Ціша
Шрифт:
— Вось што. Сапраўды, з’ездзі ў санаторый. Адпачні, падлячыся. Здароўе галоўнае. І суддзя ж сказала — пажыць асобна… А потым вяртайся назад! Абавязкова! Чуеш?
— Чую…
— У цябе свой дом. Хопіць. Немаладыя. Я і сама добрая! Сама вінавата! Адпачывай, лячыся, а я буду чакаць! Хай разведзеныя, хіба не бывае: разведзеныя — а жывуць разам?
Дома яна энергічна збірала яго — як у дальнюю дарогу, як нічога не адбылося паміж імі. Уголас сама ў сябе перапытвала: што яшчэ? ці не забыла пакласці ножык? дзе пакецік з лекамі?
— Там жа бясплатна ўсё, — смірна
З сабой Адольф захапіў яшчэ эцюднік, бо надта сухая, прыгожая стаяла восень, а санаторый быў у лясе каля Дняпра — акурат у тых самых мясцінах, куды Адольф ездзіў на акварэлькі.
Раздзел другі
І
У санаторыі Адольф два дні хадзіў на працэдуры, на трэці — маляваў з берага Дняпра, а на чацвёрты пазнаёміўся каля масажнага кабінета з Тамарай.
Сорак пяць гадоў. Таксама разведзеная. Калі ў Адольфа прычына разводу — «крызіс», дык у яе — «не сышліся характарамі». Родам з Мінска. Бухгалтарка. Звычайная. Прапаноўвалі галоўнай — адмовілася: галоўбух цяпер небяспечная прафесія. Бландзінка. Падобная на Ганну Герман знешнасцю і грудным голасам. Прызналася, што любіць спяваць пад гітару. Дарослы сын Вадзім, жанаты, грузчык у ЦУМе. Нявестка Соф’я — аператар у турагенцтве. Унукі-двайняткі, хлопчык і дзяўчынка 8 гадоў, вучацца ў музычнай школе: Наста — вакал, Дзімка — альт («маэстра Співакоў»). Маці — мілая старэнькая бабулька ў добрых зморшчынках, бацька — спакойны, мудры адстаўны палкоўнік. Двухпакаёвая кватэра. Дача — зямельны ўчастак, катэдж, гараж. У гаражы «Вольва» 264 GL.
— Новенькая, сумуе без гаспадара, — сказала Тамара. — Адзін мой знаёмы муж (так яна называла былога мужа) так і не навучыўся ездзіць!
Усе жывуць асобна. Ніхто нікому не замінае.
— А твае дзеці? — спытала Тома. — Як іх завуць? Часта бачыцеся?
— Ды не. Я мала з імі… Жонка імі займалася. Вось і выраслі — маміны дзеткі. Дачка Ірына замужам за азербайджанцам. Унучка ёсць.
— Маленькая? Як здорава! Любіш яе?
— Не, — шчыра сказаў Адольф.
— Чаму?
— Ай, чорныя гэтыя… Я іх баюся.
— Як можна?! — усклікнула Тома з дакорам, нібы ўжо мела нейкае права на яго. — Нельга так! Трэба абавязкова ўсіх любіць… як мая нявестка Сафі кажа.
— А сын, Адольф, у арміі.
— Такое імя… Рэдкае. Прыгожае.
— Праўда? — Адольф ажывіўся. — У нас, у Заходняй Беларусі, гэта звычайнае імя! Кажуць: назаві сына Адоля — будзе шчасна доля. А тут, у цэнтральнай частцы, сама ведаеш, як да гэтага імені ставяцца. У мяне была мара: у Самарскае ваеннае лётнае паступіць. Не ўзялі. Сказалі — сэрца. А можа, і не сэрца. Можа, імя.
— Дык ты і сына так назваў?
— Ну, каб традыцыі не рваць… Можа, яно цераз раз. Мне не пашанцавала, а яму мой кавалак шчасця выпадзе.
— А хто ў цябе яшчэ ёсць?
Ён расказаў пра двух пляменнікаў, пра братавую Ніну, якая жыве на лясным Хутары каля Старушак. Тома міла рассмяялася, а Адольф патлумачыў,
Потым яны гулялі па беразе Дняпра. Ад ракі пахла летам, а лісце асін палала ўсімі барвамі ранняй восені. Адольф паказаў на супрацьлеглы, высокі бераг:
— Ву-унь адтуль я звычайна малюю.
— З таго высокага берага?! Уяўляю, якая прыгажосць! А як ты туды дабіраешся?
— Мапедам.
Гэта ўразіла яе куды больш, чым тое, што ён мастак. Яна ўмілілася і пачала распытваць, як ён, творчы чалавек, «з тэхнікай на ты».
— Зручна. Я мог праехаць па любой сцежцы. У такую глушэчу забіраўся, што ні машынаю не праехаць, ні пехам не прайсці. Потым — выпіўшаму добра, ДАІ не чапляецца. Каму трэба дзядзька з мальбертам за плячыма, на веласіпедзе з маторчыкам?
— Ты піў за рулём?
— Ну, за рулём… Скажаш таксама.
— Усё роўна — гэта ж тэхніка! Трэба разбірацца ў ёй. Далёка не кожны зможа.
— Ды малое дзіця зможа, — сціплічаў Адольф.
— Не — гэта вельмі складана! Адзін мой знаёмы муж, — яна ўздыхнула, — ты ведаеш, пра каго я — так і не навучыўся. Не змог атрымаць правы. Дальтонік. Блытаў зялёнае з сінім. А можа, хлусіў, знарок не хацеў здаваць.
— Чаму хлусіў? Многа такіх. Купюры грашовыя блытаюць. Праўда, заўсёды на сваю карысць. Касірцы ў магазіне замест пяцідзесяці тысяч дае адну — маўляў, колеры падобныя, а паспрабуй яму рэшту даць меншай купюрай! Імгненна скандал, адразу дальтанізм знікае!
— Хацелі чалавека з яго зрабіць, — дагаворвала пра сваё Тома, — але нават мой бацька, які ўсё можа, не змог. Ну, калі чалавек сам сабе не хоча дабра! Не разумее свайго шчасця…
Грыбоў было многа той весенню. Адольф з Тамарай імі любаваліся і па-еўрапейску не бралі — што з імі рабіць у санаторыі? Адзін раз у час такой прагулкі знайшлі сямейку падасінавікаў, класічных краснагаловікаў. Маленькія, з нераскрытымі шапачкамі, і большыя, на доўгіх ножках, крамяныя, цвёрдыя. Тамара вырвала з коранем адзін. Патрымала ў пальцах, агледзела, пачырванела. «Не скажу, што ён мне нагадвае… І чамусьці толькі падасінавікі!» — «Скажы». — «Не, не скажу…» І тут, у асінніку, тым самым, які Адольф маляваў з другога берага Дняпра, міжволі адбыўся паміж імі грэх.
А ўвечары ў сваім пакоі Адольф паказваў Тамары акварэлькі, знаёмы асіннік, жытнёвае поле, макаўка царквы… Тома была ў захапленні — ці то ад акварэлек, ці пасля грэху ў асінніку.
— Які цуд! І ты з такім дарам прападаеш!
Адольфу было прыемна, разам з тым ён крышку бянтэжыўся, бо не да канца разумеў, які менавіта «дар» маецца на ўвазе.
«Такі мастак! Табе трэба сталіца, публіка… Персанальныя выставы… Тут, канечне, закіснеш… Нерэалізаванасць, ніхто не зможа ацаніць… У Мінску б ты… Ёсць на прыкмеце архітэктурна-праектная фірма… Лёгкая праца — фармальная, для стажу, з запісам у працоўнай кніжцы… Вольны графік. Хочаш — дома сядзі за камп’ютарам, хочаш — палатно пішы… Усе ўмовы!..»
Ну, здравствуй, перестройка!
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 1
1. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
рейтинг книги
Черный Маг Императора 16
16. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
рейтинг книги
Гримуар тёмного лорда I
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Олд мани
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
фемслеш
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Архил...?
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Наследник
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги