Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:
XI.

Калі прапала Канстанцыя, Атос не захацеў дапамагаць д’Артаньяну шукаць яе, сказаўшы, што не існуе ў свеце такой жанчыны, якую варта было б шукаць, калі яна прапала... Тым больш, здагадваючыся, дзе яна.

У мяне прапалі адразу дзве: Лі-Лі, пра якую Зоя здагадвалася, куды яна падзелася, і Лідзія Паўлаўна, пра якую здагадваўся я сам. Адну з іх, думаючы што заўгодна пра другую і ўсіх астатніх, трэба было знайсці... Так што наўрад ці ўсю праўду

казаў д’Артаньяну Атос.

— Разам думаць — разам ведаць... — апранулася і села піць каву Зоя. — Усё тое, што паасобку ведаем. Расказвай...

Колькі жанаты я быў з Нінай, столькі яна мучыла мяне гэтым: усё мы павінны былі адзін пра аднаго ведаць і ўсё вырашаць разам. Штовечар, паклаўшы спаць Камілу, яна зачынялася са мной на кухні і пачыналася: скажы, раскажы... Дзе ты быў, з кім сустракаўся, пра што гаварылі... Сама пра сябе Ніна ўсё дарэшты расказвала, але што там было слухаць... У нас шмат завялося сумесных звычак, толькі звычка думаць і рабіць усё разам так і не завялася. Засохла, не расквітнеўшы, як Ніна ні палівала яе, як ні старалася... Свае праблемы я звык вырашаць ці сам, ці з людзьмі староннімі, не ўцягваючы блізкіх. Блізкім маім праблем са мной і без маіх праблем хапала.

— Расказвай, — нецярпліва паўтарыла Зоя. — Спачатку ты, пасля я... — Яна нахіліла галаву і, абцягваючы сукенку, слізнула па грудзях рукамі: — Чаго ты так глядзіш?..

Я падаў ёй люстэрка.

— Паглядзіся...

— Што ў мяне там?.. Дзе?..

Я піў каву і любаваўся, не мог не любавацца нібыта новай, удвая прыгажэйшай за тую, якая прыйшла да мяне дзве гадзіны таму, жанчынай. Не старонняй і не блізкай, выпадкава маёй. Мне шанцуе на выпадкі, гэта факт. Як факт і тое, што Зоя — жанчына не проста прыгожая. Зоя ўдвая разумнейшая за сваю прыгажосць, і яна здольная мне дапамагчы...

— Хочаш сказаць, што ад гэтага прыгажэюць? — паклала люстэрка Зоя. — Я сама заўважыла, у цябе пра іншае пытаюся...

Я ледзьве стрымліваўся, каб сапраўды ўсё не расказаць... Пасля блізкасці з жанчынай такое здараецца — раптам, зарыўшыся ў яе, адчуешся злітным з ёй, і неадольна пацягне цябе, як дым у комін: адкрыцца, даверыцца... Але мне і ў гэтым ставала вопыту, і ніводнага разу не было такога, каб адкрыўшыся, даверыўшыся, я не пашкадаваў пасля, што не стрымаўся.

З той жа Нінай... Я расказаў неяк ёй — якраз пасля блізкасці — пра Анну Вызвышэнскую, якой не бачыў... Пра слепату жадання, пра вышыню, пра палёт — пра ўсё, нават пра шалік сказаў. Я раскрываўся, каб даказаць Ніне, што ва ўсім перад ёю шчыры, душой, як і целам, аголены — няма ў мяне ад яе таямніц... Спрабаваў давесці, што тое, што адбылося, адкрылася мне з Аннай — перакінулася на яе, на Ніну...

Шалік Ніна выкінула, а мяне дастала... Па сутнасці з гэтага і пачаўся наш шлях да разводу.

— Ты хочаш дапамагчы мне, Зоя?

— Я ўсім нам хачу дапамагчы. Табе, Лі-Лі, сабе...

Ну, калі так Лі-Лі дапамагаць...

— Знайдзі Лідзію Паўлаўну. Пад Масквой ёсць Дом для ветэранаў сцэны, яна там павінна быць. Даведайся, дзе гэта, і знайдзі.

— Больш нічога?

А што яшчэ?.. З-за нечага ж яна баялася, што ў яе пісталет знойдуць. З-за чаго?

Зоя ўзняла бровы, нібы здзівіўшыся, што я дасюль не даўмеўся, з-за чаго?..

— Пра гэта я і хацела разам з табой падумаць...

— І што мы надумаем?.. І нашто нам думаць, калі яна сказаць можа?

— Магла б, дык сказала б... Не збегла б...

Таксама праўда.

— Я ў такой пастцы зараз, Зоя... Не ведаю, як выскачыць. Адзінае выйсце — знайсці таго, хто забіў Ігара Львовіча. Ніхто, апроч мяне, шукаць не будзе.

Зоя ўсё яшчэ глядзела на мяне, нібы нечаму ўва мне здзіўляючыся, і разважаючы нібыта, ці казаць цяпер тое, што ёй карцела сказаць. Асцярожна нахіліўшы кубачак з кавай так, што з яго кропля ў сподак капнула, яна спытала:

— А да каго ты мяне пасылаеш?..

Яна спытала — і я зразумеў, пра што яна спытала, і Зоя не спынілася:

— Лідзія Паўлаўна забіла.

А я за разумніцу яе трымаў...

— Апошняя кропля... і не вытрывала.

Лідзія Паўлаўна вершаліну фікуса зрэзаць не магла, бо фікусу балюча...

— Я паўжыцця яе ведаю, Зоя! Яна начавала ў мяне, мы спалі ў адным ложку з Дартаньянам! Ігар Львовіч — адзіны сын у яе, якім бы ён ні быў — адзіны! А ты ў сподачак каву капаеш: Лідзія Паўлаўна забіла!..

— Ты і з Лідзіяй Паўлаўнай?.. — здзіўлена і, калі мне не здалося, нават раўніва глянула Зоя...

Не, праўду д’Артаньяну казаў Атос.

— Ты зробіш тое, пра што я цябе прашу?..

Зоя выцерла пальцам кроплю кавы на сподачку і аблізала палец.

— Зраблю... А Дартаньна куды?

— Дартаньяна я пагляджу.

— І пісталет паглядзіш?

— Зоя...

— Што Зоя?..

— Я схаваю...

— Нашто яна яго хавала?..

— Для таго і прашу цябе паехаць, каб дазнацца.

— А сам?

— Сам не магу.

— Чаму?

— Бо ў мяне тут справы.

— Якія?

— Розныя. Розных спраў па самае горла!

— Ты чаго крычыш?

— Хто крычыць? Я крычу? Я не крычу.

— Крычыш! — Зоя ўскочыла, перакуліла кубачак з недапітай кавай і, запырскаўшы сукенку, зноў села. — Пацалуй мяне...

У яе раздзімаліся ноздры, яна пакусвала губы... Тое, чаго чакала Зоя паўжыцця, цяпер прыходзіла, вярталася да яе ці не кожныя паўгадзіны... Калі так і далей пойдзе — мне не доўга жыць.

— Толькі не кусайся... — пацалаваў я яе.

— Не тут... Хачу не тут... Там хачу...

Адсунуўшы стол, я ўкленчыў перад ёй, злізаў кропелькі кавы з сукенкі, рассунуў у каленях і падняў, закінуў на плечы не такія доўгія-доўгія, як у Лі-Лі, але танчэйшыя ў шчыкалатках і кругла-стройныя вышэй, што называецца бутэлечкай, ногі — і пацалаваў Зою там, дзе яна хацела...

Яна кончыла адразу, ледзь толькі я, паводзячы і пакручваючы языком у акуратненька вылепленых, трошкі прыпухлых губах яе вульвы, праслізнуў, праплыў знізу ўверх ва ўсёй яе атласнай глыбіні і, вынырнуўшы, даласціўся, дакрануўся да ружовай, пульсуючай жамчужыны — маленькай Этны, якую сам разбудзіў...

Поделиться:
Популярные книги

Сирийский рубеж

Дорин Михаил
5. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Ромов Дмитрий
5. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Альбион сгорит!

Зот Бакалавр
10. Герой Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Альбион сгорит!

Матабар V

Клеванский Кирилл Сергеевич
5. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар V

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Память

Буджолд Лоис Макмастер
10. Сага о Форкосиганах
Фантастика:
научная фантастика
9.41
рейтинг книги
Память

Законы Рода. Том 9

Мельник Андрей
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Играть... в тебя

Зайцева Мария
3. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Играть... в тебя

Император Пограничья 1

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 1

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27