Сьцяна
Шрифт:
Зрэшты, укараняць і запазычваць трэба было нашмат болей і ня толькі з таго, што датычыла тактыкі. Як мы ні хваліліся (зразумела, у прапагандавых мэтах) якасьцю айчыннае зброі, нямецкая стралковая зброя спрэс аказвалася больш дасканалай і спрытнейшай, наш славуты ППШ зь вельмі нязручным для напаўненьня дыскавым магазінам па ўсіх парамэтрах саступаў нямецкаму «шмайсэру». Няўклюдная, з даўжэзным штыхом вінтоўка XIX стагодзьдзя канструкцыі Мосіна саступала нямецкаму карабіну. Увогуле някепскі сярэдні танк Т-34, манэўровы, з добрым рухавіком, меў слабую браню і пры кепскай 76-мілімэтровай гармаце рабіўся лёгкай здабычай нямецкай супрацьтанкавай зброі, найперш — цяжкага танка тыпу «тыгр». Перавага апошняга асабліва праявілася ў абароне, пры адбіваньні наступу нашых «трыццацьчацьвёрак». Выдатная цэйсаўская оптыка і магутная гармата давалі «тыграм» магчымасьць з далёкай адлегласьці распраўляцца з атакай дзясяткаў нашых танкаў. Нярэдка савецкія танкісты плакалі ад роспачы, калі наш танкавы батальён, толькі пачаўшы атаку (асабліва на роўнядзі), трапляў пад агонь дзе-небудзь замаскаваных «тыграў» у той час, як самі «тыгры» заставаліся ў поўнай бясьпецы з прычыны далёкай да іх адлегласьці. Здаралася, калі танкісты, разумеючы, што наблізіцца на адлегласьць прамога стрэлу не пасьпеюць, кідалі машыны і пад агнём вярталіся на зыходны рубеж. Пакуль
Састарэлы, з вадзяным ахалоджаньнем кулямёт «максім» прычыняў нямала клопату, асабліва ўлетку ды на бязводным поўдні, а з тэкстыльнай стужкай — усюды ў непагадзь. Ручны кулямёт Дзегцярова запомніўся былым кулямётчыкам хіба што празьмернаю для гэтае зброі вагой. Калі на ўзбраеньні нямецкай пяхоты паявіўся кампактны хуткастрэльны МГ-42, нашым батальёнам у атацы не засталося шанцу ацалець пад ягоным шквальным (да 1000 стрэлаў у хвіліну) агнём. Адзін такі кулямёт з удалай пазыцыі за лічаныя хвіліны вынішчаў батальён. Тым, хто ваяваў у пяхоце, дужа помняцца нямецкія мінамёты, ад вэртыкальнага агню якіх не было паратунку ні ў полі, ні ў лесе, ні ў горадзе.
Нашыя страты ў наступленьні былі жахлівымі, найбольшая іх колькасьць, вядома, прыпадала на долю параненых. Лёгкапараненыя з бою выбіраліся самі, цяжкапараненыя нярэдка падоўгу ляжалі ў зоне агню, атрымліваючы новыя раны, а то й паміраючы. Выносіць параненых у тыл не дазвалялася; спробы такога роду кваліфікаваліся як уцёкі з бою. Ведама, дзяўчаты-санінструктаркі завіхаліся, як маглі, але іх было па адной на роту, параненых жа на полі бою заўжды набіралася дзясяткі. Таму выносіць іх не пасьпявалі, параненыя падоўгу чакалі, сьцякаючы крывёй, паміраючы на полі ці па дарозе ў санбат.
Дагэтуль дакладна невядома, каму належыць «геніяльная» ідэя мабілізаваць на вайну жанчын. Здаецца, гэта чыста савецкае наватарства, у нямецкай арміі нічога падобнага не назіралася да канца вайны. Пры ўсёй агульнавядомай бездэфіцытнасьці людзкога (мужчынскага) матэрыялу на вайне, якая патрэба была пасылаць пад агонь маладых, малапрыстасаваных да нягодаў баявога жыцьця дзяўчат? Якая з таго была карьсьць? Хіба каб аздобіць вольны час ды ўладкаваць халасьцяцкі быт старэйшых камандзіраў і палітработнікаў, якія на час вайны засталіся бяз жонак і тылавых сябровак? Па дарозе на фронт шмат якія зь дзяўчат атабарываліся ў штабах, тылавых установах у якасьці сакратарак, мэдсясьцёр, сувязістак, якія на салдацкай мове называліся ППЖ. Тыя ж зь іх, што дабіраліся да палкоў і батальёнаў, не выклікалі да сябе сур'ёзных адносінаў — на чыста мужчынскай працы, якой зьяўляецца вайна, сярод мужчынскіх масаў яны адразу выяўлялі ўсю сваю бездапаможнасьць. Нават дзяўчаты такой катэгорыі, як снайпэры, што ў хвіліны зацішку паміж баямі павінны былі выпаўзаць на пазыцыі бліжэй да праціўніка. Прынята лічыць, што кожны іх снайпэрскі стрэл — гэта забіты немец. На справе ўсё было інакш. Праляжаць, страляючы пад носам у ворага, можна было лічаныя хвіліны, зноў жа кожны дзяўчачы стрэл — зусім не абавязковае пападаньне ў цэль. Але калі на фронце панаваў спакой і нашыя не наступалі, дык снайпэрская актыўнасьць была адзіным паказчыкам баявой актыўнасьці, і камандзіры не скупіліся на лічбы ў справаздачах.
На пэрыяды франтавога зацішку прыпадала асаблівая актыўнасьць паліторганаў. Менавіта тады ў акопах паяўляліся малазнаёмыя, чыста паголеныя, у скрыпучых партупэях маёры і падпалкоўнікі, якія распачыналі з байцамі цёплыя, «душэўныя» гутаркі. «Ну, як справы? Як кормяць? Ці атрымліваеце лісты з дому?» Адказвалі ім суха і пахмурна — гэтых ветлівых афіцэраў не паважалі й ня дужа баяліся (ня тое, што крыклівых мацюгальшчыкаў, сваіх камандзіраў), моўчкі, без пытаньняў слухалі іх таропкі аповед пра міжнароднае становішча ды задачы, пастаўленыя ў апошнім загадзе таварыша Сталіна. Пасьля на батарэі і ў роты прыходзілі палітработнікі рангам ніжэйшыя, паклікаўшы каго-небудзь у закуток, прапаноўвалі ўступіць у партыю. Адмаўляцца было не прынята, ды й навошта? Якая розьніца байцу, як гінуць — беспартыйным ці членам ВКП(б)? Сышоўшыся дзе-небудзь за пагоркам на чарговы партсход, адзінадушна галасавалі і праз тыдзень-другі выдавалі кандыдацкую картку. Партыйнасьць, вядома, мала што мяняла ў становішчы байца — калі заставаўся ў страі, прысвойвалі званьне малодшага сяржанта ды перад наступленьнем давалі заданьне крычаць у ланцугу «За Радзіму, за Сталіна!»
Насамрэч, можа, крычалі, а можа, і не. Легенда пра той баявы кліч мае больш прапагандавае паходжаньне і перавандравала, вядома ж, са старонак вайсковага друку. У няспынных грымотах бою, сярод выбухаў і кулямётна-аўтаматнай страляніны цяжка было ўчуць уласны голас, ня тое што нейчы недарэчны, мала адпаведны абставінам, мітынговы крык. Не чуваць было нават звыклага для славянскага вуха «ўра», якое сапраўды крычалі ў адпаведныя моманты бою. Пасьля якой-небудзь няўдачы, калі пачынаўся «разбор палётаў» ды пошукі вінаватых, палітработнікі звычайна дапытваліся ў падначаленых: чаму не было заклікаў? Ім звычайна адказвалі: «Крычалі, далібог! Хіба ня чулі?» Мабыць, ня чулі, таму што ззаду ня надта чуваць. I далёка ня ўсё відаць.
Камандзірская іерархія на фронце мела выразную субардынацыйную пабудову — ад фронту ў тыл. Чым далей ад фронту, тым вышэйшыя чыны, у якіх, як вядома, тым болей розуму і ўлады. За пятнаццаць-дваццаць кілямэтраў ад перадавой усе тылавыя населеныя пункты, ляскі, раўчукі былі забітыя вайсковымі штабамі, аддзеламі і ўстановамі зь дзясяткамі і сотнямі старэйшых афіцэраў, якія штосьці рабілі — пісалі, званілі, раіліся, узгаднялі, што патрабавала вялізнае колькасьці транспарту, сродкаў сувязі. У той жа час на перадавой пад агнём варушылася ў полі жменька змораных, галодных васямнаццаці- і дваццацігадовых хлапцоў. Яны наступалі. Ад іх здольнасьці, патрыятызму і самаадданасьці залежаў посьпех наступленьня і ў канчатковым выніку — вайсковая кар'ера тых, хто атабарыўся ў тыле. Асабліва ў далёкім тыле. Генэралы і старэйшыя афіцэры, як гэта й прынята ў кожнай арміі, усё ж кіравалі ня войскам, а зноў жа генэраламі і афіцэрамі, што стаялі ад іх на прыступку ніжэй — так было зручней ва ўсіх адносінах. Найбольш сумленныя і разумныя гэта рабілі так, што, неяк задавальняючы вышэйшае камандаваньне, імкнуліся ня надта прыгнятаць падначаленых, падтрымліваючы тым рэпутацыю справядлівых начальнікаў. Але гэткая манера была хутчэй выключэньнем з правіла, правілам былі поўная пакорлівасьць
Існуе шырока распаўсюджаны міф пра тое, што няўдачы першага пэрыяду вайны выкліканыя, апроч іншага, перадваеннымі рэпрэсіямі сярод вышэйшага камандаваньня Чырвонай Арміі. Вядома, рэпрэсіі заўжды зло ва ўсіх адносінах, але ці так ужо яны адбіліся на баяздольнасьці арміі? Рэпрэсавалі ж ня ўсіх, самыя знакамітыя ацалелі і ўзначалілі войска. Але як яны праявілі сябе ў гэтай вайне? Ужо першыя месяцы паказалі поўную іх няздольнасьць кіраваць войскамі ва ўмовах фашысцкай агрэсіі, супрацьстаяць высокатэхнічнай эўрапейскай арміі, якой зьяўляўся вэрмахт. Хутка на палкаводчыя пасады заканамерна вылучыліся іншыя камандзіры, якія нядаўна яшчэ займалі невялікія ці сярэднія пасады ў палках, брыгадах, дывізіях. Менавіта яны хутчэй за сваіх знакамітых начальнікаў навучыліся ваяваць у новых умовах, і, як ні дзіўна, менавіта на іхным вопыце чаму-колечы навучыўся Сталін. Можа быць, упершыню ў савецкай рэчаіснасьці ідэалягічныя ўстаноўкі былі адкінутыя, і ў пэўных вайсковых пытаньнях перамагла голая лёгіка. Адным з самых лягічных актаў было скасаваньне інстытуту вайсковых камісараў, гэтага абсалютна непатрэбнага камандзірскага дубля ў арміі. Зрабіць так вымусілі Сталіна ня толькі пэўныя адносіны з саюзьнікамі (ліквідацыя Камінтэрну), але й велізарны дэфіцыт камандзірскіх кадраў, што ўтварыўся пасьля катастрафічных няўдач пачатковага пэрыяду вайны. Амаль пры ўсіх навучальных вайсковых установах была арганізаваная тэрміновая перападрыхтоўка палітработнікаў на страявых камандзіраў. Зрэшты, перакаваць усіх учарашніх камісараў на страевікоў ня мог нават сам Сталін, пэўная частка іх была пакінутая ў войску ў якасьці намесьнікаў па палітчасьці — у баявых умовах абсалютна недарэчных, яшчэ неяк цярпімых у пяхоце, але зусім абсурдных у іншых, спэцыяльных родах войска, дзе, апроч правядзеньня палітінфармацыі ды выпуску «баявых лісткоў», патрэбныя яшчэ й спэцыяльныя веды, пра якія нампаліты мелі даволі цьмянае ўяўленьне. Уся іх дзейнасьць на фронце вычэрпвалася прымітыўнай агітацыяй ды дубляжом камандзірскіх рашэньняў, што, аднак, не перашкодзіла ім пасьля вайны прыпісаць сабе галоўную заслугу ў дасягненьні перамогі над «зьлейшым і каварным ворагам».
На палавіне вайны ваяваць збольшага навучыліся; навучыліся таксама хітраваць, вадзіць за нос начальства. Мабыць, без таго ды іншага пражыць на вайне было немагчыма. Запомніўся выпадак пры наступленьні, калі мой гарматны разьлік апынуўся побач з варонкай, у якой сядзеў камандзір батальёна капітан Андрэеў. Гэты ня надта зухавы, штацкага выгляду камбат на вайне зорак зь неба не хапаў, хоць увогуле ваяваў ня горш за іншых. Седзячы ў варонцы з ардынарцамі і сувязістамі, ён кіраваў боем за недалёкую вёску. Справа наступалі суседзі. Камандзір палка няспынна патрабаваў па тэлефоне дакладаў, і Андрэеў, глытаючы нешта з пляшкі, бадзёра дакладваў: «Прасоўваюся пасьпяхова… Спрабую зачапіцца за паўночную ўскраіну… Ужо зачапіўся… Зьбіваю баявы заслон…» Ягоныя роты, між тым, спакойна ляжалі сабе наперадзе ў полі пад рэдкім мінамётным агнём зь сяла, і я думаў: як жа ён апраўдаецца, калі раптам сюды завітае камандзір палка? Але, мабыць, камбат лепей за мяне ведаў звычаі камандзіра палка і не баяўся ягонага хуткага візыту ў батальён. А надвячоркам недзе прасунуліся суседнія батальёны, і немцы пакінулі паўночную ўскраіну вёскі, якую спрытненька заняў батальён Андрэева. Як сьцямнелася, камбат сустракаў камандзіра палка і бадзёра дакладваў пра ўдалую атаку, якой не было. Але камандзір палка, здаецца, быў задаволены. Напэўна, я так думаю, ён падобным чынам дакладваў вышэй, у дывізію, а адтуль дакладвалі ў корпус. Такі быў няпісаны парадак, які задавальняў усіх. А ўвогуле, гэта было больш сумленна і разумна, чым па безгаловай камандзе атакаваць моцнага праціўніка, трупамі ўкладваючы поле. Ведама, у маральных адносінах учынак камбата выглядаў не бездакорным, але ў вайсковых умовах, мабыць, было не да маралі. Заплянаваная ў вышэйшых штабах апэрацыя нярэдка прымяркоўвалася да канкрэтных тэрмінаў (гадавіны Кастрычніка, Дня Чырвонай Арміі, дня нараджэньня таварыша Сталіна, іншых знамянальных датаў), і большую частку часу, адведзенага на яе падрыхтоўку, выдаткоўвалі тыя, хто яе распрацоўваў. Значна меншая частка заставалася для непасрэдных выканаўцаў. Батальёну Андрэева перапала апошняя ноч, ды й тая занятая перадысьлякацыяй, і толькі за гадзіну да атакі камбат атрымаў магчымасьць зірнуць на поле бою, дзе яму належала перамагчы ці памерці. Ды яшчэ без падтрымкі танкаў, з хліпкім артылерыйскім забесьпячэньнем.
Ведама, такога роду авантуры не былі надта бясьпечныя. Хоць у баявых умовах шмат што можна было ўтаіць; тыя, каго трэба было баяцца, ня дужа імкнуліся паяўляцца на перадавой. Але ў выпадку адводу ў тыл, у другі эшалён ці на перафармоўку, пра ўсё рабілася вядома, утаіць што-колечы крамольнае практычна было немагчыма. Адразу ж у падразьдзяленьнях пачыналіся начныя кантакты з «кумам», упаўнаважаным асобага аддзелу (пасьля пераназванага ў контрразьведку «сьмерш»), у выніку якіх камандаваньню рабілася вядома пра ўсё, што адбывалася ў апошніх баях, усе хітраваньні камандзіраў. Упаўнаважаныя «сьмерша» валодалі магутнай нябачнай уладай, ад іх прыхільнасьці залежалі лёс і службовая кар'ера камандзіраў. Тыя з камандзіраў, якія ў свой час не асьцерагліся палону (хоць бы на колькі дзён) або акружэньня, зь якога вырваліся са зброяй у руках, былі пад асаблівым наглядам органаў. Звычайна яны вымушаныя былі паводзіць сябе ніжэй травы і цішэй вады, ва ўсім дагаджаючы ня толькі начальнікам, але й сваім падначаленым. Іначай была рэальная рызыка страціць ня толькі пагоны, але й апынуцца ў штурмбаце, зь якога хіба што некаторыя выйшлі пасьля адбыцьця тэрміну (адзін месяц) ці пасьля раненьня. Другой катэгорыяй павышанай рызыкі былі афіцэры якраз іншага характару — адкрытыя, сьмелыя ваякі, у выніку чаго пры вольных размовах, асабліва за чаркай, дазвалялі сабе нестандартныя выказваньні пра даваеннае жыцьцё, нямецкую тактыку або пра НКВД. У хуткім часе такі чалавек зьнікаў назаўсёды.
Назад в будущее
5. Зург
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Мой муж – чудовище! Изгнанная жена дракона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Снайпер
3. Жнец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Изгой
2. Династия
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
рейтинг книги
Гезат
22. Вечный капитан
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Новые горизонты
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Двойник Короля 7
7. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
рейтинг книги
Патрульный
2. Наемник
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги