Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Адольф схамянуўся.

— Якія выставы? Якая сталіца? Каму я там трэба? Ды яшчэ без прапіскі…

— Рэгістрацыі, ты маеш на ўвазе? Цяпер не прапіска, а рэгістрацыя. І яе не трэба, каб працаваць у Мінску.

— Не можа быць!

Яна толькі смяялася.

— У якім ты стагоддзі жывеш? Ніхто цяпер гэтага не пытае, гэта ўвогуле незаконна. Калі цябе не бяруць на працу, бо няма мінскай рэгістрацыі, ты можаш падаць на іх у суд.

— Ну і ну, — здзіўляўся Адольф. — І жыць можна? У самім Мінску? Без рэгістрацыі?

— Жыць нельга, але…

— Вось бачыш, — узрадваўся

Адольф. — Яны свайго не ўпусцяць!

— Але — часовая рэгістрацыя робіцца за паўгадзіны. Сто пяцьдзесят даляраў.

— Часовая… Што такое часовая?

— На год.

— А пастаянная? — раптам спытаў Адольф. У прадчуванні чагосьці новага, нязведанага ў яго мацней забілася хворае сэрца.

— Трыста пяцьдзесят даляраў і тыя самыя паўгадзіны. Было б жаданне. А галоўнае, не забывай, хто мой бацька!

— А… не абавязкова жаніцца? Ці, там, замуж выходзіць? Каб атрымаць гэтую рэгістрацыю?

— Зусім не абавязкова. Было б у каго жыць.

Ах, як заманліва, чорт вазьмі! Сапраўды, адстаў ён ад жыцця. Адольфа яшчэ ніколі так не спакушалі. Тое самае новае жыццё, якога ён не прымаў, якое гнеўна «выкрываў» і якога баяўся, цяпер само лёгка ішло да яго, усміхалася яму, падзывала пальчыкам, клікала да сябе і брала ў мяккія абдымкі.

А Тома не сунімалася:

— Хочаш — давай так. Не будзем ні спісвацца, ні распісвацца. Каб не звязваць сябе. Колькі ты пражыў з жонкаю?

Адольф падлічыў уголас:

— Мне 55, ажаніўся ў 25… Атрымліваецца, роўна трыццаць. Юбілей! А я і забыў…

— Трыццаць гадоў! Вось бачыш. Яшчэ трыццаць разоў захочаш назад вярнуцца. Таму можна проста паспрабаваць. Мы ж дарослыя, разумныя, інтэлігентныя людзі. Абяцаю ні ў чым цябе не абмяжоўваць. Проста пажывем разам, паглядзім. А не спадабаецца табе ці мне — вольнаму воля.

— І ты мяне прапішаш… у сэнсе, зарэгіструеш?

— Без праблем.

Прапанова была цудоўная. Лепш не прыдумаеш. І мудра, і справядліва. А галоўнае, Тома падабалася яму. Прыемная была сваім розумам, ахайнасцю, гумарам, і яшчэ ў параўнанні з ім — маладосцю. Яна як бы скідвала з Адольфа гэты кашмарны ціск у 55 гадоў. Бо калі ты здольны спадабацца маладзейшай…

— Паедзеш? Не пабаішся? — падахвочвала, падбухторвала Тома.

— Я падобны на тых, хто баіцца? — храбрыўся Адольф.

— Тады я зраблю табе маленькі сюр-прайз. У мяне адпачынак доўгі, пасля прафілакторыя застаецца палова. Ты таксама беспрацоўны… Я зважу цябе ў Парыж. Хоць на тыдзень.

— Парыж? — тут Адольф па-сапраўднаму спалохаўся.

— Ты мастак, табе неабходна пабываць на Манмартры, пахадзіць па Манпарнасе, проста падыхаць тым паветрам… Гэта будзе табе маленькі падарунак ад мяне.

— Ды якое паветра? Хто мяне пусціць у Парыж? Мяне, які далей Баранавіч у заходнім накірунку ніколі не быў! Пашпарт? Віза? Дакументы?

Тома толькі смяялася:

— Ох, мне гэтыя правінцыялы… Я нават не ведала, што яшчэ такія засталіся. Ты забываеш, што свет даўно змяніўся. І не ведаеш, хто мой бацька. І дзе мая нявестка працуе. Мы паедзем па турыстачнай візе. Усё аформіцца за суткі разам з білетамі. І ні пра што не турбуйся. Проста будзеш хадзіць,

глядзець, адпачываць, набірацца ўражанняў…

Можа, праўда, рызыкнуць? Які шанц дае яму жыццё! Прычым без усялякіх абавязкаў. Калі яшчэ такое будзе? Вось яна — нечакана атрыманая камандзіроўка на нявызначаны тэрмін, «адпачынак за свой кошт», афіцыйны допуск да бязмежнай волі, свабоды!

Заставалася адно — жонка. Як быць з ёю? Яна тэлефанавала кожны дзень двойчы: раніцай і вечарам. Што ёй сказаць?

Добра падумаўшы, Адольф вырашыў не казаць нічога. На званкі адказваў дзяжурна: лячуся, кормяць добра, хаджу на працэдуры… Голас у яго быў вінавата-смірны. Калі ў Томы скончылася пуцёўка, ён таксама не стаў чакаць. Толькі заехаў дамоў, каб пакінуць эцюднік і забраць сякія-такія рэчы. З жонкай сустракацца было страшнавата, і ён падгадаў час, калі яна была на працы. Замкнуўшы кватэру, пазваніў суседцы і папрасіў, каб тая перадала ключ Ірыне. А таксама сказала, што гармонік і эцюднік ён пазней забярэ.

— Адразу, як з Парыжа вярнуся, — удакладніў ён і пайшоў сабе спакойна ўніз па лесвіцы, пакінуўшы каля расчыненых дзвярэй анямелую суседку з ключом на пальцы.

ІІ

Так Адольф замест таго, каб вярнуцца на камвольны камбінат, дзе яго чакалі, і да жонкі, апынуўся ў Мінску.

Тамарына двухпакаёўка памерам была большая за чатырохпакаёвую. Паркет, высокія столі, светлыя вокны. Але ва ўсім адчувалася адсутнасць гаспадара. Прастор і шык суседнічалі з бязладдзем. Бярэшся за пазалочаную ручку, каб адчыніць дзверы — ручка адвальваецца. У вялікай ваннай, дзе люстры на ўсю сцяну і падлога падаграецца, ступіш — плітка пад нагою ходзіць. У туалеце дарагі ўнітаз — і ржавы дроцік замест кнопкі зліву. Лоджыя вялікая, новенькай вагонкай абшытая, а цвікі павылазілі, рама рассохлася — паставілі абы хутчэй, з свежага дрэва, не прасушылі, не прааліфілі.

— Цяп-ляп робяць, — дзелавіта сказаў Адольф, заходзячы на кухню. Тома, у фартуху, стукаючы нажом аб дошку, наразала цыбулю. — Рамы, кажу, нават аліфай не пакрылі.

— Што ты хочаш, тут вунь нават нож палец не рэжа…

На дачу з’ездзілі, паглядзеў Адольф. Выдатная дача, блізка, толькі тое самае: мужчыны не хапае. Гараж, у гаражы — Адольф ахнуў — якая машына! Строгая форма, прамыя лініі, нічога лішняга. Крыху нагадвае колішнюю савецкую «Чайку».

— Во, прыгналі, стаіць, ржавее… Так ні разу і не завёў. А Вадзім у нас такі непрактычны, — з уздыхам падзялілася Тамара. — Так што ўсё гэта цяпер тваё. Хочаш катайся, хочаш — на металалом здавай.

Адольф доўга не адыходзіў, гладзіў машыну, любаваўся ёю. А ўвечары прыбыла ў поўным складзе Томіна радня. Сын Вадзім, высокі, худы малады чалавек, падаючы руку, сказаў:

— Вадзім, грузчык з ЦУМа.

Апатычны. Вочы шкляныя, мутныя. Бязвольныя рухі. Гаворыць кароткімі, адрывістымі словамі, невыразна, ухіліста… Больш чым дзіўны. І што за праца для маладога мужчыны — грузчык у ЦУМе? — і гэта з Тамарыным блатам! з яе напорам і магчымасцямі! І што яна мела на ўвазе ў гаражы, калі з уздыхам казала пра яго непрактычнасць?

Поделиться:
Популярные книги

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Наследие Маозари 9

Панежин Евгений
9. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
сказочная фантастика
6.25
рейтинг книги
Наследие Маозари 9

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Дважды одаренный. Том II

Тарс Элиан
2. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том II

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Телохранитель Генсека. Том 3

Алмазный Петр
3. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 3

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Легионы во Тьме 2

Владимиров Денис
10. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Легионы во Тьме 2

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Деревенщина в Пекине 3

Афанасьев Семен
3. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине 3

Как я строил магическую империю 13

Зубов Константин
13. Как я строил магическую империю
Фантастика:
постапокалипсис
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 13