Фаўст
Шрифт:
Хор
За здароўечка, за ваша Кіньма чарку ў горла наша! З п’яным спрэчкі не заводзь! — П’яным свары — хоць бы хоць!Герольд абвяшчае прыход паэтаў розных напрамкаў: пеюноў прыроды, прыдворных начотчыкаў і мінезінгераў, пяшчотных лірыкаў і одапісцаў. У штурхатні і валтузні ніхто не дае другому вымавіць слова. Толькі адзін праціскаецца наперад.
Сатырык
Адно мне грэе сонца — Што маю нюх і хватку, Дзе толькі давядзецца, Я рэжу праўду-матку.Пеюны
могілак і ночы просяць прабачэння, бо яны якраз заняты цікавай гутаркай з модным вампірам — можа, у будучым з яе ўзнікне новы напрамак паэзіі. Герольд адыходзіць ад іх і выклікае грэчаскую міфалогію, якая і ў сучасных масках захоўвае адметную самабытнасць.
Грацыі{140}
Аглая
З ласкай у жыццё ідзіце І пяшчотна дар дарыце.Гегемона
З ласкаю прымаць прыемна І адорваць узаемна.Еўфрасіна
А найлепш ад ласкі ўсякай Адарыць усіх падзякай.Паркі{141}
Атропа
Я старэйшая, мне спрасці Трэба нітку долі вашай, Шмат умельства трэба ўкласці, Каб хваліцца добрай пражай. Каб вілася нітка роўна, Трэба добра лён прыладзіць, Каб ён мяккі быў, як воўна, Трэба пальцамі прыгладзіць. Куралесьце ў буры танца — Ні на што ніякай скідкі: Толькі помніце, — парвацца Могуць тоненькія ніткі.Клота
Мне давераны нажніцы, Каб падрэзаць дзе-нідзе, Памагчы старой сястрыцы, Дзе яна не так спрадзе. Бо яна ў мяне — майстрыха З валакон гнілых сукаць, Бо яна ж умее ціха Крылы марам падсякаць. Ды і я не раз псавала Маладым любоўны пал, І таму цяпер схавала Я нажніцы ў футарал. Сёння хай ляжыць кудзеля — Абыдуся без сясцёр. Колькі радасных падзеяў! Як бушуе шумны двор!Лахезіс
Я, мудрэйшая, павінна Ў нітках бачыць палатно. Хай жа круціцца няспынна У сястры верацяно. Чашку ў чашку я паволі Навіваю на клубок, Пераблытаць іх ніколі Не павінен мой юрок. А спынюся ў час рабочы, Смерцю ўласнай заплачу; Наматаўшы дні на ночы, Аддаю клубок ткачу.Герольд
А гэтых трох не распазнаць натуры, Хоць вы антычныя чыталі скрыпты, Пад маскай ветлівасці ўяўнаў скрыты Вядзьмаркі нораў і пагляд пануры, Заўжды іх выгляд чысты і нявінны. То фурыі{142} — я сам не даў бы веры, Што пад такою маскаю — пантэры І кобры ўлезлі ў вобраз галубіны. А зрэшты, сёння тут, калі наўкола Усе распустай хваляцца, дурнотай, НавоштаФурыi
Алекта
Даверлівасць мы шчыра вашу любім; Нам, фурыям ліслівым, вельмі проста Ашальмаваць каханка, як прахвоста,— Нашэпчам, наплявузгаем, загубім. Мы толькі скажам хлопцу, што нявеста З другімі бавіцца, другім міргае; Ды каб хоць людская была — худая, Як той казаў — ні рошчына, ні цеста. А ёй нашэпчам: «Твой каханы хлопец Перад другой дзяўчынай чапурыцца, Яшчэ й пакепвае з цябе, дурніца».— І будзе свара, і ўсяго там хопіць.Мегера
Калі ж яны асмеляцца пабрацца, Дык столькі я ў іх шлюб улью атруты, Пякучай жоўці і сямейнай смуты, Што праз жыццё ім будзе адрыгацца. Што знаю я ў людскім метамарфозе? Няма граніцы чалавечым марам: Здабыты скарб аддаць вам могуць дарам, Пагрэўшыся, сумуюць па марозе. Найбольш за ўсё люблю губіць людзей я, Калі яны адно другому ў пару, Бо тут не цяжка напусціць кашмару Ад дэманічнай страсці Асмадзея{143}.Тысіфона
Што атрута? Злыя пашчы? Здрады напушчу заразу! Хто кахае дзвюх адразу, Той ужо зусім прапашчы. За пацехі і забавы Прыйдзе, прыйдзе час расплаты — Будзе гонар твой распяты Горкай славаю няславы. Хто даруе зло, падманы Або выкажа спагаду? Нават рэха ганіць здраду: Паўтарае: «Згінь, паганы!»Герольд
Рассуньцеся! Яшчэ адной грамадзе Дарогу высцелем на маскарадзе, Вунь слон ідзе — сапраўдная гара. Якія вушы, біўні, ногі-ступы! Я дам вам ключ разгадкі гэтай групы: На спіне пасярэдзіне шатра Сядзіць жанчына, незалежна, ўладна, І тоненькім кіёчкам далікатна Дарогу ўказвае; між тым другая Рукою ўсіх гасцей вітае. А па баках, закутыя ў кайданах, Дзве паланянкі крочаць на арканах; Адна, як пліска, спуджана трасецца, Другая страху не бярэ да сэрца. Дык, можа, самі пані зробяць ласку І ўрэшце здымуць з твару маску?Апаска
Лямпы, свечкі і паходні Мігацяць ужо з смугі. Уцякла б я з гэтай сходні,— Не пускаюць ланцугі. Блазны, дурні, скіньце маску! Прэч адгэтуль! Я дрыжу! Рупіць вам забіць Апаску, Загубіць маю душу. Тут злачынцаў цэлы табар; — Глянеш — проста зубаскал, Нават твой, здаецца, сябар, А пад маскаю фіскал. Як пабегла б я з палаца, Ды трымаюць кайданы,— І нідзе не ўратавацца Ад пагроз і ад труны!Поделиться:
Популярные книги
Отморозок 5
5. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 3
3. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Беглый
1. Беглый
Фантастика:
детективная фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VII
7. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине
1. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сапер
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Я еще не царь
25. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XX
20. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 2
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35