Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Надзея

А як скончыцца гулянне, Як уранні сонца ўстане, Я і сёстры здымем маску, Каб паўстаць у поўным бляску. Мы тады па добрай волі Пагуляем на прыволлі, Будзем цешыцца, смяяцца, Красавацца, мілавацца, Будзем песціцца, кахацца Без турбот за маскарады — Будуць людзі ўсе нам рады, Будуць мары ўсе збывацца. Верыцца заўсёды мне — Шчасце нас не абміне.

Мудрасць

Ад Надзеі і Апаскі Ўсе
няшчасці і заганы,
Бо і ў масцы і без маскі Нам яны касуюць планы.
З-за слана-калоса з ношай Непакоюся я мала, А сясцёр з душой варожай Кайданамі я скавала. У шатры ў слана на спіне Едзе, горда ўзняўшы крылы, Найсвятлейшая багіня, Ў німбе смеласці і сілы. Бляск — яе вянчае справы, Хто яна — спытай любога: Барацьбы багіня, славы, А імя ёй — Перамога.

Заіла-Тэрсіт{144}

О, як дарэчы! Зараз вам Брыдотнай лаянкі паддам. Той Перамозе на слане Паддам я нават удвайне. Заганарылася, задрала нос: Я ж бо Вікторыя, калос! — Жадаючы, каб люд усіх дзяржаў Прад ёю кленчыў і дрыжаў! Ахвотніц славы, перамог — У воз саміх бы я запрог. Адно мне толькі па нутры: Карціць — нагамі дагары Перавярнуць усё падрад: І лоск, і пыху, і парад — Вось гэта быў бы маскарад!

Герольд

Я на цябе, пракляты сметнік зла, Не пашкадую і свайго жазла! Дзе ж гэты гад? Ён сціснуўся ў камяк. Стуліўся, ссунуўся, абмяк — Няма… вось толькі яйка… Яйка тое Расце і пухне, як жывое… І на вачах збялелых дам Са шкарлупы палезлі блізнюкі: Кажан і змей. І нацянькі — Кажан на крылах, змей уплаз — Хутчэй пакінулі палац, Каб зліцца зноў і разам жыць. Я б не хацеў там трэцім быць!

Гоман натоўпу

Зала ходырам… Шум, гром… Прэч бяжым, ану яго з дваром… Разгуляліся ў двары Нечысці, нетапыры… Нейкі свіст над галавой… Храбусценне пад нагой… Кажаны ляцяць з акна… Страшна… Ціхне гамана… Не да ўцех цяпер гасцям… Што тут робіцца?.. Няўцям…

Герольд

Тут на святах год у год Я вартую уваход, Каб ніякі госць нязваны Не пранёс якой заганы, Каб нячысцік без білета Не пралез на свята гэта. Сёння ж раптам, як на грэх, Іх налезла поўны мех. З тым Заілам шмат марокі! А ўжо зноў я чую крокі, Дзіва новае зноў бачу! Як яго я растлумачу? У герольда абавязкі — Прадстаўляць на бале маскі, Быць разгадчыкам задач! А вось сёння хоць ты плач — Не магу! Вось калясніца Праз натоўп у залу мчыцца, Едзе плаўна, едзе смела. Жарабцоў кіруе ўмела, Спрытна, стоячы, вазніца. Збруя ззяе, серабрыцца, Ліхтары
мігцяць магічна —
Ўсё так дзіўна, непрывычна. Сціх гармідар карнавала, Вочы вырачыла зала. Не, не быць ужо дабру… Страшна мне… Дарогі…

Хлопчык-каляснічы{145}

Тпру! Стойце, коні, не шалейце. Папускае цуглі, лейцы І загадвае вазніца Вам у зале прыпыніцца. Бачыце, якая ўхвала Нам на долю тут прыпала. Тут не дзіва дзіву дацца. Дай, герольдзе-распарадца, Як таму і след спачатку, Алегорыям разгадку.

Герольд

Ну й задаў ты мне задачу! Апішу табе, што бачу.

Хлопчык-каляснічы

Апішы!

Герольд

Скажу тады: Ты прыгожы, малады, Свежы, ўдалы і, аднак, Не зусім яшчэ юнак. Ды праз колькі зім і лет Пры тваім запасе чараў — Станеш мараю кабет, Лепшай кветкай будуараў.

Хлопчык-каляснічы

Ну-ну, давай! Малюнак гладкі. Цяпер — да сутнасці загадкі.

Герольд

Па бляску і гуллівасці вачэй, Па схільнасці да яркіх стужак, нітак, Па тозе, што цячэ з тваіх плячэй, Аздобленай узорамі ля лытак, Ты — як дзяўчо, ты — як дзіця, Хоць у каханні экзерсісы Прайшоў, спазнаў азы жыцця І ўжо ў навуцы гэтай лысы.

Хлопчык-каляснічы

А гэта хто? У пышнай рызе Ўрачыста едзе на квадрызе?

Герольд

Здаецца ён царом дабра, Багатым, шчодрым і рахманым. Якое шчасце быць падданым Такога добрага цара! Ён з большай радасцю дае, Чым тоіць скарбішчы свае.

Хлопчык-каляснічы

Не шчыра адказаў, не ад душы — Ты больш дакладна апішы.

Герольд

А хто вам гожасць лепш апіша! Як месяц — твар, здароўем пыша, Румянец шчок, прыпухласць губ, Густы смаліста-чорны чуб, Што выглядае з-пад цюрбана, Пастава, стан і рухі пана. Адразу ясна — ён вядомы!

Хлопчык-каляснічы

Так, ён — Плутон{146}, багаццяў бог! Чацвёрку лепшую запрог — Да імператара ў харомы!

Герольд

Але ж і ты нам незнаёмы.

Хлопчык-каляснічы

Паэт я, творца хараства! Высокі сэнс такога рамяства — Каб жыць, раздаючы свае ідэі. Што той Плутон? Паэты — багацеі. Чаго Плутон не мае пры двары, Ёсць у мяне; уладары Паэтамі ўпрыгожваюць піры.
Поделиться:
Популярные книги

Отморозок 5

Поповский Андрей Владимирович
5. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Отморозок 5

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

Телохранитель Генсека. Том 3

Алмазный Петр
3. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 3

Беглый

АЗК
1. Беглый
Фантастика:
детективная фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Беглый

Первый среди равных. Книга VII

Бор Жорж
7. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VII

Деревенщина в Пекине

Афанасьев Семён
1. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Барон переписывает правила

Ренгач Евгений
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер

Я еще не царь

Дрейк Сириус
25. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не царь

Неудержимый. Книга XX

Боярский Андрей
20. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XX

Воронцов. Перезагрузка

Тарасов Ник
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2