Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Якая розніца? Жэня, гэта шанс! Дакладзеш свае, хочаш — паедзем за мяжу, не — застанемся ў Мінску, купім кватэру, машыну, дом за горадам — усе ахнуць!.. Мы маладыя, здаровыя, ты — таленавіты доктар, нідзе не прападзём! Я буду табе добрай жонкаю, нараджу табе дзіця…

Вінярскі ўсё паціраў лоб.

— Жана, пачакай, дай мне падумаць, разабрацца, — сказаў ён урэшце.

— Што думаць?! Што тут разбірацца?

— Многае змянілася за гэты час… Мне трэба супакоіцца… Я не ведаю пакуль, на якім я свеце…

Жана ўважліва глянула на яго, зняла з пляча

руку. Гэтая яго ламаніна была для яе поўнай нечаканасцю. Не, так проста нельга выпускаць яго з рук! Толькі з-за нейкіх дурных яго капрызаў яна павінна развітвацца з усімі сваімі надзеямі, з морам, дэльтапланам у белым небе, з лёгкім, бесклапотным жыццём багатай замужняй дамы?

— Я табе не падыходжу? — спытала яна. — Калі б мне было не дваццаць сем, а сямнаццаць?

— Глупства… Не кажы так, не люблю.

— Ах, не любіш? Такую? А хто мяне зрабіў такой? Успомні сёмы клас, вось гэты пакой, гэты ложак!.. Успомніў?

Жана сама не ведала, што гаварыла. Вінярскі не быў у яе першы, проста ёй заўсёды хацелася, каб так было, і яна выдумала для сябе гэтую легенду, што ён — галоўны віноўнік яе падзення, выдумала і сама ў гэта верыла.

Зрэшты, Вінярскі не запярэчыў, сядзеў, прыгорбіўшыся. Жана прыпадняла яму за падбародак галаву, угледзелася ў вочы, папрасіла:

— Жэня, кінь дурыць… Ты ж яшчэ не ведаеш, якой я буду! Можа, я буду лепшая за якую-небудзь чыстую!..

— Гэта зусім не галоўнае.

— Тады што? Давай проста паспрабуем. I ўсё ў нас атрымаецца… Вось, толькі глянь!..

Жана выхапіла з пакета і кінула на столік перад Вінярскім цэлафанавы мяшэчак з далярамі.

— Што з табою?

Вінярскі ўвесь збялеў, адхіснуўся:

— Адкуль… гэта ў цябе?!

— Якая розніца? Зарабіла…

— Адкуль? Адкуль? — паўтараў Вінярскі, не зводзячы з мяшэчка вачэй.

— Добра — надумаешся, звані, — сказала Жана, забіраючы грошы назад. — З табою сёння сапраўды, я бачу, гаварыць без толку…

Адышла да дзвярэй, у парозе павярнулася — Вінярскі нават не падняўся, каб правесці, так і сядзеў, утаропіўшыся ў тое месца, дзе нядаўна ляжалі грошы. Жана не стрымалася:

— Давай, едзь на сваё дзяжурства… Хутчэй!

Толькі на вуліцы спахапілася, што забыла парасон, — падняла галаву, працягнула перад сабой далонь. Дождж перастаў. Ну і прыдурак! Нічога, падумаеш, апамятаешся — і сам прыбяжыш… Толькі цяпер мяне ўжо давядзецца ўпрошваць.

Жана ішла паўцёмнай вуліцай, абмінаючы калюжыны, і недзе паміж сваім домам і домам журналіста, каля аднаго з пад’ездаў, убачыла знаёмую чырвоную «мазду». Страх варухнуўся ў ёй, яна мацней прыціснула да грудзей пакет і спынілася, не даходзячы да машыны некалькі крокаў. Але яе ўжо заўважылі, адчыніліся пярэднія дзверцы, і яе пазвалі.

Яна падышла і нават у цёмным салоне пазнала аднаго з траіх, што былі ў машыне, — маладога, які сядзеў на заднім сядзенні. Ён вылез і ўзяў яе за руку:

— Ты што ж, на хаце прымаеш?

— Пусці!..

— Што за журналіст?

— Ды пайшоў ты… — агрызнулася, вырвалася.

Не паспела павярнуцца,

як малады даў ёй аплявуху, і, здалося, пошчак адбіўся аж недзе ў пад’ездзе. У машыне засмяяліся. Яна задыхнулася, не так ад болю, колькі ад крыўды, — за што?! Хлопец вырваў у яе з рук пакет, кінуў у машыну, там адразу ж засвяцілася лямпачка.

— Дай, сволач! — ірванулася Жанна і атрымала другую аплявуху, яшчэ мацнейшую, ад якой ледзь не ўпала. Правяла далонню па твары і перш адчула, а потым і ўбачыла на пальцах кроў.

— О, дык нармальна! — пачулася з машыны. — Усё, квіты…

Малады сеў у машыну, вылаяўся чамусьці, «мазда» кранулася і хутка знікла з вачэй.

Глытаючы слёзы, размазваючы па твары кроў, Жана званіла з таго ж таксафона каля Васілёвага пад’езда, крычала на ўвесь двор. Яна бачыла, як рэдкія прахожыя бокам абыходзяць яе, а прамінуўшы, азіраюцца. Яна дабівалася нейкага Юру, крычала, што ў яе забралі шмат даляраў, што таго, хто яе біў, яна ведае. На тым канцы яе супакойвалі, перапытвалі, абяцалі разабрацца… Але яна раптам кінула трубку і пайшла дамоў, хістаючыся, як п’яная.

Яна ўжо не верыла, што можа быць некаму патрэбна, што нехта захоча ёй у нечым памагаць, хоць пальцам паварушыць за яе, яна адчувала сябе адной-адзінюткай і такой няшчаснай у гэтым мокрым, халодным, цёмным свеце…

Але Жана памылялася.

Вядома, сама яна (як і яе праблемы) мала каго цікавіла. Але паміж групоўкаю, што апекавала Жану, і паміж тымі, хто здабываў з той жа Жаны частку даніны, даўно рыхтавалася вайна: тых, што адабралі ў яе грошы, трэба было паставіць на месца. Ім і так да гэтага шмат чаго сыходзіла з рук. Можна было «збіраць даніну», а тым больш з прастытутак, якія прымалі «на хаце», як зрабіла Жана. Але не трэба было зарывацца. Шукалася толькі прычына, і яна была знойдзена.

Гадзін каля дзесяці таго ж мокрага, цёмнага вечара, у раёне Кунцаўшчыны, на перасячэнні вуліц Адзінцова і Якубоўскага бэзавага колеру «БМВ» дагнала чырвоную «мазду», падрэзала, «маздзе» нічога не заставалася, як прыціснуцца да тратуара і прытармазіць.

Разборкі былі доўгія. З адной машыны перасядалі ў другую, потым наадварот, галасы то прыціхалі, то зрызаліся на крык. З прачыненых дзверцаў «мазды» струменіўся цыгарэтны дым, быццам машына ўсярэдзіне гарэла; відаць, курылі ўсе адразу і не перастаючы. Затым адбылася кароткая сутычка, ускрыкнуў голас жаласліва, нібы прасіўся, і другі голас, уладны, узбуджаны, спытаў:

— Усё?! Яшчэ?..

— Усё! — адказаў нехта.

Адразу ж разбегліся па машынах, і машыны з месца, адна за адной, ірванулі ў цэнтр.

XIІІ

Вінярскі хадзіў па калідорах, шукаў рэнтгенолага (якога, як правільна заўважыў Васіль у «Мутным воку», вечна не было). Вырашыў яшчэ раз спусціцца ў прыёмны пакой і ў дзвярах, што вялі на лесвіцу, сутыкнуўся з двума мужчынамі, апранутымі ў спартыўныя касцюмы.

— Дзе тут у вас. Хірург, — спытаў адзін, старэйшы, з барадою, дакранаючыся пальцам да белага халата Вінярскага.

Поделиться:
Популярные книги

Мечников. Из доктора в маги

Алмазов Игорь
1. Жизнь Лекаря с нуля
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечников. Из доктора в маги

Ботаник

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
4.56
рейтинг книги
Ботаник

Двойник короля 16

Скабер Артемий
16. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 16

Главный рубильник. Расцвет и гибель информационных империй от радио до интернета

Ву Тим
Деловая литература:
о бизнесе популярно
5.00
рейтинг книги
Главный рубильник. Расцвет и гибель информационных империй от радио до интернета

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Каменное сердце

Прозоров Александр Дмитриевич
13. Ведун
Фантастика:
фэнтези
8.66
рейтинг книги
Каменное сердце

Кодекс Охотника XXXI

Винокуров Юрий
31. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXXI

Древесный маг Орловского княжества 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 4

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Локки 10. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
10. Локки
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Локки 10. Потомок бога

Мастер 10

Чащин Валерий
10. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 10

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2