Ціша
Шрифт:
А гэта ж якім цудоўным магло быць жыццё, калі б мы ўсвядомілі, што кожны з нас — той жа „хворы на рак“, толькі без большменш дакладнага ведання даты свайго фіналу.
Якім цудоўным магло б быць кожнае імгненне жыцця, калі б мы ў кожным „блізкім сваім“ бачылі найперш хворага, смяротнага няшчасніка, калі б мы не ўкарочвалі адзін аднаму і без таго кароткі век рознымі плёткамі, дробнай зайдрослівасцю, урэшце, элементарнай побытавай бесцырымоннасцю!..»
З такімі думкамі я паехаў на працу ў рэдакцыю. Вырашыў пачаць
У рэдакцыйным калідоры сустрэў сябра, ён кінуўся мне на шыю.
— Нарэшце! Прывітанне! А я кожны дзень званіў і заходзіў, хоць і ведаў, што ты ў адпачынку.
— Чаго ж ты званіў і заходзіў?
— Так, думаю, можа, засумаваў па сябры, раней вярнуўся… Ну, расказвай. Дзе быў? У вёсцы, вядома?
— Не, у Крыму.
Сябар замоўк, тады адступіўся.
— Вось як, — сказаў ён іншым голасам і агледзеў мяне іншымі вачыма. — Ну, і што там, у тваім Крыму?
— Ведаеш, здорава! Накупаўся, пазагараў, у горы лазіў…
— Ага. Я і забыў, што спяшаюся, — ён заклапочана зірнуў на гадзіннік.
— Ды пачакай, я ж і не расказаў толкам нічога!
— Што тут расказваць… Падумаеш, Крым… Мы ўжо якнебудзь так, панашаму, павясковаму… Абыдземся якнебудзь без «Крымаў».
Нядобрая здагадка працяла мяне. Але я ўспомніў, што ўсе мы — смяротнікі, «хворыя на рак», і ў нашай уладзе не атручваць адзін аднаму імгненні жыцця.
— А ведаеш, твая праўда, — пакорліва сказаў я. — Якія там горы, адна назва, проста пагоркі нейкія. Адзін раз усяго і злазіў, толькі калена абадраў, вось, — я падняў калашыну і паказаў драпіну. — Ды і мора — бруднае, пена, медузы, дэльфіны гэтыя… Адна назва, што мора.
— Аднак ты казаў, купаўся, — заўважыў сябар, які раптам забыў, што спяшаецца, і пачаў слухаць з цікавасцю.
— Адзін раз усяго. Ды і дажджы лілі амаль усе дні…
— Адзін раз?!
— Кажу ж. Акрамя дажджоў, яшчэ халера, дызентэрыя. Забаронена было купацца…
— Ты ж не захварэў, — мякка ўпікнуў сябар.
— Хварэў, далібог! Тры… не, трынаццаць дзён прамучыўся з дызентэрыяй. Магу паказаць даведку.
Сябар заўсміхаўся.
— Жылі хоць блізка ля мора? — з цёплынёй у голасе спытаў ён.
— Метраў… у сэнсе, кіламетраў… дзесяць. Калі б і захацеў пакупацца, не дужа находзішся.
— І ў якую суму табе гэта ўляцела?
Лепш на пытай. Прадаць сёетое давялося. Пару касцюмаў старых… Тэлевізар, радыёпрыёнік…
Сябар зусім развесяліўся і ляпнуў мяне па плячы. Потым угледзеўся ў мяне і сказаў з лёгкім дакорам:
— Аднак ты загарэў.
— Ды які гэта загар! Раз памыцца — і ўвесь злезе. На, паглядзі, — я наслініў палец і пацёр руку. — Бачыш, белаю скура робіцца?
— Сапраўды… Ану, дай я! — і сябар пачаў націраць маю руку з такой стараннасцю, нібы сабраўся здабываць з яе агонь.
Развітаўшыся з ім, да канца ўсцешаным, я зайшоў у
«…Тройчы перачытваў тваё апошняе, — было ў пісьме, — і, як сябра сябру, вырашыў выказаць накіпелае, бо ніхто, акрамя мяне, табе больш гэтага не скажа. 1) Кідай ты гэтую літаратуру! 2) З першага сказа немагчыма чытаць… 3)… 5)… 7)… 14)…Асабліва немагчыма чытаць у канцы…»
Ну, і не чытаў бы! Дзіўныя людзі. Нашто ж так пакутваць? Мяне, напрыклад, калі не пайшоў першы абзац, ніякімі сіламі не прымусіш чытаць далей, хай гэта будзе напісана хоць самым залатым сябрам. Падраць к чорту, у сметніцу! Ці не?.. Усё ж чалавек думаў пра мяне… Адгукнуўся. Адказу чакае. Падзякі, можа, чакае. Усе мы смяротныя, усе «хворыя»…
«Дарагі (чым ён мне дарагі?)… Шчыра дзякую за (за што?)… за строгую, але справядлівую крытыку, якая (што якая?)…»
Тэлефонны званок. Кідаю недапісаны ліст і здымаю трубку.
— Слухаю.
— Ага, нарэшце! Вярнуўся з адпачынку?
Навучаны, хутка дакладваю:
— Так, вярнуўся, у вёсцы тырчэў, дажджы лілі, потым халера, мядузы, мора далёка…
— Па мне хоць у вёсцы, хоць на Канарах, — перабіў голас. — Я вось чаму званю: гэта праўда, што табе не спадабалася мая новая навела?
Я, да свайго сораму, не чытаў яшчэ і старую, таму асцярожна кашляю ў трубку і спрабую цягнуць час, каб выведаць хоць штосьці:
— Новая? Не можа быць. Хто табе сказаў?
— Твае сябры гэтак званыя, якімі ты там даражыш.
— Сябры? — мямлю я. — Хто?
— …овіч перадаваў…евічу…
— Што? Не чуваць нічога!
— А мне перадалі праз…ова і…ава! Ну?
Маўчу. Не казаць жа, што я першы раз пра тую навелу чую.
— Дык як ты хочаш, каб тваё хвалілі, калі сам чужое крытыкуеш? Сам любіш, нябось, калі цябе хваляць?
Ды нічога падобнага: не падабаецца — не хваліце. Хачу апраўдвацца, але голас ў трубцы не дае:
— Дык вось: цяпер, пасля тваёй крытыкі маёй навелы, я вымушаны выказаць табе ўсю праўдуматку. Што я на самой справе пра цябе думаю. Тым больш, я ўсё ж лічу цябе сябрам і ўпэўнены, ты не вельмі пакрыўдзішся…
Пакорліва выслухоўваю «праўдуматку». Нарэшце, пачуўшы ў трубцы кароткія гудкі, вяртаюся да ліста. Але чамусьці не пішацца. Хачу думаць пра людзей, «хворых на рак», якім грэх труціць зза драбязы жыццё, а ў галаве круціцца: «Цікава, хто аўтар выслоўя „не ўсіх дурных вайна пабіла“?.. Сурова, але як справядліва…»
Ціхі, ветлівы, настойлівы стук у дзверы.
— Калі ласка! — крычу я.
Неяк бокам, сарамліва ўсміхаючыся, у кабінет заходзіць аўтар, — заходзіць і нізка схіляе галаву, нібы хоча паказаць: «Я ўвесь ваш, гатовы хоць на плаху».