Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сьцяна

Быкаў Васіль

Шрифт:

Гаспадары ніяк не ўваходзілі ў мае пляны, бачыць іх тут мне зусім не хацелася. Але калі яна просіць?.. Тым часам у памяшканьне неяк нясьмела ўсунуўся дужа высокі стары ў чорнай старасьвецкай піжаме, што, бы на вешаку, вісела на ягоных худых плячах. Зрэшты, таксама, як і штаны зь недарэчнымі, бы ў генэрала, бляклымі лямпасамі сіняга колеру. Ён быў зусім лысы, з надзіва касматымі брывамі, пад якімі глыбока сядзелі зыркія вочы.

— Іх грусэн, гер афіцыр [1] , — старэчым голасам вымавіў ён, трошкі схіліўшы галаву ў паклоне.

1

Я

вітаю, пан афіцэр.

— Здравія жалаю, — стрымана сказаў я. У гэты час за ім паказалася ў дзьвярах невялічкая сухая кабетка з зусім белаю, бы дзьмухавец, галавой. Абое прыціхла спыніліся каля дзьвярэй. Расставіўшы ногі, я па-гаспадарску нязрушна сядзеў каля століка.

— То доктар Шарф і фраў Сабіна, — ціхенька прадставіла гаспадароў Франя. Пра мяне яна, мабыць, сказала ім раней, і цяпер, падступіўшы да гаспадыні, ласкава прыхінулася да яе пляча. Ну і ну, сказаў я сабе, нешта, аднак, пачынаючы разумець у іхных узаемадачыненьнях.

— Кайнэ нацысты?

— Кайнэ, кайнэ, — разам паўтарылі гаспадары.

— Яны не нацысты, — сказала Франя. — Доктар Шарф — прафэсар біялёгіі.

— Я, — пацьвердзіў гаспадар. — Унівэрсытэт штадт Гановэр.

Ну, калі прафэсар, дык, мабыць, сапраўды не фашыст, усё ж біялёгія як навука можа абыйсьціся без фашыстоўскай ідэалёгіі, падумаў я. Гэтая абставіна трохі зьмякчыла маё стаўленьне да гаспадара і, напэўна, ягонае да мяне таксама. Я быў узяў са стала кубачак гарбаты, як гаспадар мовіў «мамэнт» і выйшаў праз бакавыя дзьверы. Я так зразумеў, што трэба пачакаць. I праўда, ён хутка вярнуўся, з важнасьцю ступаючы на нягнуткіх нагах па сьлізкай падлозе, паставіў перада мной маленькі графінчык, да паловы наліты залацістым напоем.

— Дас іст коньяк.

— Во як! — вырвалася ў мяне.

Гаспадыня штосьці гукнула Франі, тая ціхенька высьлізнула за дзьверы і, вярнуўшыся, паставіла на столік чатыры мініятурныя чарачкі на тонкіх ножках.

— Доктар Шарф частуе. Паклікаць салдата?

— Я сам.

Я выйшаў на ганак — мой Кананок сядзеў на краі прыступкі і пазіраў цераз рачулку на сваю пазыцыю, дзе, відаць было, сядзелі і ляжалі яго таварышы. На двары было цёпла, ярка сьвяціла сонца; над гарадком і далінай між гор ляжала паўдзённая цішыня. Нібы й не было вайны. Я загадаў Кананку зьбегаць на агнявую, прынесьці хлеба.

— I там у Мядзьведзева тушонка была. Папрасі баначку.

Кананок пабег на агнявую, а я вярнуўся ў вэстыбюль. Гаспадары былі тут, толькі цяпер сядзелі ля сьцяны ў скураных крэслах — старыя і аднолькава бездапаможныя, то было відно зь першага позірку. За столікам Франя наліла ў чатыры чаркі.

— Трохі счакаем, — сказаў я. — Зараз прынясуць закусь.

— То добра, — сказала Франя. — Немцы як выпіваюць, не закусваюць.

— А мы закусваем. Калі ёсьць чым.

— У нас дык і нічога няма. Тыя дні я па хлеб на ровары езьдзіла. Па картках выдавалі. А цяпер усё скончылася. Як будзе далей?

— А ўжо неяк будзе, — сказаў я. — Галоўнае, вайна сканчаецца. Амэрыканцы сюды ідуць. Скора і тут — Гітлер капут!

Старыя з крэслаў пакутнымі позіркамі глядзелі на мяне, савецкага афіцэра, які ў іхных

вачах поўніўся здаровым, маладым аптымізмам. Але, падобна, мой аптымізм іх мала ахвоціў. У іх былі нейкія свае адносіны да вайны і да жыцьця таксама. Але тое мяне ня надта цікавіла. Я чакаў Кананка, які хутка прынес цагліну салдацкага хлеба і бляшанку сьвіной тушонкі, — усё паклаў на край цеснага століка.

— О, амэрыкен, — ціха зазначыў стары, згледзеўшы пяціканцовыя зоркі на бляшанцы.

— Лэнд-ліз, — сказаў я.

Франя прынесла сталовы нож, якім я разрэзаў кансэрву, і яна адрэзала ад бохана некалькі тоненькіх лустаў.

— Зараз я нарыхтую вам сэндвічы.

Пакуль яна рыхтавала сэндвічы — намазвала на хлеб тлушч з бляшанкі, я тайком, з даўно не адчуванай любасьцю, назіраў за хуткімі рухамі яе спрытных пальчыкаў, раз-пораз кідаючы позіркі на яе ажывелы, радасны, дужа прывабны дзявочы тварык. Мне яна падабалася ўсё болей. Скончыўшы сваю працу, паклала дзьве лусткі на сподак і найперш паднесла гаспадарам у крэслах.

— Данке шон, — кіўнуў гаспадар, затым падняўся і дрыготкімі пальцамі ўзяў са століка чарку. Фраў ня зрушылася зь месца, яна на ўсе вочы разглядала мяне.

Мы выпілі — я, гаспадар і Франя, чацьвертая чарка засталася на століку.

Каньяк аказаўся моцны, здаецца, я адразу пачаў п'янець. Ці, можа, таму, што быў нязвыклы да яго — дасюль ва Угоршчыне мы пілі віно і ведалі яго моц. Ці, болей дакладна, ведалі: ад віна мала моцы. Толькі адзін раз у жыцьці, пад Шыяфокам, я таксама пачаставаўся каньяком, дык дасюль не забыўся таго пачастунку. Затое зразумеў: каньяк — не віно, яго трэба ўжываць памяркоўна.

— Пан прафэсар, — вымавіў я чамусьці па-польску. — Вы тут ня крыўдзіце маю зямлячку?

Гаспадар, мабыць, ня надта зразумеў маё пытаньне, і Франя патлумачыла яго па-нямецку. Праўда, тут жа і адказала:

— Яны ня крыўдзяць. Яны для мяне як бацькі.

— Ну то добра, калі так. Гут!

— Гут, гут, — згодна паўтарылі гаспадары.

— Але цяпер мы яе забярэм, — сказаў я, набіраючыся п'янай рашучасьці, і зірнуў на Франю.

Я чакаў, што яна перакладзе мае словы гаспадарам, тая, аднак, маўчала. Лёгкі клапотны цень прамільгнуў па яе тварыку, і я сьцяміў, што тут штосьці ня так. Ня так, як звычайна, калі мы вызвалялі ў гарадах працоўныя лягеры, перапоўненыя людам баракі, зь якіх іхныя насельнікі адразу кідаліся кожны ў напрамку сваёй радзімы. Усе рваліся дамоў. Я чакаў, што ў гэты момант найперш мне падзякуе Франя, а затым і гаспадары — за вызваленьне ад фашысцкай няволі. Аднак не дачакаўся таго.

Настала трохі няёмкая паўза. Я сядзеў ля століка, Франя насупраць рыхтавала маленькія, з запалкавы карабок, сэндвічы. Старыя нерухома сядзелі ў сваіх мяккіх крэслах. У вэстыбюлі ўжо стала відней — праз вузкія вокны зазірнулі сонечныя промні, паклалі на керамічную падлогу рваны ўзор ад рухавай лістоты знадворку. Пару нарыхтаваных сэндвічаў Франя вынесла на ганак Кананку і вярнулася з пустым сподкам — Кананок абышоўся бяз сподка.

Пасьля таго, як я выпіў чаркі са тры, і ў графінчыку засталося няшмат, старыя падняліся і нямогла патэпалі ў бакавыя дзьверы — на кухню, ці што. Франя тады прысела за столік, неяк са стрыманай увагай угледзелася ў мяне.

Поделиться:
Популярные книги

Первый среди равных. Книга XII

Бор Жорж
12. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга XII

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Дворянин

Злотников Роман Валерьевич
2. Император и трубочист
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Дворянин

Неучтенный элемент. Том 11

NikL
11. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 11

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Коллектив авторов
Документальная литература:
военная документалистика
6.25
рейтинг книги
1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8

Двойник короля 18

Скабер Артемий
18. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 18

Тринадцатый

Северский Андрей
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.12
рейтинг книги
Тринадцатый

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Хренов Алексей
5. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Последний реанорец. Том IV

Павлов Вел
3. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Последний реанорец. Том IV

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи