Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Гэта — усё? — ціха спытала яна. — Гэта развітанне? Я так разумею, што ўсё скончана? Ну, што ж, я бачу, як табе… Не буду трымаць. Я вельмі ўдзячная табе за…

Яна падыйшла да мальберта і ахнула.

— Гэта ж наш… асіннік! Дык ты не забыў?!

У яе былі мокрыя вочы. Яна не ведала, што ён, акрамя гэтага асінніка, нічога больш не ўмее, толькі на ім набіта рука.

— Які талент даў табе Бог, — прашаптала яна.

Адольф сам разгубіўся. Ён чакаў скандалу, а атрымался рамантыка. Акварэлькі, да якіх ён ніколі не ставіўся ўсур’ёз, цяпер так выручалі яго. Ён адклаў гармонік і падняўся на зацёклыя ногі.

— З чаго ты ўзяла, што… развітанне? —

блытаючыся языком, сказаў ён.

— А хіба не?! Я падумала…

Яна, няшчасна-шчаслівая, аддана, з падзякаю на яго пазірала. Апранаючыся, каб ісці ў супермаркет па дабаўку, ён не строга, а хутчэй паблажліва не забыў нагадаць:

— Я — Адольф! Чалавек вольны. Калі што не па мне — зборы кароткія. Мальберт, гармонік і — маё шанаванне.

Ён спусціўся ўніз. Ад алкаголю, ад свабоды, ад таго, што ўбачыў, як яго кахаюць, на душы ў яго было ясна, лёгка, зразумела. Што ж, калі так — гэта мяняе справу. Можна пакуль… яшчэ і тут пажыць. Шанцуе — карыстайся, не будзь дурнем. Нічога! У Адолі шчаслівая доля! Я вам не проста так! Во як я ўмею! — урывацца ў чужыя лёсы, тасаваць іх, як карты, быць прычынай чужых слёз і чужой радасці… А да Ірыны Бацькаўны паспею вярнуцца… Яна даруе. Прыме, зразумее… Папрашу прабачэння… Раз сказала «пахудзеў», значыць, па-ранейшаму кахае. Хай толькі скончацца гэтыя разборкі… А то сын, дачка, азер цягаецца… Пачакаць, пакуль утрасецца там…

На першым паверсе каля ліфта цярпліва чакала маленькая, з дзвюма цаглінамі пад пахаю, бабулька, худзенькая, як дзесяцігадовы падлетак.

Адольф выйшаў бокам, ветліва даючы ёй зайсці. Потым пастаяў, паглядзеў — пацягне ліфт ці не? Зачыніліся дзверы, ліфт паехаў.

— Усё не так цікава, як здавалася ў пачатку, — прамармытаў Адольф і засмяяўся. Ён ціха зацягнуў:

— Чобаты, чобаты вы мае!..

Цяпер, п’янаму, яму было мора па калена.

— Нарабілі клопату яны мне!..

З самай раніцы на далёкім, за 300 кіламетраў адсюль, Хутары Талян пачаў збірацца да маці ў бальніцу.

Яна папрасіла прынесці зялёнай свежай цыбулі з салам і чорнага хлеба — больш нічога.

Ён падагрэў на пліце ўчарашні суп, сагнуў лыжку, як чарпак, пасёрбаў трохі з каструлькі. Паеў трохі, а ўзмакрэў, як паўлуга выкасіў.

Гадзіннік на сцяне спыніўся. Талян засвяціў мабільнік, у якім западалі кнопкі, паглядзеў, колькі часу, перавёў стрэлкі і падцягнуў гіры. Паспрабаваў пальцам суп, ці астыў, панёс, выліў Жуку ў міску. На агародзе вырваў некалькі корчыкаў цыбулі, каля калодзежа, нахілячы вядро, абмыў вадою, акуратна паабшчыкваў пазногцямі белыя ніткі-карэньчыкі. У каморы адрэзаў кусман сала, разам з хлебам закруціў усё ў газету. Адвязаў Жука, узяў палку і пасунуўся ў Старушкі.

Ішоў не дарогай, а напрасткі — як яны з Лёнікам у школу хадзілі. Некалі тут былі дзікія мясціны… Раптам ён спыніўся, як укапаны. З лаўжа наперадзе тырчэў вялікі кавалак пачарнелай слюды, і падобна было, што там, пад слюдой, чалавек! Сэрца затрэслася ў грудзях, запульсавала ў скронях. Талян падбег, паварушыў палкаю. Сатлелая ватоўка… Чайнік іржавы, пластыкавая бутэлька. Цэлафанавы каляровы пакет… Нейкія сурвэткі, размотаныя бінты… А здалёк, накрытае слюдою, так яўна прымала абрысы чалавека! Талян спачатку так і падумаў — Лёнік.

Паказаліся Старушкі, вялікая станцыя, з поштай, школай, бібліятэкай, трыма крамамі. Людзі, якія сустракаліся на вуліцы, ведалі маладога, задыханага, спацелага, з палкаю хлопца. Шкадавалі яго. Трэба ж, які лёс! Вось ужо сапраўды —

дзе тонка, там і рвецца. Мала таго, што радыяцыі хапануў, з жонкаю нелады, брат прапаў — дык яшчэ з маці на кляшчоў умудрыліся наляцець! — а цяперашнія кляшчы не тыя, што раней, ад цяперашніх ногі адымаюцца, а то і здзяцінець можа чалавек.

— Куды йдзеш, Талян?

— У бальніцу да мамкі Нінкі! Перадачу нясу. Сала з цыбуляю захацела. Вы ж ведаеце, калі хворы чаго захоча — гвалт!

— Лёніка знайшлі?

— А хто яго шукаў?

— І што гэта з вашай сям’ёю такое здарылася? — спачувалі яму. — Столькі бяды ў адначас…

— Пазайздросцілі! — тлумачыў Талян. — Нехта добра вока паклаў!

— Дык ты адзін цяпер?

— Чаму адзін?! А дзядзя? Вы хіба не ведаеце майго дзядзю — Адольфа? Гэта ж такая душа… Не перадаць! Чалавек з вялікай літары! З бальніцы пайду на пошту, яму званіць. Ён заўсёды паможа. Не, мой дзядзька Адольф (Талян падымаў вялікі палец) во такі!

2013 г.

Апавяданні

Імгненні жыцця

Нядаўна перадавалі па радыё амаль неверагодную гісторыю: чалавек, хворы на рак, сам, без лекаў і аперацый змог цалкам вылечыцца!

Як? Даведаўшыся, што жыць яму засталося гады два ад сілы, гэты разумны і, несумненна, мужны чалавек не стаў мітусіцца, хныкаць, скандаліць і палохаць радню ўвесьчаснымі згадкамі свайго хуткага фіналу. Найперш ён памірыўся з былымі ворагамі, вярнуў пазыкі (якія, вядома, змог успомніць), і спакойна, стараючыся ні пра што не дбаць, пачаў развітвацца са светам і з людзьмі. Усё ім цяпер успрымалася інакш, і ён з горкай усмешкаю назіраў за людской мітуснёю. Беды і радасці абміналі яго. Ён дайшоў нават да таго, што ў думках пачаў дзякаваць лёсу за xваробу, якая надала яго жыццю раней невядомую цэльнасць. Нават боль, нібы насыціўшыся сваёй перамогаю, нібы пераканаўшыся, што чалавек зламаны і больш не падымецца, пакрысе пачаў адступаць. Яму, болю, было ўжо нецікава з пераможаным, яму трэба былі іншыя ахвяры, дужыя, радасныя, бестурботныя.

Між тым наш хворы рэгулярна, раз у месяц прыходзіў у дыспансер на абследаванне, кожны раз рыхтуючыся да таго, што гэты раз можа стаць апошнім. Аднак з кожным новым візітам дактары, агледзеўшы яго, зверыўшы аналізы, паціскалі плячыма, неяк здзіўлена між сабою пераглядваліся і нічога не казалі. І вось недзе праз год, калі чалавек ужо нагледзеў сабе месца на могілках, заказаў труну, вянкі, помнік і агароджу, распісаў між шматлікай раднёю свой небагаты нажытак, у час чарговага наведвання дыспансера ён пачуў ад доктара:

«А чаму вы, уласна кажучы, сюды ходзіце? У вас даўно усё рассмакталася і зарубцавалася. Тут хапае сапраўдных хворых!»

Так, ці вельмі блізка да таго, расказваў, выступаючы па радыё, гэты чалавек.

Неверагодна! Вылечыцца ад такой страшнай хваробы толькі тым, што змяніў свае адносіны да людзей, да жыцця! Чалавек проста ўсё лішняе перастаў браць да галавы. Ён нікога не чапаў, нікому не дакучаў і змог стварыць сабе такія ўмовы, пры якіх і яго не чапалі і не дакучалі яму.

«Дык гэта хворы, — падумалася мне, — а нам, здаровым? Ды мы ж у сто, у тысячу разоў больш павінны радавацца кожнаму імгненню такога шчасця, як жыццё! Падумаеш, наступілі ў тралейбусе на нагу. Ці прадаўшчыца нахаміла ў гастраноме. І вось перажываем, камплексуем, шукаем, на кім спагнаць злосць…

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 22

Володин Григорий Григорьевич
22. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 22

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Глубокий космос

Вайс Александр
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос

Первый среди равных. Книга IX

Бор Жорж
9. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IX

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Тарасов Ник
2. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Источники силы

Amazerak
4. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Источники силы

Железный Воин Империи

Зот Бакалавр
1. Железный Воин Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Железный Воин Империи

Адвокат Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 4

Контртеррор

Валериев Игорь
6. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контртеррор