Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:
Работы дам твайму жазлу — Пазыч на час які; ў смалу Канец ягоны я ўмачу І рэбры ўсім пералічу; Блішчыць, трашчыць! Жазло ў агні — Вам не ўцячы ад калатні. Жазлом гарачым апяку, Хто першы трапіць пад руку!

Лямант і вэрхал

Гарым! Ратуйцеся з бяды!.. Агонь! Бяжымце хто куды!.. Назад! Там іскры, там пажар!.. Дыхнула полымя ўжо ў твар! Мяне заціснулі ў куток!.. Назад!.. Бурліць людскі паток!.. О, дайце крылы — палячу! Згарэць у пекле не хачу.

Плутон

Усе
адціснуты назад;
Хаця няма ахвяр і страт,— Арда дрыжыць, Арда бяжыць. А каб не трапіць у бяду, Я круг нябачны абвяду.

Герольд

Плутоне, дзякую за раду! Ты мудрасць паказаў і ўладу!

Плутон

Цярпенне, друг, сюрпрызы ўсе Яшчэ пакуль што на чарзе.

Скнара

Цяпер агледзімся памалу: Збягуцца зараз дамы ў залу,— Бо дзе разжыцца можна, там Няма адбою ад настырных дам. А я між тым пастаўлю нос па ветры. Пакуль яшчэ не парахно І ў бабах нештачка ж я петру, Шчыкнуць патраплю за сцягно. Але баюся я, — ў штурхнечы Мае залёты будуць недарэчы, І кампліменты пройдуць міма, Тут больш патрэбна пантаміма. Калі ж задарміцца і мова жэстаў, Тады я з золата, нібыта з цеста, Зляплю прывабы і прынады,— Жанчынкі, пэўна, будуць рады.

Герольд

Худы наш дурань з жартаў-смехаў Да пошлых выбрыкаў даехаў: Бярэ ён золата і гне, Ламае, крышыць, месіць, мне, І, нібы ў дзежачцы з рашчыны, Ён спрытна лепіць камякі І брыд паказвае такі, Што пухнуць з сораму мужчыны. У дам гарыць румянец шчок — Хутчэй выводзяць прэч дачок… А дурань рады, ён рагоча, Пагнюсіць нас распустай хоча. Не, ўсё-такі я блазнюку Жазлом у карак натаўку.

Плутон

Бяды не прадчувае, не баіцца, Але няхай штукарыць баламут. Не будзе ён выдурнівацца тут, Як час настане ўгаманіцца.

Гармідар і спевы

З далін і з гор яшчэ Арда, віруючы, цячэ. Выходзіць велічна на круг Вялікі Пан{147} у гурце слуг, Яны на чары не зважаюць, Чароўны круг пераступаюць.

Плутон

Я ведаю, хто ў масцы Пана. Прыйшлі і смела вы і нечакана, Я знаю вашу тайну, й не адну,— Ахвотна круг чароўны разамкну. Няхай вам радасць усміхнецца, Хай ваша дзіва цешыць люд. А часам вам ці не здаецца, Што не патрэбен гэты цуд?

Спевы дзікуноў

Смяюцца, скачуць дзікуны — Як утрапёныя яны, Зямля пад імі хадыром, Бо кожны йдзе багатыром.

Фаўны{148}

Ану ж, браткі, Спляцём вянкі — У скоках фаўны Заўсёды спраўны. Дык разбірайцеся ж на пары! Хай вушы з кудзеркаў тарчма, Хай і кірпаты нос на твары — Нам, фаўнам, гэта ўсё дарма! — Працягне
фаўн капыт абранцы
І ўжо трасецца ў дзікім танцы.

Сатыр

А следам скача зух Сатыр, Казёл пажадлівы, бабздыр, Як скнара, спрытны ён, імклівы, Паджары, жылісты, смяшлівы, Упіты водарам свабоды, Ён дзікі, вольны сын прыроды, Глядзіць з пагардай на пыхлівы, Хімерны люд, пусты народ — Ад іх жыцця адзін смурод. А ён, Сатыр, — прыроды цар, Палян і пушчаў уладар.

Гномы{149}

За ўсімі борздзенька, бягом, Трушком, трушком шыбуе гном. Замест адзежы — мох, сучкі, Пад імі лямпы-светлячкі. Сярод бясклопатнай гурмы Снуём, нібы мурашкі, мы. Адным мы — духі дамавыя, Другім мы — слугі дармавыя, Бо з нетраў і багатых скал Руду бяром, з руды — метал. Заўжды вітаюць людзі нас: «У добры час! У добры час!» Хоць выдаём мы на-гара Багата рознага дабра, Ды йдуць металы з той руды У рукі рознае брыды: Купцам, зладзеям, махлярам, Яшчэ й — заплечных спраў майстрам, Усім, хто божы запавет Знядбаў за прыгаршчы манет. Віны ў тым нашае няма,— Як мы, цярпіце ціск ярма!

Волаты

І ў Гарцы ёсць свае паны, І мы для іх — як дзікуны. Прыйшлі к вам голыя мы ўсе — Ў найпершароднейшай красе,— Галінкі-лапачкі ў руках, Вяночкі з красак на баках, З лістоў, з галінак фартушкі — Ці ў папы ёсць эскорт такі!

Хор німфаў{150} (абступіўшы вялікага Пана)

Вось бог палян, Лясоў, імшар, Вялікі Пан — Прыроды цар! Мы танцам радасным сваім Уладара развесялім. Не шле спакою, свежых сіл Яму блакітны небасхіл, Хоць добры ён, за нас гарой. І толькі плёскат вод парой Навеяць можа моцны сон. Калі засне на траўцы ён, Рака суцішвае свой плыў, І зеляніна паш і ніў Ляніва цэдзіць гойны пах; І не сваволіць вертапрах — Гарэзны вольны вецярок, Каб не ўстрывожыць незнарок. Дрымота і санлівы чад Атуляць вочы німф, наяд. У час, калі з лясных харом Пакоціцца, нібыта гром, Кліч Пана па гарах, палях,— Агорне ўсіх панічны страх,— І дрогнуць воіны ў баях. Дык слаўся ж, пасланец вясны, Вялікі Пан, кумір лясны!

Дэпутацыя гномаў (з дарамі вялікаму Пану)

Нібы нітка ў лабірынце, Нас вядзе праз поўны змрок Ў жылы золата ў граніце Наш чароўны пасашок. Мы шукаем пад зямлёю Скарбы ў цемры, як краты, Каб іх шчодраю рукою Раздаваў падданым ты. Нам адкрылася крыніца Золата і серабра, Да канца нам не прабіцца, Ўсё не выдаць на-гара. Толькі ты, вялікі Пане, Можаш золата здабыць, І тады багацце стане Ўсім аднолькава служыць.
Поделиться:
Популярные книги

Старый, но крепкий 4

Крынов Макс
4. Культивация без насилия
Фантастика:
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 4

Дважды одаренный. Том III

Тарс Элиан
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Деревенщина в Пекине 2

Афанасьев Семён
2. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине 2

Император Пограничья 1

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 1

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Двойник короля 12

Скабер Артемий
12. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 12

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Черный Маг Императора 16

Герда Александр
16. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 16

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6