6. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контртеррор

Я еще царь. Книга XXX

Дрейк Сириус
30. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще царь. Книга XXX