Лабух
Шрифт:
Былы бераг трымае нас, бы ўрослых, над ім не ўзляцець, ад яго не адплыць, бо ён не час, а стан. Бераг новы аддаляецца, прастора між берагамі ўсё шырэй і шырэй — вось цябе і не відаць ужо на тым беразе, Лі-Лі...
Я страчваю цябе ў кожным імгненні, у якім не абдымаю, не цалую, у якім не з табой, не ў табе... Колькі можа доўжыцца такое?..
Я страчваю цябе нават у абдымках. Ты мая, пакуль б’ешся пада мной, струменішся і ласцішся, аддаючы мне, каб валодаў, сваю волю, а як толькі ўзлятаеш, уздрыгваючы ў асалодзе і выдыхаючы гукі палёту, ты ўзлятаеш не маёй і не маёй вяртаешся. Ведаючы гэта, цалуеш і кажаш: “Я твая...”
“Душа брата ёсць брат”, — працытаваў
Каханая — душа каханай. Твая душа на волі, Лі-Лі, і не мне настаўляць на яе сіло.
У трэцяй частцы канцэрта Брамса я найчасцей памыляюся і фальшыўлю, што нелагічна, бо ўжо нібыта разыграўся... Нелагічна пасля двух частак сямейнага жыцця памыляцца і фальшывіць у трэцяй — з табой, Лі-Лі.
Адзіны чалавек ва ўсім свеце, які сыграў канцэрт Брамса так, як ён напісаны, узвышаючыся над адзінотай, Ёўдзі Мянухін. Не мне, лабуху, з гэтым амерыканцам з Адэсы цягацца... Дый скрыпка ў мяне звычайная, фабрычна-масавая, якой не шкада.
Коратка размахнуўшыся, я ўдарыў скрыпкай аб дзвярны вушак. Гваздануў з асалодай, як гвазданула б сваю сямейную рэліквію Ніна, калі б мела на тое характар. Дэкі, падгрыфнік, душка, абячайкі пырснулі трэскамі і паляцелі ў прыхожую, у сабачы брэх... Дартаньян уварваўся ў кватэру, рынуўся з прыхожай у пакой і загрыз бы мяне па старой памяці, каб не застаўся ў руцэ маёй грыф. Грызлівы батон на крывых лапах фыркнуў на палку, брахануў яшчэ раз-другі для самасцвярджэння і паходкай Чарлі Чапліна пасунуўся задам да дзвярэй...
У дзвярах стаяла Зоя Паўлаўна і глядзела на мяне перапалохана.
— Выбачайце, Раман Канстанцінавіч, я не чакала... Вас выпусцілі?..
— Адкуль?
— З турмы...
— Я быў у турме?
— Лі-Лі сказала, што ў турме... Праўда, яна неяк дзіўна сказала, нібы вы ўсё жыццё ў турме... Ключ мне дала, каб рэчы забраць... А вы дома...
— Мы зноў на вы?
— З нечаканкі... Што адбываецца, Раман?..
— Тое самае я ў цябе магу спытаць. Што адбываецца, Зоя?
— Не ведаю...
— І я не ведаю. Але давай пацалуемся.
— Як?..
— Як хочаш... Як тым разам не пацалаваліся... Ты ж хацела?..
— Хацела...
— А зараз?
— Мне распранацца?..
— Калі не хочаш, можаш не распранацца.
— Хачу... А як, не распранаючыся?..
— Так, як ёсць...
— Як?..
Зоя, уся чырвона-бліскучая, у доўгай чырвона-бліскучай сукенцы і чырвоных басаножках на шпільках, з чырвона-бліскучай сумачкай цераз плячо стаяла, прысланіўшыся спінай да карычневага дэрмаціну ўваходных дзвярэй. Яна адштурхнулася ад іх і зноў прысланілася, адштурхнулася і прысланілася... Сутаргава расшпільваючы дзягу, я рушыў да яе — і скрыпічны друз патрэскваў пад маімі нагамі...
Няхай сабе ўсё трашчыць, рушыцца, развальваецца, распадаецца, нічога такога, пра што можна было б пашкадаваць, у жыцці і няма, нічога істотнага, апроч руху да жанчыны, гэтага ні ў чым і ніколі не звыклага, кожны раз нязнанага шляху, якім вядзе цябе страсць, маланкай запаленае жаданне...
Як толькі Зоя ўвайшла — яшчэ раструшчаная скрыпка ляцела ёй насустрач — у сваёй чырвона-бліскучай сукенцы, якая абцякала яе па ўсіх акругласцях і звівах, я ўспомніў, усё маё ўва мне ўспомніла: яна мая! — і я зажадаў яе так, што ў скронях зазвінела. Але не гэтак зазвінела, як ад страху, а нібы лопнулі струны на скрыпцы... Зоя стаяла нерухома і толькі перабірала паціху пальцамі, падбіраючы прыпол сукенкі, які падымаўся павольна, як заслона ў тэатры, адкрываючы дэкарацыі, гатовыя напоўніцца
А Дартаньян тым часам вурчаў і тузаў мяне за спушчаныя штаны.
— Гэта ўсё?.. — спытала Зоя, папраўляючы сумачку на плячы. Яна нават сумачку з пляча не скінула.
— Не... — ледзь прадыхнуў я, сам ашаломлены тым, што ўсё адбылося так хутка. — Пачакай...
— Я больш як дваццаць год чакаю...
— Пачакай яшчэ хвілін дваццаць...
— Ты думаеш, што атрымаецца?..
— Я нічога не думаю, тут не трэба думаць... Твая праблема ў тым, што думаеш... Пра што ты зараз думала?
— Пра тое, што я прастытутка...
— І як табе быць прастытуткай?
— Ніяк... Як і не быць прыстытуткай...
Сумачку на плячы Зоя паправіла, а сукенку, задраную да грудзей, не папраўляла — пупок у яе быў гэткі самы, як у Лі-Лі, нібы адзін і той жа акушэр адразаў пупавіну...
— Здымі сукенку, — сказаў я, выблытваючыся з пашкуматаных Дартаньянам штаноў.
Яна зняла сумачку, сцягнула праз галаву сукенку, а сумачку зноў прыладзіла на плячо.
— Што ў цябе там?
— Нічога... Я проста думаю, што так павінна выглядаць прастытутка... Голая, на шпільках і з сумачкай на плячы...
Я абняў яе за талію, такую, як у скрыпкі, правёў у пакой да ложка, нагнуў — яна накінула раменьчык сумачкі на шыю і ўпёрлася ў рог ложка рукамі. У параўнанні з “прафесаршай”, гарой мяса, зямной пачварай, Зоя выглядала госцяй нябеснай — плаўна-гнуткая, матава-белая ў чырвоных басаножках на шпільках, з чырвонай сумачкай...
— Расстаў ногі і прагніся... Стой так...
Я вярнуўся ў прыхожую, дзе Дартаньян скасавурыўся на майго раманчыка, і знайшоў дзве вяроўкі, на адной з якіх спрабаваў павесіцца Максім Аркадзьевіч, а другую, новую, прапанаваў мне... Я абяцаў Максіму Аркадзьевічу паказаць фокус з вяроўкамі.
Адну вяроўку я завёў Зоі з шыі пад пахі — выйшлі лейцы.
— Цяпер адвядзі нагу ўбок і назад і заіржы...
— Раман, я прастытутка, а не кабыла...
Я сцебануў яе другой вяроўкай па клубах — на матава-белай скуры адразу ўспухлі ружовыя пасы.
— Ты кабыла! — сцебануў я яшчэ раз — і ружовыя пасы на яе клубах леглі крыж-накрыж. — Маладая, неаб’езджаная, дзікая кабыла! На вольнай волі ў чыстым полі з табуном жарабцоў! Яны ўсе цябе прагнуць, адзін толькі што пакрыў цябе, але ён быў не той, якога хацела ты! Той носіцца па ўскраўку поля, храпе, устае на дыбы, з яго аглоблінай выпірае член, з якога пырскае сперма, і ты прагнеш яго, хочаш, спакушаеш, расстаўляючыся і выгінаючы крыж, на які ён вось-вось ускочыць, наваліцца з пенай і храпам усёй сваёй мускулістай, потнай гарачынёй, а ты ўся чакаеш, у табе ўсё дрыжыць, трымціць соладка ў грудзях, у жываце, у матцы, і ты прыпадымаеш адну нагу, прыпадымаеш другую і іржэш, іржэш, падклікаючы яго, ну!!. — і я, тузануўшы лейцы, выцяў яе вяроўкай па спіне.